• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    Эрозія глебы — разбурэнне ўрадлівага слоя глебы пад уздзеяннем ветру і вады.
    Эрозія глебы адбываецца зза масавага ўключэння чалавекам у актыўнае землекарыстанне ўсё новых і новых зямель.
    У найбольшай ступені апустыньванне характэрна для раёнаў з засушлівым кліматам (пустыні, паўпустыні) — краін Афрыкі і Азіі (асабліва Кітая).
    Сёння дадзеная праблема мае міжнацыянальны характар. Таму ААН была прынята Міжнародная канвенцыя па барацьбе з апустыньваннем, якую падпісалі амаль 200 дзяржаў.
    Асноўнымі вынікамі гаспадарчай дзейнасці чалавека сталі забруджванне навакольнага асяроддзя, вычарпанне прыродных рэсурсаў і апустыньванне зямель. Прадухіленне згубнага ўплыву антрапагеннага фактару на біясферу з’яўляецца сёння важнай агульначалавечай праблемай, у рашэнні якой павінен удзельнічаць кожны жыхар Зямлі.
    1.	Ахарактарызуйце асноўныя напрамкі антрапагеннага ўздзеяння, якое выклікае забруджванне навакольнага асяроддзя. 2. Прааналізуйце сучасны стан прыродных рэсурсаў. Чым, на ваш погляд, ён выкліканы? 3. Што з’яўляецца галоўнымі прычынамі, якія прыводзяць да дэградацыі глебавага покрыва і апустыньвання зямель?
    4.	Якія мерапрыемствы па павышэнні ўрадлівасці глебы праводзяцца ў вашай мясцовасці? 5. Для барацьбы са шкоднікамі лесу — вусенямі ліставёрткіпупышкаеда яловага прымянілі пестыцыд, які хутка гніў і не шкодзіў прыродзе. У выніку лясныя насаджэнні былі выратаваны. Тым не менш гэта прывяло да сур’ёзных экалагічных вынікаў. Падумайце да якіх.
    Пагроза экалагічных катастроф і іх папярэджанне
    219
    §	50. Пагроза зкалагічных катастроф і іх папярэджанне
    Маштабы парушэнняў біясферы (лакальныя, рэгіянальныя, глабальныя). Уздзеянне чалавека на біясферу даўно перастала быць лакальным і з’яўляецца фактарам, які носіць рэгіянальны і нават глабальны характар. Прынята лічыць, што з сярэдзіны XX ст. біясфера ўвайшла ў стан глабальнага экалагічнага крызісу. Цяпер ужо стала зразумела, што пераадоленне экалагічнага крызісу без удзелу разумнай дзейнасці чалавека немагчыма.
    Экалагічны крызіс — неадпаведнасць узрастаючых маштабаў дзейнасці чалавека для задавальнення сваіх жыццёвых патрэб аднаўленчым магчымасцям прыроды.
    Лакальныя ўздзеянні на прыроду сёння можна адзначыць практычна паўсюдна. Напрыклад, гэта звалкі смецця, якія павялічваюцца вакол буйных гарадоў. Гэта скідванне прамысловых і бытавых сцёкавых вод у вадаёмы, забруджванне сельскагаспадарчых зямель ядахімікатамі і інш. Асобна варта нагадаць забруджванне навакольнага асяроддзя нафтай і нафтапрадуктамі. Часцей за ўсё гэта адбываецца падчас здабычы і транспарціроўкі, а таксама ў выніку аварыйных сітуацый. У выніку пераносу забруджванняў паверхневым сцёкам і паветранымі масамі маштабы антрапагеннага ўплыву сталі насіць глабальны характар.
    У красавіку 2010 г. паблізу берагоў Маямі (ЗША) адбылася найбуйнейшая аварыя на адной з нафтавых платформ. У выніку ў непасрэднай блізкасці ад берагавой лініі ў акіян вылілася больш за 10 млн т нафты, і ўтварылася вялікая нафтавая пляма плошчай больш за Ютыс. км2
    (мал. 100). На думку эколагаў, аварыя з’яўляецца экалагічнай катастрофай, наступствы якой прырода будзе адчуваць яшчэ доўгія гады. Загінуць унікальныя віды рыб, якія жывуць у Мексіканскім заліве, дэльфіны, марскія птушкі і чарапахі.
