• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    Асяроддзе пражывання — частка прыроды, якая акружае арганізм і з якой ён непасрэдна ўзаемадзейнічае на працягу свайго жыццёвага цыкла.
    Асяроддзе пражывання кожнага арганізма складанае і зменлівае ў часе і прасторы. Яно ўключае мноства элементаў жывой і нежывой прыроды і элементаў, якія прыўносіць чалавек і яго гаспадарчая дзейнасць. У экалогіі гэтыя элементы асяроддзя называюцца фактарамі. Усе фактары асяроддзя ў адносінах да арганізма нераўназначныя. Адны з іх уплываюць на яго жыццядзейнасць, а другія для яго абыякавыя. Прысутнасць адных фактараў абавязковая і неабходная для жыцця арганізма, а другіх — неабавязковая (гл. схему).
    Асяроддзе пражывання
    Нейтральныя фактары	Экалагічныя фактары
    п г Умовы	Другарадныя
    існавання	фактары
    Нейтральныя фактары — кампаненты асяроддзя, якія не ўплываюць на арганізм і не выклікаюць у яго ніякай рэакцыі. Напрыклад, ддя воўка ў лесе абыякава прысутнасць вавёркі або дзятла, наяўнасць гнілога пня або лішайнікаў на дрэвах. Яны не аказваюць на яго непасрэднага ўздзеяння.
    Экалагічныя фактары — уласцівасці і кампаненты асяроддзя пражывання, якія ўздзейнічаюць на арганізм і выклікаюць у яго адказныя рэакцыі. Калі гэтыя рэакцыі носяць характар прыстасавання, то яны называюцца адаптацыямі. Адаптацыя (адлац. adaptatio — прыладжванне, прыстасаванне) — прыкмета або комплекс прыкмет, якія забяспечваюць выжыванне і размнажэнне арганізмаў у канкрэтным асяроддзі пражывання. Напрыклад, абцякальная форма цела рыб аблягчае іх перамяшчэнне ў шчыльным водным асяроддзі. У некаторых відаў раслін засушлівых месцаў вада можа назапашвацца ў лістах (алоэ) або сцёблах (кактус).
    У асяроддзі пражывання экалагічныя фактары адрозніваюцца па значнасці для кожнага арганізма. Напрыклад, вуглякіслы газ не з’яўляецца важным для
    8
    Раздзел 1
    жыцця жывёл, але абавязковы для жыцця раслін, а вось без вады не могуць існаваць ні тыя, ні другія. Значыць, для існавання арганізмаў любога віду патрабуюцца пэўныя экалагічныя фактары.
    Умовы існавання (жыцця) — комплекс экалагічных фактараў, без якіх арганізм не можа існаваць у дадзеным асяроддзі.
    Адсутнасць у асяроддзі пражывання хоць бы аднаго з фактараў гэтага комплексу прыводзіць арганізм да гібелі ці прыгнёту яго жыццядзейнасці. Так, да ўмоў існавання расліннага арганізма адносіцца наяўнасць вады, пэўнай тэмпературы, святла, вуглякіслага газу, мінеральных рэчываў. Тады як для жывёльнага арганізма абавязковымі з’яўляюцца вада, пэўная тэмпература, кісларод, арганічныя
    рэчывы.
    Усе астатнія экалагічныя фактары не з’яўляюцца жыццёва важнымі для арганізма, хоць і могуць уплываць на яго існаванне. Іх называюць другараднымі фактарамі. Напрыклад, для жывёл вуглякіслы газ і малекулярны азот не з’яўляюцца жыццёва неабходнымі, а для існавання раслін неабавязкова наяўнасць арганічных рэчываў.
    Класіфікацыя экалагічных фактараў. Экалагічныя фактары разнастайныя. Яны адыгрываюць розную ролю ў жыцці арганізмаў, маюць неаднолькавую прыроду і спецыфіку дзеяння. I хаця экалагічныя фактары ўздзейнічаюць на арганізм як адзіны комплекс, іх класіфікуюць па розных крытэрыях. Гэта аблягчае вывучэнне заканамернасцей узаемадзеяння арганізмаў з навакольным ася
    роддзем.
    Разнастайнасць экалагічных фактараў па прыродзе паходжання дазваляе раздзяліць іх на тры вялікія групы. У кожнай з груп можна вылучыць некалькі падгруп фактараў, якія паказаны ў прыведзенай ніжэй схеме.
