• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    Штучны адбор — працэс выбару чалавекам найболыа каштоўных у гаспадарчых адносінах жывёл і раслін і выкарыстанне іх для далейшага развядзення.
    Дарвін вылучаў дзве формы штучнага адбору — неўсвядомлены і метадычны. Пры неўсвядомленым адборы чалавек не ставіць перад сабой мэту ства
    Тэорыя штучнага адбору
    113
    рыць новую пароду або сорт. Ён шляхам размнажэння адных асобін і выдалення другіх павольна змяняе карысныя для сябе прыкметы арганізмаў. Гэта найбольш старажытная форма штучнага адбору.
    Напрыклад, чалавек адбіраў ддя наступнай сяўбы расліны пшаніцы з найбольш буйным, здаровым насеннем, якое доўга захоўваецца. Кароў адбіралі па велічыні надою і мясістасці, а выбар авечак праводзіўся па гушчыні воўны.
    Дзякуючы такому дыферэнцыраванаму падыходу з пакалення ў пакаленне ўзмацняліся пэўныя прыкметы размнажаемых асобін. У выніку несвядомая форма штучнага адбору павольна, але дакладна прыводзіла да ўтварэння новых парод і сартоў.
    Метадычны адбор — мэтанакіраванае вывядзенне чалавекам парод жывёл або сартоў раслін. У дадзеным выпадку селекцыянер звяртае ўвагу на прыкметы, якія максімальна пажаданыя для яго ў канкрэтных умовах. Далей ён ужо канструюе пароду або сорт. На аснове спадчыннай зменлівасці арганізмаў чалавек мэтанакіравана падбірае пары для скрыжавання. Ён таксама забяспечвае максімальнае развіццё і замацаванне жаданых прыкмет з пакалення ў пакаленне.
    Напрыклад, пароды кароў выводзяць па мясістасці або па надоях малака. Пароды курэй — па яйцаноскасці, колькасці мяса і нават па байцовых якасцях (мал. 45), сабак — па здольнасці да розных відаў палявання, службовага выкарыстання, дэкаратыўнасці і інш.
    Дзікія банкіўскія
    Мал. 45. Метадычны штучны адбор на прыкладзе парод курэй
    8. Зак. 569.
    114
    Раздзел 4
    Тэорыя штучнага адбору паказала, што гэта асноўны механізм, які абумовіў узнікненне разнастайнасці культурных раслін і свойскіх жывёл. У той жа час Дарвін падкрэсліў асаблівую важнасць неўсвядомленага адбору. Безумоўна, яго працяканне шмат у чым падобнае на тыя з’явы, якія адбываюцца ў прыродзе. Таму менавіта неўсвядомлены адбор з’яўляецца сувязным звяном паміж штучным і натуральным адборам.
    Створаная Дарвінам тэорыя штучнага адбору сёння не толькі не страціла значнасці, але і пашырыла сферу прымянення. У часы Дарвіна зыходны матэрыял для вывядзення новых парод жывёл і сартоў раслін адбіраўся з прыроды. Сёння дзякуючы метадам біятэхналогіі і генетычнай інжынерыі атрымліваюць зыходны матэрыял для далейшага адбору з зададзенымі прыкметамі. Дзякуючы поспехам генетычнай інжынерыі атрыманы новыя генетычна мадыфікаваныя сарты збожжавых, таматаў, бульбы і іншых сельскагаспадарчых культур, больш ураджайныя і ўстойлівыя да захворванняў.
    На сённяшні дзень наладжана вытворчасць чалавечага інсуліну шляхам выкарыстання геннамадыфікаваных бактэрый, выведзены новыя пароды мышэй для навуковых даследаванняў і г. д.
    Генетычна мадыфікаваны арганізм (ГМА) — гэта жывы арганізм, генатып якога мэтанакіравана зменены чалавекам у навуковых або гаспадарчых мэтах пры дапамозе метадаў генетычнай інжынерыі. Напрыклад, беларускія і расійскія вучоныя ўвялі ў геном коз чалавечы
    
    ген, які адказвае за сінтэз бялку лактаферыну. Дадзены бялок цяпер будзе змяшчацца ў малацэ коз у большай колькасці. Валодаючы, па меркаванні вучоных, унікальным антыбактэрыяльным дзеяннем, лактаферын будзе незаменным у фарміраванні імунітэту ў дзяцей на штучным выкормліванні.
