• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    f
    У аснове эвалюцыі чалавека ляжаць біялагічныя (спадчынная зменлівасць, барацьба за існаванне, натуральны адбор) і сацыяльныя (праца, мысленне, маўленне, грамадскае жыццё) фактары эвалюцыі. Праца садзейначала аб’яднанню продкаў чалавека ў групы. Развіццё маўлення, удасканаленне калектыўнага спосабу жыцця, размеркаванне абавязкаў паміж членамі групы — усё гэта ўзмацняла ролю сацыяльных фактараў антрапагенезу. Слова і звязанае з ім мысленне дазволілі чалавеку разважаць лагічна і абагульняць назапашаныя факты. Адрознай рысай чалавека з’яўляецца наяўнасць другой сігнальнай сістэмы.
    Чалавечыя расы. Эвалюцыя чалавека на сучасным этапе
    177
    9
    1.	Раскрыйце ролю біялагічных фактараў у эвалюцыі чалавека. 2. Ахарактарызуйце сацыяльныя фактары эвалюцыі. Дакажыце, што на сучасным этапе эвалюцыі чалавека вядучая роля належыць сацыяльным фактарам. 3. Якая роля працы ў эвалюцыі чалавека? 4. Вызначце якасныя адрозненні чалавека, якія вылучаюць яго з жывёльнага свету. 5. У снежні 2004 года на Тайланд абрушыўся страшнай сілы ўраган з цунамі. У выніку загінула больш за 300 тыс. чалавек. Які, на ваш погляд, фактар антрапагенезу можа рэалізаваць сябе ў месцы дадзенага прыроднага катаклізму? Адказ абгрунтуйце.
    § 41.	Чалавечыя расы. Звалюцыя чалавека на сучасным зтапе
    Чалавечыя расы, іх паходжанне і адзінства. Усе людзі, якія жывуць на планеце Зямля, у цяперашні час належаць да аднаго віду — Чалавек. разумны. Унутры дадзенага віду вучоныя вылучаюць чалавечыя расы.
    Чалавечая раса — гістарычна складзеная група людзей з агульнымі спадчыннымі марфалагічнымі асаблівасцямі.
    Да такіх асаблівасцей адносяцца: тып і колер валасоў, колер скуры і вачэй, форма носа, губ, павекаў, рысы твару, тып целаскладу і інш. Усе пералічаныя прыкметы з’яўляюцца спадчыннымі.
    Даследаванне выкапнёвых астанкаў краманьёнцаў паказала, што яны мелі рысы, характэрныя для сучасных чалавечых рас. На працягу дзясяткаў тысячагоддзяў нашчадкі краманьёнцаў пражывалі ў самых разнастайных геаграфічных абласцях планеты. Гэта азначае, што кожная чалавечая раса мае ўласны арэал узнікнення і фарміравання. Адрозненні паміж чалавечымі расамі — гэта вынік натуральнага адбору ў розных умовах пражывання пры наяўнасці геаграфічнай ізаляцыі. Працяглае дзеянне фактараў навакольнага асяроддзя ў месцах пастаяннага пражывання прыводзіла да паступовага замацавання комплексу прыкмет, характэрных для гэтых груп людзей. У цяперашні час вылучаюць тры вялікія чалавечыя расы (рыс. 82, с. 178). Яны, у сваю чаргу, падраздзяляюцца на малыя расы (іх каля трыццаці).
    Прадстаўнікі еўрапеоіднай (еўразійскай) расы прыстасаваліся да жыцця ва ўмовах халоднага і вільготнага клімату. Арэалам распаўсюджання еўрапеоіднай расы з’яўляюцца Еўропа, Паўночная Афрыка, невялікая частка Азіі і Індыі, а таксама Паўночная Амерыка і Аўстралія. Для іх характэрна пераважна светлая або злёгку смуглая скура. Гэта раса характарызуецца прамымі або хвалістымі валасамі, вузкім носам, які выступае, і тонкімі губамі. На твары ў мужчын выражана валасяное покрыва (у выглядзе вусоў і барады). Вузкі нос, які выступае, у еўрапеоідаў садзейнічае саграванню ўдыхаемага паветра ў халодных кліматычных умовах.
    V 12. Зак. 569.
    178
    Раздзел 5
    Мал. 82. Чалавечыя расы
    Людзі негроіднай (аўстраланегроіднай) расы ў найбольшай ступені прадстаўлены на ўчастках планеты з гарачым кліматам. Яны насяляюць Афрыку, Аўстралію і астравы Ціхага акіяна. Адаптацыямі да дадзеных кліматычных умоў з’яўляюцца цёмны колер скуры, кучаравыя або хвалістыя валасы. Напрыклад, кучаравыя валасы на галаве прадстаўнікоў негроіднай расы фарміруюць своеасаблівую паветраную падушку. Такая асаблівасць размяшчэння валасоў ахоўвае галаву ад перагрэву. Для прадстаўнікоў негроіднай расы таксама характэрны плоскі нос, які мала выступае, тоўстыя губы і цёмны колер вачэй.
