Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 261с.
Мінск 2016
Патрэба ў бяспецы
Абарона ад злачыннасці, хвароб і г. д.
Мал. 89. Піраміда патрэбнасцей
Сацыяльныя патрэбы
Сяброўства, каханне, узаемаразуменне і г. д.
Чалавек у сацыяльным асяроддзі. Нормы паводзін. Сацыяльнае асяроддзе — канкрэтныя грамадскія адносіны, традыцыі, маральныя і прававыя ўстаноўкі, пры якіх жыве чалавек. Такім чынам, сацыяльнае асяроддзе — гэта людзі, аб’яднаныя ў розныя групы, з якімі кожны чалавек знаходзіцца ў спецыфічных адносінах і зносінах. Сацыяльнае асяроддзе ўздзейнічае на чалавека, падпарадкоўвае грамадскай думцы, захапляе, а таксама прымушае да пэўнай накіраванасці сацыяльных паводзін.
Навуковыя веды, жыццёвы вопыт, матывы розных учынкаў, якія чалавек чэрпае з сацыяльнага асяроддзя, з’яўляюцца вядучымі ў фарміраванні асобы чалавека. На аснове асабістых якасцей (узровнь адукацыі, мэтанакіраванасць, арганізацыйныя здольнасці і інш.) кожнаму чалавеку належыць у грамадстве пэўнае месца. Акрамя сацыяльнага асяроддзя ў шырокім сэнсе слова, якое мае на ўвазе ўсё грамадства, вылучаюць і малыя сацыяльныя асяроддзі. Да іх адносяць сям’ю, клас, працоўны калектыў, членам якога з’яўляецца дадзены чалавек.
У якасці сацыяльнага асяроддзя чалавека можна разглядаць і нефармальныя групы людзей. Нефармальная група — гэта спантанна ўзніклая група людзей, якія рэгулярна ўступаюць ва ўзаемадзеянне для дасягнення пэўнай мэты. Прычыны аб’яднання людзей роз
ныя: пачуццё далучанасці, дапамога, абарона, зносіны. Напрыклад, па ініцыятыве Беларусі пры
ААН была створана нефармальная Група сяброў па барацьбе з гандлем людзьмі. У яе ўвайшлі
Паводзіны чалавека
193
22 дзяржавы, якія прадстаўляюць усе рэгіёны свету. Дадзеная група — гэта адкрытае, нефармальнае і добраахвотнае аб’яднанне людзей, створанае для актывізацыі міжнароднай дзейнасці па барацьбе з гандлем людзьмі. У нашай краіне можна таксама вылучыць сацыяльна актыўныя нефармальныя групы з пазітыўна накіраванай дзейнасцю: групы экалагічнай абароны, аховы помнікаў і інш.
За час развіцця чалавечай цывілізацыі былі выпрацаваны пэўныя нормы паводзін людзей у розных грамадскіх групах. Яны грунтуюцца на нацыянальных традыцыях, звычаях, сацыяльным і саслоўным дзяленні людзей, нормах маралі, веравызнанні і інш. Няўхільнае выкананне ўсіх нормаў паводзін і законаў забяспечвае гарманічнае развіццё грамадства.
Сурагатныя зносіны. У апошнія гады ў жыццё чалавека ўсё больш уваходзяць камп’ютарныя тэхналогіі. Спецыялісты заклапочаны тым, што камп’ютары замяняюць рэальныя слоўныя і духоўныя зносіны паміж людзьмі. Сурагатныя зносіны — новы від зносін і атрымання інфармацыі сродкамі камп’ютарнай тэхнікі (мал. 90). Асноўная доля сурагатных зносін ажыццяўляецца праз сетку Інтэрнэт і віртуальны свет камп’ютарных гульняў. Вучоныя лічаць, што зносіны праз Інтэрнэт не садзейнічаюць пашырэнню міжасобасных кантактаў і кругагляду. Акрамя таго, зніжаецца магчымасць да самарэалізацыі асобы чалавека ў грамадстве.
Мал. 90. Сурагатныя зносіны
13. Зак. 569.
194
Раздзел 6
—п Вучоныя папярэджваюць аб залішнім захапленні забаўляльнымі інтэрнэтсайтамі і камп’юШ тарнымі гульнямі. Лічыцца, што гэта можа негатыўна ўплываць як на фізічнае здароўе, так і на псіхіку чалавека. У падлеткаў часам адзначаецца агрэсіўнасць да навакольных людзей. Празмернае захапленне камп'ютарнымі гульнямі таксама можа парушыць работу сардэчнасасудзістай сістэмы і нават прывесці да псіхічных адхіленняў.
