• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    — Яшчэ велкмі рана.
    — А мо ўжо вельмі позна. Мо я перажыў сваё рэлігійнае пачуццё.
    — У мяне яно з’яўляецца толькі ноччу.
    — Але ж вы яшчэ і кахаеце. He забывайцеся, што гэта таксама рэлігійнае пачуццё.
    — Вы так лічыце?
    — Вядома. — Ён зрабіў крок да більярда. — Вы вельмі ласкавы, што згулялі са мной.
    — Гэта вялікае задавальненне для мяне.
    — Пойдзем наверх разам.
    РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ШОСТЫ
    Ноччу была навальніца, і, прачнуўшыся, я пачуў, як дождж хвошча па шыбах. У адчыненае акно залівала вада. Хтосьці стукаўся ў дзверы. Я падышоў да дзвярэй вельмі ціха, каб не разбудзіць Кэтрын, і адчыніў. Гэта быў бармен. Ён быў у паліто і трымаў у руках мокры капялюш.
    — Мне трэба пагаварыць з вамі, tenente.
    — У чым справа?
    — Справа вельмі сур’ёзная.
    Я агледзеўся. У пакоі было цёмна. Я ўбачыў лужыну на падлозе пад акном.
    — Уваходзьце, — сказаў я. Я за руку правёў яго ў ванны пакой, зачыніў дзверы і запаліў святло. Я прысеў на край ванны.
    — У чым справа, Эміліо? У вас якая-небудзь бяда?
    — He. He ў мяне, а ў вас, tenente.
    — Вось як?
    — Раніцай прыйдуць вас арыпітоўваць.
    — Вось як?
    — Я прыйшоў сказаць вам. Я быў у горадзе і ў кафэ пачуў размову.
    — Разумею.
    Ён стаяў перада мной, у мокрым паліто, з мокрым капелюшом у руках і маўчаў.
    — За што мяне хочуць арыштаваць?
    — Штосьці звязанае з вайной.
    — Вы ведаеце — што?
    — He. Але я ведаю, што раней вас бачылі тут афіцэрам, а цяпер вы прыехалі ў цывільным. Пасля гэтага адступлення яны кожнага гатовы арыштаваць.
    Я памаўчаў.
    — У колькі яны збіраюцца прыйсці?
    — Раніцай. Дакладнай гадзіны я не ведаю.
    — Што вы параіце рабіць?
    Ён паклаў капялюш у ракавіну рукамыйніка. Ён быў вельмі мокры, і вада ўвесь час сцякала на падлогу.
    — Калі за вамі нічога няма, то вам няма чаго баяцца. Але трапіць пад арышт заўсёды непрыемна — асабліва цяпер.
    — Я не хачу трапляць пад арышт.
    — Тады едзьце ў Швейцарыю.
    — Як?
    — На маёй лодцы.
    — На возеры бура, — сказаў я.
    — Бура прайшла. Хвалі яшчэ ёсць, але вы справіцеся.
    — Калі нам ехаць?
    — Зараз. Яны могуць прыйсці вельмі рана.
    — А нашы рэчы?
    — Складзіце іх. Няхай ваша лэдзі апранаецца. Я паклапачуся аб рэчах.
    — Дзе вы будзеце?
    — Я пачакаю тут. He трэба, каб мяне бачылі ў калідоры.
    Я адчыніў дзверы, прычыніў іх за сабой і ўвайшоў у спальню. Кэтрын не спала.
    — Што там такое, любы?
    — Нічога, Кэт, — сказаў я. — Хочаш зараз апрануода і ехаць на лодцы ў Швейцарыю?
    — А ты хочаш?
    — He, — сказаў я. — Я хачу легчы зноў у ложак.
    — Што здарылася?
    — Бармен кажа, што раніцай мяне прыйдуць арыпітоўваць.
    — А бармен пры сваім розуме?
    — Так.
    — Тады, любы, апранайся хутчэй, і адразу ж паедзем. — Яна села на край ложка. Яна была яшчэ сонная. — Гэта бармен там у ваннай?
    — Так.
    — Тады я не буду мыцца. Калі ласка, любы, адвярніся, і я за адну хвіліну апрануся.
    Я ўбачыў яе белую спіну, калі яна здымала начную кашулю, і потым адвярнуўся, бо яна папрасіла. Яна ўжо пачала паўнець ад цяжарнасці і не хацела, каб я бачыў яе. Я апрануўся, слухаючы шум дажджу за акном. Мне амаль не было чаго складваць.
    — У мяне яшчэ шмат месца ў чамадане, Кэт.
    — Я ўЖо амаль усё склала, — сказала яна. — Любы, ■я страшэнна неразумная, але скажы мне, чаго бармен сядзіць у ваннай?
    — Ён чакае, каб аднесці нашы рэчы ўніз.
    — Які слаўныі
    — Ён мой даўні сябар, — сказаў я. — Аднойчы я ледзь не прыслаў яму тытуню для люлькі.
