Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 261с.
Мінск 2016
Адаптацыі раслін да жыцця ў вадзе. Усе расліны воднага асяроддзя называюцца гідрафітамі (ад грэч. hydor — вада, phyton — расліна). У салёных водах жывуць толькі водарасці. Цела ў іх не раздзелена на тканкі і органы. Да змянення саставу сонечнага спектра ў залежнасці ад глыбіні водарасці прыстасаваліся шляхам змянення саставу сваіх пігментаў. Пры пераходзе ад верхніх слаёў вады да глыбінных афарбоўка водарасцей змяняецца ў паслядоўнасці: зялёныя —> бурыя —> чырвоныя (самыя глыбакаводныя водарасці).
Зялёныя водарасці змяшчаюць зялёны, аранжавы і жоўты пігменты. Яны здольны да фотасінтэзу пры дастаткова высокай інтэнсіўнасці сонечнага святла. Таму жывуць у мелкіх прэсных вадаёмах або на марскім мелкаводдзі. Да іх адносяцца: спірагіра, улотрыкс, ульва і інш.
У бурых водарасцей, акрамя зялёнага, утрымліваюцца буры і жоўты пігменты. Яны здольны ўлоўліваць менш інтэнсіўнае сонечнае выпраменьванне на глыбіні 40—100 м. Прадстаўнікамі бурых водарасцей з’яўляюцца фукус і ламінарыя, якія жывуць толькі ў морах. Чырвоныя водарасці (парфіра, філафора) могуць жыць на глыбіні, большай за 200 м. Акрамя зялёнага, яны маюць чырвоны і сіні пігменты, здольныя ўлоўліваць нават нязначнае святло на вялікай глыбіні. 3 асаблівасцямі будовы і размнажэння водарасцей вы пазнаёміліся ў курсе біялогіі 7га класа.
У прэсных вадаёмах у сцёблах вышэйшых раслін слаба развіта механічная тканка. Напрыклад, калі дастаць з вады гарлачык белы або гарлачык жоўты, то іх сцёблы вянуць і не здольны падтрымліваць кветкі ў вертыкальным становішчы. Апорай для іх служыць вада за кошт яе высокай шчыльнасці. Адаптацыяй да недахопу кіслароду ў вадзе з’яўляецца наяўнасць у органах раслін аэрэнхімы (паветранай тканкі). Мінеральныя рэчывы знаходзяцца ў вадзе, таму слаба развіты праводзячая і каранёвая сістэмы. Карані могуць увогуле адсутнічаць (раска, эладэя, урэчнік) або служыць для замацавання ў субстраце (рагоз, стрэлкаліст, шальнік). Каранёвых валаскоў на каранях няма. Лісты часцей тонкія і доўгія або моцна рассечаныя. Мефазіл не дыферэнцыраваны. Вусцейкі ў плаваючых лістоў знаходзяцца на верхнім баку, а ў пагружаных у ваду — адсутнічаюць. Для не
Паняцце аб асяроддзі жыцця. Воднае асяроддзе
35
Мал. 10. Марфалагічная разнастайнасць лістоў у стрэлкаліста, які расце на сушы і часткова або цалкам апушчаны ў ваду
каторых раслін характэрна наяўнасць лістоў рознай формы (гетэрафілія) у залежнасці ад таго, дзе яны знаходзяцца. У гарлачыка і стрэлкаліста форма лістоў у вадзе і на паверхні розная (мал. 10).
Пылок, плады і насенне водных раслін прыстасаваны да распаўсюджвання вадой. Яны маюць коркавыя вырасты або моцныя абалонкі, якія прадухіляюць пранікненне вады ўнутр і загніванне.
Адаптацыі жывёл да жыцця ў вадзе. У водным асяроддзі жывёльны свет больш багаты, чым раслінны. Дзякуючы незалежнасці ад сонечнага святла жывёлы засялілі ўсю тоўшчу вады. Паводде тыпу марфалагічных і паводзінскіх адаптацый іх раздзяляюць на наступныя экалагічныя групы: планктон, нектон, бентас.
Планктон (ад грэч. planktos — які лунае, блукае) — арганізмы, якія жывуць у тоўшчы вады і перамяшчаюцца пад уздзеяннем яе цячэння (мал. 11, с. 36). Гэта дробныя ракападобныя, кішэчнаполасцевыя, лічынкі некаторых беспазваночных. Усе іх адаптацыі накіраваны на павышэнне плывучасці цела:
1) павелічэнне паверхні цела за кошт сплюсквання і падаўжэння формы, развіцця вырастаў і шчацінак;
2) змяншэнне шчыльнасці цела ў сувязі з рэдукцыяй шкілета, наяўнасцю тлушчавых кропель, пузыркоў паветра, слізістых чахлоў.
