Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 261с.
Мінск 2016
Вядома таксама, што сонечныя батарэі выкарыстоўваюцца ў якасці крыніцы энергіі для транспарту. У ліпені 2010 г. швейцарскі пілатуемы самалёт з сонечнымі батарэямі на крылах упершыню ў свеце правёў у паветры 24 г. Пры гэтым ён дасягнуў вышыні каля 8,5 км, выкарыстоўваючы падчас палёту выключна сонечную энергію.
Захаванне генафонду. Віды жывых арганізмаў планеты ўнікальныя. У іх захоўваецца інфармацыя аб усіх этапах эвалюцыі біясферы, што мае практычнае і вялікае пазнавальнае значэнне. У прыродзе няма бескарысных або шкодных відаў, усе яны неабходны для ўстойлівага развіцця біясферы. Любы зніклы від ніколі больш не з’явіцца на Зямлі. Таму ва ўмовах павышанага антрапагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе крайне важна захаваць генафонд існуючых відаў планеты. У Рэспубліцы Беларусь для гэтай мэты распрацавана наступная сістэма мерапрыемстваў:
• стварэнне прыродаахоўных тэрыторый — запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў і г. д.;
• распрацоўка сістэм назірання за станам навакольнага асяроддзя — экалагічнага маніторынгу;
W 16. Зак. 569.
234
Раздзел 7
• распрацоўка і прыняцце прыродаахоўных законаў, якія прадугледжваюць розныя формы адказнасці за негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Адказнасць датычыцца забруджвання біясферы, парушэнне рэжыму запаведных тэрыторый, браканьерства, негуманныя адносіны да жывёл і інш.;
• развядзенне раслін і жывёл, якія з’яўляюцца рэдкімі і знаходзяцца на грані знікнення. Перасяленне іх на ахоўныя тэрыторыі або ў новыя спрыяльныя месцы пражывання;
• стварэнне генетычнага банка даных (насення раслін, палавых і саматычных клетак жывёл, раслін, спораў грыбоў, здольных да ўзнаўлення ў будучым). Гэта актуальна для захоўвання каштоўных сартоў раслін і парод жывёл або тых відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення;
• правядзенне рэгулярнай працы па экалагічнай адукацыі і выхаванні ўсяго насельніцтва, і асабліва падрастаючага пакалення.
Рацыянальнае прыродакарыстанне — тып узаемаадносін чалавека з навакольным асяроддзем, пры якім чалавек здольны разумна асвойваць прыродныя рэсурсы і папярэджваць негатыўныя вынікі сваёй дзейнасці. Прыкладам рацыянальнага прыродакарыстання з‘яўляецца выкарыстанне малаадходных і безадходных тэхналогій у прамысловасці, а таксама экалагізацыя ўсіх сфер гаспадарчай дзейнасці чалавека.
9
1. Растлумачце значэнне паняцця «рацыянальнае прыродакарыстанне». 2. Раскрыйце сутнасць малаадходных і безадходных тэхналогій. Прывядзіце прыклады іх прымянення ў вашым рэгіёне. 3. У чым, на ваш погляд, заключаецца сэнс фразы «Транспартная сістэма можа быць экалагічна чыстай толькі ў той меры, у якой чыстыя яе крыніцы энергіі»? Адказ растлумачце на канкрэтных прыкладах. 4. Ахарактарызуйце напрамкі работ, якія праводзяцца ў Беларусі для захавання біяразнастайнасці і генафонду жывой прыроды. 5. У нашай краіне ў апошні час распаўсюджана сартаванне смецця. Абгрунтуйце сэнс дадзенага мерапрыемства з пазіцыі рацыянальнага прыродакарыстання і ўстойлівага развіцця.
Дадатак A
Рашэнне задач на складанне і аналіз ланцугоў харчавання*
Задача 1 (I). За месяц жаба на лузе з’ела лістагрызучых насякомых агульнай масай 200 г. Чаму роўна маса (у кг) усяго рацыёну жабы за лета, калі дадзены від корму складае ў ім 25 %?
Рашэнне
1. Складзём пашавы ланцуг харчавання, зыходзячы з таго, хто кім харчуецца: лістагрызучыя насякомыя> жаба
200 г 25 % ад рацыёну
2. Ведаючы масу з’едзеных жабай за месяц лістагрызучых насякомых і іх працэнт ад агульнага рацыёну, складзём прапорцыю і вызначым агульны рацыён жабы за месяц:
200 г — 25 % х г — 100 % х = 200 100:25 = 800 г.
