Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 261с.
Мінск 2016
Ч. Дарвін (1809—1882) — англійскі прыродазнавец, стваральнік дарвінізму, выявіў асноўныя фактары эвалюцыі арганічнага свету, абгрунтаваў гіпотззу паходжання чалавека ад малпападобных продкаў
Агульная характарыстыка тэорыі эвалюцыі Чарлза Дарвіна
107
Станаўленне эвалюцыйных поглядаў Чарлза Дарвіна. Дарвін нарадзіўся ў 1809 г. у сям’і англійскага ўрача. 3 самага дзяцінства ў Дарвіна развівалася любоў да прыроды і палявых даследаванняў. Вучоба ва ўніверсітэтах Эдынбурга і Кембрыджа дала яму глыбокія веды ў галіне заалогіі, батанікі і геалогіі. Дарвін добра вывучыў эвалюцыйныя погляды Ламарка і іншых больш ранніх эвалюцыяністаў, але не раздзяляў іх.
Дарвін, вывучаючы жывёльны і раслінны свет, вельмі цікавіўся знаходкамі выкапнёвых рэшткаў жывёл. Падабенства дадзеных знаходак з сучаснымі формамі прывяло яго да думкі аб магчымай роднасці гэтых арганізмаў. Гэта дазволіла Дарвіну выказаць меркаванне аб пераемнасці паміж сучаснымі і вымерлымі формамі жывых арганізмаў.
У 1831 г. Дарвін у якасці натураліста накіраваўся на парусніку «Бігль» у кругасветнае плаванне (мал. 40). На працягу пяці гадоў малады вучоны вывучаў геалагічную будову мацерыкоў, флору і фаўну краін свету. Дарвін звярнуў увагу на асаблівасці геаграфічнага размеркавання жывёл па мацерыках. Напрыклад, у фаўне Паўднёвай Амерыкі ён выявіў формы, якіх не назіралася ў Паўночнай Амерыцы (ляніўцы, мурашкаеды, браняносцы). Дадзены факт ён растлумачыў ізаляцыяй фаўны, якая была выклікана наяўнасцю водных перашкод паміж двума мацерыкамі.
Падчас кругасветнай экспедыцыі Дарвін пабываў на Галапагоскіх астравах, якія размешчаны непадалёку ад заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. Там
Мал. 40. Маршрут падарожжа Ч. Дарвіна на парусніку «Бігль»
108
Раздзел 4
Мал. 41. Разнастайнасць відаў галапагоскіх уюркоў па форме дзюбы і тыпе корму
вучоны выявіў віды пеўчых вераб’іных птушак — уюркоў, якія адрозніваліся паміж сабой па форме дзюбы і тыпе корму (мал. 41). У той жа час астраўныя ўюркі былі вельмі падобныя на мацерыковы від, што, безумоўна, паказвала на іх блізкую роднасць.
Дзюбы ўюркоў адных відаў ідэальна падыходзілі для збору насення, а ў другіх былі прыстасаваны толькі для здабывання насякомых. Пры гэтым усе ўюркі на астравах былі ў цэлым дастаткова падобныя. Дарвін выказаў меркаванне, што калісьці на астравы прыляцелі птуш
кі аднаго віду ўюркоў, а рассяліўшыся, яны прыстасаваліся да мясцовых умоў. Перавагу ў выжыванні атрымалі віды, чые дзюбы больш падыходзілі для здабывання даступнага на астравах корму. Адным уюркам дасталася роля паляўнічых на дробных насякомых, другія атрымалі шмат пладоў і насення. У выніку паступова ўтварылася некалькі розных відаў гэтых птушак, якія спецыялізуюцца на
якімнебудзь тыпе корму.
У выніку пасля заканчэння экспедыцыі на аснове багатага фактычнага матэрыялу Дарвінам былі зроблены важныя вывады. Папершае, ён пацвердзіў, што віды здольны змяняцца і даваць пачатак новым відам. Падругое, на аснове самастойнага вывучэння выкапнёвых рэшткаў і вядомых раней даных палеанталагічных даследаванняў вучоны даказаў падабенства ў будове вымерлых і сучасных жывёл.