    Экалагічныя фактары
    Абіятычныя
    Кліматычныя Эдафічныя Араграфічныя Фізічныя
    Біятычныя
    Унутрывідавыя Міжвідавыя
    Антрапагенныя
    Прамыя
    Ускосныя
    Абіятычныя фактары — элементы нежывой прыроды, якія прама ці ўскосна ўплываюць на арганізм і выклікаюць у яго адказную рэакцыю. Іх падраздзяляюць на чатыры падгрупы:
    Фактары асяроддзя і іх класіфікацыя 9
    1)	кліматычныя фактары — усе фактары, якія фарміруюць клімат у дадзеным асяроддзі пражывання (святло, газавы састаў паветра, ападкі, тэмпература, вільготнасць паветра, атмасферны ціск, скорасць ветру і г. д.);
    2)	эдафічныя фактары (ад грэч. edafos — глеба) — уласцівасці глебы, якія раздзяляюцца на фізічныя (вільготнасць, камякаватасць, паветра і вільгацепранікальнасць, шчыльнасць і г. д.) і хімічныя (кіслотнасць, мінеральны састаў, утрыманне арганічнага рэчыва);
    3)	араграфічныя фактары (фактары рэльефу) — асаблівасці характару і спецыфіка рэльефу мясцовасці. Да іх адносяцца: вышыня над узроўнем мора, шырата, стромкасць (вугал нахілу мясцовасці ў адносінах да гарызонту), экспазіцыя (знаходжанне мясцовасці адносна старон свету);
    4)	фізічныя фактары — фізічныя з’явы прыроды (гравітацыя, магнітнае поле Зямлі, іанізуючае і электрамагнітнае выпраменьванні і г. д.).
    Біятычныя фактары — элементы жывой прыроды, г. зн. жывыя арганізмы, якія ўплываюць на іншы арганізм і выклікаюць адказныя рэакцыі. Яны носяць самы разнастайны характар і дзейнічаюць не толькі непасрэдна, але і ўскосна праз элементы неарганічнай прыроды. Біятычныя фактары раздзяляюць на дзве падгрупы:
    1)	унутрывідавыя фактары — уплыў аказвае арганізм таго ж віду, што і дадзены арганізм (напрыклад, у лесе высокая бяроза зацяняе маленькую бярозку, у земнаводных пры вялікай колькасці буйныя апалонікі выдзяляюць рэчывы, якія запавольваюць развіццё больш дробных апалонікаў і г. д.);
    2)	міжвідавыя фактары — уплыў на дадзены арганізм аказваюць асобіны другіх відаў (напрыклад, елка прыгнятае рост травяністых раслін пад яе кронай, клубеньчыкавыя бактэрыі забяспечваюць азотам бабовыя расліны і г. д.).
    У залежнасці ад таго, кім з’яўляецца арганізм, які аказвае ўздзеянне, біятычныя фактары падраздзяляюць на чатыры асноўныя групы: 1) фітагенныя (ад грэч. phyton — расліна) фактары — уплыў раслін на арганізм; 2) заагенныя (ад грэч. гооп — жывёла) фактары —
    уплыў жывёл на арганізм; 3) мікагенныя (ад грэч. mykes — грыб) фактары — уплыў грыбоў на арганізм; 4) мікробагенныя (ад грэч. micros — малы) фактары — уплыў іншых мікраарганізмаў (бактэрый, пратыстаў) і вірусаў на арганізм.
    Антрапагенныя фактары — разнастайныя віды дзейнасці чалавека, якая ўплывае як на самі арганізмы, так і на іх месцапражыванні. У залежнасці ад спосабу ўздзеяння выдзяляюць дзве падгрупы антрапагенных фактараў:
    1)	прамыя фактары — непасрэднае ўздзеянне чалавека на арганізмы (скошванне травы, пасадка лесу, адстрэл жывёл, развядзенне рыбы);
    2)	ускосныя фактары — уплыў чалавека на асяроддзе пражывання арганізмаў самім фактам свайго існавання і праз гаспадарчую дзей
    10
    Раздзел 1
    насць. Як біялагічная істота чалавек паглынае кісларод і выдзяляе вуглякіслы газ, забірае харчовыя рэсурсы. Як сацыяльная істота ён аказвае ўплыў праз сельскую гаспадарку, прамысловасць, транспарт, бытавую дзейнасць і інш.