    У цяперашні час дасягненні беларускіх селекцыянераў дазволілі забяспечыць сельскую гаспадарку ўласнымі пародамі жывёл і сартамі раслін. Пароды чорнастракатых і буйных белых свіней адпавядаюць усім паказчыкам сусветных стандартаў. Дадзены факт знаходзіць пацвярджэнне на міжнародных жывёлаводчых выстаўках. Выведзеныя ў Беларусі ўласныя сарты большасці культурных раслін цалкам адпавядаюць прыроднакліматычным умовам рэспублікі.
    
    У зменлівых прыроднакліматычных умовах нашай краіны вельмі важнай з’яўляецца ўстойлівасць культурных раслін да вясенніх замаразкаў. Яшчэ адным негатыўным кліматычным фактам можа быць нізкая тэмпература паветра ў перыяд цвіцення раслін. У гэтай сувязі ай
    чыннымі селекцыянерамі былі выведзены ўстойлівыя да вясенняга падмярзання сарты яблынь: Верб
    нае, Заслаўскае, Беларускае салодкае і інш.
    Такім чынам, сучасныя поспехі селекцыі, заснаваныя на выкарыстанні дасягненняў генетыкі, розных метадаў скрыжавання і мутагенезу пацвярджа
    Рухаючыя сілы і асноўныя вынікі эвалюцыі паводле Чарлза Дарвіна
    115
    юць творчую ролю штучнага адбору, адзначаную Дарвінам у яго эвалюцыйнай тэорыі.
    Дарвін вылучаў тры формы зменлівасці: вызначаную (групавую), нявызначаную (індывідуальную) і суадносную (карэлятыўную). Штучны адбор з’яўляецца галоўным механізмам, які абумовіў узнікненне і разнастайнасць сартоў культурных раслін і парод свойскіх жывёл. Дарвін апісаў дзве формы штучнага адбору: неўсвядомлены і метадычны.
    9
    0
    1.	Ахарактарызуйце формы зменлівасці, вылучаныя Ч. Дарвінам. 2. Якой форме зменлівасці і чаму Ч. Дарвін надаваў вядучае значэнне ў эвалюцыйным працэсе?
    3.	Апішыце формы штучнага адбору. У чым праяўляецца падабенства і адрозненне паміж імі? 4. Растлумачце, як вы разумееце творчую ролю штучнага адбору. Пацвердзіце свае меркаванні прыкладамі штучнага адбору ў цяперашні час. 5. У апошнія гады створаны ўстойлівыя да насякомыхшкоднікаў расліны кукурузы, пшаніцы, рысу. Спрагназуйце, як гэта адаб’ецца на ўраджаі дадзеных культур. Якую праблему дапамогуць вырашыць такія расліны з улікам росту насельніцтва планеты? Адказ абгрунтуйце.
    § 27.	Рухаючыя сілы і асноўныя вынікі звалюцыі паводле Чарлза Дарвіна
    Рухаючыя сілы эвалюцыі. Дарвін лічыў штучны адбор галоўным механізмам, які абумовіў з’яўленне і разнастайнасць культурных раслін і свойскіх жывёл. У выніку вывучэння штучнага адбору вучоны прыйшоў да думкі аб наяўнасці падобнай з’явы ў прыродзе. Якія рухаючыя сілы эвалюцыі відаў? Адказ на гэта пытанне Дарвін бачыў у дзвюх састаўляючых.
    Папершае, адзначыў наяўнасць нявызначанай (індывідуальнай) зменлівасці аранізмаў у прыродных умовах іх пражывання.
    Наяўнасць індывідуальнай зменлівасці ў прыродзе Дарвін вызначыў па шэрагу фактаў. Напрыклад, пчолы адрозніваюць пчол са свайго і з суседніх вуллёў. Расліны, якія выраслі з жалудоў аднаго дуба, адрозніваюцца мноствам дробных знешніх асаблівасцей і г. д.
    Падругое, Дарвін прыйшоўда вываду, што прыстасаванасць дзікарослых відаў, як і культурных формаў, — вынік адбору. Але гэты адбор праводзіцца не чалавекам, а навакольным асяроддзем. Індывідуальная зменлівасць у прыродзе з’яўляецца матэрыялам для адбору. Таксама як пароды жывёл і сарты раслін мэтанакіравана прыстасаваны да патрэб чалавека, віды прыстасоўваюцца да жыцця ў пэўных умовах асяроддзя.