Сур’ёзнай праблемай сучаснасці стала залежнасць чалавека ад мабільных тэлефонаў — намафобія. Вучоныя Вялікабрытаніі паказалі, што больш чым 50 % англічан адчуваюць панічны страх застацца ў адзіноце. А крыніцай дадзенага страху з’яўляецца мабільны тэлефон, які маўчыць. У прыступах намафобіі людзі адзначаюць у сябе панічныя атакі, млосць, недахоп кіслароду, пякучы боль у грудзях.
Антыграмадскія паводзіны. На жаль, у грамадстве нярэдкія выпадкі антыграмадскіх паводзін — учынкаў асобы або групы людзей, якія парушаюць афіцыйна ўстаноўленыя ў грамадстве прававыя нормы. Напрыклад, у цяперашні час атрымалі распаўсюджванне нефармальныя групы балельшчыкаў — фанклубы. На жаль, парой гэта не проста балельшчыкі, а прапагандысты экстрэмізму, насілля і міжнацыянальнай варожасці.
Крайне негатыўнай формай антыграмадскіх паводзін з’яўляецца наркаманія, якая прыводзіць да дэградацыі не толькі асобнага чалавека, але і грамадства ў цэлым. Наркотыкі разбураюць здароўе чалавека. Наркаманы падвяргаюцца вельны небяспечным захворванням: СНІДу; гепатытам; сепсісу (заражэнню крыві) і інш. Яны гінуць маладымі. Каб атрымаць наркотыкі, наркаманы спрабуюць раздабыць грошы шляхам краж і грабяжоў, што выклікае рост злачыннасці. Дадзеная з’ява катэгарычна недапушчальная ў чалавечым грамадстве.
У выпадку парушэння правіл грамадскіх паводзін і заканадаўчых актаў уступаюць у сілу меры ўздзеяння: ад вымовы да суровай крымінальнай адказнасці.
Паводзіны чалавека і прыроднае асяроддзе. Паводзіны чалавека ў прыродным асяроддзі сёння ў найбольшай ступені вызначаюцца законамі і мараллю грамадскіх адносін. У сучасным свеце залежнасць чалавека ад прыроды практычна мінімальная. Так, амаль усё сучаснае жыллё мае неабходныя сістэмы жыццезабеспячэння. Чалавек выкарыстоўвае адзенне, адпаведнае сезону, карыстаецца сучасным медыцынскім і інфармацыйным абслугоўваннем. Навуковыя дасягненні дазволілі чалавеку засяліць практычна ўсю прыдатную для жыцця тэрыторыю планеты. Чалавек навучыўся паспяхова процістаяць хваробам і асвоіў касмічную прастору. Людзі значна пашырылі спектр ужываемых прадуктаў харчавання. У іх рацыёне цяпер не толькі ежа прыроднага паходжання, але і шэраг прадуктаў сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці.
Паводзіны чалавека
195
Адваротным бокам навуковатэхнічнага прагрэсу з’яўляецца падпарадкаванне прыроднага асяроддзя выключна патрэбам чалавека. У выніку паводзіны чалавека ў прыродным асяроддзі часта прыносяць асяроддзю вялікую шкоду. Таму чалавечаму грамадству ў бліжэйшы час неабходны тэрміновы пераход ад далейшага авалодвання прыродай да гарманічных узаемаадносін з ёй. Вядучая роля ў гэтым працэсе павінна належаць чалавечаму розуму — самай магутнай сіле на планеце Зямля.
Паводзіны чалавека ў грамадстве вызначаюцца нормамі паводзін, якія склаліся гістарычна. Няўхільнае выкананне ўсіх прававых нормаў і законаў забяспечвае гарманічнае развіццё грамадства і ўзаемаадносін чалавека з прыродай. Вядучая роля ў гэтым працэсе павінна належаць чалавечаму розуму — самай магутнай сіле на планеце Зямля.
9
1. Апішыце, праз задавальненне якіх патрэб павінны будавацца паводзіны чалавека ў грамадстве. У чым вам бачыцца адрозненне ў іерархіі патрэб Чалавека разумнага і неандэртальца? 2. Чым рэгулююцца паводзіны чалавека ў грамадстве?
3. У чым, на ваш погляд, заключаецца небяспека сурагатных зносін? 4. Прапануйце мерапрыемствы, якія неабходна праводзіць у маладзёжным асяроддзі для зніжэння долі сурагатных зносін. 5. Абгрунтуйце, чаму курэнне можна аднесці да наркаманіі. Падумайце, як найбольш эфектыўна прадухіліць распаўсюджванне наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі. Абмяркуйце гэту праблему падчас класнай гадзіны. 6. Якія мерапрыемствы могуць быць накіраваны на супрацьдзеянне такой форме антыграмадскіх паводзін, як ухіленне ад вучобы?