    У залежнасці ад вынікаў уздзеяння гэтыя падгрупы антрапагенных фактараў, у сваю чаргу, падраздзяляюць на фактары станоўчага і адмоўнага ўплыву. Фактары станоўчага ўплыву павышаюць колькасць арганізмаў да аптымальнага ўзроўню або паляпшаюць асяроддзе іх пражывання. Іх прыкладамі з’яўляюцца: пасадка і падкормка раслін, развядзенне і ахова жывёл, ахова навакольнага асяроддзя. Фактары адмоўнага ўплыву зніжаюць колькасць арганізмаў ніжэй аптымальнага ўзроўню або пагаршаюць асяроддзе іх пражывання. Да іх можна аднесці высечку лясоў, забруджванне навакольнага асяроддзя, разбурэнне месцапражыванняў, пракладку дарог і іншых камунікацый.
    Па прыродзе паходжання ўскосныя антрапагенныя фактары можна раздзяліць на:
    а)	фізічныя — ствараемыя ў ходзе дзейнасці чалавека электрамагнітнае і радыеактыўнае выпраменьванні, непасрэднае ўздзеянне на экасістэмы будаўнічай, ваеннай, прамысловай і сельскагаспадарчай тэхнікі ў працэсе яе выкарыстання;
    б)	хімічныя — прадукты згарання паліва, пестыцыды, цяжкія металы;
    в)	біялагічныя — пашыраныя ў ходзе дзейнасці чалавека віды арганізмаў, здольных укараняцца ў прыродныя экасістэмы і парушаць тым самым экалагічную раўнавагу;
    д)	сацыяльныя — рост гарадоў і камунікацый, міжрэгіянальныя канфлікты і войны.
    Вынікі дзеяння гэтых фактараў разглядаюцда ў раздзеле 7 «Біясфера — жывая абалонка планеты».
    _IJ Асяроддзе пражывання — частка прыроды, з якой арганізм непасрэдна ўзаемадзейнічае на працягу свайго жыцця. Экалагічныя фактары — уласцівасці і кампаненты асяроддзя пражывання, якія ўздзейнічаюць на арганізм і выклікаюць у яго адказныя рэакцыі. Экалагічныя фактары па прыродзе паходжання раздзяляюць на: абіятычныя (кліматычныя, эдафічныя, араграфічныя, фізічныя), біятычныя (унутрывідавыя, міжвідавыя) і антрапагенныя (прамыя, ускосныя) фактары.
    Заканамернасці дзеяння фактараў асяроддзя на арганізм
    11
    
    1.	Дайце азначэнне паняццяў «асяроддзе пражывання» і «ўмовы існавання». 2. Якія з пералічаных ніжэй фактараў з’яўляюцца ўмовамі існавання для раслін, а якія — для жывёл: вада, вецер, святло, вуглякіслы газ, арганічныя рэчывы, мінеральныя рэчывы? 3. На якія групы раздзяляюць экалагічныя фактары паводле паходжання? 4. Размяркуйце ўказаныя экалагічныя фактары на групы паводле іх паходжання: тэмпература, вышыня мясцовасці, драпежнікі, святло, транспарт, паразіты, электрамагнітнае выпраменьванне, высечка дрэў, мінеральны састаў глебы, раслінаедныя жывёлы, арашэнне засушлівых зямель. 5. Для кожнай падгрупы абіятычных фактараў падбярыце адпаведнае азначэнне і назвы фактараў. Падгрупы абіятычных фактараў: 1. Кліматычныя. 2. Эдафічныя. 3. Араграфічныя. 4. Фізічныя. Азначэнні фактараў'. 1) фізічныя і хімічныя ўласцівасці глебы; 2) фізічныя з’явы прыроды; 3) фактары, якія фарміруюць клімат у дадзеным асяроддзі; 4) асаблівасці характару і спецыфіка рэльефу мясцовасці. Назвы фактараў: а) вышыня мясцовасці; б) святло; в) кіслотнасць глебы; г) вільготнасць паветра; д) экспазіцыя мясцовасці; е) электрамагнітнае выпраменьванне; ж) вільготнасць глебы; з) скорасць ветру; і) гравітацыя; к) мінеральны састаў глебы. 6. Састаўце прагноз вынікаў уздзеяння пералічаных антрапагенных фактараў на жывую прыроду: высечка лясоў; здабыча нафты ў акіяне, яе транспарціроўка і перапрацоўка; прамое вынішчэнне біялагічных відаў; выкарыстанне хімічных сродкаў барацьбы са шкоднікамі; скідванне ў водныя сістэмы прамысловых і каналізацыйных адходаў.
    § 3. Заканамернасці дзеяння фактараў асяроддзя на арганізм