Бывай, зброя!
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Беларусь
Памер: 256с.
Мінск 1996
выступам пагорка, і параненых павінны былі на насілках несці цераз пантонны мост. Меркавалася захаваць гэты парадак і пасля пачатку наступлення. Як я сабе ўяўляў, апошняя міля з лішнім новай дарогі там, дзе заканчваўся схіл, павінна была прастрэльвацца аўстрыйскай артылерыяй. Справа магла закончыцца кепска. Але я знайшоў месца, дзе можна было схаваць машыны пасля таго, як яны пройдуць гэты апошні небяспечны перагон, і дзе яны маглі чакаць, пакуль параненых перанясуць цераз пантонны мост. Мне хацелася праехаць па новай дарозе, але яна не была яшчэ закончана. Яна была шырокая, з добра разлічаным профілем, і яе выгібы выглядалі вельмі прывабна ў прасветах на лясістым схіле гары. Для машын з іхнімі моцнымі тармазамі спуск не будзе цяжкі, бо, ва ўсякім выпадку, уніз яны пойдуць парожнія. Я паехаў па вузкай дарозе назад.
Двое карабінераў затрымалі машыну. Наперадзе на дарозе разарваўся снарад, і пакуль мы стаялі, разарвалася яшчэ тры. Гэта былі 77-міліметроўкі, і калі яны ляцелі, быў чуваць пранізлівы шэлест, а пасля рэзкі, кароткі выбух, успышка, і шэры дым засцілаў дарогу. Карабінеры далі нам знак ехаць далей. Калі параўняліся з месцамі выбухаў, я аб’ехаў невялікія варонкі і адчуў пах узрыўчаткі і пах разварочанай гліны, і каменя, і свежараструшчанага крэменю. Я вярнуўся ў Гарыцыю, на нашу вілу, і, як я ўжо казаў, пайшоў да міс Барклі, якая была на дзяжурстве.
У час абеду я еў вельмі хутка і адразу ж зноў выправіўся на вілу, дзе быў англійскі шпіталь. Віла была вельмі вялікая і прыгожая, і ля дома раслі цудоўныя дрэвы. Міс Барклі сядзела на лаўцы ў садзе. 3 ёй была міс Фергюсон. Яны, здавалася, узрадаваліся мне, і праз нейкі час міс Фергюсон папрасіла прабачэння і ўстала.
— Я пакіну вас, — сказала яна. — Вы выдатна абыходзіцеся без мяне.
— He ідзіце, Элен, — сказала міс Барклі.
— He, я пайду ўжо. Мне трэба пісаць пісьмы.
— Дабранач, — сказаў я.
— Дабранач, містэр Генры.
— He пішыце нічога такога, што занепакоіла б цэнзара.
— He хвалюйцеся. Я пішу толькі пра тое, у якім прыгожым месцы мы жывём і якія храбрыя ўсе італьянцы.
— Працягвайце гэтак жа, і вы атрымаеце ордэн.
— Буду вельмі радая. Дабранач, Кэтрын.
— Я хутка зайду да вас, — сказала міс Барклі. Міс Фергюсон знікла ў цемры.
— Яна добрая, — сказаў я.
— Гэта праўда. Яна вельмі добрая. Яна сястра.
— А вы хіба не сястра?
— 0 не. Я тое, іпто называецца VAD1. Мы працуем вельмі шмат, але нам не давяраюць.
— А чаму?
— He давяраюць тады, калі няма справы. Калі працы шмат, тады давяраюць.
— А ў чым розніца?
— Сястра — гэта накшталт доктара. Трэба доўга вучыцца. A VAD заканчваюць толькі кароткатэрміновыя курсы.
— Разумею.
— Італьянцы не хацелі дапускаць жанчын так блізка да фронту. Такім чынам, у нас тут асаблівы рэжым. Мы нікуды не выходзім.
— Але я магу прыходзіць сюды?
— Ну вядома. Тут не манастыр.
— Давайце забудземся пра вайну.
— Гэта не так проста. У такім месцы цяжка забыцца пра вайну.
— I ўсё ж забудзем.
— Добра.
Мы паглядзелі адно на адно ў цемры. Яна здалася мне вельмі прыгожай, і я ўзяў яе за руку. Яна не адняла рукі, і я пацягнуўся, і я абняў яе.
— He трэба, — сказала яна. Я не адпускаў яе.
— Чаму?
— He трэба.
— Трэба, — сказаў я. — Так добра.
Я нахіліўся ў цемры, каб пацалаваць яе, і нешта апякло мяне коратка і востра. Яна моцна пляснула мне па твары. Удар выпаў на пераноссе і вочы, і ў мяне выступілі слёзы.
— Даруйце мне, — сказала яна.
Я адчуў сябе ў крыху выгадным становішчы.
— Вы зрабілі правільна.