Агульная характарыстыка тэорыі эвалюцыі Чарлза Дарвіна 109
Асноўныя палажэнні тэорыі эвалюцыі Чарлза Дарвіна. Пасля вяртання ў Англію Дарвін прыступіў да карпатлівай працы па стварэнні эвалюцыйнай тэорыі. Вывучаючы працы Сміта і Мальтуса, ён паспрабаваў знайсці аналагічныя з’явы ў прыродзе. Як вядома, здольнасць да неабмежаванага размнажэння з’яўляецца адной з асноўных уласцівасцей жывога. Напрыклад, многія селядцовыя рыбы штогод адкладваюць да 100 тыс. ікрынак, а траска — да 6 млн. Але выжывае толькі малая частка патомства. Такую неадпаведнасць паміж колькасцю народжаных і тых, што дасягнулі палавой спеласці арганізмаў, Дарвін паклаў у аснову вучэння аб барацьбе за існаванне. Ён таксама звярнуў увагу на наяўнасць у арганізмаў зменлівасці — індывідуальных адрозненняў у прыкметах паміж асобінамі аднаго віду. Вынікі сваіх даследаванняў Дарвін упершыню апублікаваў у 1859 г. у кнізе «Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору».
Асноўныя палажэнні тэорыі эвалюцыі Чарлза Дарвіна
1. Віды жывых арганізмаў маюць адзінае паходжанне і паступова пераўтвараюцца і ўдасканальваюцца ў адпаведнасці з умовамі навакольнага асяроддзя.
2. Пераўтварэнне відаў адбываецца на аснове спадчыннасці і зменлівасці жывых арганізмаў і натуральнага адбору, які пастаянна працякае ў прыродзе.
3. Натуральны адбор у прыродзе адбываецца на аснове ўзаемаадносін арганізмаў аднаго з другім і з неспрыяльнымі ўмовамі навакольнага асяроддзя. Дадзеныя ўзаемаадносіны ўяўляюць сабой барацьбу за існаванне.
4. Вынікам натуральнага адбору з’яўляецца ўзнікненне прыстасаванасці і на гэтай аснове разнастайнасці відаў жывых арганізмаў у прыродзе.
Прааналізаваўшы асноўныя палажэнні эвалюцыйнай тэорыі, можна зрабіць заключэнне, што з пункту гледжання Дарвіна найменшай адзінкай эвалюцыі — элементарнай адзінкай эвалюцыі з’яўляецца від. Перадумовамі эвалюцыі, якія ствараюць матэрыял для адбору ў выглядзе спадчынна замацаваных адрозненняў асобін, служаць спадчыннасць і зменлівасць арганізмаў. Рухаючымі сіламі эвалюцыі, якія прыводзяць да ўтварэння новых відаў, з’яўляюцца барацьба за існаванне і натуральны адбор.
У кнізе «Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору» Ч. Дарвін даказаў, што перадумовамі эвалюцыі з’яўляюцца спадчыннасць і зменлівасць арганізмаў. Натуральны адбор і барацьба за існаванне — галоўныя рухаючыя сілы эвалюцыі. Вынікам натуральнага адбору з’яўляецца ўзнікненне прыстасаванасці і на яе аснове разнастайнасці відаў жывых арганізмаў у прыродзе.
110
Раздзел 4
9
1. Ахарактарызуйце грамадскаэканамічныя і навуковыя перадумовы ўзнікнення тэорыі эвалюцыі Ч. Дарвіна. 2. У чым заключаюцца асноўныя палажэнні тэорыі эвалюцыі Ч. Дарвіна? 3. Што, згодна з эвалюцыйнай тэорыяй Дарвіна, з’яўляецца перадумовамі, а што — рухаючымі сіламі эвалюцыі? Адказ абгрунтуйце. 4. Разгледзьце розныя віды галапагоскіх уюркоў, апісаных Дарвінам. Продкавы від усіх паказаных на малюнку 41 уюркоў харчаваўся пладамі. Зыходзячы са зменлівасці ў будове дзюбы дадзеных птушак, вызначце 1 пакажыце на схеме магчымы для іх тып корму.
§ 26. Тзорыя штучнага адбору
Формы зменлівасці. Падчас стварэння эвалюцыйнай тэорыі Дарвін абапіраўся на селекцыйны матэрыял свайго часу. У той час была вядома вялікая колькасць сартоў культурных раслін і парод свойскіх жывёл. Іх продкамі з’яўляўся адзін або некалькі дзікіх відаў. Напрыклад, усе вядомыя пароды свойскіх сабак паходзяць ад воўка або шакала. Вядомыя пароды авечак — гэта нашчадкі архара або муфлона, а дзіўная разнастайнасць галубоў паходзіць ад шызага скалістага голуба (мал. 42). Сучасныя сарты капусты паходзяць ад некалькіх формаў дзікай капусты, якая сустракаецца ў Еўропе і сёння.
Ва ўмовах дамінавання ўяўленняў аб пастаянстве і нязменнасці відаў Ч. Дарвіну важна было паказаць, за кошт чаго ўтвараецца іх разнастайнасць. Таму ён падрабязна абгрунтаваў палажэнне аб зменлівасці жывых арганізмаў.
