• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    ШКОЛЬНАЯ
    БІБЛІЯТЭКА
    ЭРНЭСТ ХЕМІНГУЭЙ
    БЫВАЙ, ЗБРОЯ!
    ШКОЛЬНАЯ	БІБЛІЯТЭКА
    ЭРНЭСТ ХЕМІНГУЭЙ
    БЫВАЙ, ЗБРОЯ!
    РАМАН
    МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1996
    ББК 84(7СІПА) X 9«
    УДК 820(73)-93
    Серыя заснавана ў 1965 годзе
    Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
    Пераклад Максіма ВАЛОШКІ
    Хемінгуэй Э.
    X 99 Бывай, зброя! Раман: Для сярэд. і ст. шк. узросту; Пер. з англ. мовы. — Мн.: Беларусь, 1996.— 256 с.— (Школьная бібліятэка).
    ISBN 985-01-0192-Х.
    У рамане “Бывай, зброя!” Э. Хемінгуэй узнімае праблему вайны. Пісьменяік сам прымаў удзел у многіх войнах, і таму ён не можа застапацца раўнадушным да гэтага гразнага смяротнага злачынства, якое ўяўляе сабой вайна.
    I сёння тэма гэтага твора застаецца вельмі актуальнай.
    8200000000—039
    х	
    М 301(03)—90
    ББК 84(7США)
    ISBN 985-01-0192-Х
    © Афармленне. В. Сакалоў, 1996 © Пераклад. М. Валошка, 1996
    Кніга першая
    РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    У той год познім летам мы стаялі ў вёсцы, у хаціне, адкуль былі відаць рака і раўніна, а за імі горы. Русла ракі выслана галышом і галькай, сухімі і белымі на сонцы, а вада была празрыстая і хуткая і зусім блакітная ў пратоках. Па дарозе міма хаціны ішло войска, і пыл, які яно падымала, садзіўся на лісце дрэў. Ствалы дрэў таксама былі запылены, і лісце рана пачало падаць у тым годзе, і мы пазіралі, як ідзе па дарозе войска, і ўздымаецца пыл, і падае лісце, падхопленае ветрам, і крочаць салдаты, а пасля толькі лісце застаецца на дарозе, пустой і белай.
    Раўніна была ўрадлівая, на ёй было шмат садоў, a горы за раўнінай былі бурыя і голыя. У гарах ішлі баі, і ноччу былі відны сполахі выбухаў. У цемры гэта нагадвала зарніцы; толькі ночы былі халаднаватыя, і ў паветры не адчувалася набліжэння навальніцы.
    Часам у цемры мы чулі, як ля нашых вокнаў праходзіць войска і цягачы вязуць міма нас гарматы. Ноччу рух па дарозе ажыўляўся, ішло шмат мулаў са скрынямі боепрыпасаў з абодвух бакоў уючнага сядла, ехалі шэрыя грузавікі, у якіх сядзелі салдаты, і іншыя, з грузам пад брызентавым пакрывалам, якія рухаліся не так шпарка. Днём таксама праязджалі цягачы з цяжкімі гарматамі на прычэпе, доўгія целы гармат былі схаваны пад зялёнымі галінкамі, і паўзверх цягачоў ляжалі зялёныя густыя галіны і вінаградныя лозы. На поўнач ад нас была даліна, а за ёй каштанавы гай і далей яшчэ адна гара, на нашым беразе ракі. Той гарой таксама спрабавалі авалодаць, але без поспеху, і восенню, калі задажджыла, з каштанаў апала ўсё лісце, і галіны сталі голыя, і ствалы ўчарнелі ад дажджу. Вінаграднікі таксама парадзелі і агаліліся, і ўсё навокал было па-восеньску мокрае, і бурае, і мёртвае. Над ракой стаяў туман, і на горы напаўзалі воблакі, і грузавікі распырсквалі гразь на дарозе, і салдаты ішлі
    брудныя і мокрыя ў сваіх дажджавіках; вінтоўкі ў іх былі мокрыя, і дзве скураныя патронныя сумкі на папрузе, шэрыя скураныя сумкі, цяжкія ад абойм з тонкімі 6,5-міліметровымі патронамі, тырчалі спераду пад дажджавікамі так, што здавалася, нібыта салдаты, якія ішлі па дарозе, былі на шостым месяцы цяжарнасці.
    Ехалі маленькія шэрыя легкавікі, якія беглі вельмі хутка; звычайна побач з шафёрам сядзеў афіцэр, афіцэры сядзелі і ззаду. Гэтыя аўтамабілі распырсквалі гразь яшчэ больш, чым грузавікі, і калі адзін з афіцэраў быў малога росту і сядзеў ззаду паміж двух генералаў, і таму, што ён быў такі малы, твару яго не было відно, а толькі верх кепкі і вузкая спіна, і калі машына ехала асабліва хутка, — гэта, відаць, быў кароль. Ён жыў у Удзіне і амаль штодзённа ездзіў па гэтай дарозе, каб даведацца, як ідуць справы, а справы былі дрэнь.
