Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года
Мікалай Плавінскі
Выдавец: Медысонт
Памер: 54с.
Мінск 2015
тэрыторый княства разам з Усяславам рушылі тыя дружыннікі, што знаходзіліся ў Полацку, і частка найбольш баяздольных гараджан. Можна таксама меркаваць, што па ходу руху войска да яго далучаліся атрады дружыннікаў і гарадскія апалчэнні з цэнтральных і паўднёвых полацкіх гарадоў.
Войска імкліва рухалася на поўдзень. Пры спрыяльным збегу абставін вершнікі маглі адолець шлях ад Полацка да Менска літаральна за некалькі дзён. Зрэшты, Усяслаў Брачыславіч праславіўся сярод сучаснікаў і нашчадкаў імклівасцю перасоўвання яго вайсковых аддзелаў, што нават знайшло сваё паэтычнае адлюстраванне ў «Слове аб палку Ігаравым»:
Всеславь князь людемь судяше,
княземь грады рядяше,
а самь вь ночь вльком рыскаше:
йзь Кыева дорйскаше до курь Тмутороканя, велйкому Хрьсовй влькомь путь прерыскаше.
Асноўнай дылемай для полацкага князя было альбо чакаць, пакуль да асноўнага войска паспеюць далучыцца падмацаванні з аддаленых гарадоў, альбо, не губляючы ні хвіліны, памкнуцца дапамагчы «затварыўшымся ў сваім градзе менянам», маючы толькі адносна невялікія сілы. Можна меркаваць, што Усяслаў абраў другі варыянт. I хоць абараніць Менск ён не паспеў, давялося прымаць бой з войскамі Яраславічаў прыкладна за 16 кіламетраў на
Заслаўе, гарадзішча Замэчак (рэканструкцыя Юрыя Заяца, мастак Яўген Кулік)
паўночны ўсход ад яго, каб прадухіліць магчымасць іх далейшага прасоўвання ўглыб полацкай тэрыторыі.
Такім чынам, у бітве на Нямізе сышліся кааліцыйнае войска Яраславічаў, якое цалкам складалася з прафесійных ваяроўдружыннікаў, і войска Усяслава, якое, верагодна, таксама было складзена пераважна з дружыннікаў і найболып баяздольных жыхароў Полацка, а таксама цэнтральных і паўднёвых гарадоў яго княства. Пры гэтым, колькасная перавага, відавочна, была на баку паўднёварускіх князёў.
Пра ход самой бітвы на Нямізе мы, на жаль, не можам сказаць амаль нічога больш пэўнага за летапіснае паведамленне: «М совокупйвшеся обой на НемйзТ), м^сяца марта вь 3 день, й бяше сн^гь велйкь, й пойдоша протйву собіу, й бысть сІ)ча зла, падоша мнозТ)».
Можна уявіць, як на заснежаных берагах Нямігі сышліся ў зацятай бойцы дзве масы вершнікаў. Бітва паміж імі «сІ)ча зла» была жорсткай і доўгай, што адзначыў не толькі летапісец, але і невядомы аўтар «Слова аб палку Ігаравым»:
На Немйзі) снопы стелють головамй, молотять чепй харалужнымй, на тоці) жйвоть кладуть, в^ють душу оть тіўла.
Немйзі) кровавй брезТу
не бологомь бяхуть посіуянй пос^янй коспгьмй рускйхь сыновь.
Зрэшты, зацятасць сечы ўжо сама па сабе шмат што кажа аб характары бітвы. Справа ў тым, што ў раннім Сярэднявеччы бітвы звычайна былі хуткацечнымі, а таму страты бакоў часцей за ўсё былі не надта вялікімі. На Нямізе ўсё было наадварот.
Выява лучніка. Ноўгарад, першая палова XIII стагоддзя (паводле Марыны Радзівонавай і Аляксея Гіпіўса)
У той жа час, зацятасць бітвы на Нямізе цалкам зразумелая. Яраславічы, якія мелі колькасную перавагу, імкнуліся адным махам расправіцца з ударнай часткай полацкага войска і атрымаць такім чынам магчымасць хутка захапіць усю тэрыторыю княства і яго сталіцу. У сваю чаргу, Усяславу не было куды адступаць, бо ён таксама разумеў, што навалу Яраславічаў трэба спыніць любымі сродкамі.
Нягледзячы на ўсю зацятасць змагання, полацкае войска мусіла адступіць: «й одол^ Нзяславь, Святоставь, Всеволодь, a Всеславь б^жа». Але да гэтай пераможнай рэляцыі варта ставіцца дастаткова крытычна, бо яна была створана кіеўскім летапісцам, які, натуральна, адлюстроўваў погляд сваіх князёў. На самай справе, сітуацыя, відавочна, была не такой «ружовай», як яе хацела б бачыць кіеўская «прапаганда».