    116
    Раздзел 4
    Як ужо ўпаміналася, арганізмам уласціва імкненне да размнажэння ў геаметрычнай прагрэсіі. Аднак далёка не ўсе народжаныя асобіны дажываюць да палаваспелага ўзросту. Прычыны гэтага розныя. Можа назірацца гібель арганізмаў ад недахопу кармавых рэсурсаў, неспрыяльных фактараў асяроддзя, хвароб, ворагаў і г. д. Зыходзячы з гэтага, Дарвін прыйшоў да вываду, што паміж арганізмамі ў прыродзе пастаянна ідзе барацьба за існаванне.
    Барацьба за існаванне — сукупнасць разнастайных і складаных узаемадзеянняў арганізмаў паміж сабой і з навакольнымі ўмовамі знешняга асяроддзя.
    Дарвін вылучыў тры формы барацьбы за існаванне: унутрывідавую, міжвідавую і барацьбу з неспрыяльнымі ўмовамі асяроддзя.
    Унутрывідавая барацьба — узаемаадносіны паміж асобінамі аднаго і Taro ж віду. Дарвін лічыў унутрывідавую барацьбу найбольш напружанай. Безумоўна, арганізмы, якія належаць да аднаго віду, прад’яўляюць падобныя патрабаванні да корму, умоў размнажэння, сховішчаў і інш. Максімальна востра такая барацьба працякае пры значным павелічэнні колькасці асобін віду і пагаршэнні ўмоў існавання. Гэта прыводзіць да гібелі часткі асобін або да ўстаранення іх ад размнажэння. Напрыклад, унутрывідавая барацьба праяўляецца ў выглядзе канкурэнцыі за ўчасткі гнездавання ў птушак або за палавога партнёра ў жывёл аднаго віду (мал. 46). Прарослае насенне раслін, напрыклад бяроз, часта гіне таму, што глеба ўжо густа зарасла сеянцамі гэтага ж віду. Маладыя праросткі зведваюць пры гэтым недахоп асветленасці, жыўлення і інш. У жука мучнога хрушчыка перавышэнне дапушчальнай колькасці асобін на адзінцы харчовага субстрату прыводзіць да парушэння палавых цыклаў і канібалізму.
    Мал. 46. Унутрывідавая барацьба
    Рухаючыя сілы і асноўныя вынікі эвалюцыі паводле Чарлза Дарвіна
    117
    Мал. 47. Міжвідавая барацьба
    Міжвідавая барацьба — узаемаадносіны паміж асобінамі розных відаў. Тыповымі прыкладамі міжвідавой барацьбы з’яўляюцца вядомыя вам тыпы міжвідавых узаемаадносін: «драпежнік — ахвяра» (мал. 47), «паразіт — гаспадар» і інш. Вынікам міжвідавой барацьбы з’яўляецца тое, што з прычыны лепшай прыстасаванасці адзін з відаў можа выцясняць другі. Напрыклад, амерыканская норка, завезеная ў Беларусь, паступова выцясняе еўрапейскую норку. Гэта адбываецца за кошт больш буйных памераў і выражанай агрэсіўнасці амерыканскай норкі. Пустазелле на палях выцясняе культурныя расліны, канкурыруючы з імі за вільгаць, святло і мінеральнае жыўленне.
    Барацьба з неспрыяльнымі умовамі асяроддзя — выжыванне найбольш прыстасаваных асобін, папуляцый і відаў у змененых умовах нежывой прыроды. Гэта форма барацьбы больш востра праяўляецца, калі якінебудзь з абіятычных экалагічных фактараў знаходзіцца ў дэфіцыце або лішку. Такія сітуацыі складваюцца пры моцных засухах, паводках, замаразках, пажарах, вывяржэнні вулканаў і інш. Напрыклад, у пустынях барацьба за існаванне ў раслін накіравана на эканомнае расходаванне вільгаці. У выніку ў некаторых раслін сфарміраваліся прыстасаванні ў выглядзе мясістых лістоў або сцёблаў для назапашвання вады. У іншых сустракаюцца лістыкалючкі для памяншэння выпарэння, карані, якія глыбока пранікаюць у глебу для выкарыстання грунтавых вод і г. д. Другі прыклад барацьбы з неспрыяльнымі ўмовамі асяроддзя — міграцыя пералётных птушак у вырай пры наступленні халадоў.
    Натуральным вынікам усіх форм барацьбы з’яўляецца зніжэнне з пакалення ў пакаленне колькасці найменш прыстасаваных асобін. Гэта звязана як з іх непасрэднай гібеллю, так і з меншай колькасцю народжаных на