• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    Напрыклад, шымпанзэ, спрабуючы дастаць банан, падвешаны да столі клеткі, выкарыстоўвае LXJ драўляную скрыню ў якасці апоры. Стараючыся максімальна наблізіць скрыню да мэты, малпа ставіць яе на рабро. Пры гэтым аддегласць да банана безумоўна скарачаецца. Задачы на элементарную разумовую дзейнасць на аснове мысліцельных працэсаў рашаюць і некаторыя пароды сабак. Так, сабакі пастухоў могуць самастойна сабраць статак, разбіць яго на пэўныя групы, знайсці і вярнуць жывёл, якія адсталі, і інш.
    Мысленне дазваляе чалавеку адаптавацца да ўмоў асяроддзя, якія мяняюцца, без метаду спроб і памылак. Яно дазваляе вызначыць лагічную сувязь паміж вывучаемымі прадметамі і з’явамі. Дзякуючы мысленню чалавек здольны бесперапынна папаўняць запас паняццяў і ўяўленняў аб навакольным свеце. Толькі чалавек здольны фармуляваць новыя суджэнні і вывады. Дзякуючы мысленню чалавек з ранняга ўзросту можа ўспрымаць інфармацыю ў выглядзе сімвалаў (літар і слоў). Здольнасць мысліць — адна з самых важных паводзінскіх адаптацый чалавека. Нездарма старажытныя мудрацы казалі: «Мыслю — значыць існую».
    Паводзіны — сукупнасць усіх дзеянняў арганізма. Формы паводзін бываюць прыроджаныя і набытыя. Да прыроджаных адносяцца пастаянныя (стэрэатыпныя) формы паводзін — таксісы, рэфлексы і інстынкты. Яны не мяняюцца на працягу жыцця і носяць спадчынны характар. Набытымі формамі паводзін з’яўляюцца тыя, якія развіваюцца на працягу жыцця індывіда, — навучанне і разумовая дзейнасць.
    9
    1.	Што такое паводзіны? Ахарактарызуйце асаблівасці паводзін жывёл, выкліканыя знешнімі і ўнутранымі ўздзеяннямі. 2. Якія ўзроўні (формы) паводзін вам вядомы? Як яны змяняюцца ў працэсе эвалюцыі жывёльнага свету? 3. Ахарактарызуйце прыроджаныя формы паводзін. Прывядзіце прыкла
    188
    Раздзел 6
    ды таксісаў і інстынктаў. 4. Апішыце індывідуальна набытыя формы паводзін. Які эксперымент можна паставіць для доказу таго, што малпы валодаюць разумовай дзейнасцю? 5. Начныя матылі дзякуючы інстынктам збіраюць нектар са светлых кветак, якія добра відаць ноччу. Прывядзіце прыклад, калі нават у начных умовах дадзены інстынкт будзе немэтазгодным. Адказ растлумачце.
    § 43.	Інстынктыўныя і грамадскія паводзіны жывёл
    Інстынктыўныя паводзіны беспазваночных і пазваночных жывёл. Сярод беспазваночных жывёл інстынктыўная дзейнасць найбольш развіта ў вышэйшых прадстаўнікоў членістаногіх: насякомых і павукападобных. У іх інстынктах можна адзначыць шэраг дзеянняў, якія дакладна адрэгуляваны і строга паўтараюцца.
    Прыкладам складанага інстынкту насякомых можа быць інстынкт клопату аб патомстве аднаго з відаў вос — сфекса. Гэта можна паказаць у выглядзе наступнага алгарытму: капанне норкі —> пошук здабычы —> захоп і абезрухоўліванне здабычы ядам > перанос здабычы ў
    норку > адкладванне ў здабычу яйка з будучай лічынкай > закрыццё норкі > капанне норкі для новай здабычы. Гэты інстынкт дазваляе лічынцы атрымліваць свежую ежу, якая не псуецца на працягу ўсяго яе жыцця.
    Усе этапы інстынктыўнай дзейнасці беспазваночных спадчынныя і пастаянныя. Таму інстынкты парой не дазваляюць ім хутка прыстасоўвацца да зменлівых умоў асяроддзя.
    У пазваночных жывёл, асабліва млекакормячых, інстынктыўныя паводзіны не адбываюцца самі па сабе. Для гэтага павінна ўзнікнуць адпаведная біялагічная цяга (матывацыя).