3. Агульны рацыён жабы за месяц роўны 800 г. Каб даведацца, чаму роўна маса ўсяго рацыёну жабы за лета, трэба атрыманую велічыню памножыць на 3 (месяцы):
8003 = 2400 г = 2,4 кг.
Адказ: маса рацыёну жабы за лета роўна 2,4 кг.
Задача 2 (II). На пшанічным полі пражывае папуляцыя мышэй палёвак. Сярэдняя маса адной палёўкі складае 25 г. На працягу лета сям’я беркутаў вылавіла 80 палёвак. Якая колькасць здабытага корму была расходавана на выкормліванне птушанят, калі 40 % масы спажывалі дарослыя птушкі?
Рашэнне
1. Складзём пашавы ланцуг харчавання, зыходзячы з таго, хто кім корміцца: 80 асобін
палёўкі► беркуты і іх птушаняты 1 палёўка — 25 г
2. Ведаючы, што за лета сям’я беркутаў вылавіла 80 палёвак з сярэдняй масай адной палёўкі 25 г, падлічым агульную масу корму беркутаў:
80 • 25 = 2000 г.
*Пасля нумара задачы рымскай лічбай паказаны ўзровень складанасці.
236
Дадатак A
3. Ведаючы агульную масу корму, вызначым масу корму, спажытага беркутамі, склаўшы прапорцыю:
2000 г — 100 % х кг — 40 % х = 2000 40 : 100 = 800 г.
4. Каб вызначыць масу корму (у кг), выкарыстанага на выкормліванне птушанят, трэба ад агульнай масы корму адняць масу корму, спажытага дарослымі птушкамі:
2000800= 1200 г = 1,2 кг.
Адказ: маса корму, расходаванага на выкормліванне птушанят, складае 1,2 кг.
Задача 3 (ПІ). Адзін слізняк на дачным участку за сезон можа пашкодзіць да 10 пладоў суніц садовых з сярэдняй масай аднаго плода 12 г. Шэрая рапуха за гэты перыяд можа з’есці да 15 слізнякоў. Вызначце велічыню ўраджаю суніц садовых, якую здольны захаваць на дачным участку за сезон 10 шэрых рапух, якія палююць на слізнякоў. Адказ выразіце ў кілаграмах.
Рашэнне
1. Складзём пашавы ланцуг харчавання, зыходзячы з таго, хто кім харчуецца: х кг 10 асобін
суніцы садовыя > слізняк > шэрая рапуха
1 плод — 12 г 1 слізняк — 10 пладоў 1 рапуха — 15 слізнякоў
2. Ведаючы, што адна шэрая рапуха за сезон можа з’есці да 15 слізнякоў, разлічым, колькі слізнякоў за сезон могуць з’есці 10 рапух:
10 • 15 = 150 слізнякоў.
3. Паколькі адзін слізняк на дачным участку за сезон можа пашкодзіць да 10 пладоў суніц садовых, даведаемся, колькі пладоў суніц здольны пашкодзіць 150 слізнякоў:
150 • 10 = 1500 пладоў суніц.
4. Ведаючы, што сярэдняя маса аднаго плода суніц садовых складае 12 г, вызначым агульную масу пладоў у кг:
1500 12= 18 000 г= 18 кг.
Адказ: за сезон 10 шэрых рапух могуць захаваць да 18 кг суніц садовых. Значыць, шэрыя рапухі прыносяць чалавеку карысць і іх нельга знішчаць.
Дадатак A
237
Задача 4 (IV). Расліны лугу за летнія месяцы засвоілі 5106ккалсонечнай энергіі. Вядома, што на лузе пражывала 20 жаб, а адна жаба за месяц здольна з’ядаць да 500 раслінаедных насякомых, кожнае з якіх, з’ядаючы расліну, засвойвае прыкладна 10 ккал энергіі. Які працэнт засвоенай энергіі ў складзе раслін лугу быў бы забраны раслінаеднымі насякомымі за гэты перыяд, калі б 20 % іх колькасці не з’елі жабы?
Рашэнне
1. Складзём пашавы ланцуг харчавання, зыходзячы з таго, хто кім харчуецца:
5 106ккал х ккал 20 асобін
расліны> раслінаедныя насякомыя► жаба
1 насякомае — 10 ккал 1 жаба — 500 насякомых
2. Ведаючы колькасць жаб на лузе і колькі адна жаба здольна з’есці раслінаедных насякомых за месяц, вызначым агульную колькасць з’едзеных насякомых:
20 • 500 = 10 000 насякомых.
