• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    Наземнапаветранае і глебавае асяроддзі жыцця
    41
    Жыццё жывёл у завіслым стане ў паветры немагчыма зза яго нізкай шчыльнасці. Многія з відаў (насякомыя, птушкі) прыстасаваліся да актыўнага палёту і могуць доўга быць у паветры. Але іх размнажэнне адбываецца на паверхні глебы.
    Перамяшчэнне паветраных мас у гарызантальным і вертыкальным напрамках выкарыстоўваецца некаторымі дробнымі арганізмамі для пасіўнага рассялення. Такім спосабам рассяляюцца пратысты, павукі, насякомыя. Нізкая шчыльнасць паветра стала прычынай удасканалення ў жывёл у працэсе эвалюцыі вонкавага (членістаногія) і ўнутранага (пазваночныя) шкілетаў. Па гэтай прычыне мае месца абмежаванне гранічнай масы і памераў цела наземных жывёл. Самая буйная жывёла сушы — слон (маса да 5 т) намнога меншая за марскога гіганта — сіняга кіта (да 150 т). Дзякуючы з’яўленню розных тыпаў канечнасцей млекакормячыя змаглі засяліць разнастайныя паводле характару рэльефу ўчасткі сушы.
    Агульная характарыстыка глебы як асяроддзя жыцця. Глеба — верхні слой зямной кары, які валодае ўрадлівасцю. Яна ўтварылася ў выніку ўзаемадзеяння кліматычных і біялагічных фактараў з пародай, што падсцілае (пясок, гліна і г. д.). Глеба кантактуе з паветраным асяроддзем і выконвае функцыю апоры для наземных арганізмаў. Яна з’яўляецца таксама крыніцай мінеральнага жыўлення для раслін. Для глебы характэрны наступныя ўласцівасці: шчыльнасць, вільготнасць, тэмпературны рэжым, аэрацыя (забеспячэнне паветрам), рэакцыя асяроддзя (pH), засоленасць.
    Шчыльнасць глебы павялічваецца з глыбінёй. Вільготнасць, тэмпература і аэрацыя глебы цесна ўзаемазвязаныя і ўзаемазалежныя. Тэмпературныя ваганні ў глебе згладжаны ў параўнанні з прыземным паветрам і на глыбіні 1 —1,5 м ужо не прасочваюцца. Добра ўвільготненыя глебы павольна праграваюцца і павольна астываюць. Павышэнне вільготнасці і тэмпературы глебы пагаршае яе аэрацыю, і наадварот. Гідратэрмічны рэжым глебы і яе аэрацыя залежаць ад структуры глебы. Гліністыя глебы ў параўнанні з пясчанымі мацней утрымліваюць вільгаць. Але яны горш аэрыруюцца і горш праграваюцца. Паводле рэакцыі асяроддзя глебы раздзяляюцца на тры віды: кіслыя (pH < 7,0), нейтральныя (pH ~ 7,0) і шчолачныя (pH > 7,0).
    Адаптацыі раслін і жывёл да жыцця ў глебе. Глеба ў жыцці раслін выконвае функцыі замацавання, водазабеспячэння, крыніцы мінеральнага жыўлення. Канцэнтрацыя пажыўных рэчываў у глебе прывяла да развіцця ў раслін каранёвай сістэмы і правадных тканак.
    Жывёлы, якія жывуць у глебе, маюць шэраг адаптацый для жыцця ў ёй. Для іх характэрны розныя спосабы перамяшчэння ў глебе. Гэта можа быць рыццё ха
    42
    Раздзел 1
    Мал. 16. Насельнікі глебы
    доў і нор, як у мядзведкі і крата (мал. 16). Дажджавыя чэрві могуць рассоўваць гдебавыя часціцы і пракладваць хады. Лічынкі насякомых здольны поўзаць сярод глебавых часціц. У сувязі з гэтым у працэсе эвалюцыі выпрацаваліся адпаведныя адаптацыі. У землярыйных арганізмаў з’явіліся капальныя канечнасці. У кольчатых чарвей ёсць гідрастатычны шкілет, а ў насякомых і мнаганожак — кіпцюркі.
    Глебавыя жывёлы маюць кароткае кампактнае цела з покрывам, якое не намакае (млекакормячыя), або пакрытае сліззю. Жыццё ў глебе як асяроддзі пражывання прывяло да атрафіі або недаразвіцця органаў зроку. У крата маленькія, недаразвітыя вочы часта скрыты пад складкай скуры. Для аблягчэння перамяшчэння ў вузкіх глебавых ходах поўсць у кратоў набыла здольнасць укладвацца ў двух напрамках.
