• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    3750 + 400 = 4150 кг/га = 4,15 т/га.
    Адказ: валавая першасная прадукцыя ў лесе роўна 4,15 т/га ў год.
    Дадатак В
    247
    Задача 4 (IV). Валавая першасная прадукцыя на пшанічным полі плошчай 10 га складала 50 т/га ў год. Доля зерня ў чыстай першаснай прадукцыі складала 50 %, а траты на дыханне ў прадуцэнтаў былі роўны 60 %. Пераход біямасы з аднаго трафічнага ўзроўню на другі складаў 10 %. Атрыманае зерне выкарысталі як складальную корму 100 свіней. Чаму роўны сярэдні прырост другаснай прадукцыі на адну жывёлу за кошт гэтай часткі корму?
    Рашэнне
    1.	Складзём схему размеркавання ВПП у экасістэме:
    50 т/га	50 %	10% х кг/асобіна
    ВПП> ЧПП> кп> ДрП„
    тд, 60 %
    2.	Ведаючы ВПП на 1 га ў год і плошчу ўсяго поля, вызначым агульную ВПП за год:
    5010 = 500 т.
    3.	Ведаючы працэнт ТД, вызначым працэнт ЧПП ад ВПП:
    100 %60 % = 40 %.
    4.	Ведаючы ВПП і працэнт ЧПП, складзём прапорцыю і вызначым ЧПП за год: 500 т — 100 %
    % кг — 40 % х = 500 • 40 : 100 = 200 т.
    5.	Ведаючы, што зерне, выкарыстанае для корму свіней, склала 50 % ад ЧПП, складзём прапорцыю і вызначым колькасць корму:
    200 т — 100 % х т — 50 % х = 20050= 100= 100 т.
    6.	Ведаючы колькасць корму, складзём прапорцыю і вызначым агульны прырост другаснай прадукцыі ўсяго пагалоўя свіней:
    100 т — 100 % х т — 10 % х= 100 10: 100= 10 т.
    248
    Дадатак В
    7.	Ведаючы ўсё пагалоўе свіней і агульны прырост іх другаснай прадукцыі, разлічым сярэдні прырост другаснай прадукцыі на адну жывёлу:
    10 т: 100 = 0,1 т= 100 кг.
    Адказ: сярэдні прырост другаснай прадукцыі на адну жывёлу складзе 100 кг.
    Задача 5 (V). Валавая першасная прадукцыя ў шыракалістым лесе назапашвае да 12 106 кДж энергіі на 1 га ў год. У 1 кг біямасы прадуцэнтаў змяшчаецца 480 кДж энергіі. Плошча лесу роўна 1000 га, траты на дыханне ў прадуцэнтаў складаюць 40 %, а пераход біямасы з аднаго трафічнага ўзроўню на другі роўны 10 %. Колькі асобін драпежнікаў II парадку ў год зможа пракарміцца за кошт гэтай прадукцыі, калі маса спажываемага корму на адну асобіну складае ў сярэднім 250 кг?
    Рашэнне
    1.	Складзём схему размеркавання ВПП у экасістэме:
    12 • 106 кДж	10 %	10 %	10 % х асобін
    ВГ П> ЧПП> ДрПц> ДрПш> ДрПІУ
    тд
    40 %
    2.	Ведаючы колькасць энергіі ў 1 кг біямасы прадуцэнтаў, пяройдзем ад энергіі прадуцэнтаў да іх біямасы:
    12* 106 кДж/га : 480 кДж/кг = 25 000 кг/га = 25 т/га.
    3.	Ведаючы колькасць ВПП на 1 га лесу, вызначым аб’ём ВПП на ўсёй плошчы лесу:
    25 1000 = 25 000 т.
    4.	Ведаючы працэнт ТД, вызначым працэнт ЧПП:
    100 %  40 % = 60 %.
    5.	Ведаючы працэнт ЧПП, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ЧПП: 25 000 т — 100 %
    х т — 60 %
    х = 25 00060= 100= 15 000 т.
    Дадатак В 249
    6.	Ведаючы колькасць ЧПП, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ДрП раслінаедных жывёл:
    15 000 т — 100 %
    х т — 10 %
    х = 15 000 10: 100= 1500 т.
    7.	Ведаючы колькасць ДрП раслінаедных жывёл, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ДрП драпежнікаў I парадку, якія з’яўляюцца кормам для драпежнікаў II парадку:
    1500 т — 100 %
    х т — 10 % х= 150010: 100= 150 т.