Нектон (ад грэч. nektos — які плавае) — арганізмы, якія жывуць у тоўшчы вады і вядуць актыўны спосаб жыцця. Прадстаўнікамі нектону з’яўляюцца рыбы,
Раздзел 1
Мал. 11. Прадстаўнікі планктону
Мал. 12. Прадстаўнікі нектону
Паняцце аб асяроддзі жыцця. Воднае асяроддзе
37
кітападобныя, ластаногія, галаваногія малюскі (мал. 12). Процістаяць цячэнню ім дапамагаюць адаптацыі да актыўнага плавання і памяншэння трэння цела. Актыўнае плаванне дасягаецца за кошт добра развітой мускулатуры. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца энергія выкідваемага струменя вады, выгінанне цела, плаўнікі, ласты і г. д. Памяншэнню трэння цела садзейнічаюць адаптацыі: абцякаемая форма цела, пластычнасць скурнага покрыва, наяўнасць на скуры лускі і слізі.
Бентас (ад грэч. benthos — глыбіня) — арганізмы, якія жывуць на дне вадаёма або ў тоўшчы доннага грунту (мал. 13).
Мал. 13. Прадстаўнікі бентасу
38
Раздзел 1
Man. 14. Прадстаўнікі нейстону
Адаптацыі бентасных арганізмаў накіраваны на памяншэнне плывучасці:
1) пацяжэнне цела за кошт ракавін (малюскі), хіцінізаванага покрыва (ракі, крабы, амары, лангусты);
2) замацаванне на дне з дапамогай органаў фіксацыі (прысоскі ў п’явак, кручкі ў лічынак ручайніка) або пляскатага цела (скаты, камбала). Некаторыя прадстаўнікі зарываюцца ў грунт (многашчацінкавыя чэрві).
У азёрах і сажалках вылучаюць яшчэ адну экалагічную групу арганізмаў — нейстон. Нейстон — арганізмы, якія звязаны з паверхневай плёнкай вады і жывуць пастаянна або часова на гэтай плёнцы або да 5 см углыб ад яе паверхні (мал. 14). Іх цела не змочваецца,
паколькі яго шчыльнасць меншая за шчыльнасць вады. Пэўным чынам створаныя канечнасці дазваляюць перамяшчацца па паверхні вады не пагружаючыся (клапы вадамеры, жукі вертуны). Своеасаблівай групай водных арганізмаў з’яўляецца таксама перыфітон — арганізмы, якія ўтвараюць на падводных аб’ектах плёнку абрастання. Прадстаўнікамі перыфітону з’яўляюцца: водарасці, бак
тэрыі, пратысты, ракападобныя, двухстворчатыя малюскі, малашчацінкавыя чэрві, імшанкі, губкі.
На планеце Зямля вылучаюць чатыры асноўныя асяродцзі жыцця: воднае, наземнапаветранае, глебавае і жывы арганізм. У водным асяроддзі лімітуючым фактарам з’яўляецца кісларод. Паводле характару адаптацый водных насельнікаў раздзялюць на экалагічныя групы: планктон, нектон, бентас.
Наземнапаветранае і глебавае асяроддзі жыцця
39
9
1. Дайце азначэнне паняцця «асяроддзе жыцця». Якія асяроддзі жыцця можна вылучыць на планеце Зямля? 2. Ахарактарызуйце асаблівасці воднага асяроддзя жыцця. 3. Назавіце крыніцы кіслароду і вуглякіслага газу ў вадзе. Утрыманне якога
з газаў з’яўляецца лімітуючым фактарам? 4. Вызначце, якія з пералічаных ніжэй раслін з’яўляюцца гідрафітамі: падвей, стрэлкаліст, эладэя, асака, гарлачык, рыс, раска, папірус. 5. Устанавіце адпаведнасць паміж экалагічнымі групамі водных насельнікаў і іх прадстаўнікамі. Экалагічныя групы: 1. Планктон. 2. Нектон. 3. Бентас. Прадстаўнікі: а) шчупак; б) мядуза; в) камбала; г) васьміног; д) краб; е) дафнія; ж) ракпустэльнік. 6. Назавіце прычыны зімніх і летніх замораў рыб. Складзіце план мерапрыемстваў, якія дазваляюць іх папярэдзіць.