    Я паглядзеў у адчыненае акно, за якім цямнела ноч. Возера не было відаць, толькі змрок і дождж, але вецер сціх.
    — Я гатова, любы, — сказала Кэтрын.
    — Добра. — Я падышоў да дзвярэй ваннай. — Вось чамаданы, Эміліо, — сказаў я. Бармен узяў абодва чамаданы.
    — Вы вельмі добры, што хочаце дапамагчы нам, — сказала Кэтрын.
    — Дробязь, лэдзі, — сказаў бармен. — Я вельмі рады дапамагчы вам, каб толькі не нажыць непрыемнасцей сабе. Паслухайце, — сказаў ён мне, — я спушчуся з рэчамі па чорнай лесвіцы і пайду проста да лодкі. Вы ідзіце спакойна, як быццам сабраліся прагуляцца.
    — Цудоўная ноч для прагулкі, — сказала Кэтрын.
    — Ноч дрэнная, што і казаць.
    — Як добра, што ў мяне ёсць парасон, — сказала Кэтрын.
    Мы прайшлі па калідоры і па шырокай, засланай тоўстым дываном лесвіцы. Унізе, каля дзвярэй, сядзеў за сваёй канторкай парцье.
    Ён вельмі здзівіўся, калі ўбачыў нас.
    — Вы хочаце выйсці, сэр? — спытаў ён.
    — Так, — сказаў я. — Мы хочам паглядзець на возера ў буру.
    — У вас няма парасона, сэр?
    — He, — сказаў я. — У мяне пепрамакальнае паліто.
    Ён з сумненнем агледзеў мяне.
    — Я дам вам парасон, сэр, — сказаў ён. Ён выйшаў і вярнуўся з вялікім парасонам. — Крыху велікаваты, сэр, — сказаў ён. Я даў яму дзесяць лір. — О, вы вельмі ласкавы, сэр. Вельмі вам удзячны, — сказаў ён.
    Ён адчыніў перад намі дзверы, і мы выйшлі пад дождж. Ён усміхнуўся Кэтрын, і яна ўсміхнулася яму.
    — He заставайцеся доўга на вуліцы ў буру, — сказаў ён. — Вы прамокнеце, сэр і лэдзі. — Ён быў малодшым парцье, і яго англійская мова яшчэ была памылкова літаральнай.
    — Мы хутка вернемся, — сказаў я.
    Мы пайшлі пад вялізным парасонам па сцежцы, і да-
    лей па мокрым цёмным садзе да шашы, і цераз шашу да абсаджанай кустамі берагавой алеі. Вецер дзьмуў цяпер з берага. Гэта быў сыры, халодны лістападаўскі вецер, і я ведаў, што ў гарах ідзе снег. Мы прайшлі па набярэжнай уздоўж прыкаваных у нішах лодак да таго месца, дзе стаяла лодка бармена. Вада была цямнейшая за камяні. Бармен выйшаў з-за дрэў.
    — Чамаданы ў лодцы, — сказаў ён.
    — Я хачу заплаціць вам за лодку, — сказаў я.
    — Колькі ў вас грошай?
    — He вельмі шмат.
    — Вы потым прышляце мне грошы. Так будзе лепш. — Колькі?
    — Колькі захочаце.
    — Скажыце мне, колькі?
    — Калі вы даберацеся шчасліва, прышліце мне пяцьсот франкаў. Гэта не надта многа, калі вы даберацеся.
    — Добра.
    — Вось тут сандвічы. — Ён падаў мне пакунак. — Усё, што знайшлося ў бары. А тут бутэлька каньяку і бутэлька віна.
    Я паклаў усё ў свой чамадан.
    — Дазвольце заплаціць за гэта.
    — Добра, дайце мне пяцьдзесят лір.
    Я даў яму.
    — Каньяк добры, — сказаў ён. — Можаце смела даваць яго вашай лэдзі. Няхай яна садзіцца ў лодку.
    Ён прытрымаў лодку, якая то паднімалася, то апускалася каля каменнай сцяны, і я памог Кэтрын спусціцца. Яна села на карме і захінулася ў плашч.
    — Вы ведаеце, куды ехаць?
    — Увесь час на поўнач.
    — А як ехаць?
    — На Луіна.
    — На Луіна, Канера, Канобіа, Транцана. У Швейцарыі вы будзеце толькі тады, калі даедзеце да Брысага. Вам трэба абмінуць Монтэ-Тамара.
    — Якая зараз гадзіна? — спытала Кэтрын.
    — Яіпчэ толькі адзінаццаць, — сказаў я.
    — Калі вы будзеце веславаць не перастаючы, да сямі гадзін раніцы вы павінны быць на месцы.
    — Гэта так далёка?
    — Трыццаць пяць кіламетраў.
    — Як бы не збіцца. Такім дажджом патрэбен компас.
    — He. Кіруйце на Ізола-Бела. Потым, калі абмінеце Ізола-Мадрэ, вяслуйце па ветры. Вецер прывядзе вас у Паланцу. Вы ўбачыце агні. Потым ідзіце ўздоўж берага.
