Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года
Мікалай Плавінскі
Выдавец: Медысонт
Памер: 54с.
Мінск 2015
План сярэднявечнага Ноўгарада
войскаў. Сухапутныя шляхі зносінаў у XI стагоддзі былі яшчэ вельмі нешматлікімі, таму найбольш зручным і хуткім для войска быў рух па рэках на лёгкіх рачных суднах з вясны да восені і на конях узімку. Каб конскія капыты не слізгалі па лёдзе, выкарыстоўваліся адмысловыя ледаходныя шыпы.
Стратэгічныя планы Яраславічаў нам невядомыя зараз немагчыма сказаць, ці збіраліся яны дайсці да сталіцы Полацкага княства, ці меркавалі толькі вынішчыць яго паўднёвыя землі, але ў кожным выпадку, аб’ектам для першага ўдару быў абраны горад Менск. Выбар гэты быў зусім не вы-
Рэканструкцыя мацавання ледаходнага шыпа і ледаходныя шыпы з памежнай полацкай крэпасці Пруднікі
падковым, бо Менск на той момант быў найбуйнейшым гандлё-
вым і адміністратыўным цэнтрам на поўдні Полацкай зямлі. Да таго ж, да яго было дастаткова лёгка дабрацца па замёрзлых рэках з поўдня Русі, бо першапачатковы Менск размяшчаўся на рацэ Менка невялічкім прытоку Пцічы, якая, у сваю чаргу, упадае ў Прыпяць. Адпаведна, можна меркаваць, што маршрут аб’яднанага войска Яраславічаў пралягаў менавіта па Прыпяці і Пцічы.
Ban Менска на Менцы
План Менска на Менцы ў сярэдзіне XI стагоддзя (паводле Георгія Штыхава)
Яраславічы дасягнулі першай мэты сваёй выправы дзесьці на самым прыканцы зімы ці ў першыя дні сакавіка. Мяркуючы па аповедзе летапісца, напярэдадні трагічных падзей стаяла марознае надвор’е «зймТу суіцй велйц^».
Ніцеікк
Орша
Друш<
Лагойск
мяркуемы маршрут выправы Яраславічаў
мяркуемы накірунак руху полацкага еойска
аблога і ўзяцце Менска Яраславічамі
бітва на Нямізе
Менск Z5
Дзеянні войскаў Яраславічаў і Усяслава напярэдадні бітвы на Нямізе (рэканструкцыя аўтара)
^А»е» А ф-іів (тпіЛАач • тміпіа^к Arttv •
Напад Усяслава на Ноўгарад і яго ўзяцце
Узяцце Менска войскамі Яраславічаў, мініяцюры Радзівілаўскага летапісу канца XV стагоддзя
ШТУРМ МЕНСКА
У сярэдзіне XI стагоддзя Менск быў вялікім па ўсходнееўрапейскіх мерках гарадскім цэнтрам. Размешчаны пры ўпадзенні ў Менку ручая Дуная, горад складаўся з умацаванага цэнтра так званых малога і вялікага гарадзішчаў агульнай плошчай каля 1,3 гектара, і вялізнага адкрытага паселішча плошчай не менш за 40 гектараў, дзе пражывалі пераважна гандляры і рамеснікі. Акрамя таго, Менск быў цэнтрам вялікай сельскагаспадарчай акругі ў вярхоўях Пцічы і Свіслачы, таму, верагодна, пад абарону гарадскіх сцен магла сабрацца значная колькасць навакольных жыхароў, якія ратаваліся ад гвалту і рабункаў, што непазбежна спадарожнічалі кожнаму наезду варожага войска. Зрэшты, нават аб гэтым мы можам меркаваць толькі гіпатэтычна, бо не вядома, наколькі хутка рухаліся войскі Яраславічаў. Але рухаліся яны, напэўна, імкліва, бо Менск быў, верагодна, толькі пачатковым пунктам іх выправы, якую варта было скончыць да пачатку сапраўднай вясны.
Узбраенне полацкіх ваяроў XI стагоддзя
(паводле Георгія Штыхава, Юрыя Заяца і аўтара)
Прарэзка вала Вялікага гарадзішча Менска на Менцы (паводле Георгія Штыхава)
У кожным выпадку, мы дакладна ведаем, што калі Яраславічы «прйдоша кь М^ньску», «МТунянТ) затворйшася вь граді)» схаваліся ўнутры ўмацаванняў і падрыхтаваліся да абароны. Меняне, відавочна, спадзяваліся на магутнасць сваіх умацаванняў, якія маглі дапамагчы ім адбіць варожы штурм ці нават прадухіліць яго спробы. Справа ў тым, што ў гэты час штурмы крэпасных умацаванняў на Русі былі выключна рэдкімі. Звычайна вораг абмяжоўваўся
аблогай, якая магла працягвацца, пакуль абложаныя не здаваліся на міласць пераможцаў. Улічваючы зімовы час, штурм быў яшчэ болын складанай справай, бо і без таго стромкія схілы валоў былі ў дадатак зледзянелымі, што рабіла іх яшчэ больш непрыступнымі.
