• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    У адрозненне ад свабоднажывучых арганізмаў, якія ўзаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем, паразіты «пералажылі» цяжар рэгуляцыі адносін з ася
    46 Раздзел 1
    роддзем на гаспадара. Гэта прывяло да спрашчэння будовы іх нервовай сістэмы і рэдукцыі органаў пачуццяў. Адпала і неабходнасць выпрацоўкі прыстасаванняў для актыўнай і пасіўнай аховы ад ворагаў.
    3.	Ахоўнае покрыва цела. Большасць паразітаў пражывае ў стрававальным тракце гаспадара і падвяргаецца ўздзеянню ферментаў стрававальных сокаў. Для аховы ад ператраўлівання ў іх сфарміравалася спецыфічнае покрыва цела. Напрыклад, у смактуноў цела пакрыта слоем слізі, а ў аскарыды чалавечай на паверхні цела ёсць мнагаслойная кутыкула.
    4.	Высокая пладавітасць. Цяжкасці ў распаўсюджванні ў паразітаў кампенсуюцца павышэннем здольнасці да размнажэння. Высокая пладавітасць у паразітаў атрымала назву «закона вялікай колькасці яец».
    Напрыклад, чалавечая аскарыда за суткі здольна адкласці 250 тыс. яец, а за 5—6 месяцаў палавой сталасці — 50—60 млн яец. Іх маса ў 1700 разоў пераўзыходзіць масу самкі.
    Інтэнсіўнае развіццё палавой сістэмы забяспечвае высокія рэпрадуктыўныя магчымасці віду. Гэтаму таксама садзейнічае партэнагенез (развіццё без апладнення), поліэмбрыянія (з аднаго яйца з’яўляецца шмат зародкаў), бясполае размнажэнне (самкі нараджаюць толькі самак). Узнікненне гермафрадытызму (сумяшчэнне ў адным арганізме мужчынскай і жаночай палавых сістэм) з’яўляецца свайго роду двайной гарантыяй паспяховага апладнення і атрымання патомства.
    Партэнагенез сустракаецца ў пчол, мурашак, тлей, дафній, калаўротак, некаторых відаў змей і яшчарак. Поліэмбрыянія — гэта свайго роду вегетатыўнае размнажэнне на стадыі зіготы. Яна сустракаецца ў жывёл розных сістэматычных груп: імшанак, дажджавых
    чарвей, некаторых відаў насякомых, марскіх вожыкаў, браняносцаў і чалавека (аднаяйцавыя блізняты). Прыродны гермафрадытызм распаўсюджаны пераважна сярод беспазваночных. Ён сустракаецца ў чарвей, гідраў, малюскаў, ракападобных (вусаногіх ракаў) і насякомых (какцыды). Сярод пазваночных гермафрадзітамі з’яўляюцца многія віды рыб, якія насяляюць каралавыя рыфы.
    Ахова аплодненых яец мнагаслойнымі абалонкамі і забеспячэнне зародка жыўленнем павышаюць выжывальнасць патомства. Развіццё прыстасаванняў для выхаду лічынак з яйца і цела гаспадара ў знешняе асяроддзе і іх пранікненне ў арганізм новага гаспадара садзейнічаюць рассяленню.
    5.	Змена гаспадароў у жыццёвым цыкле. У паразітаў, як правіла, у жыццёвым цыкле назіраецца змена гаспадароў. Дзякуючы гэтаму не дапускаецца вялікая колькасць у адным арганізмегаспадары вялікай колькасці паразітаў, што магло б прывесці да яго гібелі.
    Жывы арганізм як асяроддзе жыцця
    47
    
    Узаемаадносіны, калі адзін арганізм (паразіт) жыве за кошт іншага (гаспадара), называюцца паразітызмам. Паразіт, які выкарыстоўвае гаспадара як асяроддзе жыцця, атрымлівае шэраг пераваг, але пры гэтым перажывае экалагічныя цяжкасці. Асноўныя адаптацыі да паразітызму: малыя памеры цела, спрашчэнне знешняй і ўнутранай будовы, ахоўнае покрыва цела, высокая пладавітасць, змена гаспадароў у жыццёвым цыкле.
