Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 261с.
Мінск 2016
У цяперашні час адным з самых небяспечных вірусных захворванняў чалавека з’яўляецца СНІД (сіндром набытага імунадэфіцыту). Вірус паражае пераважна імунную сістэму, у выніку гэтага чалавек становіцца безабаронным перад мікраарганізмамі, якія ў звычайных
умовах для яго не патагенныя. Гэта прыводзіць да хутка прагрэсіруючага развіцця інфекцыйных захворванняў, злаякасных новаўтварэнняў і гібелі. Асноўнымі шляхамі заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) і распаўсюджвання хваробы з’яўляюцца бязладныя палавыя сувязі і выкары
станне наркаманамі нестэрыльных медыцынскіх інструментаў.
Побач з мнагаклетачнымі і аднаклетачнымі арганізмамі ў прыродзе ёсць і няклетачныя формы жыцця — вірусы. Вірусы складаюцца з генетычнага матэрыялу (ДНК або РНК), які акружаны ахоўнай бялковай абалонкай — капсідам. Вірусы здольны размнажацца толькі ў клетках іншых арганізмаў. Бактэрыяфагі — група вірусаў, якія паражаюць бактэрыяльныя клеткі. Па тыпе жыццёвага цыкла бактэрыяфагі падзяляюцца на вірулентныя і ўМераныя. Вірусы з’яўляюцца прычынай шэрага небяспечных захворванняў раслін, жывёл і чалавека.
9
1. Растлумачце, чаму вірусы адносяцца да няклетачных формаў жыцця. 2. Якая паслядоўнасць пранікнення і размнажэння вірусаў у клетцыгаспадары? 3. Апішыце асаблівасці будовы і жыццёвага цыкла бактэрыяфагаў. 4. Вызначце, якія з пералічаных захворванняў чалавека выклікаюцца вірусамі: гепатыт, халера, туберкулёз, герпес, СНІД, дызентэрыя, шаленства, дыфтэрыя. 5. Падумайце і адкажыце, чаму вельмі цяжка змагацца з вірусамі, якія пранікаюць унутр клеткі. 6. Абгрунтуйце, што з’яўляецца асновай для таго, каб лічыць вірусы жывымі арганізмамі. Ці не супярэчыць існаванне вірусаў клетачнай тэорыі, якая сцвярджае, што клетка — элементарная структурная і функцыянальная адзінка жыцця?
Раздзел 5
Паходжанне і эвалюцыя чалавека
Праблемы эвалюцыі чалавека сталі вывучацца ў XVIII cm. Галіны філагенетычнага дрэва эвалюцыі атрада Прыматы, якія вядуць да чалавека і йіымпанзэ, па даных малекулярнай біялогіі, раздзяліліся прыкладна 5,5 млн гадоў таму. У гэтым раздзеле вы вывучыце этапы антрапагенезу, якія вылучылі чалавека з жывёльнага свету, пазнаёміцеся з прадстаўнікамі роду Homa, а таксама даведаецеся аб асаблівасцях эвалюцыі чалавека ў сучасным свеце.
§ 38. Фарміраванне ўяўленняў аб эвалнзцыі чалавека.
Месца чалавека ў заалагічнай сістзме
Фарміраванне ўяўленняў аб эвалюцыі чалавека. Чалавека здаўна хвалявала пытанне аб яго паходжанні. 3 глыбокай старажытнасці дайшлі звесткі аб тым, што плямёны людзей лічылі сябе нашчадкамі розных жывёл: мядзведзя, сокала, рыбы і інш. Філосафы Старажытнай Грэцыі яшчэ да нашай эры выказвалі думкі аб тым, што чалавек мае прыроднае паходжанне.
Напрыклад, філосаф Анаксімандр пісаў аб паходжанні людзей з глею, у якім спачатку нарадзіліся рыбападобныя арганізмы, якія пазней пакінулі воднае асяроддзе і далі пачатак чалавеку. Прыкладна ў гэты ж час з’явіліся першыя ўпамінанні аб падабенстве чалавека да малпы.
На працягу амаль паўтары тысячы гадоў ад пачатку нашай эры панавалі рэлігійныя погляды на паходжанне чалавека. У XVII—XVIII стст. на аснове назапашаных ведаў аб разнастайнасці жывых арганізмаў прыродазнаўцы ўсё больш пераконваліся ў падабенстве чалавека і жывёл. К. Ліней, які прызнаваў боскае паходжанне чалавека, адзначаў выключнае падабенства чалавека і малпаў. Па гэтай прычыне ў сваёй класіфікацыі жывой прыроды ён размясціў чалавека ў групе прыматаў разам з малпамі.