§ 9. Наземнапаветранае і глебавае асяроддзі жыцця
Газавы рэжым наземнапаветранага асяроддзя. Адметнай асаблівасцю наземнапаветранага асяроддзя з’яўляецца наяўнасць у ім паветра (сумесі газаў).
Паветра мае нізкую шчыльнасць, таму не можа выконваць функцыю апоры для арганізмаў (за выключэннем тых, што лётаюць). Менавіта нізкая шчыльнасць паветра вызначае яго нязначнае супраціўленне пры перамяшчэнні арганізмаў па паверхні глебы. У той жа час яна ўскладняе іх. перамяшчэнне ў вертыкальным напрамку. Нізкая шчыльнасць паветра абумоўлівае таксама нізкі ціск на сушы (760 мм рт. сл. = 1 атм). Паветра менш, чым вада, перашкаджае пранікненню сонечнага святла. Яно мае больш высокую празрыстасць, чым вада.
Газавы састаў паветра пастаянны (аб гэтым вы ведаеце з курса геаграфіі). Кісларод і вуглякіслы газ, як правіла, не з’яўляюцца лімітуючымі фактарамі. У якасці прымесяў у паветры прысутнічаюць вадзяныя пары і розныя забруджвальнікі.
За апошняе стагоддзе ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека ў атмасферы рэзка павысілася ўтрыманне розных забруджвальнікаў. Сярод іх найбольш небяспечнымі з’яўляюцца: аксіды азоту і серы, аміяк, фармальдэгід, цяжкія металы, вуглевадароды і інш. Арганізмы, якія цяпер жывуць, практычна не прыстасаваны да іх. Па гэтай прычыне забруджванне атмасферы з’яўляецца сур’ёзнай глабальнай экалагічнай праблемай. Для яе вырашэння патрэбна ажыццяўленне прыродаахоўных мерапрыемстваў на ўзроўні ўсіх дзяржаў Зямлі.
Паветраныя масы перамяшчаюцца ў гарызантальным і вертыкальным напрамках. Гэта прыводзіць да з’яўлення такога экалагічнага фактару, як вецер. Вецер можа выклікаць перамяшчэнне пяскоў у пустынях (пясчаныя буры). Ён здоль
40
Раздзел 1
ны выдзімаць глебавыя часціцы на любым рэльефе, зніжаючы ўрадлівасць зямель (ветравая эрозія). Вецер аказвае механічнае ўздзеянне на расліны. Ён здольны выклікаць ветравалы (выварочванне дрэў з карэннем), бураломы (пераломы ствалоў дрэў), дэфармацыю кроны дрэў (мал. 15). Перамяшчэнне паветраных мас істотна ўплывае на размеркаванне ападкаў і тэмпературны рэжым у наземнапаветраным асяроддзі.
Водны рэжым наземнапаветранага асяроддзя. 3 курса геаграфіі вы ведаеце, што наземнапаветранае асяроддзе можа быць як гранічна насычана вільгаццю (тропікі), так і вельмі беднае ёю (пустыні). Ападкі размяркоўваюцца нераўнамерна як па сезонах, так і па геаграфічных зонах. Вільготнасць у
асяродцзі вагаецца ў шырокім дыя
Мал. 15. Кедр са сцягавам кронан, размешча н 7 .
най у адпаведнасці з пераважным напрам пазоне. Яна з яўляецца асноўным лікам вятроў мітуючым фактарам для жывьіх арга
нізмаў.
Тэмпературны рэжым наземнапаветранага асяроддзя. Тэмпература ў наземнапаветраным асяроддзі мае сутачную і сезонную перыядычнасць. Арганізмы адаптаваліся да яе з моманту выхаду жыцця на сушу. Таму тэмпература радзей, чым вільготнасць, праяўляе сябе як лімітуючы фактар.
Адаптацыі раслін і жывёл да жыцця ў наземнапаветраным асяроддзі. 3 выхадам раслін на сушу ў іх з’явіліся тканкі. Будову тканак раслін вы вывучалі ў курсе біялогіі ў 7м класе. У сувязі з тым што паветра не можа служыць надзейнай апорай, у раслін узніклі механічныя тканкі (драўняныя і лубяныя валокны). Шырокі дыяпазон змянення кліматычных фактараў стаў прычынай фарміравання шчыльных покрыўных тканак — перыдэрмы, коркі. Дзякуючы рухомасці паветра (ветру) у раслін сфарміраваліся прыстасаванні да апылення, распаўсюджвання спор, пладоў і насення. 3 іх разнастайнасцю вы таксама пазнаёміліся ў курсе біялогіі ў 7м класе пры вывучэнні вышэйшых раслін.