    Мангалоідная (азіяцкаамерыканская) раса распаўсюджана на тэрыторыях Зямлі з суровым кантынентальным кліматам. Гістарычна дадзеная раса насяляла практычна ўсю Азію, а таксама Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Мангалоіды характарызуюцца смуглай скурай, прамымі шорсткімі цёмнымі валасамі. Твар пляскаты з добра выражанымі скуламі, нос і губы сярэдняй шырыні, ва
    Чалавечыя расы. Эвалюцыя чалавека на сучасным этапе
    179
    Мал. 83. Вока еўрапеоіда і мангалоіда
    ласяное покрыва твару развіта слаба. Ёсць скурная складка ва ўнутраным кутку вока — эпікантус (мал. 83). Вузкі разрэз вачэй і эпікантус у мангалоідаў з’яўляюцца ахоўнымі прыстасаваннямі да частых пылавых бур. Фарміраванне тоўстай тлушчавай падскурнай клятчаткі дазваляе ім адаптавацца да нізкіх тэмператур халодных кантынентальных зім.
    Адзінства чалавечых рас пацвярджаецца адсутнасцю генетычнай ізаляцыі паміж імі. Гэта выражаецца ў магчымасці з’яўлення пладавітага патомства ў міжрасавых шлюбах (мал. 84). Яшчэ адным доказам адзінства рас служыць наяў
    Мал. 84. Міжрасавы шлюб
    180 Раздзел 5
    I насць ва ўсіх людзей на пальцах дугападобных узораў і аднолькавы характар размяшчэння валасоў на целе.
    Расізм — сукупнасць вучэнняў аб фізічнай і псіхічнай нераўнацэннасці чалавечых рас і вырашальным уплыве расавых адрозненняў на гісторыю і кульТУРУ грамадства. Ідэі расізму зарадзіліся ў той час, калі адкрытыя Ч.Дарвінам законы эвалюцыі жывой прыроды сталі пераносіцца на чалавечае грамадства.
    Асноўнымі ідэямі расізму з’яўляюцца ідэі аб першапачатковым дзяленні людзей на вышэйшыя і ніжэйшыя расы зза іх біялагічнай нераўнацэннасці. Прычым прадстаўнікі вышэйшых з’яўляюцца адзінымі стваральнікамі цывілізацыі і прызначаны панаваць над ніжэйшымі. Так расізм імкнецца апраўдаць сацыяльную несправядлівасць у грамадстве і каланіяльную палітыку.
    Расісцкая тэорыя на практыцы існавала ў фашысцкай Германіі. Фашысты лічылі вышэйшай сваю арыйскую расу і гэтым апраўдвалі фізічнае знішчэнне вялікай колькасці прадстаўнікоў іншых рас. У нашай краіне, якая найбольш пацярпела ад агрэсіі фашысцкіх акупантаў, лю
    бая падтрымка ідэй фашызму асуджаецца і караецца па законе.
    Расізм не мае пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання, паколькі даказана біялагічная раўнацэннасць прадстаўнікоў усіх рас і іх прыналежнасць да аднаго віду. Адрозненні, якія існуюць ва ўзроўні развіцця, з’яўляюцца вынікам сацыяльных фактараў.
    Некаторыя вучоныя меркавалі, што галоўнай рухаючай сілай эвалюцыі чалавечага грамадства з’яўляецца барацьба за існаванне. Гэтыя погляды ляглі ў аснову сацыялдарвінізму — псеўданавуковай плыні, у адпаведнасці з якой усе грамадскія працэсы і з’явы (узнікненне
    дзяржаў, войны і г. д.) падпарадкаваны законам прыроды. Прыхільнікі гэтага вучэння разглядаюць сацыяльную няроўнасць людзей як вынік іх біялагічнай нераўнацэннасці, якая ўзнікла ў выніку на
    туральнага адбору.
    Асаблівасці эвалюцыі чалавека на сучасным этапе. У сучасным грамадстве на першы погляд не назіраецца яўных прыкмет далейшай эвалюцыі віду Homo sapiens. Але гэты працэс працягваецца. Вызначальную ролю на дадзеным этапе адыгрываюць сацыяльныя фактары, аднак захавалася роля некаторых біялагічных фактараў эвалюцыі.