    3 пачаткам зімы пачаліся дажджы, а з дажджамі пачалася халера. Але ёй не далі разгарнуцца, і ў арміі за ўвесь час памерла ад яе толькі сем тысяч.
    РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
    На наступны год было шмат перамог. Была ўзята гара па той бок даліны і схіл, дзе рос каштанавы гай, і на плато ў паўднёвы бок ад раўніны таксама былі перамогі, і ў жніўні мы перайшлі раку і размясціліся ў Гарыцыі, у доме, дзе сцены былі аплецены барвовай вістарыяй, і ў садзе з высокай агароджай быў фантан і шмат густых цяністых дрэў. Зараз баі ішлі ў бліжніх гарах, менш за мілю ад нас. Горад быў вельмі слаўны, а наш дом вельмі прыгожы. Рака цякла за намі, і горад занялі без асаблівых цяжкасцяў, а вось горы за ім не ўдавалася ўзяць, і я быў вельмі рады, што аўстрыйцы, як бачна, збіраліся калі-небудзь вярнуода ў горад, калі скончыцца вайна, таму што яны бамбілі яго не так, каб разбурыць, а толькі трохі, для блізіру. Насельніцтва заставалася ў горадзе, і там былі пгпіталі, і кафэ, і артылерыя ў завулках, і два публічныя дамы — адзін для салдат, другі для афіцэраў; і калі скончылася лета і ночы сталі халаднаватымі, баі ў бліжніх гарах, пашкуматанае снарадамі жалеза моста, разбураны тунель ля ракі, на месцы былога боя, дрэвы вакол плошчы і падвойны шэраг дрэў уздоўж вуліцы, якая вяла на плошчу, — усё гэта і тое, што ў горадзе былі
    дзяўчаты, што кароль праязджаў міма на сваёй шэрай машыне і зараз можна было бачыць яго твар і маленькую фігуру з доўгай шыяй і сівую бародку пучком, як у казла, — усё гэта, і нечаканая разнасцежанасць дамоў, у якіх снарадам разбурыла сцяну, тынк і друз у садах, a часам і на вуліцы, і тое, што на Карсо справы ішлі добра, моцна адрознівала восень гэтага года ад мінулай восені, калі мы стаялі ў вёсцы. Вайна таксама стала іншай.
    Дубовы лес на гары за горадам загінуў. Гэты лес быў зялёны летам, калі мы прыйшлі ў горад, але зараз ад яго засталіся толькі карчы ды пашкуматаныя ствалы, і зямля была ўся ўздыбленая, і аднойчы, напрыканцы восені, з той мясціны, дзе раней быў дубовы лес, я ўбачыў воблака, якое насоўвалася з-за гары. Яно рухалася вельмі хутка, і сонца стала цьмяна-жоўтае, а пасля ўсё зрабілася шэрым, і неба пацямнела, і воблака апусцілася на гару, і раптам нас накрыла, і гэта быў снег. Снег падаў коса па ветру, голая зямля схавалася пад ім, толькі карчы дрэў тырчалі, снег ляжаў на гарматах* і ў снезе былі пратаптаны сцежкі да прыбіральняў за траншэямі.
    Вечарам, выйшаўшы ў горад, я сядзеў за бутэлькай асці ля вакна публічнага дома, таго, які для афіцэраў, у кампаніі сябра і двух шклянак. За акном падаў снег, і, пазіраючы,як ён падае, паволі і цяжка, мы разумелі, што на гэты год усё скончана. Горы ля вярхоўя ракі мы не адабралі; ніводнай гары за ракой мы таксама не адабралі. Усё гэта засталося на будучы год. Мой сябар убачыў на вуліцы нашага палкавога святара, які асцярожна ступаў па хлюпоце, і пачаў стукаць па шкле, каб звярнуць яго ўвагу. Святар узняў галаву. Ён убачыў нас і ўсміхнуўся. Мой сябар пахітаў яму пальцам, завабліваючы. Святар пакруціў галавой і прайшоў міма. Вечарам у афіцэрскай сталовай, пасля спагеці, якія ўсе елі надта сур’ёзна і паспешліва, уздымаючы іх на відэльцы так, каб канцы віселі ў паветры і іх можна было апусціць у рот, альбо толькі прыпадымалі відэльцам і ўсмоктвалі ў рот без перапынку, а пасля запівалі віном з аплеценай біклагі, — яна хісталася на металічнай стойцы, і трэба было ўказальным пальцам нахіліць гарлавіну біклагі, і віно, празрыстачырвонае, аскомістае і смачнае, лілося ў шклянку, якую трымалі той жа рукой, — пасля спагеці капітан пачаў дражніць святара.