    Мал. 100. Наступствы аварыі ў Мексіканскім заліве
    220
    Раздзел 7
    Многія краіны даўно сутыкнуліся з антрапагеннай дэградацыяй наземных экасістэм. Чалавек, пашыраючы месца свайго пражывання, умешваецца ў прыродныя згуртаванні, знішчаючы лясныя экасістэмы цэлых рэгіёнаў. Напрыклад, сёння пад пагрозай знікнення знаходзяцца трапічныя лясы Бразіліі і краін, па тэрыторыі якіх працякае Амазонка. Разам з лясамі можа загінуць або моцна пацярпець уся біялагічная разнастайнасць фаўны.
    Прыкладам адмоўнага ўздзеяння чалавека на прыроду з’яўляецца хімічнае і радыеактыўнае забруджванне басейна Балтыйскага мора. Сёння рэалізуецца нямала як адукацыйных, так і тэхналагічных праектаў па папярэджанні гэтага. Большасць з праектаў накіравана на ства
    рэнне новых сістэм ачышчэння сцёкавых вод. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца паўнапраўным удзельнікам дадзеных праектаў, паколькі па яе тэрыторыі працякае рака Нёман, якая ўваходзіць у
    басейн Балтыйскага мора.
    У апошнія дзесяцігоддзі сур’ёзнай рэгіянальнай праблемай сталі радыеактыўныя рэчывы. Аварыі на Чарнобыльскай АЭС і на атамнай электрастанцыі Фукусіма1 (Японія) прывялі да забруджвання радыенуклідамі вялікіх тэрыторый планеты. Небяспеку ўяўляюць таксама выпрабаванні ядзернай зброі на палігонах і радыеактыўныя адходы, пахаваныя ў акіянічных глыбінях. Як відаць, маючы рэгіянальнае паходжанне, праблемы радыеактыўнага забруджвання навакольнага асяроддзя па сваёй значнасці глабальныя. Асабліва гэта датычыцца ядзернай зброі, прымяненне якой можа прывесці да поўнага знішчэння жыцця на Зямлі.
    Радыеактыўныя рэчывы ўключаюцца ў біялагічны кругаварот рэчываў. Па ланцугах харчавання яны трапляюць у жывыя арганізмы і аказваюць згубнае ўздзеянне. У гэтай сувязі вельмі небяспечны стронцый (90Sr). Гэты радыеактыўны элемент, які замяшчае кальцый у касцях шкілета, з’яўляецца крыніцай апраменьвання ўсяго арганізма.
    Антрапагенныя ўздзеянні глабальнага маштабу на біясферу Зямлі праяўляюцца перш за ўсё ў выглядзе хімічнага забруджвання. Наступства забруджвання атмасферы фрэонамі — разбурэнне ахоўнага азонавага экрана. Мільёны тон вуглякіслага газу штомінутна трапляюць у атмасферу ў выніку спальвання вугалю і нафты, выклікаючы парніковы эфект. Пералічаныя глабальныя праблемы закранаюць усе рэгіёны планеты. Таму каб пазбегнуць яшчэ больш глыбокіх экалагічных наступстваў, неабходна аб’яднанне ўсёй сусветнай грамадскасці для іх папярэджання.
    I У апошнія гады на тэрыторыю Беларусі пранік цэлы шэраг відаў жывых арганізмаў, якія LLJ з’яўляюцца чужароднымі для фаўны і флоры нашай краіны. Гэта звязана з глабальным пацяпленнем клімату і павелічэннем транспартных патокаў паміж краінамі. У цяперашні час інвазіі чужародных відаў прызнаны глабальнай экалагічнай праблемай. Напрыклад, па ўсёй тэры
    Пагроза экалагічных катастроф і іх папярэджанне
    221
    торыі нашай краіны масавае распаўсюджванне атрымаў баршчэўнік Сасноўскага. Гэта расліна выцясняе з раслінных згуртаванняў большасць мясцовых відаў, а ў людзей выклікае кантактныя дэрматыты. Гэта сур’ёзная пагроза экалагічнай бяспецы краіны, здароўю насельніцтва, біялагічнай разнастайнасці.
    Экалагічныя катастрофы і іх папярэджанне. Экалагічны крызіс, які развіваецца ў нашы дні, паставіў пад пагрозу існаванне чалавека. Вучоныя лічаць, што пагроза экалагічнай катастрофы блізкая як ніколі. Да асноўных яе састаўляючых адносяць: крызіс прыродных рэсурсаў, розныя прыродныя катаклізмы, а таксама забруджванне навакольнага асяроддзя з наступствамі, небяспечнымі для здароўя чалавека і ўсіх жывых арганізмаў планеты.