    — Вецер можа перамяніцца.
    — He, — сказаў ён.— Гэты вецер будзе дзьмуць тры дні. Ён дзьме проста з Матароне. Вось там бляшанка, каб вычэрпваць ваду.
    — Дазвольце мне хоць што-небудзь заплаціць вам за лодку зараз.
    — He, я хачу рызыкнуць. Калі вы даберацеся, то заллаціце мне ўсё цалкам.
    — Няхай будзе так.
    — Думаю, пгго вы не ўтопіцеся.
    — Вось і добра.
    — Трымайце па ветры.
    — Добра. — Я скочыў у лодку.
    — Вы пакінулі грошы за нумар?
    — Так. У канверце на стале.
    — Выдатна. Усяго добрага.
    — Усяго добрага. Вялікае вам дзякуй.
    — He будзе за што, калі вы ўтопіцеся.
    — Што ён кажа? — спытала Кэтрын.
    — Ён жадае нам усяго добрага.
    — Усяго добрага, — сказала Кэтрын. — Вялікае, вялікае вам дзякуй.
    — Вы гатовы?
    — Так.	-
    Ён нахіліўся і адпіхнуў нас. Я апусціў вёслы ў ваду, потым памахаў яму рукой. У адказ ён зрабіў перасцерагальны знак. Я ўбачыў агні гатэля і стаў веславаць, стараючыся трымаць прама, пакуль яны не зніклі з вачэй. Вакол бушавала сапраўднае мора, але мы трымаліся ветРУ-
    РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ СЁМЫ *
    Я веславаў у цемры, трымаючы так, каб вецер увесь час дзьмуў мне ў твар. Дождж перастаў і толькі зрэдку парывамі налятаў зноў. Я бачыў Кэтрын на карме, але не бачыў ваду, калі апускаў у яе вёслы. Вёслы былі доўгія і не мелі раменьчыкаў, якія падтрымлівалі б вясло ва ўключыне. Я апускаў вёслы ў ваду, праводзіў іх наперад, вымаў, заносіў, зноў апускаў, стараючыся веславаць як мага лягчэй. Я не разварочваў іх плазам пры заносе, таму
    што вецер быў спадарожны. Я ведаў, што натру сабе пухіры, і хацеў, каб гэта здарылася як мага пазней. Лодка была лёгкая і добра слухалася вёслаў. Я вёў яе наперад па цёмнай вадзе. Нічога не было відаць, але я спадзяваўся, што мы хутка дабяромся да Паланцы.
    Мы так і не ўбачылі Паланцы. Вецер дзьмуў з поўдня, і ў цемры мы праехалі мыс, за якім ляжыць Паланца, і не ўбачылі яе агнёў. Калі нарэшце з’явіліся нейкія агні, намнога далей і амаль на самым беразе, гэта была ўжо Інтра. Але доўга мы наогул не бачылі ніякіх агнёў, не бачылі і берага і толькі ўпарта рухаліся ў цемры наперад, слізгаючы па хвалях. Часам хваля падымала лодку, і ў цемры я махаў вёсламі ў паветры. Возера было яшчэ неспакойнае, але я працягваў веславаць, пакуль нас ледзь не прыбіла да скалістага выступу берага, што тырчаў над вадой; хвалі біліся ў яго, высока ўзляталі і падалі ўніз. Я моцна налёг на правае вясло, у той жа час табанячы левым, і мы адышлі ад берага; скала знікла з вачэй, і мы зноў плылі па возеры.
    — Мы ўжо на другім баку, — сказаў я Кэтрын.
    — А мы ж павінны былі ўбачыць Паланцу?
    — Яна засталася за мысам.
    — Ну, як ты, любы?
    — Нічога!
    — Я магу крыху цябе змяніць.
    — Навошта? He трэба.
    — Бедная Фергюсон! — сказала Кэтрын. — Прыйдзе раніцай у гатэль, а нас ужо няма.
    — Гэта мяне менш хвалюе, — сказаў я. — Хутчэй бы нам дабрацца да швейцарскага пабярэжжа, пакуль цёмна, каб нас не ўбачыла мытная варта.
    — А яшчэ далёка?
    — Кіламетраў трыццаць.
    Я веславаў усю ноч. Mae далоні былі такія сцёртыя, што я з цяжкасцю сціскаў у руках вёслы. Некалькі разоў мы ледзь не разбіліся аб бераг. Я трымаўся даволі блізка да берага, баючыся збіцца з дарогі і страціць час. Зрэдку мы падплывалі так блізка, што бачылі дарогу, якая ішла ўздоўж берага, і дрэвы ўздоўж дарогі, і горы ззаду. Дождж перастаў, і калі вецер разагнаў хмары, выглянуў месяц, і, аглянуўшыся, я ўбачыў доўгі цёмны мыс Кастаньёла, і возера з белымі баранчыкамі, і далёкія снежныя вяршыні пад месяцам. Потым неба зноў зацягнула