Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года
Мікалай Плавінскі
Выдавец: Медысонт
Памер: 54с.
Мінск 2015
Гэтым разам войска, якое ўзначальваў полацкі князьвыгнаннік, пераважна складалася з наймітаў ці саюзнікаў важан ваяроў з фінскага племені водзь, якое пражывала на паўночным захадзе Наўгародскай зямлі. Акрамя таго, у войску Усяслава, верагодна, былі і іншыя ваяры фінскага паходжання карэлы, а таксама літоўцы. Звесткі аб гэтым утрымліваюцца ў адной з наўгародскіх берасцяных грамат, якая датуецца 1060-1080-мі гадамі. Каб сабраць такое стракатае ў этнічным плане войска, Усяслаў павінен быў мець значны грашовы патэнцыял. Што наём ваяроў, што мабілізацыя саюзнікаў патрабавалі значных выдаткаў, бо ў першым выпадку ім неабходна было плаціць, а ў другім заахвочваць
да ўдзелу ў вайне рознага кшталту дарамі. Можна меркаваць, што нават апынуўшыся ў выгнанні Усяслаў працягваў карыстацца шырокай падтрымкай палачан, без якой ён не змог бы так хутка сабраць новае баяздольнае войска.
Аднак гэтым разам поспех быў на баку наўгародцаў. Бітва паміж войскам Усяслава і наўгародцамі на чале з князем Глебам Святаславічам адбылася «у Зверйнця на Кьземлй; й пособй богь Глебу князю сь новгородцй. О, велйка бяше сеця Вожйномь й паде йхь беіцйсленое чйсло». Разам з тым, ёсць меркаванне, што паражэнне ўсяславава войска тлумачыцца не столькі ўдалымі дзеяннямі наўгародцаў, колькі рознагалоссямі ўнутры яго самога. Ва ўжо згаданай берасцяной грамаце сказана, што «Лйтва встала на Корелу». Вынікам канфлікту літоўцаў з карэламі стала параза ў бітве, шматлікія страты сярод важанаў, якія, напэўна, складалі асноўную частку войска, і палон Усяслава. Аднак пасля бітвы наўгародцы нечакана «самого князя отпустйша бога деля». Такое стаўленне да зацятага ворага выклікае здзіўленне, асабліва калі ўзгадаць, які разгром Ноўгарада Усяслаў учыніў усяго за тры гады да таго. Можна толькі меркаваць, што ў полацкага князя ўсё яшчэ заставаліся нейкія козыры ў палітычнай гульні, якія прымусілі наўгародцаў і іх князя адпусціць свайго няўрымслівага палонніка.
Пасля няўдалай спробы нападу на Ноўгарад Усяслаў на некаторы час знікае са старонак летапісаў. Чым ён быў заняты невядома. Аднак можна ўпэўнена меркаваць, што ўвесь гэты час ён рыхтаваўся да працягу баявых дзеянняў. У выніку, у 1071 годзе Усяслаў выганяе Святаполка з Полацка і вяртае сабе кантроль над Полацкай зямлёй, але церпіць паразу пад Галацічаскам ад трэцяга Ізяславіча Яраполка.
На гэтым актыўныя наступальныя дзеянні Усяслава, верагодна, спыняюцца. Відаць, што бесперапыннае змаганне, якое ён вёў на працягу 1065-1071 гадоў,
аслабіла эканамічны патэнцыСвятаслаў Яраславіч, мініяцюра са ял Полацкай зямлі і да пэўнай «Зборніка Святаслава» 1073 года
ступені вычарпала мабілізацыйны патэнцыял яе насельніцтва. Таму Усяслаў мусіў адмовіцца ад вялікіх вайсковых выпраў на суседнія княствы.
Разам з тым, агульная палітычная сітуацыя на Русі склалася для полацкага князя дастаткова спрыяльна. У 1073 годзе супярэчнасці паміж братамі Яраславічамі прывялі да канфлікту. Святаслаў і Усевалад аб’ядналіся супраць старэйшага брата Ізяслава, які вымушаны быў шукаць падтрымкі нават у свайго нядаўняга зацятага ворага па словах летапісца, «МзАславь сватйтсА, co Всеславомь». Невядома, ці мелі гэтыя перамовы пэўны плён, але, у кожным выпадку, дапамогі Ізяслаў, відавочна, не атрымаў і мусіў зноў збегчы ў Польшчу.
Аднак усобіца паміж Яраславічамі дала палачанам і іх князю толькі часовую перадышку, а да сапраўднага мірнага жыцця было яшчэ далёка.