    Мутацыі, якія пастаянна ўзнікаюць пад дзеяннем фактараў асяроддзя, і іх камбінацыі мяняюць генатыпічны склад папуляцыі чалавека. Яны ўзбагачаюць фенатыпы людзей новымі прыкметамі і падтрымліваюць іх унікальнасць. У сваю чаргу, шкодныя і несумяшчальныя з жыццём мутацыі выдаляюцца з чалавечай папуляцыі пры дапамозе натуральнага адбору.
    Чалавечыя расы. Эвалюцыя чалавека на сучасным этапе
    181
    Забруджанне планеты, перш за ўсё хімічнымі злучэннямі, з’яўляецца прычынай павелічэння тэмпаў мутагенезу і назапашання генетычнага грузу (шкодных рэцэсіўных мутацый). Гэты факт так ці інакш можа аказаць уплыў на эвалюцыю чалавека.
    Сфарміраваны каля 50 тыс. гадоў таму від Чалавек разумны да цяперашняга часу практычна не змяніўся знешне. Гэта вынік дзеяння стабілізуючага натуральнага адбору ў адносна аднародным асяроддзі пражывання чалавека. Адным з прыкладаў яго праяўлення з’явілася павышаная выжывальнасць нованароджаных дзяцей з масай цела ў межах сярэдніх значэнняў (3—4 кг). Аднак на сучасным этапе дзякуючы развіццю медыцыны роля стабілізуючага натуральнага адбору значна знізілася. Сучасныя медыцынскія тэхналогіі дазваляюць выходжваць нованароджаных з нізкай масай цела і даюць магчымасць паўнавартасна развівацца неданошаным дзецям.
    Сёння ў нашай краіне дзякуючы рэалізацыі дзяржаўных праграм «Дэмаграфічная бяспека Беларусі», «Дзеці Беларусі», «Ахова здароўя Беларусі» ўдалося знізіць смяротнасць нованароджаных больш чым у 2 разы ў параўнанні з мінулым дзесяцігоддзем. На сённяшні
    дзень гэты паказчык з’яўляецца самым нізкім сярод краін СНД і адным з самых нізкіх у свеце. Вучонымі Рэспублікі Беларусь распрацаваны і ўкаранёны навейшыя тэхналогіі выходжвання неданошаных дзяцей. Беларускія ўрачы паспяхова выходжваюць дзяцей з масай цела каля 1 кг. У радзільных дамах шырока выкарыстоўваюцца сучасныя высокатэхналагічныя інкубатары. Яны дазваляюць імітаваць умовы мацярынскага арганізма. Распрацаваны і прымяняюцца апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх у нованароджаных, абсталяванне для дазіраванай падачы лекавых прэпаратаў.
    Вядучая роля ізаляцыі ў эвалюцыі чалавека прасочваецца на этапе фарміравання чалавечых рас. У сучасным грамадстве дзякуючы разнастайным сродкам перамяшчэння і пастаяннай міграцыі людзей значэнне ізаляцыі практычна мізэрнае. Ддсутнасць генетычнай ізаляцыі паміж людзьмі з’яўляецца важным фактарам ва ўзбагачэнні генафонду насельніцтва планеты.
    На некаторых адносна абмежаваных тэрыторыях не страціў сваёй эвалюцыйнай ролі такі фактар, як дрэйф генаў. У цяперашні час ён праяўляецца лакальна ў сувязі з прыроднымі катаклізмамі. Стыхійныя бедствы часам забіраюць жыцці дзясяткаў і нават сотняў тысяч
    людзей, як гэта адбылося ў пачатку 2010 г. у выніку землетрасення на Гаіці. Гэта безумоўна робіць уплыў на генафонд чалавечых папуляцый.
    Такім чынам, на эвалюцыю віду Homo sapiens у цяперашні час уплывае толькі мутацыйны працэс. Дзеянне натуральнага адбору і ізаляцыі мінімальнае.
    Раздзел 5
    Усе людзі, якія жывуць на планеце Зямля ў цяперашні час, належаць да аднаго віду — Чалавек разумны. У межах дадзенага віду вылучаюць чалавечыя расы. Прыкметы рас сфарміраваліся пад уплывам фактараў асяроддзя пражывання. У цяперашні час вылучаюць тры вялікія чалавечыя расы: еўрапеоідную, аўстраланегроідную і мангалоідную. На сучасным этапе з біялагічных фактараў на эвалюцыю чалавека ў нязменным выглядзе дзейнічае толькі мутацыйны працэс. Роля натуральнага адбору і дрэйфу генаў значна знізілася, а ізаляцыя практычна страціла сваё значэнне.