Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года
Мікалай Плавінскі
Выдавец: Медысонт
Памер: 54с.
Мінск 2015
Мікалай Плавінскі
БІТВА НА НЯМІЗЕ 3 сакавіка 1067 года
Серыя «Беларусь у войнах»
Мікапай Плавінскі
БІТВА НА НЯМІЗЕ 3 САКАВІКА 1067 ГОДА
Мінск «Медысонт» 2015
УДК 94(476)“ 1067”
ББК 63.3(4Бен)
П37
Серыя заснавана ў 2015 г.
Укладальнікі серыі «Беларусь у войнах» М.А. Плавінскі, М. У. Лазоўскі E-mail: belmilitary@gmail.com
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры эканамічнай гісторыі Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Бохан Ю.М.
кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Кошман В.І.
Плавінскі, М.А.
П37 Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года / Мікалай Плавінскі. —
Мінск : Медысонт, 2015. — 54 с. : іл. — (Серыя «Беларусь у войнах»).
ISBN 978-985-7085-93-4.
Кніга прысвечана адной з самых знакамітых падзей айчыннай гісторыі эпохі Сярэднявечча — бітве на Нямізе, якая адбылася 3 сакавіка 1067 г. На падставе аналізу пісьмовых і археалагічных крыніц аўтар імкнецца рэканструяваць асноўныя падзеі, якія папярэднічалі гэтай бітве, яе ход, вынікі і наступствы.
Разлічана на шырокае кола чытачоў, зацікаўленых археалогіяй і гісторыяй Беларусі.
УДК 94(476)“1067”
ББК 63.3(4Бем)
ISBN 978-985-7085-93-4
© Плавінскі М.А., 2015
© Афармленне. ТАА «Медысонт», 2015
ЗМЕСТ
ПЕРАДУМОВЫ 7
РАЦЬ УСЯСЛАВА, АЛЬБО ВАЙНА 1065-1084 ГАДОЎ 15
ПЕРШЫ ЭТАП ВАЙНЫ: АД ПСКОВА
IНОЎГАРАДА ДА МЕНСКА IНЯМІГІ 15
ШТУРММЕНСКА 21
БІТВА НА НЯМІЗЕ 24
ДРУГІЭТАП ВАЙНЫ: АД ОРШЫIКІЕВА ДА НОЎГАРАДА IГАЛАЦІЧАСКА 32
ТРЭЦІЭТАП ВАЙНЫ: АБАРОНЧЫЯ БАІ 40
ВЫНІКІ УСЯСЛАВАВАЙ РАЦІ 48
ЛІТАРАТУРА 51
Усяслаў Чарадзей. Малюнак Язэпа Драздовіча, 1920 год
Бітва на Нямізе адна са знакавых падзей айчыннай гісторыі. Знакавая яна хаця б таму, што менавіта ў сувязі з ёй упершыню згадваецца беларуская сталіца. Знакавая і, разам з тым, зусім малавядомая, зрэшты, як і шмат якія іншыя падзеі шматвекавой і шматпакутнай гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Але, у адрозненне ад іншых старонак нашага мінулага, бітва на Нямізе застаецца малавядомай, найперш, па аб’ектыўных прычынах. I галоўная з іх малалікасць і малаінфарматыўнасць гістарычных крыніц, якія пра яе распавядаюць. Фактычна, мы ведаем пра гэтую падзею толькі з летапіснага паведамлення: «Ярославлйчй же трйе, Мзяславь, Святославь, Всеволодь, совокупйвше воя, йдоша на Всеслава зймТ) суіцй велйці). М прйдоша кь М^ньску, й МТ)нян1) затворйшася вь градіу; сй же братья взяша МТунескь, йсьс!)коша мужй, а жены u д^тй
взяша на іцйты, й пойдоша кь Немйзі); й Всеславь пойде протйey. Н совокупйвшеся обой на Немйз^, міусяца марта вь 3 день, й бяше сн^гь велйкь, й пойдоша протйву собіу; й бысть сТ)ча зла, падоша мнозТ), й одолі) Мзяславь, Святославь, Всеволодь, a Всеславь бТ)жа».
Яшчэ адно невялічкае вершаванае апісанне бітвы пакінуў невядомы аўтар «Слова аб палку Ігаравым», які напісаў пра яе больш як праз сто год пасля таго, як яна адбылася:
На Немйзі) снопы стелють головамй, молотять чепй харалужнымй, на тоцТу жйвоть кладуть, в!)ють душу оть гп^ла.
НемйзТ) кровавй брезіу
не бологомь бяхуть посіуянй пос^янй костьмй рускйхь сыновь.