    9
    1	. Як можа ўплываць сужыцель на свайго гаспадара? 2. Якія ўзаемаадносіны паміж арганізмамі называюцца паразітызмам? 3. Пералічыце перавагі арганізма як асяроддзя жыцця. 4. Якія экалагічныя цяжкасці для насельнікаў стварае арганізм як асяроддзе жыцця? 5. Назавіце асноўныя адаптацыі арганізмаў да жыцця ў другім арганізме. 6. Вызначце адпаведнасць паміж групамі паразітаў і іх прадстаўнікамі. Групы: 1. Паразіты раслін. 2. Паразіты жывёл. Прадстаўнікі: а) павітуха; б) валасагалоў; в) бычыны цэпень; г) заразіха; д) рафлезія; е) аскарыда; ж) таемнік; з) малярыйны плазмодый. 7. Што дазваляе любіну (бабовая расліна) расці на бедных пясчаных глебах і даваць добры ўраджай? Дайце аргументаваны адказ.
    Раздзел 2
    Гэты раздзел пачынаецца азначэннем паняцця «від» і характарыстыкай крытэрыяў віду. Затым уводзіцца паняцце «папуляцыя» і даецца характарыстыка ўласцівасцей і тыпаў структуры папуляцый. У апошнім параграфе раздзела разглядаюцца механізмы рэгуляцыі колькасці папуляцый у прыродзе.
    §1	1. Паняцце віду. Крытэрыі віду
    Паняцце віду. Від як таксанамічная катэгорыя. Каб вывучыць разнастайнасць жыцця, чалавеку неабходна было распрацаваць сістэму класіфікацыі арганізмаў для раздзялення іх на групы. Як вы ўжо ведаеце, найменшай структурнай адзінкай у сістэматыцы жывых арганізмаў з’яўляецца від.
    Bid — гістарычна сфарміраваная сукупнасць асобін, якія падобны па марфалагічных, фізіялагічных і біяхімічных прыкметах, свабодна скрыжоўваюцца і даюць пладавітае патомства, прыстасаваны да пэўных умоў асяроддзя і займаюць у прыродзе агульную тэрыторыю — арэал.
    Для таго каб аднесці асобін да аднаго і таго ж або розных відаў, іх параўноўваюць паміж сабой па шэрагу пэўных характэрных прыкмет — крытэрыяў.
    Крытэрыі віду. Сукупнасць характэрных аднатыпных прыкмет, па якіх асобіны аднаго віду падобны, а асобіны розных відаў адрозніваюцца паміж сабой, называюць крытэрыем віду. У сучаснай біялогіі выдзяляюць наступныя асноўныя крытэрыі віду: марфалагічны, фізіялагічны, біяхімічны, генетычны, экалагічны, геаграфічны.
    Марфалагічны крытэрый адлюстроўвае сукупнасць характэрных прыкмет знешняй будовы. Напрыклад, віды канюшыны адрозніваюцца па афарбоўцы суквеццяў, форме і афарбоўцы лістоў (мал. 18). Гэты крытэрый адносны. У межах віду асобіны могуць прыкметна адрознівацца па будове. Гэтыя адрозненні залежаць ад полу (палавы дымарфізм), стадыі развіцця, стадыі ў цыкле размнажэння, умоў асяроддзя пражывання, прыналежнасці да сартоў або парод.
    Напрыклад, у качкі крыжанкі самец ярка афарбаваны, а самка цёмнабурая, у высакароднага аленя ў самцоў ёсць рогі, а ў самак іх няма (мал. 19). У матыля капуснай бялянкі вусень адрозніваецца аддарослай асобіны знешнімі прыкметамі. У папараці шчытоўніка мужчынскага спарафіт мае лісты і карані, а га
    Паняцце віду. Крытэрыі віду
    49
    Мал. 18. Марфалагічныя адрозненні розных відаў канюшыны
    Крыжанка
    Алень высакародны
    Мал. 19. Знешнія адрозненні самцоў і самак — доказ адноснасці марфалагічнага крытэрыю
    4. Зак. 569.
    50
    Раздзел 2
    метафіт прадстаўлены зялёнай пласцінкай з рызоідамі. У той жа час некаторыя віды настолькі падобныя па марфалагічных прыкметах, што іх называюць відамідвайнікамі. Напрыклад, некаторыя віды малярыйных камароў, дразафіл, паўночнаамерыканскіх цвыркуноў знешне не адрозніваюцца, але не скрыжоўваюцца паміж сабой.
    Такім чынам, на аснове аднаго марфалагічнага крытэрыю нельга меркаваць аб прыналежнасці асобіны да таго ці іншага віду.
