Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 261с.
Мінск 2016
Сукупнасць такіх узаемаадносін, як паразітызм, каменсалізм і мутуалізм, называюць сімбіёзам.
I 92 РаздзелЗ
Сімбіёз (ад грэч. symbi5sis — сумеснае жыццё) — працяглае сумеснае жыццё двух або некалькіх відаў, якія атрымліваюць з яго ўзаемную або аднабаковую карысць. Асновай для сімбіёзу могуць быць трафічныя і тапічныя сувязі. Пры гэтым кожны з сімбіёнтаў або можа жыць самастойна, або адзін з іх (або абодва) аказваецца ў такой залежнасці аддругога, што самастойна існаваць не можа. Паводде характару адносін паміж партнёрамі выдзяляюць тры тыпы сімбіёзу.
Паразітызм (ад грэч. parasitos — нахлебнік) — тып узаемаадносін арганізмаў розных відаў, з якіх адзін (паразіт) выкарыстоўвае другога (гаспадара) у якасці асяродцзя пражывання і крыніцы жыўлення. Паразітызм узнік на аснове трафічных і тапічных сувязей. Паразіт заўсёды меншы за гаспадара, ён аслабляе, але не знішчае гаспадара, іначай загіне сам. Паразітызм распаўсюджаны сярод дробных арганізмаў — вірусаў, бактэрый, грыбоў. Сустракаецца і сярод некаторых раслін (павітуха, заразіха), чарвей і інш. У ходзе эвалюцыі фарміруюцца ўзаемныя прыстасаванні паразіта і гаспадара (каэвалюцыя). Прыкладамі паразітызму могуць служыць наступныя ўзаемаадносіны: аскарыда — чалавек, пячоначны смактун — буйная рагатая жывёла, фітафтора — таматы.
Паразітызм, таксама як і драпежніцтва і канкурэнцыя, іграе важную ролю ў рэгуляцыі колькасці папуляцый у прыродзе. Неразумнае ўмяшанне ў гэтыя ўзаемаадносіны часта наносіць шкоду прыродзе і чалавеку.
Каменсалізм (ад лац. commensalis — сатрапезнік) — тып узаемаадносін, пры якім адзін від атрымлівае карысць, не прыносячы ні шкоды, ні карысці другому віду. Калі ўзаемаадносіны ўзнікаюць на аснове трафічных сувязей, то такая форма каменсалізму называецца нахлебніцтвам. Напрыклад, птушкі жывяцца рэшткамі ежы кракадзілаў (мал. 35), а пясцы даядаюць рэшткі трапезы белага мядзведзя. Калі ж віды ўзаемадзейнічаюць на аснове тапічных сувязей, то гэта
Мал. 35. Каменсалізм
Біятычныя ўзаемаадносіны папуляцый у экасістэмах
93
праяўленне каменсалізму называецца квартырантствам. Напрыклад, рыбыпрыліпалы і водная чарапаха (гл. мал. 35), беспазваночныя ў гнёздах птушак.
Мутуалізм (ад лац. mutuus — узаемны) — узаемавыгадны і абавязковы для жыцця хаця б аднаго з відаў тып узаемаадносін. Пры парушэнні гэтых узаемаадносін жыццё аднаго або абодвух відаў становіцца немагчымым. Прыкладам могуць служыць адносіны клубеньчыкавых бактэрый і бабовых раслін, шапачкавага грыба і дрэвавай расліны (мал. 36).
Біятычныя ўзаемаадносіны маюць вялікае экалагічнае значэнне. Яны ўдзельнічаюць у самарэгуляцыі любой экасістэмы,
Мал. 36. Мутуалізм (мікарыза, утвораная масляком на каранях лістоўніцы)
дапамагаючы захаваць яе ўстойлівасць. Каменсалізм забяспечвае максімальнае выкарыстанне харчовых рэсурсаў і асяроддзя пражывання. Паразіты і драпежнікі рэгулююць колькасць папуляцый гаспадара і ахвяры. Ахвяра, збягаючы ад свайго праследавацеля, рассяляецца і пашырае свой арэал. Узаемавыгадныя ўзаемаадносіны садзейнічаюць лепшаму выжыванню відаў, іх размнажэнню, гэта значыць падтрымліваюць відавую разнастайнасць.
Біятычныя ўзаемаадносіны ў экасістэме фарміруюцца на аснове сувязей паміж папуляцыямі розных відаў. Найбольшае значэнне для рэгуляцыі колькасці папуляцыі маюць: канкурэнцыя, драпежніцтва, сімбіёз (паразітызм, каменсалізм, мутуалізм). Устойлівасць экасістэмы забяспечваецца дзякуючы ўзаемаўраўнаважанню гэтых адносін.