Хаця Усяслаў і быў вымушаны пакінуць поле бітвы, Яраславічы не здолелі атрымаць ад сваёй перамогі ні пэўных тактычных вынікаў, ні нейкіх стратэгічных выгодаў. Можна меркаваць, што перамога паўднёварускай кааліцыі сталася ў пэўным сэнсе «піравай», бо развіць нейкім чынам свой поспех яны не змаглі. Войска Яраславічаў не кінулася наўздагон Усяславу, каб канчаткова знішчыць рэшткі полацкіх дружын. Яно таксама не рушыла далей на поўнач, каб захапіць Полацк і такім чынам канчаткова пазбавіць свавольнага падзвінскага ўладара ўласнага ўдзелу. Яраславічы не сталі працягваць рабаванне паўднёвага памежжа Полацкага княства. Іх войска нават не здзейсніла спробы захопу размешчанага зусім побач ад месца бітвы на Нямізе полацкага горада Ізяслаўля (сучаснага Заслаўя). Відаць, нават на гэта сілаў у кааліцыйнага войска ўжо не было.
Такім чынам, відавочна, што, нягледзячы на спаленне Менска і адступленне з поля бітвы, Усяслаў Брачыславіч здолеў звесці магчымыя вынікі варожага нападу да мінімуму не дапусціў спусташэння цэнтральных рэгіёнаў Полацкага княства і спробы захопу сталічнага горада Полацка. Апроч таго, вайсковыя сілы Полацкай зямлі, напэўна, засталіся цалкам баяздольнымі і былі гатовыя да працягу ваенных дзеянняў.
ДРУГІЭТАП ВАЙНЫ: АД ОРШЫIКІЕВА ДА НОЎГАРАДА IГАЛАЦІЧАСКА
Тое, што Яраславічы не дасягнулі жаданых вынікаў сваёй выправы, а бітва на Нямізе не дазволіла ім атрымаць сур’ёзнай перавагі над Усяславам, стае зразумелым з далейшых падзей.
Браты-хаўруснікі вымушаны былі адкінуць планы ўзброенага падпарадкавання Полацкай зямлі і пагадзіліся на перамовы, якія былі прызначаны ў ліпені на Дняпры ля Оршы. Каб перамовы адбыліся, Яраславічы гарантавалі полацкаму князю бяспеку «Нзяславь, Святославь u Всеволодь ц^ловавше крест честный кь Всеславу рекше кму npudu к намь жко не створймь mu зла». Цалаванне крыжа было самай моцнай клятвай для тагачаснага чалавека, парушэнне якой разглядалася як смяротны грэх. Таму не дзіўна, што Усяслаў «надТржвьаж ц^лованьй креста u прйіухавь в лодьй чересь Дн^прь», прычым нават узяў з сабой на перамовы двух сваіх сыноў. Але Яраславічы здрадзілі сваёй прысязе і захапілі полацкага князя і яго сыноў у палон. Відаць, вайсковы аўтарытэт Усяслава быў вельмі вялікім, а відовішча крывавай сечы на Нямізе настолькі ўразіла братоў-хаўруснікаў, што яны вырашылі абраць здраду і не пабаяліся божага гневу, каб толькі пазбегнуць новых бітваў з полацкім князем.
Раннесярэднявечны Кіеў (фрагмент дыярамы)
Бітва на Нямізе
Усяслаў з сынамі плыве праз Днепр на перамовы з Яраславічамі, мініяцюры Радзівілаўскага летапісу канца XV стагоддзя
Поруб сярэдзіны 40-х гадоўХІ стагоддзя, выяўлены падчас раскопак у Ноўгарадзе (паводпе Алега Алейнікава)
Кіеўляне вызваляюць Усяслава з поруба, мініяцюра Радзівілаўскага летапісу канца XV стагоддзя
Палонны Усяслаў разам з сынамі быў вывезены старэйшым з Яраславічаў кіеўскім князем Ізяславам у свой стольны горад і там пасаджаны ў поруб. Порубам на Русі называлі падземную вязніцу. Зусім нядаўна такая вязніца сярэдзіны 40-х гадоў XI стагоддзя была выяўлена археолагамі падчас раскопак у Ноўгарадзе. Яна выдатна захавалася, што дазваляе
нам добра ўявіць, у якіх умовах Усяслаў з сынамі ў кіеўскім порубе, утрымлівалі палоннага полацкамініяцюра Радзівілаўскага летапісу га князя з сынамі. Наўгародскі канца XV стагоддзя поруб уяўляў сабой размешчаны
ў яміне зруб памерам 2,3x2,4 м і вышынёй 3,5 м. Унутры поруба меліся дзве драўляныя лавы і неглыбокае адхожае месца па цэнтры глінабітнай падлогі. Кіеўскі поруб Усяслава не меўуваходу, а толькі адно маленькае вакенца, праз якое паступала паветра і падаваліся
вада і ежа.