    Фізіялагічны крытэрый — сукупнасць характэрных асаблівасцей працэсаў жыццядзейнасці (размнажэнне, страваванне, выдзяленне і інш.). Адной з важнейшых прыкмет з’яўляецца здольнасць асобін скрыжоўвацца. Асобіны розных відаў не могуць скрыжоўвацца зза несумяшчальнасці палавых клетак, неадпаведнасці палавых органаў. Гэты крытэрый адносны, паколькі і асобіны аднаго віду часам не могуць скрыжоўвацца. У мух дразафіл немагчымасць спарвання можа быць абумоўлена адрозненнем у будове палавога апарата. Гэта прыводзіць да парушэння працэсаў размнажэння. I наадварот, вядомы такія віды, прадстаўнікі якіх могуць скрыжоўвацца паміж сабой. Напрыклад, конь і асёл, прадстаўнікі некаторых відаў вербаў, таполяў, зайцоў, канарэек. 3 гэтага вынікае, што для вызначэння відавой прыналежнасці асобін недастаткова параўноўваць іх толькі па фізілагічным крытэрыі.
    Біяхімічны крытэрый адлюстроўвае характэрны хімічны састаў цела і абмен рэчываў. Гэта самы ненадзейны крытэрый. Няма рэчываў або біяхімічных рэакцый, характэрных толькі для пэўнага віду. Асобіны аднаго віду могуць значна адрознівацца па гэтых паказчыках. У той час як у асобін розных відаў сінтэз бялкоў і нуклеінавых кіслот адбываецца аднолькава. Шэраг біялагічна актыўных рэчываў адыгрывае аналагічную ролю ў абмене рэчываў у розных відаў. Напрыклад, хларафіл ва ўсіх зялёных раслін удзельнічае ў фотасінтэзе. Значыць, вызначэнне відавой прыналежнасці асобін на аснове аднаго біяхімічнага крытэрыю таксама немагчыма.
    Генетычны крытэрый характарызуецца пэўным наборам храмасом, падобных па памерах, форме і саставу. Гэта самы надзейны крытэрый, паколькі ён з’яўляецца фактарам рэпрадуктыўнай ізаляцыі, якая падтрымлівае генетычную цэласнасць віду. Аднак і гэты крытэрый не з’яўляецца абсалютным. У асобін аднаго віду колькасць, памеры, форма і састаў храмасом могуць адрознівацца ў выніку геномных, храмасомных і генных мутацый. У той жа час пры скрыжаванні некаторых відаў часам з’яўляюцца жыццяздольныя пладавітыя міжвідавыя гібрыды. Напрыклад, сабака і воўк, таполя і вярба, канарэйка і зяблік пры скрыжаванні даюць пладавітае патомства. Такім чынам, падабенства па дадзеным крытэрыі таксама недастаткова, каб аднесці асобін да аднаго віду.
    Паняцце віду. Крытэрыі віду
    51
    Экалагічны крытэрый — гэта сукупнасць характэрных фактараў асяроддзя, неабходных для існавання віду. Кожны від можа пражываць у тым асяроддзі, дзе кліматычныя ўмовы, асаблівасці глебы, характар рэльефу і крыніцы ежы адпавядаюць яго межам талерантнасці. Але ў гэтых жа ўмовах асяроддзя могуць пражываць і арганізмы іншых відаў. Вывядзенне чалавекам новых парод жывёл і сартоў раслін паказала, што асобіны аднаго віду (дзікія і акультураныя) могуць жыць у асяроддзях, якія вельмі адрозніваюцца. Гэта даказвае адносны характар экалагічнага крытэрыю. Значыць, ёсць неабходнасць выкарыстання іншых крытэрыяў пры вызначэнні прыналежнасці асобін да пэўнага віду.
    Геаграфічны крытэрый характарызуе здольнасць асобін аднаго віду насяляць у прыродзе пэўную частку зямной паверхні (арэал).
    Напрыклад, лістоўніца сібірская распаўсюджана ў Сібіры (Заўралле), а лістоўніца даурская — у Прыморскім краі (Далёкі Усход), марошка — у тундры, a чарніцы — ва ўмеранай зоне.
    Гэты крытэрый паказвае на прыстасаванасць віду да пэўнага месцапражывання. Але ёсць віды, якія не маюць дакладных граніц рассялення, а пражываюць практычна паўсюдна (лішайнікі, бактэрыі). У некаторых відаў арэал супадае з арэалам чалавека. Такія віды называюцца сінантропнымі (пакаёвая муха, пасцельны клоп, дамавая мыш, шэры пацук). У розных відаў месцапражыванні могуць супадаць. Значыць, і гэты крытэрый мае адносны характар. Ён не можа выкарыстоўвацца ў якасці адзінага для вызначэння відавой прыналежнасці асобін.