Наканечнік похваў мяча са слою пажарышча на гарадзішчы Менска на Менцы
(паводле Георгія Штыхава)
Верагодна, жыхары Менска спадзяваліся пратрымацца за сваімі сценамі да падыходу войскаў Усяслава, якія маглі б дэблакаваць горад і адбіць варожы напад.
Але здарылася інакш. Яраславічы ўсё ж наважыліся кінуць свае войскі на штурм. Мусіць, яны таксама разлічвалі, што полацкі князь памкнецца не дапусціць захопу найбуйнейшага горада на поўдні сваёй зямлі. Меняне ўпарта абараняліся, але ворагі ўсё ж здолелі захапіць гарадскія ўмацаванні, панесшы, відаць, значныя страты. Раз’юшаныя зацятым супраціўленнем, нападнікі спалілі горад, «йсьс^коша мужй, а жены u dljmu взяша на іцйты» вывелі ў палон. Можна толькі ўявіць сабе карціну бязлітаснага вынішчэння горада і яго жыхароў.
Пасля спалення Менска Яраславічы накіраваліся на поўнач у вярхоўі Свіслачы, дзе на беразе яе невялічкага правага прытока рачулкі Нямігі яны сустрэліся з Усяславам, які мчаўся на дапамогу менянам.
БІТВА НА НЯМІЗЕ
Такім чынам, 3 сакавіка 1067 года на беразе невялічкай Нямігі сустрэліся два войскі. Адбылося гэта ў цэнтры сучаснай беларускай сталіцы, верагодна, дзесьці непадалёк ад месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач, побач з пазнейшым Замчышчам.
Адным з галоўных пытанняў з’яўляецца тое, якія сілы мелі праціўнікі перад боем, бо ва ўмовах сярэднявечных бітваў колькасць войскаў часта магла адыграць вырашальную ролю ў перамозе таго ці іншага з бакоў. На жаль, адказы на гэтае пытанне могуць быць толькі гіпатэтычнымі, бо ніякіх пісьмовых звестак мы не маем. Таму нам застаецца толькі выказваць пэўныя развагі аб мабілізацыйных здольнасцях бакоў у канкрэтнай стратэгічнай і тактычнай сітуацыі, якая склалася напярэдадні бітвы.
Відавочна, што мабілізацыйныя здольнасці кааліцыі паўднёварускіх князёў былі ў разы, і нават у дзясяткі разоў большымі, чым адпаведныя рэсурсы Усяслава Чарадзея. 3 падуладных ім земляў Яраславічы, у выпадку крайняй неабходнасці, маглі б сабраць і некалькі дзясяткаў тысяч ваяроў рознай ступені падрыхтоўкі. У той жа час, можна меркаваць, што шырокамаштабнай мабілізацыі Яраславічы не праводзілі. Па-першае, іх «падціскаў час», бо трэба было неадкладна «пакараць» Усяслава за разарэнне Ноўгарада і, пры гэтым, паспець завяршыць выправу да пачатку
Выява дружынніка. Ноўгарад, першая nanoea XIII стагоддзя (паводле Барыса Колчына)
вясны, калі таянне снягоў і паводкі зрабілі б хуткае перасоўванне войскаў практычна немагчымым.
У такіх умовах войска, што рушы-
ла ў карную выправу на палачан, павінна было быць мабільным і складацца са спрактыкаваных ваяроў. Іначай кажучы, хутчэй за ўсё, Яраславічы аб’ядналі для нападу на землі Усяслава свае ўласныя дружыны, якія маглі агулам налічваць да некалькіх тысяч чалавек. Кожны з іх быў прафесійным ваяром, які меў добрае засцерагальнае і наступальнае ўзбраенне. Відавочна, што войска Яраславічаў складалася выключна з вершнікаў, прычым верагодна, што ваяры мелі падчас такой далёкай выправы не аднаго, а некалькі коней, якія выкарыстоўваліся на змену, што дазваляла яшчэ больш падвысіць
хуткасць руху.