Усяго некалькі радкоў, у якія ўклалася апісанне штурма летапіснага Менска і крывавай бітвы, што адбылася пасля гэтага. Але колькі старонак, артыкулаў, нарысаў, главаў і раздзелаў у розных выданнях было створана пра яе сучаснымі гісторыкамі і пісьменнікамі! Кожны аўтар спрабаваў выкласці ўласнае ўяўленне аб прычынах, характары і наступствах бітвы на Нямізе. I гэта толькі пацвярджае значэнне самой падзеі для нашай гісторыі.
Мы таксама паспрабуем дадаць да неабсяжнай літаратуры, прысвечанай бітве на Нямізе, яшчэ некалькі дзясяткаў старонак. Мы будзем разглядаць бітву з пазіцый мілітарнай гісторыі, а менавіта яе перадумовы, тактычныя асаблівасці і стратэгічныя наступствы, наколькі гэта дазваляе сучасны стан вывучэння гістарычных крыніц і дадзеных археалагічных даследаванняў аб развіцці вайсковай справы варагуючых бакоў.
ПЕРАДУМОВЫ
Гісторыя Полацкага княства XI стагоддзя звязана з імёнамі двух выбітных валадароў Брачыслава Ізяславіча і яго сына Усяслава, які з цягам часу атрымаў у гістарычнай літаратуры трывалую мянушку Чарадзей. Брачыслаў кіраваў Полацкім княствам болып як 40 гадоў. За гэты час ён паспеў пашырыць і ўмацаваць межы сваёй зямлі, назапасіць значны ваенна-эканамічны патэнцы-
ял і зарабіць паважны палітычны аўтарытэт. Усё гэта ён перадаў у
спадчыну свайму адзінаму сыну.
Усяслаў атрымаў ад бацькі вялізныя ўладанні, якія ахоплівалі ўсю Паўночную і значную частку Цэнтральнай Беларусі. Праз колішнюю тэрыторыю Полацкага княства праходзіць галоўны водападзел еўрапейскіх рэк, з якога ў паўночным накірунку сцякаюць Заходняя Дзвіна і Ловаць, а ў паўднёвым Днепр, Бярэзіна, Друць. Наяўнасць разгалінаванай рачной сеткі прадвызначыла важную ролю Полацка
ў сістэме міжнароднага гандлю. Асноўнай гандлёвай артэрыяй у рэгіёне з’яўляўся Днепр, па якім можна было даплысці да Чорнага мора, а праз сістэму волакаў у
Рэканструкцыя меркаванага асабіста-родавага знака Усяслава Чарадзея (паводле Сяргея Бялецкага)
Знешні выгляд Полацкага Сафійскага сабора за часамі Усяслава Чарадзея (паводле Георгія Штыхава)
мора Балтыйскае. Гэты шлях атрымаў назву «шляху з Вараг у Грэкі»: «61) путь йзь Варягь вь Грекй й йзь Грекь no Дн^пру, й верхь Дн1)Пра волокь do Jloeomu, u no Ловотй внйтй в Ылмерь озеро велйкое, йз него же озера потечеть Волховь й вьтечеть в озеро велйкое Heeo, й того озера внйдеть успіье в море Варяжьское». Прыблізна з сярэдзіны X стагоддзя актывізуецца выкарыстанне гандлёвага шляху па Дзвіне.
На большай частцы тэрыторыі Полацкага княства жылі крывічы славянскае насельніцтва, на фарміраванне якога моцна паўплывалі папярэднія жыхары рэгіёна усходнія балты. Крывічоў, якія жылі на Падзвінні, летапіс называе палачанамі.
Галоўным горадам княства быў Полацк. Акрамя таго, летапісныя крыніцы паведамляюць, што ў XI стагоддзі ўжо існавалі Віцебск, Усвяты, Лукомль, Друцк, Орша, Копысь, Лагойск, Заслаўе,
Макет-рэканструкцыя Кіеўскага Сафійскага сабора
Наўгародскі крэмль і Сафійскі сабор
Знешні выгляд крывічанак (рэканструкцыя Людмілы Дучыц паводле матэрыялаў раскопак курганных могільнікаў паўночнага захаду Попацкай зямлі)
Полацкі дружыннік першай паловы XI стагоддзя (рэканструкцыя аўтара)
Менск, Браслаў, Галацічаск, Одрэск (месцазнаходжанне двух апошніх дагэтуль застаецца не лакалізаваным). Верагодна, ужо ў XI стагоддзі ўзнікаюць полацкія фарпосты ў Ніжнім Падзвінні гарады Кукенойс і Герцыке.