Звычайна чалавек, які патрапляў у поруб, амаль не меў шанцаў выйсці на волю, нават калі яму і наканавана было праз нейкі час зноў пабачыць дзённае святло, здароўе былы вязень губляў. Таму, пасадзіўшы Усяслава разам са старэйшымі сынамі ў поруб у Кіеве, Яраславічы, напэўна, уздыхнулі з палёгкай і палічылі, што праблема «немйлостйвого на кро-
Польскі вершнік XI стагоддзя (паводле Анджэя Надольскага)
вопролйтье» полацкага валадара вырашана раз і назаўжды.
Срэбныя зпіткі і фрагменты ювелірных упрыгажэнняў са скарбу часоў «Усяслававай Раці» (1060-х гадоў), які быў знойдзены ў 1910 годзе на Верхнім замку ў Попацку (паеодле Георгія Штыхава)
Але зноў сталася інакш. Усяслаў правёў у порубе трынаццаць з паловай месяцаў, пасля чаго быў нечакана вызвалены адтуль паўсталымі кіеўлянамі. Нагодай для паўстання ў Кіеве стала вайсковая параза Яраславічаў ад качэўнікаў-полаўцаў у бітве на рацэ Альце і нежаданне Ізяслава выдаць кіеўлянам зброю і коней для
Польскія пехацінцы
XI стагоддзя
(паводле Анджэя Надольскага)
працягу баявых дзеянняў. У выніку раз’юшаныя гараджане «выс^коша Всеслава йс поруба» і абвесцілі яго сваім князем, а Ізяслаў вымушаны быў збегчы ў Польшчу да свайго сваяка караля Баляслава II Смелага.
Так, воляю лёсу Усяслаў імгненна ператварыўся з кіеўскага вязня ў кіеўскага князя фармальнага вяр-
хоўнага ўладара ўсіх усход-
неславянскіх земляў. Здавалася б, усе яго самыя патаемныя мары здзейсніліся нават з лішкам. Але насамрэч да перамогі ці хаця б да трывалага перамір’я было яшчэ вельмі далёка.
Ізяслаў Яраславіч не збіраўся здавацца, і ўжо ўвесну 1069 года ён вяртаецца з выгнання, маючы вайсковую дапамогу ад Баляслава II Смелага. Усяслаў на чале з кіеўлянамі рушыў насустрач ворагу да горада Белгарада. Аднак да бітвы справа не дайшла. Верагодна, Усяслаў адчуваў перавагу сілаў на баку праціўніка і не меў упэўненасці ў баяздольнасці і адданасці кіеўлян. У той жа час, ён выдатна разумеў, што Ізяслаў абавязкова памкнецца адпомсціць за сваё ганебнае выгнанне з Кіева і рана ці позна зноў нападзе на полацкія землі. Ацаніўшы сітуацыю, Усяслаў патаемна пакідае ненадзейнае кіеўскае войска ля Белгарада і вяртаецца ў Полацк, каб найхутчэй наладзіць абарону роднага княства.
Падзеі разгортваліся імкліва. Ізяслаў сапраўды неадкладна наладжвае новую выправу супраць палачан. На жаль, летапісы не ўтрымліваюць ніякіх падрабязнасцяў гэтай вайсковай кампаніі. Вядома толькі, што гэтым разам Усяслаў утрымаць сваю сталіцу не здолеў. На непрацяглы час князямі ў захопленым Полацку становяцца сыны Ізяслава спачатку Мсціслаў, а пасля яго хуткай смерці Святаполк.
Літоўскі вершнік Х-ХІ стагоддзяў (паводле Рымы Валкайтэ-Кулікаўскенэ)
Ізноў фартуна адварочваецца ад Усяслава, які становіцца князем-выгнаннікам. Аднак, страціўшы сваё княства, ён не страціў стратэгічную ініцыятыву ў вайне і, галоўнае, веру ў сваю перамогу. Ужо ў кастрычніку таго ж 1069 года Усяслаў здзяйсняе новую выправу на Ноўгарад.