• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    § 39.	Папярэднікі чалавека.
    Старажытныя і выкапнёвыя людзі сучаснага тыпу
    Этапы эвалюцыі чалавекападобных прыматаў. Аўстралапітэкі. Сёння лічыцца, што першымі продкамі сучасных прыматаў былі насякомаедныя млекакормячыя, якія насялялі тропікі. Яны жылі каля 65 млн гадоў таму. Гэтыя жывёлы па будове чэрапа і шкілета нагадвалі млекакормячых тупаяў, якія цяпер жывуць у тропіках. Формула іх зубоў была такой самай, як у сучасных лемураў. Першыя вышэйшыя прыматы з’явіліся на Зямлі каля 40 млн гадоў таму. Крыху пазней ад іх адасобіліся дзве асноўныя галіны далейшай эвалюцыі чалавека. Першая ішла ў напрамку эвалюцыі сучасных шыраканосых малпаў, другая — да іншых прыматаў і чалавека (група вузканосых малпаў). Лічыцца, што агульным продкам сучасных чалавекападобных малпаў і чалавека былі дрэвавыя чалавекападобныя малпы — дрыяпітэкі (мал. 74).
    Старажытныя людзі
    Дрыяпітэк (2710 млн гадоў таму)
    Аўстралапітэк (10  5 млн гадоў таму)
    Чалавек умелы (21,7 млн гадоў таму)
    Чалавек прамахадзячы (1,5 — 1,3 млн гадоў таму)
    Краманьёнец (каля 50 тыс. гадоў таму)
    Мал. 74. Этапы эвалюцыі чалавека
    168
    Раздзел 5
    Мал. 75. Аўстралапітэк і яго шкілет
    Відаць, менавіта дрыяпітэкі далі пачатак эвалюцыі чалавека, і ў прыватнасці яго папярэднікам — аўстралапітэкам (мал. 75).
     Дрыяпітэкі атрымалі такую назву таму, што Cjj большую частку жыцця праводзілі на дрэ
    вах. Аднак змяненне клімату, якое прывяло да скарачэння лясоў, адбілася на жыцці гэтых жывёл. Дрыяпітэкі прыстасаваліся да новага спосабу жыцця на адкрытых участках тэрыторыі. Бліжэй за іншых да людзей стаіць так званы дарвінаўскі дрыяпітэк, астанкі якога былі знойдзены ў Еўропе.
    Першыя выкапнёвыя астанкі аўстралапітэкаў былі знойдзены ў 1924 г. на поўдні Афрыкі. Яны атрымалі сістэматычную назву паводле месца знаходкі — аўстралапітэк афрыканскі. Вынікі
    раскопак на тэрыторыі Афрыкі за апошнія 50 гадоў сведчаць, што аўстралапітэкі жылі больш чым 5 млн гадоў таму.
    Даследаванне знойдзеных частак шкілета аўстралапітэкаў паказала, што яны спалучалі у сабе прыкметы чалавека і малпаў. Вывучэнне будовы карэнных зубоў аўстралапітэкаў паказвала на харчаванне расліннай ежай. У той жа час будова іклоў і разцоў пацвярджала выкарыстанне ежы жывёльнага паходжання. Галаўны мозг аўстралапітэкаў меў аб’ём каля 650 см3. Гэта практычна не адрознівала яго ад мозга сучасных чалавекападобных малпаў. Рост быў у межах 100—150 см, а маса цела складала прыкладна 30—60 кг.
    Аўстралапітэкі зрабілі два важныя крокі ад жывёл да чалавека. Першым з іх стала прамахаджэнне, аб чым сведчыць будова іх тазавых касцей. Варта адзначыць, што хаджэнне на дзвюх нагах першапачаткова прынесла чалавеку шмат нязручнасцей. Паменшылася скорасць перамяшчэння, больш цяжка, у параўнанні з чатырохногімі жывёламі, сталі праходзіць роды. 3 другога боку, выявілася несумненная перавага такога перамяшчэння. Напрыклад, вызваліліся пярэднія канечнасці — рукі. Аўстралапітэкі змаглі трымаць у руках камяні або палкі, але самастойна прылады працы яны яшчэ не выраблялі. Другім крокам стала парадзенне валасянога покрыва. Ва ўмовах гарачага і сухога клімату яно было перашкодай, якая ўскладняла ахаладжэнне арганізма.
    Аўстралапітэкі, паводле меркавання вучоных, лічацца тупіковай галіной эвалюцыі чалавека. Яны цалкам вымерлі каля 1 млн гадоў таму. Найбольш верагоднай прычынай вымірання была перавага ў іх рацыёне расліннай ежы. Раслінаеднасць не стымулявала да вырабу
    Папярэднікі чалавека. Старажытныя і выкапнёвыя людзі сучаснага тыпу 169
    прылад працы і далейшага развіцця і павелічэння аб’ёму галаўнога мозга. Відаць, непасрэднымі прод ’ камі людзей з’явіліся найбольш познія з існаваўшых прадстаўнікоў аўстралапітэкаў. Менавіта тыя, якія ў найбольшай ступені дабіваліся поспехаў у вырабе і прымяненні першых прылад працы.