Пагалоска пра новага полацкага валадара пайшла задоўга да пачатку яго княжэння, бо нават нараджэнне Усяслава было, паводле меркавання сучаснікаў, звязана са звышнатуральнымі з’явамі «его же родй матй от вьлхвованья». Менавіта таму, на іх думку, ён «немйлостйвь есть на кровьпролйтье».
Першыя два дзесяцігоддзі княжэння Усяслава Брачыславіча ў Полацку былі, напэўна, працягам бацькавай палітыкі па ўмацаванні ваенна-эканамічнай магутнасці княства, павелічэнні яго палітычнага ўплыву і межаў дзяржавы.
Але, верагодна, ужо праз некалькі гадоў пасля свайго ўвакняжэння малады полацкі валадар пачынае выношваць планы ўзвышэння свайго княства. Першым вядомым нам крокам на гэтым шляху стала пабудова ў Полацку новага велічнага храма Сафійскага сабора. Узвядзенне Сафійскага сабора было сімвалічным актам, бо на той час на Русі існавала толькі два такіх храмы у Кіеве і ў Ноўгарадзе. Пабудова Усяславам уласнай Сафіі, відавочна, сведчыла, што ён разглядае свой стольны горад як найменш роўным Кіеву і Ноўгараду, a ў перспектыве, пры ўдалым збегу абставінаў, магчыма, і вышэйшым за іх.
Разам з тым, полацкі князь, відавочна, да пэўнага часу працягваў назапашваць свае сілы, a
таму падтрымліваў саюзніцкія адносіны са сваімі паўднёвымі суседзямі. Так, у 1060 годзе дружыны Усяслава
Сучасны выгляд Полацкага Сафійскага сабора
разам з войскамі Ізяслава, Святаслава і Усевалада Яраславічаў узялі ўдзел у пераможным паходзе супраць качэўнікаў торкаў (народ цюркскага паходжання, які пражываў у паўднёварускіх стэпах). Але ўжо ў дастаткова хуткім часе пасля гэтай выправы Усяслаў пачынае вайну са сваімі былымі саюзнікамі.
Сумесная выправа Яраславічаў і Усяслава на торкаў, мініяцюра Радзівілаўскага летапісу канца XV стагоддзя
Полацкае княства на мапе Усходняй Еўропы
Полацкае княстваў часы Усяслава Чарадзея
РАЦЬ УСЯСЛАВА, АЛЬБО ВАЙНА 1065-1084 ГАДОЎ
«Заратйся Всеславь, сынь Брячьславль Полотьскйй» такімі словамі летапісец азаглавіў апісанне вайсковых дзеянняў, што распачаў полацкі князь у 1065 годзе. Невядома, якія менавіта мэты ставіў перад сабой Усяслаў, пачынаючы вайну са значна пераўзыходзіўшымі яго па эканамічных рэсурсах і вайсковым патэнцыяле паўднёварускімі князямі Яраславічамі. Збіраўся ён пашырыць сваю тэрыторыю за кошт суседніх земляў, ці сапраўды песціў надзею падпарадкаваць сваёй уладзе ўсе ўсходнеславянскія княствы, нам не вядома. Але, напэўна ж, ён першапачаткова не мог сабе нават уявіць, што гэтая «раць» (менавіта такім словам называлі ў тыя часы вайну) працягнецца ажно два дзесяцігоддзі.
ПЕРШЫ ЭТАП ВАЙНЫ: АД ПСКОВА IНОЎГАРАДА ДА МЕНСКА IНЯМІГІ
Баявыя дзеянні, якія распачаў полацкі князь, вяліся на велізарнай прасторы ад Ноўгарада на поўначы да Кіева на поўдні і адрозніваліся працягласцю і зацятасцю. У 1065 годзе ён напаў на паўночнага суседа Полацка Пскоў, але ўзяць горад не здолеў. Затое ў наступным 1066 годзе Усяслаў «отворй врата Новуграду» захапіў і разрабаваў найбуйнейшы паўночнарускі горад. Наўгародцы былі выведзены ў палон, акрамя таго, Усяслаў вывез з Сафійскага сабора званы і царкоўнае начынне для аздаблення ўласнай Полацкай Сафіі.
План Пскова XI першай паловы XIII стагоддзя (паводле Сяргея Сцяпанава)
Натуральна, што падобныя дзеянні не маглі не выклікаць адпаведнай рэакцыі братоў Яраславічаў. Яны сабралі войскі і рушылі ў выправу на землі, падуладныя Усяславу. Для нападу яны абралі зімовы час, чаму, напэўна, меліся дзве асноўныя прычыны. Першай з іх была, верагодна, неабходнасць як мага хутчэй адпомсціць полацкаму князю за захоп Ноўгарада. Другая заключалася ў тым, што зімовы час быў зручным для хуткага перасоўвання