    8.	Ведаючы колькасць корму, які спажываецца адной асобінай драпежнікаў II парадку, і ўвесь аб’ём іх корму, вызначым колькасць драпежнікаў II парадку, здольных пракарміцца за кошт гэтага корму (перавядзём тоны ў кілаграмы):
    150 000 кг: 250 кг = 600 асобін.
    Адказ: у шыракалістым лесе зможа пракарміцца 600 асобін драпежнікаў II парадку.
    17. Зак. 569.
    Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў______________
    Абіятычныя фактары (ад грэч. a — адмаўленне, bioticos — жывы, жыццёвы) — элементы нежывой прыроды, якія прама або ўскосна ўплываюць на арганізм і выклікаюць у яго адказную рэакцыю.
    Аграэкасістэмы (ад грэч. agros — поле і экасістэма) — штучныя экасістэмы, якія ствараюцца і выкарыстоўваюцца чалавекам для атрымання сельскагаспадарчай прадукцыі або адпачынку.
    Адаптацыя (ад лац. adaptatio — прыладжванне, прыстасаванне) — прыкмета або комплекс прыкмет, якія забяспечваюць выжыванне і размнажэнне арганізмаў у канрэтным асяроддзі пражывання.
    Алагенез (ад грэч. alios — другі, іншы, genesis — паходжанне, узнікненне) — шлях развіцця прыватных адаптацый, якія не змяняюць узровень арганізацыі асобін і дазваляюць ім больш поўна засяліць асяроддзе пражывання.
    Аналагічныя органы (ад грэч. analogia — адпаведнаць, падабенства) — органы, якія маюць рознае паходжанне і неаднолькавы план будовы, але выконваюць аднолькавыя функцыі і валодаюць знешнім падабенствам.
    Антрапагенныя фактары (ад грэч. anthropos — чалавек, genesis — паходжанне) — разнастайныя віды дзейнасці чалавека, якія ўплываюць як на самі арганізмы, так і на іх месцапражыванні.
    Антыграмадскія паводзіны — учынкі асобы або груп людзей, якія парушаюць афіцыйна ўстаноўленыя ў грамадстве прававыя нормы.
    Апустыньванне — сукупнасць працэсаў, якія прыводзяць да страты прыродным згуртаваннем суцэльнага расліннага покрыва з немагчымасцю яго аднаўлення без удзелу чалавека.
    Арагенез (ад грэч. аігд — падымаю, genesis — паходжанне, узнікненне) — эвалюцыйны шлях развіцця адаптацый шырокага значэння, якія павышаюць узровень арганізацыі асобін і іх прыстасаванаць да розных асяроддзяў пражывання да такой ступені, што гэта дазваляе ім перайсці ў новае асяроддзе жыцця (напрыклад, з воднага асяроддзя ў наземнапаветранае).
    Арэал (ад лац. area — плошча, прастора) — частка зямной паверхні, у межах якой распаўсюджаны і праходзяць поўны цыкл развіцця асобіны дадзенага віду.
    Асяроддзе жыцця — частка прыроды з асобым комплексам фактараў, для існавання ў якой у розных сістэматычных груп арганізмаў сфарміраваліся падобныя адаптацыі.
    Асяроддзе пражывання — частка прыроды, якая акружае арганізм і з якой ён непасрэдна ўзаемадзейнічае на працягу ўсяго жыццёвага цыкла.
    Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
    251
    Атавізмы (ад лац. atavus — продак) — прыкметы аддаленых продкаў, якія з’яўляюцца ў некаторых сучасных арганізмаў як адхіленне ад нормы.
    Ахова прыроды — сукупнасць міжнародных, дзяржаўных і рэгіянальных мерапрыемстваў для захавання, рацыянальнага выкарыстання і аднаўлення прыроды Зямлі ў інтарэсах людзей, якія жывуць цяпер, і будучых пакаленняў.
    Аэрацыя (ад грэч. аег — паветра) — забеспячэнне (насычэнне) асяроддзя паветрам.
    Аэрэнхіма (ад грэч. аег — паветра, enchyma — тканка) — тканка, якая назапашвае паветра ў вялікіх міжклетніках у водных і балотных раслін.
    Бактэрыяфагі — група вірусаў, якія пашкоджваюць бактэрыяльныя клеткі.
    Барацьба за існаванне — сукупнасць разнастайных і складаных узаемадзеянняў арганізмаў паміж сабой і з навакольнымі ўмовамі знешняга асяроддзя, якая прыводзіць у прыродзе да натуральнага адбору.
    Бентас (ад грэч. benthos — глыбіня) — арганізмы, якія пражываюць на дне вадаёма або ў тоўшчы доннага грунту.