1. Якія тыпы ўзаемаадносін могуць узнікаць паміж папуляцыямі розных відаў? 2. У саваннах Афрыкі ў адных і тых жа ўмовах пражываюць раслінаедныя карлікавая антылопа, жырафападобная антылопа і антылопа гну. Чаму паміж імі няма жорсткай канкурэнцыі за ежу? 3. Драпежныя млекакормячыя маюць нямала асаблівасцей, якія дапамагаюць ім на паляванні. Аднак у прыродзе колькасць саміх драпежнікаў і іх ахвяр застаецца прыкладна на адным узроўні. Чаму? 4. Вызначце суадносіны паміж тыпамі ўзаемаадносін і іх прыкладамі. Тыпы ўзаемаадносін: 1. Паразітызм.
94
Раздзел 3
2. Каменсалізм. 3. Мутуалізм. 4. Канкурэнцыя. 5. Драпежніцтва. Прыклады: а) падасінавік — асіна; б) пясцы — белы мядзведзь; в) рыбыпрыліпалы — водныя чарапахі; г) фітафтора — таматы; д) павукі — мухі; е) клубеньчыкавыя бактэрыі — бабовыя расліны; ж) пячоначны смактун — буйная рагатая жывёла; з) шэры пацук — чорны пацук; і) удаў — трус; к) культурныя расліны — пустазелле. 5. Існуе ўяўленне аб тым, што адны віды арганізмаў шкодныя, а другія карысныя. Ці правільна гэта? Дайце аргументаваны адказ і пацвердзіце яго прыкладамі.
§ 22. Дынаміка экасістэм
Любая экасістэма дастаткова зменлівая, нягледзячы на адносную стабільнасць яе структуры. Змяненне стану экасістэмы ў адказ на змену ўмоў асяроддзя называецца дынамікай экасістэмы. Тып дынамікі залежыць ад характару змянення экалагічных фактараў асяроддзя. Пад іх уплывам адбываецца змяненне ўласцівасцей і структуры папуляцый, іх узаемаадносін і складу. Змяненне фактараў асяроддзя можа насіць цыклічны або аднанакіраваны характар. У выніку гэтага могуць узнікаць перыядычныя або паступальныя змяненні экасістэмы.
Сезонная дынаміка экасістэм — перьіядычныя змяненні экасістэм, звязаныя са зменай пораў года. Вы ўжо ведаеце, што змена пораў года адбываецца ў выніку вярчэння Зямлі вакол Сонца. Пры гэтым важную ролю адыгрывае размяшчэнне яе восі пад вуглом да плоскасці арбіты. У залежнасці ад становішча Зямлі адносна Сонца ў экасістэму трапляе розная колькасць сонечнага святла, цяпла, вільгаці. Найбольш рэзкія змяненні гэтых фактараў пры змене пораў года назіраюцца ва ўмераных і высокіх шыротах. Менавіта ў напрамку ад экватара да полюсаў адзначаецца ўзмацненне выражанасці сезоннай дынамікі экасістэм.
У раслінным згуртаванні на працягу года дакладна прасочваецца чаргаванне пэўных перыядаў. Пасля зімняга спакою наступае актыўная вегетацыя, цвіценне, пладанашэнне, затым лістапад і падрыхтоўка да зімы.
У жывёльным свеце размнажэнне асобін звязана з наяўнасцю кармавой базы для патомства, якая таксама залежыць ад пары года. Напрыклад, крыжадзюбы выводзяць птушанят у лютаўскія маразы, калі раскрываюцца яловыя шышкі і ёсць шмат насення. Гракі выкормліваюць сваіх птушанят дажджавымі чарвямі ранняй вясной, калі іх лёгка здабываць на ўзараным полі.
Сезонныя змяненні забяспечваюць выжыванне відаў на працягу года, калі кліматычныя ўмовы змяняюцца ў шырокіх межах. Напрыклад, пры наступленні неспрыяльнага перыяду адбываюцца міграцыі і качэўе ў птушак. Некаторыя млекакормячыя ўпадаюць у спячку, у паўзуноў і земнаводных наступае здранцвенне, у пратыстаў утвараюцца цысты.