Турман
Мал. 42. Сучасныя пароды галубоў і іх агульны продак
Тэорыя штучнага адбору
111
Дарвін вылучыў тры формы зменлівасці: вызначаную (групавую), нявызначаную (індывідуальную) і суадносную (карэлятыўную).
Вызначаная (групавая) зменлівасць — з’яўленне аднолькавых прыкмет ва ўсіх асобін і іх патомства пад уздзеяннем змененага фактару асяроддзя.
Вызначаная зменлівасць носіць масавы характар. Пры недахопе корму жывёлы губляюць масу, у халодным клімаце поўсць у млекакормячых больш густая. Лісты раслін, якія знаходзяцца ва
Мал. 43. Нявызначаная зменлівасць на прыкладзе ўзамбарскай фіялкі
ўмовах рознай асветленасці, адрозніваюцца па форме і г. д. Вызначаная зменлівасць павышае прыстасаванасць арганізма да канкрэтных умоў асяроддзя пражывання, аднак не перадаецца па спадчыне. Значыць, пры змяненні ўмоў асяроддзя пражывання ў нашчадкаў не захоўваюцца прыкметы, набытыя іх бацькамі.
Нявызначаная (індывідуальная) зменлівасць — з’яўленне ў асобна ўзятай асобіны ў межах аднаго сорту, пароды, віду новай прыкметы, якая не сустракалася ў бацькоў. Так, у межах адной пароды трусоў можа назірацца розная афарбоўка поўсці. У межах аднаго сорту ўзамбарскіх фіялак — розная афарбоўка кветак (мал. 43). Дарвін адзначаў, што нават у падобных умовах асяроддзя нашчадкі ад пары бацькоў адрозніваюцца паміж сабой. Дадзеная форма зменлівасці з’яўляецца вынікам спецыфічнага ўплыву ўмоў існавання на кожны асобны арганізм. Сапраўдныя прычыны нявызначанай зменлівасці Дарвіну былі невядомы. Аднак яе спадчынны характар і, як вынік, значную разнастайнасць асобін вучоны лічыў вядучым матэрыялам для эвалюцыйнага працэсу. Паступова Дарвін прыйшоў да вываду, што для эвалюцыі важныя толькі спадчынныя індывідуальныя змяненні арганізмаў, паколькі толькі яны могуць назапашвацца і перадавацца з пакалення ў пакаленне.
Суадносная (карэлятыўная) зменлівасць — змяненне якоганебудзь аднаго органа або часткі цела ўслед за змяненнем іншых частак арганізма.
Напрыклад, пры пастаянным практыкаванні ніжніх канечнасцей у парод свойскіх качак на сцегнавой косці развіваецца грэбень для прымацавання мышцаў. У балотных птушак падаўжэнне шыі суправаджаецца адначасовым падаўжэннем
112
Раздзел 4
Мал. 44. Суадносная (карэлятыўная) зменлівасць: даўжыня ног прапарцыянальна даўжыні шыі
канечнасцей (мал. 44). Такая форма зменлівасці вельмі важная ў селекцыйнай практыцы. У дадзеным выпадку селекцыянер можа прадбачыць адхіленні ад зыходнай формы і праводзіць адбор прыкмет у жаданым напрамку.
Акрамя зменлівасці, важным фактарам эвалюцыі Дарвін лічыў спадчыннасць.
Спадчыннасць — уласцівасць арганізмаў перадаваць наійчадкам свае прыкметы і ўласцівасці.
Пазней Г. Мендэль у сваіх законах (аб аднастайнасці гібрыдаў першага пакалення і расшчапленні прыкмет у другім пакаленні) растлумачыў механізмы наследавання прыкмет. Такім чынам, паводле Дарвіна, спадчыннасць і зменлівасць — агульныя ўласцівасці ўсіх жывых арганізмаў. Менавіта яны з’яўляюцца галоўнымі перадумовамі эвалюцыйнага працэсу.
Штучны адбор. Вывучыўшы прычыну разнастайнасці парод жывёл і сартоў раслін, Дарвін пачаў высвятляць механізмы іх узнікнення. Вучоны адзначыў, што ў старажытнасці людзі імкнуліся захаваць найбольш каштоўныя экзэмпляры жывёл і раслін і атрымаць ад іх патомства. У шэрагу пакаленняў такія каштоўныя прыкметы назапашваліся і замацоўваліся. Гэта забяспечвала лепшае ўзнаўленне статка жывёл і павышаны ўраджай раслін. Такую сілу, якая паступова прыводзіць да ўзнікнення новых парод жывёл і сартоў раслін, Дарвін назваў штучным адборам.