    Напрыклад, галодны драпежнік актыўна даследуе навакольнае асяроддзе. 3 дапамогай органаў пачуццяў ён адшуквае знешнія сігналы, якія дапамогуць задаволіць патрэбу, што ўзнікла. Гэта пошукавая фаза інстынктыўнага паводзінскага акта па здабыванні ежы. Знеш
    ні выгляд або голас выяўленай здабычы з’яўляецца своеасаблівым пускавым раздражняльнікам. Дадзены раздражняльнік выклікае ў драпежніка пэўную паслядоўнасць рухальных рэакцый: падкрадванне, нападзенне, схопліванне, умярцвенне ахвяры. Інстынктыўныя дзеянні, якія заключаюцца ў акце ежы, практычна аднолькавыя для ўсіх драпежнікаў.
    У цэлым як для беспазваночных, так і для пазваночных жывёл інстынктыўныя рэакцыі карысны толькі пры пастаянстве ўмоў навакольнага асяроддзя. Пры іх змяненні гэтыя рэакцыі робяцца немэтазгоднымі. Напрыклад, інстынкт абароннай рэакцыі вожыка (згортванне ў калючы клубок) губляе свой сэнс, калі ён аказваецца на аўтатрасе.
    Інстынктыўныя і грамадскія паводзіны жывёл
    189
    Грамадскія паводзіны жывёл: групавы спосаб жыцця, сацыяльная іерархія асобін. Для павышэння выжывальнасці жывёлы здольны ўтвараць групы, якія адрозніваюцца ступенню пастаянства і арганізацыі. Вылучаюць шэраг прычын аб’яднання жывёл у групы. Папершае, у групе прасцей абараняцца ад драпежнікаў. Падругое, у групе прасцей адшукаць палавога партнёра. Патрэцяе, у межах групы ёсць магчымасць перадачы вопыту маладым асобінам шляхам імітавання і на
    Мал. 87. Выпадковая група: зграя саранчы
    вучання. У той жа час у вялікіх групах жывёл рэзка ўзрастае ступень канкурэнцыі за корм, тэрыторыю, палавых партнёраў. Таму перавагі жыцця ў групе павінны дапаўняцца формамі ўзгодненых паводзін пэўных асобін. Такія формы групавых паводзін могуць узнікаць толькі ў жывёл з высокаарганізаванай нервовай сістэмай і развітымі органамі пачуццяў.
    Вучоныя вылучаюць розныя тыпы груп жывёл. Часам групы носяць выпадковы характар. Гэта звязана, як правіла, са спрыяльнымі ўмовамі асяроддзя пражывання, якія і прыцягваюць жывёл. Напрыклад, часта можна назіраць вялікую колькасць мух на добра праграваемых паверхнях. Іншым прыкладам такой групы можа быць мноства саранчы (да 2,5 млрд асобін) ва ўмовах спрыяльнай кармавой базы (мал. 87).
    Выпадковыя групы ўяўляюць сабой простую сукупнасць жывёл. Жывёлы ў іх слаба ўзаемадзейнічаюць адна з адной, і такія групы могуць хутка распадацца.
    Большасць груп жывёл фарміруецца для сумеснага задавальнення патрэб у ежы, тэрыторыі, размнажэнні і інш. У гэтым выпадку паміж пэўнымі асобінамі групы ўстанаўліваюцца асаблівыя сувязі, якія забяспечваюць доўгачасоваць іх існавання. Утвараюцца групы з сацыяльнай іерархіяй.
    Сацыяльная іерархія — сістэма сувязей паміж членамі групы ў выглядзе супадпарадкавання асобін адна адной.
    Сацыяльная іерархія вельмі часта прасочваецца ў статках аленяў, сем’ях малпаў, мурашак. Напрыклад, у аленевым статку вылучаюцца важакі. Гэта, як правіла, найбольш вопытныя і старыя асобіны, якія забяс
    Мал. 88. Група з сацыяльнай іерархіяй асобін: статак аленяў
    печваюць кіраўніцтва ў групе. Яны заўсёды займаюць пазіцыі лідара, знаходзяцца наперадзе статку, найбольш уважлівыя (мал. 88). Алені, якія размяшчаюцца па баках статку, адрозніваюцца павышанай трывожнасцю і насцярожанасцю. Дадзеная асаблівасць дае ім магчымасць хутка інфармаваць суродзічаў аб небяспецы.