Што мог супрацьпаставіць кааліцыйнаму войску полацкі князь? Паспрабуем прааналізваць прыкладны склад полацкага войска і яго магчымую колькасць.
Войска, якое меў у сваім распараджэнні Усяслаў Брачыславіч, складалася, у першую чаргу, з дружыны і апалчэння. Акрамя таго, у выпадку неабходнасці, асобныя вайсковыя аддзелы маглі наймацца, альбо набірацца з ліку падуладных Полацку балцкіх плямёнаў,
якія ішлі ў выправу з мэтай узбагачэння за кошт атрымання здабычы.
Асноўнай ударнай сілай войска была княжацкая дружына, якая знаходзілася ў пастаяннай баявой гатоўнасці. Дружына падзялялася на старэйшую і малодшую. Старэйшая дружына складалася з найбольш дасведчаных у вайсковай справе ваяроў, якія адначасова мелі высокі сацыяльны і маёмасны статус. Прадстаўнікі старэйшай
Каменны барэльеф ХІІ-ХІІІ стагоддзяў з выявай лучніка з Турава
Выява дружынніка. Ноўгарад, першая палова XIII стагоддзя (паводле Пятра Сарокіна і Алены Цянінай)
дружыны былі княжацкімі дарадцамі, кіраўнікамі княжацкай адміністрацыі, а ў выпадку неабходнасці маглі кіраваць асобнымі вайсковымі аддзеламі былі ваяводамі. Малодшая
дружына складала аснову прафесійнага войска. Кола абавязкаў, якія маглі выконваць прадстаўнікі малодшай дружыны, было надзвычай шырокім. Акрамя ўласна ўдзелу ў вайне, яны маглі быць княжацкімі служкамі, ажыццяўляць адміністратыўныя функцыі збіраць падаткі і разбіраць судовыя справы ў гарадах і сельскай мясцовасці.
Дружына, аднак, была адносна нешматлікай. Пэўная частка дружыннікаў пастаянна знаходзілася пры князі. Яны выконвалі княжацкія даручэнні і складалі, так бы мовіць, «атрад хуткага рэа-
гавання» на выпадак супрацьстаяння нечаканаму варожаму нападу. Па некалькі дзясяткаў прафесійных ваяроў знаходзіліся ў кожным
Выява дружыннікаў. Раслаўль, Смаленская вобласць, першая палова XIII стагоддзя (паводле Леаніда Аляксеева)
Атака цяжкаўзброеных вершнікаў, выява на дыване з Баё (Нармандыя), канец XI стагоддзя
з гарадскіх цэнтраў. Акрамя таго, пэўная колькасць дружыннікаў ахоўвала памежныя крэпасці і выконвала адміністратыўныя функцыі ў сельскай мясцовасці.
Найбольш шматлікай часткай полацкага войска было апал-
чэнне, набранае з гараджан і сялян. Дзякуючы скліканню апал-
чэння можна было сабраць значныя па колькасці вайсковыя сілы. Але апалчэнцы не маглі ўдзельнічаць у далёкіх доўгатэрміновых выправах, бо гэта прывяло б да занядбання іх гаспадаркі.
Такім чынам, войска, якое патэнцыйна меў у сваім распараджэнні Усяслаў, магло налічваць у залежнасці ад мэтаў аперацыі і канкрэтных баявых абставінаў ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч чалавек. У выключных выпадках ён, верагодна, мог сабраць да дзесяці тысяч ваяроў, ці нават болей.
Полацкі апапчэнец XI стагоддзя (рэканструкцыя Людмілы Дучыц паводпе матэрыялаў курганнага могільніка Кублішчына Мёрскага раёна Віцебскай вобласці)
Шлемы XI стагоддзя з тэрыторыі Русі, Польшчы і Паўднёва-Усходняй Прыбалтыкі (паводле Рымы Валкайтэ-Кулікаўскенэ, Януша Гурэцкага, Здзіслава Жыгульскага, Анатоля Кірпічнікава, Анджэя Надольскага)
Аднак збор такога вялікага войска трэба было доўга рыхтаваць, а напярэдадні бітвы на Нямізе часу на гэта не было зусім. Наколькі можна меркаваць, Усяслаў, атрымаўшы першыя звесткі аб уварванні войска Яраславічаў на поўдзень Полацкага княства, мусіў адразу ацаніць сітуацыю і неадкладна адрэагаваць на дзеянні ворага. Таму часу на скліканне вялікага войска і нават на збор усёй дружыны князь не меў. Верагодна, у выправу на абарону паўднёвых