ТРЭЦІЭТАП ВАМНЫ: АБАРОНЧЫЯ БАІ
У канцы 1076 года памірае Святаслаў Яраславіч, які на той момант быў кіеўскім князем, а ў 1077 годзе яго месца на непрацяглы час займае трэці з сыноў Яраслава Усевалад. Маючы ў сваім распараджэнні велізарныя вайсковыя рэсурсы, Усевалад Яраславіч прадпрымае чарговую спробу падпарадкавання Полацка. Пачынаецца апошні этап вайны, якая разгарэлася яшчэ
ў 1065 годзе.
Абарончая сцяна вакольнага горада Полацка XI пачатку XII стагоддзя (паводле Сяргея Тарасава)
Далейшыя падзеі ў пісьмовых крыніцах асветлены слаба і вядомыя дзякуючы так званаму «Павучэнню» сына Усевалада Уладзіміра Манамаха. 3 яго мы даведваемся, што ўжо ўлетку 1077 года Усевалад Яраславіч разам з Уладзімірам наладзіў вайсковую выправу супраць Усяслава. Галоўнай яе мэтай быў, напэўна, захоп Полацка. Аднак поспеху яны відавочна не дасягнулі. Разам з тым, спыняцца Усевалад таксама не збіраўся.
Можна меркаваць, што паўднёварускія князі да таго
часу амаль зняверыліся ў магчымасці поўнага вайсковага разгрому Усяслава і перайшлі да тактыкі «выпаленай зямлі», мэтай якой было знішчэнне эканамічнага патэнцыялу Полацкага княства і поўнае знясільванне палачан у бесперапынных бітвах.
Новая выправа на Полацк адбылася ўжо ўзімку 1077-1078 гадоў. На гэты раз яе ўзначальвалі Уладзімір Манамах і наўгародскі князь Святаполк Ізяславіч. Узяць горад зноў не атрымалася, хаця, магчыма, такая мэта ўжо і не ставілася. Хаўруснікі задаволіліся тым, што «хкжгоша Полтескь» выпалілі і разрабавалі полацкія наваколлі. Пасля гэтага Святаполк скіраваўся да Ноўгарада, a Манамах працягнуў нішчыць паўднёвыя і ўсходнія ўладанні Усяслава, рухаючыся ад Полацка праз Одрэск у бок Чарнігава.
Натуральна, што полацкі князь не мог бясконца абараняцца і назіраць, як ворагі паляць падзвінскія і падняпроўскія вёскі і выводзяць у палон яго падданых. Таму ўжо ў 1078 годзе ён скіроўвае свае дружыны да Смаленска. Узяць горад Усяслаў не змог, ды, зрэшты, верагодна, і не надта збіраўся. Магчыма, ён і спадзяваўся знянацку заспець смалян не падрыхтаванымі да абароны, але галоўная мэта выправы была ў іншым. Палачане вынішчылі наваколлі Смаленска, карыстаючыся тымі ж метадамі, што і іх праціўнікі, і імкліва адступілі на сваю тэрыторыю рыхтавацца да цалкам чаканага адказу праціўнікаў.
Доўга чакаць не давялося. Наўздагон абцяжараным здабычай полацкім дружынам ужо мчаўся з Чарнігава Манамах, як ён сам піша ў сваім «Павучэнні», «w двою коню» гэта значыць, што
Наканечнікі стрэл з раскопак Друцка
яго войска нават не спынялася на адпачынак, а вершнікі проста мянялі стомленых ад шалёнай пагоні коней на запасных. Аднак, нягледзячы на ўсе намаганні, заспець Усяслава за рабаваннем Смаленскіх ваколіцаў Манамах не змог нездарма ж імклівасць руху полацкіх дружын увайшла ў легенды. Тады ён працягнуў пагоню за палачанамі і рушыў са Смаленска «пгТум же путем no Всеславіу». Але здагнаць полацкага князя Манамах так і не здолеў. Затое «пожегь землю u noeoeeaev do Лукамлл й до Логожьска та на Дрьютьскь вою^» чарговы раз выпаліў і разрабаваў
Лукомльскае гарадзішча (фота Леангда Апяксеева)
паўднёвыя і ўсходнія рэгіёны Полацкага княства. Цяжка сказаць, наколькі вялікую шкоду мог нанесці палачанам гэты набег, бо Усяслаў, відавочна, прадбачыў такое развіццё падзей, а таму мусіў загадзя падрыхтавацца да абароны. Нездарма ж ніводнага горада Манамах захапіць не здолеў. Але, натуральна, насельніцтва тых рэгіёнаў, праз якія праходзіла варожае войска, не магло не пацярпець ад рабункаў і гвалту чужынцаў.