Дынаміка экасістэм
95
У выніку сезонных змяненняў назіраецца змяненне не толькі якасных, але і колькасных характарыстык экасістэмы. Некаторыя віды практычна цалкам выключаюцца з жыцця згуртавання ў пэўныя перыяды (спячка, здранцвенне, міграцыі і г. д.). Змяняюцца па сезонах і ярусы. Некаторыя ярусы могуць цалкам знікнуць у пэўны сезон: напрыклад, расліныаднагодкі зімой. Усе вышэйпералічаныя змяненні носяць перыядычны характар. Яны не змяняюць саму сутнасць экасістэмы, таму і не прыводзяць да яе змены. Напрыклад, летні лес моцна адрозніваецца ад зімняга як якасна, так і колькасна. Але ён паранейшаму застаецца лесам, а не становіцца, напрыклад, лугам.
Паняцце экалагічнай сукцэсіі. Паступальныя змяненні экасістэмы адбываюцца ў выніку аднанакіраванага змянення ўмоў асяроддзя. Прычынай змянення ўмоў асяроддзя ў экасістэме могуць быць як знешнія (змяненне клімату), так і ўнутраныя (жыццядзейнасць папуляцый) фактары. У выніку накіраванага змянення абіятычных і біятычных фактараў асяроддзя існуючыя ў экасістэме папуляцыі пачынаюць выміраць. Новыя ўмовы асяроддзя становяцца непрыгоднымі ддя іх існавання. Сіла ўздзеяння экалагічных фактараў выходзіць за межы вынослівасці папуляцый. Замест іх засяляюцца новыя папуляцыі, для якіх гэтыя ўмовы спрыяльныя. Гэта прыводзіць да змены аднаго біяцэнозу другім з новым наборам відаў. У выніку адбываецца змена ўсёй экасістэмы. Новая экасістэма зменіцца наступнай пэўнай экасістэмай па той жа прычыне. I так будзе адбывацца да тых пор, пакуль не стабілізуюцца ўмовы асяроддзя. Гэта гірывядзе да фарміравання канчатковай раўнаважнай экасістэмы, і сукцэсія завяршыцца.
Сукцэсія (ад лац. successio — пераемнасць, паслядоўнасць) — заканамерная, паслядоўная змена адных экасістэм другімі на пэўнай тэрыторыі пад уплывам накіраванага змянення прыродных фактараў або дзейнасці чалавека.
Ланнуг экасістэм, якія змяняюць адна адну, называецца сукцэсійным радам або серыяй, а самі экасістэмы — серыяльнымі стадыямі. Экасістэма, у якой дасягаецца раўнаважны стан згуртавання і навакольнага асяроддзя, называецца клімаксавай стадыяй або клімаксам (ад грэч. klimax — сталая ступень). Тыповымі клімаксавымі экасістэмамі з’яўляюцца тундра, тайга, кавыльны стэп. Тэарэтычна клімаксавая экасістэма здольна падтрымліваць сябе неабмежавана доўга. У адрозненне ад серыяльных стадый гадавая прадукцыя клімаксавай экасістэмы ўраўнаважвае яе гадавое спажыванне.
Выдзяляюць два асноўныя тыпы сукцэсій у залежнасці ад першапачатковага стану субстрату — першасныя і другасныя.
Першасныя сукцэсіі пачынаюцца на месцы, якое раней было пазбаўлена жыцця. Напрыклад, на застылай лаве пасля вывяржэння вулканаў, на марскіх
96
Раздзел 3
астравах пасля землетрасенняў, на пясчаных дзюнах, на голых скалах, наносах рэк. Пры першасных сукцэсіях серыяльныя стадыі змяняюць адна другую на працягу значнага прамежку часу. Дасягненне клімаксавай стадыі займае працяглы перыяд (стагоддзі і тысячагоддзі). Пры гэтым пачатковыя стадыі значна больш працяглыя, чым канцавыя.
Першасная сукцэсія на пясчаных дзюнах адбываецца наступным чынам. На голых пясках пасяляюцца некаторыя злакі, вярба востралістая і іншыя расліныпсамафіты (пескалюбы). Яны здольны жыць ва ўмовах засухі. Разам з імі будуць засяляцца норныя павукі, конікі, рыючыя восы. Потым з’явіцца разнатраўе. Ствараецца арганічнае рэчыва, якое ўзбагачае субстрат. З’яўляецца сасна, якая замацоўвае пяскі, потым ліставыя пароды. Багацейшым становіцца жывёльны свет. Новыя месцы засяляюць мурашкі, кабылкі, жукі, дажджавыя чэрві, малюскі, грызуны і іншыя насельнікі ліставога лесу. Такім чынам, галоўная роля ў гэтай сукцэсіі належыць раслінам. Яны выклікаюць змяненні ў глебе, якія служаць асновай для змянення відавога складу экасістэмы.