    Старажытнейшыя людзі. Чалавек умелы. Чалавек прамахадзячы. У эвалюцыі ўласна чалавека (Homo) адрозніваюць тры асноўныя этапы (табл. 9).
    Табліца 9. Этапы эвалюцыі роцу Homo — Чалавек
    Назва групы людзей	Часузнікнення	Прадстаўнікі роду Homo
    Старажытнейшыя людзі (архантрапы)	Каля 2 млн гадоў таму Каля 1,5—1,3 млн гадоў таму	Чалавек умелы Homo habilis Чалавек прамахадзячы Homo erectus
    Старажытныя людзі (палеантрапы) — неандэртальцы	300—35 тыс. гадоў таму	Першыя прадстаўнікі віду Чалавек разумны — Homo sapiens
    Людзі сучаснага тыпу (неаантрапы) — краманьёнцы	Каля 50 тыс. гадоў таму	ВідЧалавек разумны — Homo sapiens
    Першымі прадстаўнікамі роду Чалавек вучоныя лічаць прадстаўніка архантрапаў Чалавека ўмелага (гл. мал. 74). Знаходка астанкаў шкілета першага Homo habilis на схіле афрыканскага кратара Нгорангора належыць Луісу Лікі і датуецца 1959 г. Побач з астанкамі Homo habilis былі выяўлены самыя старажытныя прылады працы, зробленыя рукамі чалавека (мал. 76).
    Першыя прылады працы былі вельмі прымітыўныя. Яны ўяўлялі сабой толькі злёгку завостраную і расколатую пад пэўным вуглом гальку. Прылады з галькі паступова замяняліся ручнымі рубіламі (камяні, абчасаныя з двух бакоў), пазней — наканечнікамі і скрабкамі.
    З’яўленне прылад працы дазволіла актыўна ўводзіць у рацыён жывёльную ежу. Выраб больш сучасных прылад працы са
    3 рачной галькі 3 крэменю
    Мал. 76. Чалавек умелы і яго прылады працы
    170
    Раздзел 5
    дзейнічаў павелічэнню аб’ёму галаўнога мозга. У Homo habilis ён быў большы, чым у аўстралапітэкаў, і дасягаў 680 см3. Скрыўленне ніжняй сківіцы ў выглядзе зачаткавага падбародачнага выступа гаворыць аб магчымай наяўнасці зачаткаў маўлення. Чэрап Чалавека ўмелага быў лягчэйшы, чым у аўстралапітэкаў. Выкарыстанне агню пры прыгатаванні ежы не патрабавала развіцця моцных мышцаў твару для яе перажоўвання. Больш слабым мышцам для прымацавання да чэрапа ўжо не патрэбны былі такія моцныя косці. Чалавек умелы цалкам прыстасаваўся да прамахаджэння. У яго, як і ў сучасных людзей, вялікі палец ступні не быў адведзены ўбок.
    Наступным этапам эвалюцыі старажытнейшых людзей лічаць Чалавека прамахадзячага. Яго астанкі ўпершыню былі выяўлены Э. Дзюбуа ў 1891 г. на востраве Ява. Аб’ём мозга ў Чалавека прамахадзячага павялічыўся да 1000 cm3. Homo erectus актыўна вырабляў дастаткова дасканалыя прылады працы, займаўся паляваннем і валодаў зачаткамі маўлення. У сувязі з прамахаджэннем у гэтага віду чалавека прагрэсіўна змяніўся шкілет. Ступня набыла невялікую дугу, сцегнавая косць змясцілася да цэнтра таза, у пазваночніку ўтварыўся невялікі выгін. Жылі Homo erectus пераважна статкамі. Для прыгатавання ежы выкарыстоўвалі агонь. Аднак нізкі лоб, развітыя надброўныя дугі, паўсагнутае цела з вялікім валасяным покрывам збліжалі іх з малпападобнымі продкамі. Таму Чалавека прамахадзячага часта называюць малпачалавекам.
    Старажытнейшыя людзі шырока рассяліліся па тэрыторыі Афрыкі, Азіі і на поўдні Еўропы і эвалюцыяніравалі адначасова ў некалькіх напрамках.