    Біягеацэноз (ад грэч. bios — жыццё, ge — Зямля, koinos — агульны) — гістарычна складзеная сукупнасць жывых (біяцэноз) і нежывых (біятоп) кампанентаў аднароднага ўчастка сушы, дзе адбываецца кругаварот рэчываў і ператварэнне энергіі.
    Біялагічная сістэма (біясістэма) — біялагічны аб’ект, які складаецца з узаемазвязаных і ўзаемадзейных элементаў і валодае здольнасцю да развіцця, самаўзнаўлення і прыстасавання да асяроддзя.
    Біялагічная эвалюцыя — паступальны накіраваны гістарычны працэс змянення жывых арганізмаў і іх згуртаванняў.
    Біялагічны прагрэс (ад лац. progressus — pyx наперад) — напрамак эвалюцыі, які характарызуецца павышэннем прыстасаванасці арганізмаў пэўнай сістэматычнай групы да навакольнага асяроддзя.
    Біялагічны рэгрэс (ад лац. regressus — вяртанне, рух назад) — напрамак эвалюцыі, які характарызуецца зніжэннем прыстасаванасці арганізмаў пэўнай сістэматычнай групы да ўмоў пражывання.
    Біямаса экасістэмы — агульная колькасць арганічнага рэчыва ўсіх жывых арганізмаў, якое назапасілася ў дадзенай экасістэме за ранейшы перыяд яе існавання.
    Біясфера (ад грэч. bios — жыццё, sphdira — шар) — абалонка Зямлі, створаная жывымі арганізмамі ў выніку жыццядзейнасці і заселеная імі.
    Біятоп (ад грэч. bios — жыццё, topos — месца) — участак тэрыторыі з аднароднымі ўмовамі асяроддзя.
    252
    Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
    Біятычныя фактары (ад грэч. bioticos — жывы, жыццёвы) — элементы жывой прыроды (жывыя арганізмы), якія ўплываюць на пэўны арганізм і выклікаюць у яго адказную рэакцыю.
    Біяцэноз (ад грэч. bios — жыццё, koinos — агульны) — гістарычна складзеная сукупнасць узаемазвязаных папуляцый раслін, жывёл, грыбоў і мікраарганізмаў, якія насяляюць экалагічна аднароднае асяроддзе пражывання.
    Від — гістарычна складзеная сукупнасць асобін, якія падобны па марфалагічных, фізіялагічных і біяхімічных прыкметах, свабодна скрыжоўваюцца і даюць пладавітае патомства, прыстасаваны да пэўных умоў асяроддзя і займаюць у прыродзе агульную тэрыторыю — арэал.
    Відавая насычанасць — колькасць відаў, якія прыходзяцца на адзінку плошчы або на адзінку аб’ёму біятопа.
    Відавое багацце — агульная колькасць відаў, якія пражываюць у пэўным біятопе.
    Відаўтварэнне — эвалюцыйны працэс ператварэння генетычна адкрытых сістэм — папуляцый у генетычна закрытыя сістэмы — новыя віды.
    Відыэдыфікатары — віды расліннага згуртавання з моцна выражанай асяроддзеўтваральнай здольнасцю, якія вызначаюць асноўныя ўмовы існавання іншых арганізмаў у гэтым згуртаванні.
    Віроід — інфекцыйны агент, што ўяўляе сабой нізкамалекулярную кальцавую адналанцуговую малекулу РНК, якая не нясе інфармацыю аб бялковых малекулах.
    Вірыён — цалкам сфарміраваная вірусная часціца, здольная да інфіцыравання клеткігаспадара.
    Гамалагічныя органы (ад грэч. homologia — адпаведнасць) — органы, якія незалежна ад выконваемых функцый маюць агульны план будовы і развіваюцца з адных і тых жа зачаткаў у ходзе эмбрыянальнага развіцця.
    Гамаятэрмныя арганізмы (ад грэч. homoios — аднолькавы, падобны, therтё — цяпло) — арганізмы, здольныя падтрымліваць адносна пастаянную тэмпературу цела пры змяненні тэмпературы навакольнага асяроддзя.
    Гіграфіты (ад грэч. hygros — вільготны, phyton — расліна) — расліны, якія жывуць на моцна ўвільготненых глебах і пры высокай вільготнасці паветра.
    Гідрабіёнты (ад грэч. hydor — вада, bios — жыццё) — арганізмы, якія пражываюць у водным асяроддзі.
    Гідрасфера (ад грэч. hydor — вада, sphdira — шар) — водная абалонка Зямлі, якая ўключае ўсе водныя запасы планеты.