Крыху пазней Ж. Б. Ламарк прапанаваў гіпотэзу аб паходжанні чалавека ад малпападобных продкаў. Ён лічыў, што крокам да эвалюцыі чалавека быў пераход малпаў ад лазання па дрэвах да прамахаджэння.
Дарвін ў 1871 г. апублікаваў прайу «Паходжанне чалавека і палавы адбор», дзе даказваў роднасць чалавека з чалавекападобнымі малпамі. Ён асноўваўся на дадзеных параўнальнай анатоміі, эмбрыялогіі, палеанталогіі. У той жа час вучо
164
Раздзел 5
Мал. 72. Рудыменты ны лічыў, што ні адна з малпаў, якія цяпер жывуць, не можа з’яўляцца прамым продкам чалавека.
Падабенства чалавека з жывёламі заключаецца ў адзінай схеме будовы. Для чалавека і жывёл характэрны адны і тыя ж органы і сістэмы органаў (крывяносная, дыхальная, выдзяляльная, стрававальная, нервовая, палавая і інш.). Акрамя таго, падабенства чалавека з жывёламі пацвярджаецца наяўнасцю рудыментаў і
Мал. 73. Атавізм — празмернае развіццё валасянога покрыва
атавізмаў. У чалавека налічваюць больш чым 90 рудыментарных органаў (мал. 72). Гэта копчык, апендыкс, зубы мудрасці, трэцяе павека. Найбольш характэрнымі з атавізмаў лічаць моцна развітое ў некаторых людзей валасяное покрыва на целе (мал. 73), дадатковыя саскі, хвост. Усе гэтыя прыкметы добра выражаны ў жывёл, але часам сустракаюцца і ў сучасных людзей.
Наяўнасць у будове трохтыднёвага зародка чалавека хорды, якая замяняецца ў працэсе эмбрыянальнага развіцця на пазваночнік, дазваляе прылічыць яго да тыпу Хордавыя і падтыпу Пазваночныя. Падабенства чалавека і пазваночных жывёл назіраецца і ў далейшым развіцці зародкаў. На стадыі 4—5 тыдняў эмбрыянальнага развіцця ў зародка чалавека ёсць хваставы аддзел
Фарміраванне ўяўленняў аб эвалюцыі чалавека. Месца чалавека ў заалагічнай сістэме
165
пазваночніка. У гэты ж час фарміруюцца жаберныя дугі, зачаткі верхніх і ніжніх канечнасцей. Мозг месячнага плода чалавека падобны на мозг рыбы, а сямімесячнага зародка нагадвае мозг малпы. На пятым месяцы эмбрыягенезу ў плода чалавека ёсць валасяное покрыва, якое потым знікае.
Чалавек адносіцца да класа Млекакормячыя. У яго ёсць дыяфрагма, малочныя залозы, дыферэнцыраваныя зубы (разцы, іклы і карэнныя), вушныя ракавіны і інш. Чалавек, як і іншыя млекакормячыя, выкормлівае сваіх дзіцянят малаком. Харчаванне зародка чалавека ўнутры мацярынскага арганізма праз плацэнту паказвае на прыналежнасць чалавека да падкласа Плацэнтарныя.
Падабенства чалавека з атрадам Прыматы абумоўлена наяўнасцю добра развітой пяціпалай пярэдняй канечнасці. Для чалавека, як і для ўсіх прыматаў, характэрны таксама наяўнасць ключыцы і поўнае раздзяленне прамянёвай і локцевай касцей. Гэта дае магчымасць кручэння і разнастайнасці рухаў пярэднімі канечнасцямі. Вялікі палец рухомы і проціпастаўлены астатнім. Ёсць ногці.
Падобныя асаблівасці паводзін чалавека і вышэйшых чалавекападобных малпаў дазваляюць аднесці яго да сямейства Гамініды. Для іх характэрны адны і тыя ж безумоўныя рэфлексы і падабенства ў фарміраванні ўмоўных рэфлексаў. Як у чалавека, так і ў чалавекападобных малпаў, можна сустрэць падобныя эмоцыі: гнеў, радасць, а таксама высокую ступень клопату аб патомстве. У чалавека, як і ў шымпанзэ, чатыры аналагічныя групы крыві, тэрмін цяжарнасці складае прыблізна 9 месяцаў. Для людзей і чалавекападобных малпаў характэрны хваробы, якімі не хварэюць іншыя млекакормячыя: грып, туберкулёз, халера і інш. Урэшце, генетычны матэрыял чалавека і шымпанзэ больш чым на 90 % падобны.