    Старажытныя і выкапнёвыя людзі сучаснага тыпу. На гэтым этапе вядучую ролю ў эвалюцыі чалавека пачынаюць адыгрываць сацыяльныя фактары: працоўная дзейнасць у групах, сумесная барацьба за выжыванне, развіццё інтэлекту. Да першых старажытных людзей, якія былі прамежкавым звяном паміж старажытнейшымі людзьмі і выкапнёвымі продкамі сучаснага чалавека, адносяць неандэртальцаў. Сваю назву яны атрымалі паводле месца іх першай выкапнёвай знаходкі ў 1856 г. у даліне р. Неандэр у Германіі. Неандэртальцы здабывалі ежу шляхам збіральніцтва і палявання. Жылі групамі колькасцю да 100 чалавек (мал. 77). У якасці жылля выкарыстоўвалі пячоры, у якіх па
    Мал. 77. Стаянка неандэртальцаў стаянна падтрымлівалі агонь. Адзеннем
    Папярэднікі чалавека. Старажытныя і выкапнёвыя людзі сучаснага тыпу
    171
    для іх былі шкуры забітых на паляванні жывёл. Неандэртальцы добра валодалі членараздзельным маўленнем. Яны шырока выкарыстоўвалі прылады працы: разнастайныя шылы з касцей, каменныя востраканечнікі коп’яў і скрабкі. У неандэртальцаў пачалі зараджацца элементы культуры. Напрыклад, чэрапы забітых жывёл, якія, на іх думку, былі надзелены магічнымі ўласцівасцямі, служылі талісманамі на паляванні. Акрамя таго, у неандэртальцаў з’явіліся элементы пахавальнай культуры. Аб гэтым факце сведчыць пахаванне памерлых у позе чалавека, які спіць.
    Неандэртацьцы ўяўлялі сабой неаднародную групу людзей. Паводле часу існавання і марШ фалагічных прыкмет іх падзяляюць на ранніх (узніклі каля 300 тыс. гадоў таму) і позніх неандэртальцаў. Вучоныя лічаць, што раннія неандэртальцы былі тупіковай галіной на шляху эвалюцыі сучаснага чалавека. Познія неандэртальцы з’явіліся каля 70 тыс. гадоў таму і жылі сярод людзей сучаснага тыпу. Аднак пазней былі цалкам выцеснены імі. Познія неандэртальцы прыстасаваліся да жыцця невялікімі сямейнымі групамі. У адрозненне ад ранніх яны мелі добра развіты шкілет і мускулатуру пры адносна невялікім росце (каля 160 см). Аб’ём галаўнога мозга ў неандэртальцаў складаў прыблізна 1300 см3. Усё гэта давала ім перавагу ў барацьбе за існаванне.
    Мяркуецца, што пачатак людзям сучаснага тыпу (неаантрапам) далі познія неандэртальцы, якія прыстасаваліся жыць невялікімі сямейнымі групамі. Краманьёнцамі яны былі названы паводле знаходкі некалькіх шкілетаў гэтых людзей у французскім гроце Краманьён. Краманьёнцы валодалі ўсім комплексам фізічных асаблівасцей, якія характэрны для сучаснага чалавека. Прагрэсіўныя рысы ў будове іх галаўнога мозга былі звязаны са значным развіццём лобных долей. Дадзены факт паказвае на добра развітое ў гэтых людзей членараздзельнае маўленне. Другой прыкметай, якая сведчыць аб якасным валоданні маўленнем, з’яўляецца выражаны падбародкавы выступ.
    Краманьёнцы актыўна будавалі жыллё, выраблялі спецыялізаваныя прылады працы, шылі адзенне. Для месцаў іх стаянак характэрны зачаткі мастацтва ў выглядзе розных статуэтак і наскальных малюнкаў (мал. 78). Краманьёнцы першымі
    Мал. 78. Наскальныя малюнкі краманьёнцаў
    172
    Раздзел 5
    прыручылі жывёл, што з’явілася крокам да грамадскага жыцця людзей і развіцця родавай абшчыны.
    У эвалюцыі краманьёнцаў найбольшае значэнне набылі сацыяльныя факта
    ры. Значна ўзрасла роля выхавання і перадачы вопыту ад старэйшых пакаленняў
    да малодшых.
    1
    9
    Агульным продкам сучасных чалавекападобных малпаў і чалавека былі дрыяпітэкі. Ад іх паходзяць папярэднікі чалавека — аўстралапітэкі. Першым прадстаўніком роду Чалавек з’яўляецца Чалавек умелы. Наступным крокам на шляху эвалюцыі быў Чалавек прамахадзячы. Прамежкавым звяном паміж старажытнейшымі людзьмі і выкапнёвымі продкамі Чалавека разумнага з’яўляюцца неандэртальцы. Узнікненне людзей сучаснага тыпу (неаантрапаў) адбылося каля 50 тыс. гадоў таму. Іх прадстаўнікі — краманьёнцы — валодалі ўсім комплексам фізічных асаблівасцей, характэрных для сучаснага чалавека.