— He, вы, калі ласка, даруйце мне, — сказала яна. —
дапамХп ІШ,-агУ Aid Departament (англ.) — аддзяленяе добраахвотнай
Але гэта так непрыгожа атрымалася — сястра з афіцэрам у выхадны вечар. Я не хацела зрабіць вам балюча. Вам балюча?
Яна глядзела на мяне ў цемры. Я быў злосны і адначасна адчуваў упэўненасць, ведаючы ўсё загадзя, як хады ў шахматнай партыі.
— Вы зрабілі абсалютна правільна, — сказаў я. — Я не сярдую.
— Бедненькі!
— Ведаеце, я жыву нейкім нялюдскім жыццём. Мне нават не выпадае размаўляць па-англійску. I пасля, вы гэткая прыгожая.
Я пазіраў на яе.
— Навошта вы ўсё гэта гаворыце? Я ж папрасіла ў вас прабачэння. Мы ўжо памірыліся.
— Так, — сказаў я. — I мы перасталі гаварыць пра вайну.
Яна засмяялася. Я ўпершыню пачуў, як яна смяецца. Я сачыў за яе тварам.
— Вы слаўны, — сказала яна.
— Зусім не.
— Праўда, вы добры. Хочаце, я сама вас пацалую?
Я паглядзеў ёй у вочы і зноў абняў яе за талію і пацалаваў. Я пацалаваў яе моцна, і моцна прыціснуў да сябе, і імкнуўся растуліць яе губы; яны былі моцна сціснуты. Я ўсё яшчэ быў злосны, і калі я прыціснуў яе да сябе, _ яна раптам здрыганулася. Я моцна прыціскаў яе і адчуваў, як стукае яе сэрца, і яе губы растуліліся і галава адхінулася на маю руку, і я адчуў, што яна плача на маім плячы.
— Мілы! — сказала яна. — Вы заўсёды будзеце ласкавы да мяне, праўда?
“Да д’ябла”, —■> падумаў я. Я пагладзіў яе па валасах, паляпаў па плячы. Яна плакала.
— Праўда, будзеце? — Яна падняла на мяне свае вочы. — Таму што ў нас будзе вельмі дзіўнае жыццё.
Крыху счакаўшы я правёў яе да дзвярэй вілы, і яна ўвайшла, а я накіраваўся дамоў. Калі прыйшоў дамоў, падняўся ў свой пакой. Рынальдзі ляжаў на ложку. Ен паглядзеў на мяне.
— Значыць, у вас з міс Барклі ўсё нармальна?
— Мы з ёй сябры.
— Зараз вы нагадваеце сабаку на паляванні.
Я не зразумеў.
— Karo?
Ён патлумачыў.
— Гэта вы, — сказаў я, — нагадваеце сабаку, які...
— Спыніцеся, — сказаў ён. — Яшчэ крыху, і мы нагаворым адзін аднаму шмат крыўднага. — Ён засмяяўся.
— Дабранач, — сказаў я.
— Дабранач.
Падушкай я збіў яго свечку і лёг у цемры. Рынальдзі падняў свечку, запаліў і працягваў чытаць.
РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
Два дні я аб’язджаў пасты. Калі я вярнуўся дамоў, было ўжо вельмі позна, і толькі наступным вечарам я ўбачыўся з міс Барклі. У садзе яе не было, і мне давялося чакаць у канцылярыі шпіталя, калі яна спусціцца ўніз. Ля сцен пакоя, занятага пад канцылярыю, стаяла шмат мармуровых бюстаў на пастаментах з расфарбаванага дрэва. Вестыбюль перад канцылярыяй таксама быў застаўлены імі. Згодна з агульнай уласцівасцю мармуровых статуй яны ўсе здаваліся падобнымі адна на адну. На мяне скульптура заўсёды ўздзейнічала адмоўна; бронза яшчэ куды не ішло, але мармуровыя бюсты нязменна нагадваюць могілкі. Ёсць, зрэшты, адны надта прыгожыя могілкі — у Пізе. А дрэнных мармуровых статуй больш за ўсё ў Генуі. Гэтая віла раней належала нейкаму нямецкаму багацею, і бюсты, напэўна, каштавалі яму шмат грошай. Цікава, чыя гэта работа, колькі за іх заплацілі. Я спрабаваў высветліць, ці продкі гэта, ці яшчэ хто-небудзь; але ўсе яны мелі аднастайна-класічны выгляд. Гледзячы на іх, нічога нельга было распазнаць.