    У апошняе дзесяцігоддзе медыкі адзначаюць істотны рост захворванняў на алергію і бранхіяльную астму. Вучоныя напрамую звязваюць дадзеныя факты з экалагічнымі абставінамі канкрэтных рэгіёнаў. Напрыклад, выяўлена, што адходы, якія змяшчаюць кадмій, хром, ас
    бест, акрамя алергічных уласцівасцей, могуць выклікаць анкалагічныя захворванні. Акрамя таго, забруджваннем навакольнага асяроддзя абумоўлена з’яўленне спецыфічных раней невядомых хвароб. Напрыклад, хвароба ітайітай звязана з забруджваннем навакольнага асяроддзя кадміем, які назапашваецца ў касцявой тканцы чалавека і робіць косці шкілета крайне ломкімі. Пры гэтым пераломы могуць узнікаць нават ад нязначнага дакранання.
    Магчымасць развіцця глабальнай экалагічнай катастрофы заставіла чалавецтва сур’ёзна задумацца аб далейшых перспектывах развіцця цывілізацыі. У сувязі з гэтым у 1970я гады была створана Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) (мал. 101). Членам дадзенай Праграмы разам з яшчэ 170 краінамі з’яўляецца і Беларусь. Былі сфарміраваны Сусветная камісія ААН па на
    вакольным асяроддзі, Цэнтр тэрміновай экалагічнай дапамогі ААН і іншыя арганізацыі. Пералічаныя сусветныя экалагічныя арганізацыі праводзяць вялікую работу ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый былі вылучаны тры глабальныя экалагічныя праблемы сучаснасці. Гэтыя праблемы трэба рашыць у першую чаргу, каб прадухіліць экалагічную катастрофу сусветнага маштабу. Гаворка ідзе аб змяненні клімату, апустыньванні і дэградацыі зямель, а так
    Мал. 101. Лагатып ЮНЕП — Праграмы ААН па навакольным асяроддзі
    222
    Раздзел 7
    сама аб страце біялагічнай разнастайнасці. Пад эгідай ААН па трох пералічаных напрамках былі прыняты міжнародныя канвенцыі, падпісаныя практычна ўсімі краінамі свету.
    У рамках Канвенцыі ААН аб змяненні клімату больш чым 180 краін падпісалі ў 1997 г. так называемы Кіёцкі пратакол. Гэты дакумент быў прыняты з мэтай прадухілення развіцця парніковага эфекту. Ён стаў першым глабальным пагадненнем аб ахове навакольнага асяроддзя.
    Сутнасць гэтага пратакола заключаецца ў рэгуляванні выкідаў у атмасферу парніковых газаў (перш
    за ўсё, вуглякіслага газу).
    Безумоўна, паміж патрэбамі чалавека і магчымасцямі навакольнага асяроддзя неабходны ўстойлівы баланс. Толькі гарманічныя адносіны, а таксама экалагічнае ўсведамленне чалавекам прыроды змогуць забяспечыць далейшае ўстойлівае развіццё нашай цывілізацыі.
    Канцэпцыя ўстойлівага развіцця ўпершыню была абвешчана ААН у 1992 г. як ідэя пераадолення глабальнага экалагічнага крызісу. Яна мае на ўвазе такое развіццё цывілізацыі, пры якім дзейнасць чалавека будзе максімальна ўзгоднена з законамі прыроды. У новым грамадстве галоўным вымярэннем чалавечага багацця павінны стаць духоўныя каштоўнасці і веды чалавека. Усё больш важнымі будуць не матэрыяльныя багацці, а натуральныя рэчы: чыстыя паветра і вада, здароўе саміх людзей і прыроды.
    Вядучая перадумова ўстойлівага развіцця, якая з’яўляецца галоўнай састаўляючай усёй Канцэпцыі, — гэта ўсеагульная адказнасць. Усеагульная адказнасць складаецца з пачуцця асабістай адказнасці кожнага чалавека за сваё месца на планеце, а таксама за вынікі сваёй дзейнасці не толькі ў месцы пражывання, але і ў глабальным маштабе.
    Неабходна разумець, што ўстойлівае развіццё — гэта творчы працэс дасягнення гармоніі ва ўсіх сферах развіцця ўзаемаадносін чалавека і прыроды. Рэалізацыя яго павінна пачынацца ўжо са школьнай парты.