Пасля «абмену ўдарамі» у 1078 годзе актыўнасць бакоў пайшла на спад. Усяслаў, відавочна, ужо не імкнуўся да працягу вайны, тым больш, да актыўных наступальных дзеянняў. Яго галоўнай мэтай цяпер была абаронаўласнага княства і максімальнае змяншэнне шкоды ад варожых наездаў. Зрэшты, і кіеўскі князь Усевалад Яраславіч разам са сваімі сваякамі, напэўна, зняверыўся ў магчымасці перамогі над полацкім князем.
Полвйк
Браслаў
Віцебск
Лукомль
1078
Орша
Друцк
Лагойік
Менск
1084
107Х & ?
мяркуемыя накірункі выпраеаў еойскаў Яраслаеічаў
мяркуемыя накірункі выпраеаў полацкага войска
тэрыторыі спаленыя і разрабаваныя еойскамі Яраславічаў
мяркуемае паўторнае спаленне Менска Яраспавічамі
&
тзрыторыі спаленыя і разрабаваныя попацкім войскам
Дзеянні войскаў Яраспавічаў і Усяслава на апошнім этапе вайны (1077-1084 гады)
Увакняжэнне Усяспава ў Кіеве, мініяцюра
Радзівілаўскага летапісу канца XV стагоддзя
Апошнім сполахам зацягненай вайны стаў напад Уладзіміра Манамаха на Менск увосень 1084 года. Маючы войска з чарнігаўцаў і полаўцаў, ён «йзьіухахом городь, й не оставйхому него нй челядйна, нй скотйны». 3 гэтага паведамлення застаецца не да канца зразумелым, ці здолеў Манамах узяць сам горад. Але апісанне спусташэння паўднёвага памежжа Полацкай зямлі было зробленае самім яго арганізатарам настолькі вычарпальна, што дадаць да гэтага проста няма чаго. Хіба што варта ўзгадаць, што пасля гэтага спусташэння Менск на Пцічы ўжо не здолеў аднавіцца як галоўны гарадскі цэнтр на поўдні Полацкага княства. Замест яго Усяслаў дзесьці пад канец свайго жыцця будуе новы добра ўмацаваны горад, размешчаны пры ўпадзенні Нямігі ў Свіслач. Цяжка ўявіць, што месца гэтае было абрана выпадкова. Відавочна, што абіраючы месца для будаўніцтва новага Менска, Усяслаў імкнуўся такім
Палавецкі вершнік (паводле Вітольда Свентаслаўскага)
Менскае замчышча на плане горада 1773 года
(са збору Нацыянапьнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь)
чынам назаўжды пазначыць поле крывавай сечы з Яраславічамі, ушанаваць палеглых на берагах Нямігі паплечнікаў і раз і назаўжды паказаць усім, хто ў выніку стаў сапраўдным пераможцам у гэтай бітве.
Другое спусташэнне ваколіцаў Менска стала апошнім эпізодам у дваццацігадовым зацятым змаганні Усяслава Брачыславіча Полацкага з Яраславічамі і іх нашчадкамі. Цікава, што калі пачатак гэтай вайны стаў нечаканай і гучнай падзеяй і быў адмыслова занатаваны летапісцам «Заратйся Всеславь, сынь Брячьславль Полотьскйй», дык яе завяршэнне адбылося неяк незаўважна. Напэўна, гэта адлюстроўвае агульную стомленасць абодвух бакоў ад бясконцых баявых дзеянняў, якія чым далей, тым болып станавіліся безвыніковымі і бессэнсоўнымі.
Менскае замчышча канца XI стагоддзя (паводпе Эдуарда Загарульскага)
Невядома, ці праводзіліся паміж варагуючымі бакамі нейкія перамовы і ці падпісваліся пэўныя дамовы. Цалкам верагодна, што не, бо Усяслаў выдатна ведаў кошт абяцанням Яраславічаў. Але вынікі дваццацігадовай вайны вядомыя добра.
ВЫНІКІ УСЯСЛАВАВАН РАЦІ
На першы погляд, Усяслаў, нягледзячы на ўсе намаганні і доўгія гады жорсткага супрацьстаяння з Яраславічамі, не дасягнуў тых мэтаў, якія ён ставіў перад сабой на пачатку вайны, калі планаваў свае першыя выправы на Пскоў і Ноўгарад. Напэўна, неяк так думаў невядомы аўтар «Слова аб палку Ігаравым», калі пісаў такія радкі: