Бывай, зброя!
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Беларусь
Памер: 256с.
Мінск 1996
відна рака, шпалы і рэйкі, якія былі побач, стары чыгуначны мост, а за ракой, ля падножжа гары, разбураныя дамы гарадка, якім мы павінны былі авалодаць.
Ужо амаль сцямнела, калі мы спусціліся ўніз, выехалі на галоўную дарогу, пракладзеную ўздоўж берага ракі.
РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ
Дарога была забітая транспартам і людзьмі, з абодвух бакоў ад яе былі шчыты з рагожы і саламяных цыновак, і дыноўкі накрывалі яе зверху, што нагадвала ўваход у цырк альбо пасяленне дзікароў. Мы марудна рухаліся па гэтым саламяным тунелі і нарэшце выеХалі на голае, расчыіпчанае месца, дзе некалі была чыгуначная станцыя. Далей дарога была вырыта ў берагавым насыпе, і па ўсёй яе даўжыні ў насыпе былі зроблены сховы, і ў іх засела пяхота. Сонца заходзіла, і, гледзячы паўзверх насыпу, я бачыў аўстрыйскія назіральныя аэрастаты, якія цямнелі на вячэрнім небе над гарамі на тым беразе ракі. Мы спынілі машыны за развалінамі цаглянага завода. У печах для: абпальвання і некаторых глыбокіх ямах былі абсталяваны пункты для перавязкі. Сярод дактароў было трое маіх знаёмых. Галоўны ўрач сказаў мне, што, калі пачнецца і нашы машыны прымуць параненых, мы павязём іх па замаскіраванай дарозе ўздоўж берага і затым угару, да перавала, дзе знаходзіцца пост і дзе параненых будуць чакаць іншыя машыны. Каб толькі на дарозе не ўтвараўся затор, сказаў ён. Іншага шляху не было. Дарогу замаскіравалі, бо яна была навідавоку з аўстрыйскага берага. Тут, на цагляным заводзе, берагавы насып абараняў нас ад аружэйнага і кулямётнага агню. Цераз раку быў пракладзены толькі адзін напаўразбураны мост. Калі пачнецца артылерыйскі абстрэл, навядуць яшчэ адзін мост, а частка войска пяройдзе ўброд ля выгібу ракі, дзе плытка. Галоўны ўрач быў нізенькі чалавек з падкручанымі ўгару вусамі. Ён быў маёрам, удзельнічаў у лівійскай вайне і меў дзве нашыўкі за раненне. Ён сказаў, што, калі ўсё пройдзе добра, ён прадставіць мяне да ўзнагароды.. Я сказаў, што, спадзяюся, усё пройдзе добра, і падзякаваў яму за дабрыню. Я спытаў, ці ёсць тут вялікі бліндаж, дзе маглі б размясціцца шафёры, і ён выклікаў салдата, каб ён правёў мяне. Я пайшоў за салдатам, і мы вельмі хутка дайшлі да бліндажа, які аказаўся вельмі
зручным. Шафёры былі задаволены, і я пакінуў іх там. Галоўны ўрач запрасіў мяне выпіць з ім і яшчэ з двума афіцэрамі. Мы выпілі рому, і я адчуў сябе сярод сяброў. Цямнела. Я спытаў, калі пачнецца атака, і мне сказалі, што як толькі зусім сцямнее. Я вярнуўся да шафёраў. Яны сядзелі ў бліндажы і размаўлялі, і калі я зайшоў, яны змоўклі. Я даў ім пачку цыгарэт “Македонія”, слаба набітых цыгарэт, з якіх высыпаўся тытунь, і трэба было закруціць канец, перш чым закурваць. Маньера пстрыкнуў запальнічкай і даў усім прыпаліць. Запальнічка нагадвала радыятар фіата. Я расказаў ім усё, пра што даведаўся.
— Чаму мы не ўбачылі паста, калі ехалі сюды? — спытаў Пасіні.
— Ен якраз за паваротам, дзе мы збочылі.
— Так, весела будзе ехаць па гэтай дарозе, — сказаў Маньера.
— Дадуць нам дыхту аўстрыйцы, так іх разгэтак.
— Дадуць.
— А як наконт таго, каб паесці, лейтэнант? Калі пачнецца, не будзе калі і думаць пра яду.
— Зараз схаджу даведаюся, — сказаў я.
— Нам сядзець тут ці можна выйсці?
— Лепш сядзіце тут.
Я пайшоў да галоўнага ўрача, і ён сказаў, што паходная кухня зараз з’явіцца і шафёры могуць прыйсці па пахлёбку. Кацялкі ён ім дасць, калі ў іх няма сваіх. Я сказаў, што, здаецца, у іх ёсць свае. Я вярнуўся назад і сказаў шафёрам, што паклічу іх, як толькі прывязуць ежу. Маньера сказаў, што Добра, калі б яе прывезлі да пачатку абстрэлу. Яны маўчалі, пакуль я не пайшоў. Усе чацвёра былі механікамі і ненавідзелі вайну.
Я пайшоў праведаць машыны і паглядзець, што робіцца навокал, а пасля вярнуўся ў бліндаж да шафёраў. Мы ўсе сядзелі на зямлі, прыхінуўіпыся да сценкі, і курылі. Звонку было ўжо амаль цёмна. Зямля ў бліндажы была цёплая і сухая, і я прыхінуўся да сценкі плячыма і расслабіў усё цела.
— Хто ідзе ў атаку? — спытаў Гавуцы.
— Берсальеры.
— Адны берсальеры?
— Здаецца, так.
— Для сапраўднай атакі тут вельмі мала войска. -
— Відаць, гэта проста дыверсія, а сапраўдная атака будзе не тут.
— А салдаты, якія ідуць у атаку, гэта ведаюць?
— He думаю.
— Вядома, не ведаюць, — сказаў Маньера. — Калі б ведалі, не пайшлі б.
— Яшчэ як пайшлі б, — сказаў Пасіні. — Берсальеры Дурні.
— Яны храбрыя салдаты і захоўваюць дысцыпліну, — сказаў я.
— Яны дужыя хлопцы, і ў іх шырокія грудзі. Але ўсё адно яны дурні.
— А грэнадзёры малайцы, — сказаў Маньера. Гэта быў жарт. Усе чацвёра засмяяліся.
— Гэта пры вас было, tenente, калі яны адмовіліся ісці, а пасля кожнага дзесятага расстралялі?
— He.
— Была такая справа. Іх выстраілі і адлічылі кожнага дзесятага. Карабінеры іх расстрэльвалі.
— Карабінеры, — сказаў Пасіні і сплюнуў на зямлю. — Але грэнадзёры — ого! шэсць футаў росту. I адмовіліся ісці.
— Вось калі б адмовіліся ўсе, то і вайна скончылася б, — сказаў Маньера.
— Але ж грэнадзёры зусім пра гэта не думалі. Проста спалохаліся. Афіцэры ж былі ўсе са знаці.
— А некаторыя афіцэры пайшлі адны.
— Двух афіцэраў застрэліў сяржант за тое, што яны не хацелі ісці.
— Некаторыя радавыя таксама пайшлі.
— Каторыя пайшлі, тых і не выстройвалі, калі бралі дзесятага.
— Аднак майго земляка там расстралялі, — сказаў Пасіні. — Рослы такі, прыгожы хлопец, якраз для грэнадзёра. Вечна ў Рыме. Вечна з дзяўчатамі. Вечна з карабінерамі. — Ён засмяяўся. — Зараз ля яго дома паставілі вартавога са штыком, і ніхто не пасмее наведаць яго маці, і бацьку, і сясцёр, а ягонага бацьку пазбавілі ўсіх грамадзянскіх правоў, і нават галасаваць ён не можа. I закон іх больш не абараняе. Кожны можа прыйсці і забраць у іх, што захоча.
— Калі б не страх, што сям’і пагражае тое ж, ніхто не пайшоў бы ў атаку.
— Ну не. Альпійскія стралкі пайшлі б. Полк ВіктораЭмануіла пайшоў бы. Бадай, і берсальеры таксама.
— А і берсальеры ўцякалі таксама. Зараз яны стараюцца забыцца пра гэта.
— Вы дарэмна дазваляеце нам размаўляць на такія тэмы, tenente. Ewiva 1’esercito!1 — з’едліва зазначыў Пасіні.
— Я гэтыя размовы ўжо чуў, — сказаў я. — Але пакуль вы седзіце за рулём і робіце сваю справу...
— ... і гаворыце дастаткова ціха, каб не маглі пачуць іншыя афіцэры, — закончыў Маньера.
— Я лічу, што мы павінны давесці вайну да канца, — сказаў я. — Вайна не скончыцца, калі адзін бок перастане змагаода.
— Горай быць не можа, — пачціва сказаў Пасіні. — Няма нічога горшага, чым вайна.
— Паражэнне яшчэ горш.
— He зусім, — сказаў Пасіні па-ранейшаму пачціва. — Што такое паражэнне? Ну, вернемся дамоў.
— Вораг пойдзе за вамі. Забярэ ваш дом. Забярэ вашых сясцёр.
— Наўрад ці пойдзе ён за кожным, — сказаў Пасіні. — Няхай кожны абараняе свой дом. Няхай не выпускае сясцёр за дзверы.
— Вас павесяць. Вас забяруць і зноў адправяць ваяваць. I не ў санітарны транспарт, а ў пяхоту.
— Так ужо кожнага і павесяць.
— He можа чужая дзяржава прымусіць ваяваць за сябе, — сказаў Маньера. — У першым жа баі ўсе разбягуцца.
— Як чэхі.
— Вы проста не ведаеце, што азначае быць пераможаным, вось вам і здаецца, што гэта не надта дрэнна.
— Tenente, — сказаў Пасіні, — вы нібыта дазволілі нам гаварыць. Дык вось, слухайце. Страшней за вайну нічога няма. Мы тут у санітарных часцях не можам зразумець, якая гэта страшная рэч — вайна. А тыя, хто разумее, як гэта страшна, тыя ўжо не могуць перашкодзіць гэтаму, бо вар’яцеюць. Ёсць людзі, якім ніколі не зразумець. Ёсць людзі, якія баяцца сваіх афіцэраў. Вось такімі і робяць вайну.
— Я ведаю, што вайна — страшная справа, але мы мусім давесці яе да канца.
— Канца няма. Вайна не мае канца.
— He, канец ёсць.
Пасіні пакруціў галавой.
Няхай жыве армія! (італ.)
— Вайну не выйграюць перамогамі. Ну, возьмем мы Сан-Габрыеле. Ну, возьмем мы Карсо, і Манфальконе, і Трыест. А што пасля? Вы бачылі сёння ўсе тыя далёкія горы? Што, вы лічыде, што мы здолеем імі авалодаць? Толькі калі аўстрыйцы перастануць змагацца. Ддзін бок павінен перастаць змагацца. Чаму не перастаць змагацца нам? Калі яны дабяруцца да Італіі, яны стомяцца і адыдуць назад. У іх ёсць свая радзіма. Дык жа не, абавязкова трэба ваяваць.
— Вы сапраўдны аратар.
— Мы думаем. Мы чытаем. Мы не сяляне. Мы механікі. Але нават сяляне не такія дурні, каб верыць у вайну. Усе ненавідзяць гэтую вайну.
— Краінай кіруе клас, які неразумны і нічога не разумее і не зразумее ніколі. Вось чаму мы ваюем.
— Гэтыя людзі яшчэ нажываюцца на вайне.
— Многія нават і не нажываюцца, — сказаў Пасіні. — Яны занадта дурныя. Яны робяць гэта дроста так. Па дурноце.
— Ну, хопіць, — сказаў Маньера. — Мы надта разбалбаталіся, нават для tenente.
— Яму гэта падабаецца, — сказаў Пасіні. — Мы яго перацягнем у сваю веру.
— Але пакуль што хопіць, — сказаў Маньера.
— Дык ці дадуць нам паесці, tenente? — спытаў Гавуцы.
— Зараз я даведаюся, — сказаў я.
Гардзіні ўстаў і выйшаў разам са мной.
— Мо што-небудзь трэба зрабіць, tenente? Я вам нічым не магу дапамагчы? — Ён быў самы ціхі з усіх чатырох.
— Калі хочаце, хадзем са мной, — сказаў я, — даведаемся, што там.
Было ўжо зусім цёмна, і доўгія прамені пражэктараў снавалі над гарамі. На нашым фронце былі вялізныя пражэктары, устаноўленыя на грузавіках, і часам, едучы ноччу ля самых пазіцый, можна было ўбачыць такі грузавік, які спыніўся ўзбоч дарогі, афіцэра, які накіроўваў святло, і перапалоханую каманду. Мы прайшлі па заводскім двары і спыніліся ля галоўнага перавязачнага пункта. Звонку над уваходам быў вялікі навес з зялёных галін, і начны вецер шамацеў у цемры высахлым на сонцы лісцем. Унутры гарэла святло. Галоўны ўрач, седзячы на скрынцы, размаўляў па тэлефоне. Адзін з дактароў ска-
заў, што атака адкладзена на гадзіну. Ён прапанаваў мне каньяку. Я агледзеў доўгія сталы, інструменты, бліскучыя тазы і бутлі з прыцёртымі коркамі. Гардзіні стаяў за маёй спінай. Галоўны ўрач адышоўся ад тэлефона.
— Зараз пачынаецца, — сказаў ён. — Вырашылі не адкладваць.
Я выглянуў на вуліцу, было цёмна, і прамені аўстрыйскіх пражэктараў снавалі над гарамі ззаду за намі. 3 хвіліну было ціха, затым усе гарматы пачалі агонь.
— Савоя, — сказаў галоўны доктар.
— А дзе абед? — спытаў я. Ён не чуў. Я паўтарыў.