Раздзел 7
У гэтым раздзеле вы пазнаёміцеся з паняццем біясферы і яе межамі. Разгледзіце асноўны рэчыўны састаў біясферы, а таксама вызначыце ролю жывых арганізмаў у ёй. Вы зможаце ацаніць, наколькі глыбокія ў дадзены момант супярэчнасці паміж патрэбамі сучаснага грамадства і прыродай. На заканчэнне навучыцеся асноўным прынцыпам рацыянальнага прыродакарыстання і аховы прыроды. Атрыманыя пры вывучэнні гэтага раздзела веды дапамогуць вам свядома прымаць удзел у рэалізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў.
§ 45. Паняцце біясферы. Межы біясферы
Паняцце біясферы. Упершыню тэрмін біясфера быў прапанаваны ў 1875 г. аўстрыйскім геолагам Э. Зюсам. Аднак толькі праз пяцьдзясят гадоў рускі геахімік У. I. Вярнадскі стварыў вучэнне аб біясферы.
Біясфера — абалонка Зямлі, створаная жывымі арганізмамі ў выніку жыццядзейнасці і заселеная імі.
У адпаведнасці з вучэннем У I. Вярнадскага, цяперашні стан планеты Зямля ў значнай меры вызначаецца жыццядзейнасцю жывых арганізмаў, якія пражываюць на планеце. Кругаварот рэчываў, які ажыццяўляей.ца з іх удзелам, з’яўляецца вядучым фактарам, што стабілізуе стан планеты на дадзеным этапе існавання.
Межы біясферы вызначаюцца ўмовамі існавання жыцця. Да іх адносяць: неабходную для жыццядзейнасці колькасць вады, мінеральных рэчываў, кіслароду, вуглякіслага газу, а таксама спрыяльны тэмпературны рэжым, ступень салёнасці вады ў вадаёмах, узровень радыяцыі і інш. Усе гэтыя ўмовы найлепшым чынам рэалізуюцца ў месцах сутыкнення трох нежывых абалонак планеты — атмасферы, літасферы і гідрасферы.
У. I. Вярнадскі (1863—1945) — рускі прыродазнавец, заснавальнік комплексу навук пра Зямлю — геахіміі, біягеахіміі, радыялогіі, гідрагеалогіі і інш.
Паняцце біясферы. Межы біясферы
197
Таму біясфера як жывая абалонка планеты размяшчаецца ў межах пералічаных сфер. Яна займае паміж імі прамежкавае становішча і ў той жа час з’яўляецца іх часткай (мал. 91).
Атмасфера — паветраная абалонка Зямлі. Газавы састаў атмасферы падаецца ў табліцы 10.
У якасці прымесі ў атмасферы ў
Табліца 10. Газавы састаў атмасферы
Газ Утрыманне, %
Азот 78
Кісларод 21
Аргон і іншыя газы менш 1
Вуглякісл ы газ каля 0,04
вялікай колькасці змяшчаюцца вадзяныя пары. Яны разам з вуглякіслым газам, метанам, аксідамі азоту (парніковыя газы) удзельнічаюць у награванні ніжняга слоя атмасферы, фарміруючы парніковы эфект. Сутнасць парніковага эфекту заключаецца ў здольнасці атмасферы прапускаць да паверхні Зямлі сонечныя пра
198
Раздзел 7
Ультрафіялетавае выпраменьванне Ультрафіялетавае выпраменьванне
Мал. 92. Абарончая роля азону ў атмасферы
мяні і з дапамогай парніковых газаў паглынаць адлюстраванае ад яе цеплавое выпраменьванне. У выніку з павелічэннем вышыні тэмпература атмасферы зніжаецца, а яе ніжнія слаі застаюцца цёплымі.
Распаўсюджванне жыцця ў атмасферы абмяжоўваецца ў асноўным яе ніжнім слоем — трапасферай. Як вядома з курсу геаграфіі, вышыня трапасферы вагаецца ад 8—10 км на полюсах да 18—20 км на экватары (гл. мал. 91). Напрыклад, верхняя мяжа палёту птушак знаходзіцца на вышыні каля 7 км; насякомыя ў паветраным асяроддзі ўзнімаюцца не вышэй 6 км. Фотасінтэзуючыя расліны не растуць у гарах вышэй 6 км зза нізкага ўтрымання вуглякіслага газу і адсутнасці вады.