    Прыклад групы з сацыяльнай іерархіяй у беспазваночных жывёл можна назіраць у мурашніку. Сям’я мурашак — гэта аб’яднанне тысяч, а часам і мільёнаў асобін. Іх агульнымі намаганнямі будуецца гняздо, выкормліваецца шматлікае патомства, ахоўваецца мурашнік. Усё
    гэта магчыма дзякуючы падпарадкаванню ўсіх жыхароў мурашніка галоўнай мэце — захаванню і працвітанню сям’і. Так, рабочыя мурашкіфуражыры здабываюць ежу ў колькасці, якая ў шмат разоў перавышае іх індывідуальныя патрэбы. Мурашкінасільшчыкі пераносяць лічынак, кукалак і самак з адной часткі гнязда ў другую. Роля самцоў зводзіцца да апладнення маладых крылатых самак. Самцы, як правіла, пасля спарвання гінуць. Аплодненыя самкі скідаюць крылы і або засноўваюць новую сям’ю, або застаюцца ў сваім мурашніку. Працягласць жыцця мурашынай самкі максімальная для свету насякомых і складае прыкладна 20 гадоў. Часам маладых самак прымаюць у іншыя ўжо існуючыя сем’і свайго віду.
    Сацыяльная іерархія ў межах групы можа змяняцца. Гэта, як правіла, звязана са старэннем асобінлідараў і выцясненнем іх маладымі.
    Паводзіны чалавека
    191
    Інстынкты жывёл — паводзінскія адаптацыі да ўмоў існавання, якія найбольш мэтазгодны пры пастаянстве ўмоў навакольнага асяроддзя. Для павышэння выжывальнасці і задавальнення патрэб жыццядзейнасці жывёлы здольныя ўтвараць групы. Адрозніваюць выпадковыя групы і групы з сацыяльнай іерархіяй асобін.
    9
    1. Ахарактарызуйце асаблівасці інстынктыўных паводзін жывёл. У чым, на ваш погляд, праяўляецца адноснасць інстынктаў? 2. Чым абумоўлена аб’яднанне жывёл у групы? Якія віды групавога спосабу жыцця вам вядомы? 3. Ахарактарызуйце прынцыпы пабудовы сацыяльнай іерархіі ў сямейных групах малпаў, мурашак. 4. Прыкладам групы з сацыяльнай іерархіяй можа быць зграя ваўкоў. Апішыце, дзе размяшчаюцца і якія функцыі выконваюць розныя асобіны ў воўчай зграі. Спрагназуйце, што можа адбыцца са зграяй ваўкоў у выпадку гібелі важака.
    § 44.	Паводзіны чалавека
    Паводзіны чалавека як сацыябіялагічнага віду. Чалавек разумны з’яўляецца адным з відаў царства Жывёлы. Для яго, як для біялагічнага віду, характэрны ўсе патрэбы жывёл: у кіслародзе, ежы, вадзе, размнажэнні і інш. Разам з тым, як вы ўжо ведаеце, чалавек мае шэраг рысаў, якія адрозніваюць яго ад жывёл. Дадзеныя адрозненні выклікалі і новыя патрэбы чалавека, не характэрныя для жывёл.
    Іерархічную сістэму патрэб чалавека добра ілюструе піраміда патрэб, прапанаваная амерыканскім псіхолагам Абрахамам Маслоу (мал. 89, с. 192). Па меры задавальнення патрэб чалавека, якія ляжаць у аснове піраміды, усё больш актуальнымі становяцца патрэбы больш высокага ўзроўню. Часцей за ўсё паслядоўнасць задавальнення патрэб адпавядае іх іерархіі ў пірамідзе.
    Аднак менавіта для чалавека характэрны выпадкі, калі патрэбы больш высокага рангу задавальняюцца на фоне незадавальнення надзённых фізіялагічных патрэб. Гэта можна праілюстраваць на прыкладзе жыхароў блакаднага Ленінграда ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ленінградцы галадалі, аднак захавалі ўнікальную калекцыю насення розных сартоў культурных раслін. Або ў канцэнтрацыйных фашысцкіх лагерах людзі знаходзілі ў сабе сілы весці падпольную антыфашысцкую барацьбу. Дадзеныя прыклады з’яўляюцца сведчаннем таго, што нават у крытычныя мінуты жыцця ў чалавека ёсць магчымасць да самарэалізацыі ў грамадстве.
    192
    Раздзел 6
    Патрэба ў самаразвіцці Духоўны рост, самаўдасканаленне і г. д.
    Патрэба ў павазе
    Самапавага, грамадскае становішча і г. д.
    Фізіялагічныя патрэбы
    Ежа, вада, жыллё, адзенне, узнаўленне роду і г. д.