Я сядзеў на крэсле, трымаючы ў руках кепі. Нам належала нават у Гарыцыі насіць стальныя каскі, але яны былі нязручнымі і здаваліся брыдка бутафорскімі ў горадзе, дзе цывільнае насельніцтва не было эвакуіравана. Я сваю адзяваў, калі выязджаў на пасты, і, акрамя таго, я меў з сабой англійскі процівагаз —процівагазавую маску, як іх тады называлі. Мы толькі-толькі пачалі атрымліваць іх. Яны і на самай справе нагадвалі маскі. Усе мы таксама абавязаны былі насіць аўтаматычныя пісталеты, нават дактары і афіцэры ў санітарных часцях. Я адчуваў свой пісталет, калі адкідваўся на спінку крэсла. Кожны заўважаны без пісталета мусіў быць
арыштаваны. Рынальдзі замест пісталета набіваў кабуру туалетнай паперай. Я насіў свой без падману і адчуваў сябе ўзброеным да таго часу, пакуль мне не даводзілася страляць з яго. Гэта быў пісталет сістэмы “астра”, калібра 7,65, з кароткім ствалом, які так падскокваў падчас спуску курка, што папасці ў цэль было цалкам неверагодна. Калі трэніраваўся страляць, я браў прыцэл ніжэй мішэні і стараўся стрымаць трымценне ствала, і нарэшце я навучыўся з дваццаці крокаў пападаць не болей ярда ад вызначанай цэлі, і тады раптам мне стала зразумела, як недарэчна наогул насіць пісталет, і хутка я зусім забыўся пра яго, і ён матляўся ў мяне ззаду на папрузе, не выклікаючы ніякіх эмоцый, акрамя хіба што невялікага сораму падчас сустрэчы з англічанамі альбо амерыканцамі. I вось зараз я сядзеў на крэсле, і дзяжурны канцылярыст неадабральна пазіраў на мяне з-за канторкі, а я разглядваў мармуровую падлогу, пастаменты з мармуровымі бюстамі і фрэскі на сценах у чаканні міс Барклі. Фрэскі былі неблагія. Фрэскі заўсёды добрыя, калі фарба на іх пачынае лушчыцца і абсыпацца.
Я ўбачыў, што Кэтрын Барклі ўвайшла ў вестыбюль, і ўстаў. Яна не здавалася высокай, калі ішла мне насустрач, але яна была вельмі прыгожая.
— Добры вечар, містэр Генры, — сказала яна.
— Добры вечар, — сказаў я. Канцылярыст за канторкай прыслухоўваўся.
— Пасядзім тут ці выйдзем у сад?
— Давайце выйдзем. У садзе халадней.
Я пайіпоў за ёй да дзвярэй, канцылярыст пазіраў нам услед. Калі мы ішлі ўжо па высыпанай гравіем сцежцы, яна сказала:
— Дзе вы былі?
— Я выязджаў на пасты.
— I вы не маглі папярэдзіць мяне хоць запіскай?
— He, — сказаў я. — He атрымалася. Я думаў, што вярнуся тым жа днём.
— I ўсё-ткі трэба было паведаміць мне, мілы.
Мы збочылі з алеі і ішлі па сцежцы пад дрэвамі. Я ўзяў яе за руку, затым спыніўся і пацалаваў яе.
— Ці нельга нам пайсці куды-небудзь?
— He, — сказала яна. — Мы можам гуляць толькі тут. Вас вельмі доўга не было.
— Сёння трэці дзень. Але зараз я вярнуўся.
Яна паглядзела на мяне.
— I вы мяне кахаеце?
— Так.
— Праўда, вы ж казалі, што вы мяне кахаеце?
— Так, — салгаў я. — Я кахаю вас.
Я не казаў гэтага раней.
— I вы будзеце зваць мяне Кэтрын?
— Кэтрын.
Мы прайшлі яшчэ крыху і зноў спыніліся пад дрэвам.
— Скажыце: ноччу я вярнуўся да Кэтрын.
— Ноччу я вярнуўся да Кэтрын.
— Мілы, вы ж вярнуліся, праўда?
— Так.
— Я вас так кахаю, і гэта было так страшна. Вы болып не паедзеце?
— He, я заўсёды буду вяртацца.
— Я так вас кахаю. Пакладзіце зноў руку сюды.
— Яна ўвесь час тут.
Я павярнуў яе да сябе, мне стаў відаць яе твар, калі я цалаваў яе, і я ўбачыў, што яе вочы заплюшчаны. Я пацалаваў яе ў заплюшчаныя вочы. Я вырашыў, што яна, відаць, крыху не ў сабе. Але хіба не ўсё адно? Я не думаў пра тое, чым гэта можа скончыцца. Гэта было лепей, чым кожны вечар хадзіць у афіцэрскі публічны дом, дзе дзеўкі вешаюцца вам на шыю і ў адзнаку сваёй прыхільнасці, у прамежках паміж падарожжамі наверх з іншымі афіцэрамі, адзяваюць ваша кепі задам наперад. Я ведаў, што не люблю Кэтрын Барклі, і не збіраюся яе кахаць. Гэта была гульня, як брыдж, толькі замест карт былі словы. Як у брыджы, трэба было рабіць выгляд, што гуляеш на грошы альбо яшчэ на нешта. Пра тое, на што ішла гульня, не гаварылася ні слова. Але мне было ўсё роўна.