    У наземнапаветраным асяроддзі арганізмы акружаны паветрам. Яно мае нізкую вілыотнасць, шчыльнасць і ціск, высокую празрыстасць і ўтрыманне кіслароду. Вільготнасць з’яўляецца асноўным лімітуючым фактарам. Глеба як асяроддзе жыцця характарызуецца высокай шчыльнасцю, гідратэрмічным рэжымам, аэрацыяй. У раслін і жывёл да жыцця ў наземнапаветраным і глебавым асяроддзях выпрацаваліся разнастайныя адаптацыі.
    9
    1. Ахарактарызуйце ўласцівасці паветра як кампанента наземнапаветранага асяроддзя. 2. Якія фактары наземнапаветранага асяроддзя з’яўляюцца лімітуючымі? Чаму? 3. Пералічыце асаблівасці глебы як асяроддзя жыцця. 4. Чаму пасля моцнага дажджу на паверхні глебы можна ўбачыць шмат дажджавых чарвей? 5. Вызначце адпаведнасць паміж насельнікамі глебы і іх адаптацыямі для перамяшчэння. Насельнікі глебы: 1. Крот. 2. Лічынкі насякомых. 3. Дажджавы чарвяк. 4. Мядзведка. 5. Мнаганожка. Адаптацыі: а) кіпцюркі; б) капальныя канечнасці; в) гідрастатычны шкілет. 6. Абгрунтуйце з’яўленне ў раслін тканак у сувязі з выхадам у наземнапаветранае асяроддзе.
    Жывы арганізм як асяроддзе жыцця
    43
    § 10.	Жывы арганізм як асяроддзе жыцця
    Характэрныя асаблівасці арганізма як асяроддзя жыцця. Адноснае пастаянства ўнутранага асяроддзя аднаго арганізма — гаспадара — дае магчымасць выкарыстаць яго цела другімі арганізмамі — сужыцелямі — у якасці асяроддзя жыцця. Гаспадар — арганізм, які з’яўляецца асяроддзем жыцця для другіх арганізмаў. Сужыцель — арганізм, які пасяляецца на паверхні або ўнутры цела другога арганізма. Сужыцель можа быць для гаспадара нейтральным (малькі рыб у кішэчнай поласці марскіх кішэчнаполасцевых жывёл). Ен можа прыносіць яму карысць, забяспечваючы пажыўнымі рэчывамі (азотфіксуючыя клубеньчыкавыя бактэрыі і бабовыя расліны). Але ён можа прыносіць гаспадару шкоду, выкарыстоўваючы яго пажыўныя рэчывы (аскарыда чалавечая і чалавек).
    Сужыцеляў больш за ўсё сярод мікраарганізмаў. Да іх належаць некаторыя прадстаўнікі бактэрый, грыбоў, пратыстаў (дызентэрыйная амёба, трыхаманада). 3 мнагаклетачных арганізмаў сужыцелямі з’яўляюцца плоскія і круглыя чэрві, некаторыя насякомыя, якія маюць спро
    шчаную будову. Усе вірусы таксама можна лічыць сужыцелямі, паколькі яны праяўляюць жыцця
    дзейнасць толькі ў арганізме.
    Найбольш часта ў прыродзе сустракаюцца ўзаемаадносіны, калі сужыцель жыве за кошт гаспадара і прыгнятае яго жыццядзейнасць. Гэтыя ўзаемаадносіны называюцца паразітызмам (ад грэч. pardsitos — нахлебнік), а сужыцелі — паразітамі. Акадэмік Я Н. Паўлоўскі даў ім наступнае азначэнне: «Паразітамі называюць жывёл, якія жывуць за кошт асобін іншага віду і цесна звязаны з імі ў сваім жыццёвым цыкле на большай або меншай яго працягласці».
    Трапіўшы ва ўнутранае асяроддзе гаспадара, паразіт атрымлівае шэраг пераваг:
    1)	багацце лёгка даступнай для засваення ежы, якая не патрабуе перабудовы працэсаў стрававання. Напрыклад, клетачны сок раслін, кроў жывёл, змесціва іх стрававальнага тракту, ужо апрацаванае ферментамі;
    2)	абароненасць ад непасрэднага ўздзеяння абіятычных і біятычных фактараў знешняга асяроддзя. Усе ўзаемадзеянні са складанымі і зменлівымі навакольнымі ўмовамі і ворагамі бярэ на сябе арганізм гаспадара;
    3)	адносная стабільнасць умоў існавання. Унутранае асяроддзе арганізма па шэрагу фізікахімічных фактараў мае высокую ступень пастаянства.