    Святар быў малады і лёгка чырванеў і насіў гэткую ж форму, як і ўсе мы, толькі з крыжам з цёмна-чырвонага
    аксаміту над левай нагруднай кішэняй шэрага фрэнча. Капітан, спецыяльна для мяне, гаварыў на дрэннай італьянскай мове, чамусьці ён лічыў, што такім чынам я ўсё зразумею лепей і нічога не прапупгчу.
    — Святар сёння з дзяўчынка, — сказаў капітан, пазіраючы на святара і на мяне. Святар усміхнуўся і пачырванеў і паківаў галавой. Капітан часта пакепліваў з яго.
    — А хіба ж? — сказаў капітан. — Я сёння бачыў святар у дзяўчынка.
    — He, — адказаў святар. Іншыя афіцэры пацяшаліся з выскаляння капітана.
    ■ — Святар з дзяўчынка не, — працягваў капітан. — Святар з дзяўчынка ніколі, — тлумачыў ён мне. Ён узяў маю шклянку і наліў у яе, увесь час пазіраючы мне ў вочы, але не губляючы з вачэй і святара.
    — Святар кожную ноч сам па сабе. — Усе засмяяліся. — Вы зразумелі? Святар кожную ноч сам па сабе. — Капітан зрабіў жэст рукой і гучна засмяяўся. Святар успрыняў гэта як жарт.
    — Тата хоча, каб вайну выйгралі аўстрыйцы, — сказаў маёр. — Ён любіць Франца-Іосіфа. Вось адкуль у аўстрыйцаў і грошы. Я — атэіст.
    — Вы калі-небудзь чыталі “Чорную свінню”? — спытаў лейтэнант. — Я вам дастану. Гэта кніга, якая пахіснула маю веру.
    — Гэта брыдкая і дурная кніга, — сказаў святар. — He можа быць, каб яна вам на самай справе спадабалася.
    — Вельмі карысная кніга, — сказаў лейтэнант. Там усё сказана пра святароў. Вам спадабаецца, — сказаў ён мне.
    Я ўсміхнуўся святару, і ён усміхнуўся мне ў адказ з-за полымя свечкі.
    — He чытайце гэтага, — сказаў ён.
    — Я вам дастану, — сказаў лейтэнант.
    — Усе разважлівыя людзі атэісты, — сказаў маёр. — Зрэшты, я і масонства не прызнаю.
    — А я прызнаю масонства, — сказаў лейтэнант. — Гэта высакародная арганізацыя.
    Нехта ўвайшоў, і ў адчыненыя дзверы я ўбачыў, як падае снег.
    — Цяпер ужо наступлення не будзе, калі выпаў снег, — сказаў я.
    — Вядома, не, — сказаў маёр.— Пайсці б вам зараз у адпачынак. Паехаць у Рым, у Неапаль, у Сіцылію...
    — Няхай ён едзе ў Амальфі, — сказаў лейтэнант. — Я дам вам пісьмо да маіх родзічаў у Амальфі. Яны вас палюбяць, як сына.
    — Няхай ён едзе ў Палерма.
    — А яшчэ лепей на Капры.
    — Мне хацелася б, каб вы пабывалі ў Абруцах і пагасцявалі ў маіх родзічаў у Капракота, — сказаў святар.
    — Вельмі яму трэба ехаць у Абруцы. Там снегу больш, чым тут. Яму што, любавацца сялянамі? Няхай едзе ў цэнтр культуры і цывілізацыі.
    — Туды, дзе ёсць прыгожыя паненкі. Я дам вам адрасы ў Неапалі. Цудоўнай прыгажосці маладыя дзяўчаты — і ўсе ля мамаў. Ха-ха-ха!
    Капітан разагнуў пальцы з кулака, падняў вялікі палец і растапырыў астатнія, як робяць, калі паказваюць кітайскія цені. На сцяне быў цень ад ягонай рукі. Ён зноў пачаў гаварыць на няправільнай мове:
    — Вы ад’ехаць вось такі, — ён паказаў на вялікі палец, — а вярнуцца вось такі, — ён дакрануўся да мезенца. Усе засмяяліся.
    — Глядзіце, — сказаў капітан. Ён зноў растапырыў пальцы. Зноў полымя свечкі адбіла на сцяну іхні цень.Ён пачаў з вялікага і назваў усе пяць пальцаў: sotto-tenente1 (вялікі), tenente2 (указальны), capitano3 (сярэдні), maggjoге4 (безыменны) і tenente-colonello6 (мезенец). — Вы ад’язджаеце sotto-tenente! Вы вяртаецеся tenente-colonello!