3. Паколькі было з’едзена толькі 20 % раслінаедных насякомых, складзём прапорцыю і разлічым агульную колькасць усіх насякомых:
10 000 — 20 %
х — 100 %
х = 10 000 • 100 : 20 = 50 000 насякомых.
4. Агульная колькасць ралінаедных насякомых роўна 50 000. Ведаючы, што адно насякомае ў складзе расліннай ежы засвоіла 10 ккал энергіі, разлічым колькасць энергіі, якая была б спажыта ўсімі насякомымі:
1050 000 = 500 000 ккал = 5 • 105 ккал.
5. Ведаючы колькасць энергіі, якая была б спажыта ўсімі насякомымі, разлічым працэнт сонечнай энергіі, які быў бы спажыты гэтымі насякомымі, калі б частку з іх не з’елі жабы:
5 • 106 ккал — 100 %
5 • 105 ккал — х %
х = 5 • 105 ккал • 100 : 5 106 ккал =10 % (за адзін месяц).
238
Дадатак A
6. Каб даведацца колькасці спажытай энергіі за летнія месяцы, трэба атрыманую велічыню памножыць на 3:
10 %3 = 30 %.
Адказ: раслінаедныя насякомыя за лета забралі б 30 % энергіі, засвоенай раслінамі лугу, калі б частку гэтых насякомых не з’елі жабы.
Задача 5 (V). Пачатковая колькасць папуляцыі аленяў у лесе складае 2000 асобін. На аленяў палююць ваўкі. Папуляцыя аленяў павялічвае сваю колькасць на 40 % за год. Пачатковая колькасць папуляцыі ваўкоў складае 20 асобін, адзін воўк штогод спажывае ў сярэднім да 31 асобіны аленяў. Якой стане колькасць папуляцыі аленяў праз год пры ўмове, што колькасць папуляцыі ваўкоў не зменіцца? Якой павінна быць пачатковая колькасць папуляцыі ваўкоў, каб колькасць папуляцыі аленяў была адносна стабільнай (г. зн. раўнялася прыкладна 2000 асобін)?
Рашэнне
1. Складзём пашавы ланцуг харчавання, зыходзячы з таго, хто кім корміцца:
2000 асобін 20 асобін
алені► ваўкі
прырост 40 % за год 1 воўк — 31 алень
2. Ведаючы пачатковую колькасць аленяў і працэнт іх гадавога прыросту, складзём прапорцыю і вызначым прырост колькасці папуляцыі аленяў да канца першага года:
2000 — 100 % % — 40 %
х = 2000 • 40 : 100 = 800 аленяў.
3. Ведаючы гадавы прырост колькасці аленяў, вызначым агульную колькасць папуляцыі аленяў да канца першага года без уплыву ваўкоў:
2000 + 800 = 2800 аленяў.
4. Ведаючы, колькі аленяў з’ядае за год адзін воўк, вызначым колькасць аленяў, з’едзеных папуляцыяй ваўкоў за год:
20'31 = 620 аленяў.
5. Ведаючы колькаць аленяў, з’едзеных ваўкамі за год, вызначым колькасць аленяў, якія засталіся жывымі да канца года:
2800 — 620 = 2180 аленяў.
Дадатак A
239
6. Ведаючы колькасць аленяў, якія засталіся жывымі да канца года, вызначым колькасць аленяў, якіх яшчэ могуць з’есці ваўкі без парушэння стабільнасці колькасці папуляцыі аленяў:
2180 — 2000= 180 аленяў.
7. Ведаючы, колькі аленяў за год з’ядае адзін воўк, вызначым колькасць ваўкоў, якія змогуць пракарміцца 180 аленямі:
180 = 31 = 6 ваўкоў.
8. Ведаючы наяўную колькасць ваўкоў, вызначым пачатковую колькасць папуляцыі ваўкоў, якая не парушыць стабільнасць колькасці папуляцыі аленяў:
20 + 6 = 26 ваўкоў.
Адказ: колькасць папуляцыі аленяў праз год будзе роўна 2180 асобін. Пры пачатковай колькасці папуляцыі ваўкоў у 26 асобін колькасць папуляцыі аленяў будзе адносна стабільнай (г. зн. прыкладна роўнай 2000 асобін).
Дадатак Б
Рашэнне задач на аналіз ператварэння рэчыва і энергіі ў ланцугу харчавання, правіла 10 %