    У той жа час арганізм як асяроддзе жыцця стварае для паразітаў некаторыя экалагічныя цяжкасці:
    44
    Раздзел 1
    1)	абмежаванасць асяроддзя ў часе і прасторы;
    2)	цяжкасць распаўсюджвання ад адной асобіны гаспадара да другой;
    3)	складанасці ў забеспячэнні кіслародам;
    4)	ахоўныя рэакцыі арганізма гаспадара.
    Як перавагі, так і экалагічныя цяжкасці жыцця ў другім арганізме з’явіліся прычынай фарміравання ў паразітаў разнастайных адаптацый. Яны дазваляюць паразітычным арганізмам эфектыўна размнажацца і працвітаць, жывучы ў другім арганізме.
    Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме. Паразіты могуць пасяляцца на паверхні цела гаспадара ў выпадку эктапаразітызму (вошы, блохі, кляшчы, клапы) або ўнутры яго ў выпадку эндапаразітызму (малярыйны плазмодый, аскарыда, валасагалоў, бычыны цэпень). У эктапаразітаў большая частка цела знаходзіцца паза гаспадаром (у кантакце з навакольным асяроддзем) і толькі органы жыўлення ўкараняюцца ў яго жывыя тканкі. У эндапаразітаў у працэсе эвалюцыі выпрацаваўся шэраг прыстасаванняў да жыцця ў іншым арганізме.
    1.	Малыя памеры цела. Абмежаванасць памераў асяроддзя пражывання паразітаў кампенсуецца малымі памерамі іх цела. Паразіт заўсёды меншы за гаспадара (аскарыда і чалавек; фітафтора і таматы; трыхаманада і чалавек). Гэта дазваляе паразіту пасяліцца ў арганізме гаспадара і жывіцца за яго кошт, не выклікаючы хуткай гібелі.
    2.	Спраійчэнне знешняй і ўнутранай будовы. Паколькі ўмовы пражывання паразітаў пастаянныя і аптымальныя, у іх няма неабходнасці мець складаную будову і выпрацоўваць складаныя механізмы адаптацыі. У сувязі з гэтым адбываецца спрашчэнне або рэдукцыя асобных сістэм органаў. Акрамя таго, з’яўляецца магчымасць эканоміі энергіі на працэсы размнажэння, не звязаныя з падтрыманнем жыццядзейнасці.
    Абмежаванасць памераў асяроддзя пражывання паразітаў з’явілася прычынай спрашчэння іх знешняй будовы. Напрыклад, на целе паразітычных чарвей адсутнічаюць органы перамяшчэння. Яны маларухомыя. У асобных прадстаўнікоў ёсць толькі органы фіксацыі, якія дазваляюць ім замацоўвацца ў арганізме гаспадара (кутыкулярныя кручкі, прысоскі).
    Багацце лёгка даступнай ежы прывяло да спрашчэння сістэмы стрававання ў паразітаў. Напрыклад, у пячоначнага смактуна стрававальная сістэма спрошчана, а ў бычынага цэпеня і зусім страчана. Усмоктванне пажыўных рэчываў у стужачных чарвей адбываецца ўсёй паверхняй цела.
    У паразітычных раслін жыўленне сокамі гаспадара прывяло да рэдукцыі сістэмы фотасінтэзу і страты хларафілу. У іх таксама адбылося спрашчэнне будовы або поўная страта вегетатыўных органаў — кораня, сцябла, ліста. Сярод рас
    Жывы арганізм як асяроддзе жыцця
    45
    Мал. 17. Расліныпаразіты і паўпаразіты
    лін сустракаюцца поўныя паразіты і паўпаразіты. Паразіты не ўтрымліваюць хларафілу, напрыклад павітуха, заразіха, рафлезія, таемнік. Паўпаразіты (амяла) маюць хларапласты і бяруць ад расліны толькі мінеральныя рэчывы (мал. 17).
    Расліныпаразіты не абаронены ад непасрэднага ўздзеяння знешніх фактараў. Для іх, як і для жывёлэктапаразітаў, паняцце «жывы арганізм як асяроддзе пражывання» мае крайне абмежаванае прымяненне. Яны існуюць адначасова ў двух асяроддзях (іншы арганізм і паветранае асяроддзе).
    Складанасці ў забеспячэнні кіслародам прывялі ў паразітаў да рэдукцыі дыхальнай сістэмы і пераходу да анаэробнага дыхання (браджэння). Паколькі іх энергетычныя затраты невялікія, а запасы ежы невычарпальныя, то такі спосаб дыхання апраўданы.