Месца чалавека ў заалагічнай сістэме. Месца чалавека ў заалагічнай сістэме можна праілюстраваць наступнай табліцай.
Табліца 8. Сістэматычныя прыкметы, якія вызначаюць месца чалавека ў заалагічнай сістэме
Таксон Прыкмета
Надцарства Эўкарыёты (Ядзерныя) Eucaryota Клеткі змяшчаюць ядро
Царства Жывёлы Апітаііа Гетэратрофны тып харчавання, рухомы спосаб жыцця
Тып Хордавыя Chordata Наяўнасць у зародка хорды, полай нервовай трубкі на спінным баку цела, стрававальнай трубкі на брушным баку цела, жаберных шчылін, двухбаковай сіметрыі цела, размяшчэнне сэрца на брушным баку цела
Падтып Пазваночныя Vertebrata Наяўнасць пазваночнага слупа, чэрапа, галаўнога і спіннога мозга, дзвюх пар канечнасцей
166
Раздзел 5
Працяг табліцы
Таксон Прыкмета
Клас Млекакормячыя Mammalia Унутрычэраўнае развіццё, выкормліванне дзіцянят малаком, наяўнасць дыяфрагмы, малочных, тлушчавых і потавых залоз, дыферэнцыяцыя зубоў на іклы, разцы і карэнныя, тры слыхавыя костачкі ў сярэднім вуху, вушная ракавіна, валасяное покрыва, чатырохкамернае сэрца, адна (левая) дуга аорты
Падклас Плацэнтарныя Placentalia Харчаванне зародка праз плацэнту
Атрад Прыматы Primates Верхнія канечнасці хапальнага тыпу, проціпастаўленне вялікага пальца астатнім, папілярныя ўзоры на кончыках пальцаў, далонях і ступнях, наяўнасць ногцяў, адна пара малочных залоз, змена малочных зубоў
Надсямейства Чалавекападобныя Hominoidea Плоскія ногці, па два разцы ў кожнай палавіне сківіцы, наяўнасць характэрнага ўзору на жавальнай паверхні зубоў, рэдукцыя хваста, чатыры групы крыві, парадзенне валасянога покрыва цела, падобныя хваробы і паразіты, добра развіты галаўны мозг, праяўленне эмоцый
Сямейства Гамініды — Hominidae Род Чалавек — Homo Від Чалавек разумны — Homo sapiens L.
На працягу паўтары тысячы гадоў нашай эры панавалі пераважна рэлігійныя погляды на паходжанне чалавека. Вядучая роля ў доказе паходжання чалавека ад жывёл належыць Ч.Дарвіну. Да ліку фактараў, якія даказваюць роднасць чалавека і жывёл, адносяць падабенства ў будове цела, падобнае развіццё зародкаў на ранніх этапах эмбрыянальнага развіцця, а таксама наяўнасць у чалавека рудыментаў і атавізмаў.
9
1. Ахарактарызуйце погляды вучоных розных эпох на паходжанне чалавека. 2. У чым праяўляецца падабенства чалавека з жывёламі? 3. Вызначце месца чалавека ў сучаснай заалагічнай сістэме. 4. Якія з пералічаных ніжэй прыкмет дазваляюць аднесці чалавека да тыпу Хордавыя: чэрап, галаўны і спінны мозг, жаберныя дугі, двухбаковая сіметрыя цела, дзве пары канечнасцей, полая нервовая трубка? 5. Вызначце адпаведнасць паміж сістэматычнымі таксонамі і прыкметамі чалавека, якія дазваляюць аднесці яго да гэтых таксонаў. Таксоньг. клас Млекакормячыя і атрад Прыматы. Прыкметы: а) наяўнасць дыяфрагмы; б) адна пара малочных залоз; в) тры слыхавыя костачкі ў сярэднім вуху; г) вушная ракавіна; д) наяўнасць ногцяў; е) валасяное покрыва цела; ж) змена малочных зубоў; з) ча
Папярзднікі чалавека. Старажытныя і выкапнёвыя людзі сучаснага тыпу
167
тырохкамернае сэрца. 6. У многіх першабытных плямёнах існавала меркаванне, што людзі паходзяць ад рыбападобных арганізмаў і ад раслін. Абгрунтуйце беспадстаўнасць дадзенага сцвярджэння. Свой адказ падмацуйце табліцай, адлюстраваўшы ў ёй сістэматычныя прыкметы, якія вызначаюць месца чалавека ў сучаснай сістэматыцы.