• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    Ён усміхнуўся.
    — Праўда, мне трэба ісці, — сказаў ён. — Вам ад мяне нічога не трэба? — спытаў ён з надзеяй.
    — He. Толькі размаўляць з вамі.
    — Я перадам ад вас прывітанне ўсім нашым.
    — Дзякуй за падарункі.
    — Няма за што.
    — Прыходзьце яшчэ адведаць мяне.
    — Прыду. Да пабачэння, — ён паляпаў па маёй руцэ.
    — Бывайце, — сказаў я на дыялекце.
    — Сіао, — паўтарыў ён.
    У пакоі было цёмна, і веставы, які ўвесь час сядзеў у нагах ложка, устаў і пайшоў правесці яго. Святар мне вельмі падабаўся, і я жадаў яму калі-небудзь вярнуцца ў Абруцы. У афіцэрскай сталоўцы яму псавалі жыццё, і ён вельмі міла пераносіў гэта, але я думаў пра тое, які ён у сябе на радзіме. У Капракота, расказваў ён, у рацэ ля самага горада водзіцца фарэль. Забаронена ноччу іграць на флейце. Моладзь спявае серэнады, і толькі іграць на флейце забаронена. Я спытаў — чаму. Бо дзяўчатам шкодна слухаць флейту ноччу. Сяляне называюць вас “дон” і здымаюць падчас сустрэчы капялюш. Яго бацька кожны дзень займаецца паляваннем і заходзіць паесці ў сялянскія хаціны. Там гэта лічаць за гонар. Чужаземцу, каб атрымаць дазвол на паляванне, трэба прад’явіць пасведчанне, што ён ніколі не быў арыштаваны. На ГранСасо д’Італія водзяцца мядзведзі, але гэта вельмі далёка. Аквіла — прыгожы горад. Летнія вечары не гарачыя, a вясна ў Абруцы самая цудоўная ва ўсёй Італіі. Але лепш за ўсё восенню, калі можна паляваць у каштанавых гаях. Дзічына вельмі добрая, бо харчуецца вінаградам. I снедання з сабой ніколі не трэба браць, сяляне лічаць за гонар, калі паясі ў іхняй хаце разам з імі. Неўзабаве я заснуў.
    РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ
    Палата была доўгая, з вокнамі ў правай сцяне і дзвярыма ў кутку, якія вялі ў перавязачную. Адзін рад ложкаў, дзе быў і мой, стаяў уздоўж сцяны, насупраць акон, а другі — ля вокан, насупраць сцяны. Лежачы на левым
    баку, я бачыў дзверы перавязачнай. У глыбіні былі яшчэ адны дзверы, у якія часам заходзілі людзі. Калі ў кагонебудзь пачыналася агонія, яго ложак адгароджвалі шырмай так, каб ніхто не бачыў, як ён памірае, 1 толькі чаравікі і абмоткі дактароў і санітараў былі відны з-пад шырмы, а часам напрыканцы чуўся шэпт. Пасля з-за шырмы выходзіў святар, і тады санітары зноў заходзілі за шырму і выносілі адтуль памерлага, з галавой накрытага коўдрай, і неслі яго ўздоўж праходу паміж ложкамі, і хто-небудзь складваў шырму і прымаў яе.
    Гэтым ранкам палатны доктар спытаў у мяне, ці хопіць у мяне сілы, каб заўтра паехаць. Я сказаў, што так. Ён сказаў, што ў такім выпадку мяне адправяць ранымрана. Мне лепей, сказаў ён, зрабіць пераезд зараз, пакуль яшчэ не вельмі горача.
    Калі падымалі з ложка, каб несці ў перавязачную, можна было паглядзець у акно і ўбачыць новыя магілы ў садзе. Там, ля дзвярэй, што выходзілі ў сад, сядзеў салдат, які рабіў крыжы і пісаў на іх прозвішчы, чыны і назвы палка тых, хто быў пахаваны ў садзе. Ён таксама выконваў даручэнні параненых і ў вольды час зрабіў мне запальнічку з пустога патрона ад аўстрыйскай вінтоўкі. Дактары былі вельмі добрыя і здаваліся асабліва вопытнымі. Ім абавязкова хацелася адправіць мяне ў Мілан. Нас спяіпаліся ўсіх выпісаць і адправіць у тыл, каб вызваліць ложкі да пачатку наступлення.
    Вечарам, напярэдадні майго ад’езду з палявога шпіталя, прыйшоў Рынальдзі і з ім наш галоўны ўрач. Яны сказалі, што мяне адпраўляюць у Мілан, у амерыканскі шпіталь, які толькі што адкрыўся. Чакалася прыбыццё з Амерыкі некалькіх санітарных атрадаў, і гэты шпіталь павінен быў абслугоўваць іх і ўсіх іншых амерыканцаў у італьянскай арміі. У Чырвоным Крыжы іх было шмат. Злучаныя Штаты аб’явілі вайну Германіі, а не Аўстрыі.
    Італьянцы былі перакананы, што Амерыка аб’явіць вайну і Аўстрыі, і таму яны вельмі радаваліся прыезду амерыканцаў, хоць і проста служачых Чырвонага Крыжа.
    У мяне спыталі, як я лічу, ці аб’явіць прэзідэнт Вільсан вайну Аўстрыі, і я сказаў, што гэта пытанне блізкага часу. Я не ведаў, што мы маем супраць Аўстрыі, але здавалася лагічным, што, калі аб’явілі вайну Германіі, значыць, аб’явяць і Аўстрыі. У мяне спыталі, ці аб’явілі мы вайну Турцыі. Я сказаў: так, відаць, мы аб’явілі вайну Турцыі. А Балгарыі? Мы ўжо выпілі некалькі шклянак
    каньяку, і я сказаў: так, чорт вазьмі, і Балгарыі таксама і Японіі. Як жа так, сказалі яны, Японія ж саюзніца Англіі. Усе адно, гэтым гадам англічанам давяраць нельга. Японцы хочуць Гавайскія астравы, сказаў я. А дзе гэта Гавайскія астравы? У Ціхім акіяне. А чаму японцы хочуць іх? Ды яны іх і не хочуць зусім, сказаў я. Гэта толькі размовы. Японцы цудоўны маленькі народ, любяць танцы і лёгкае віно. Зусім як французы, сказаў маёр. Мы забяром у французаў Ніцу і Савою. I Корсійу забяром, і Адрыятычнае ўзбярэжжа, сказаў Рынальдзі. I Італіі вернецца веліч Рыма, сказаў маёр. Мне не падабаецца Рым, сказаў я. Там горача і шмат блох. Вам не падабаецца Рым? He, я люблю Рым. Рым — маці народаў. Ніколі не забуду, як Ромул ссаў Тыбр. Што? Нічога. Паедзем у Рым усе. Паедзем у Рым сёння вечарам і больш не вернемся. Рым — цудоўны горад, сказаў маёр. Бацька і маці народаў, сказаў я. Roma жаночага роду, сказаў Рынальдзі. Roma не можа быць бацькам. А хто ж тады бацька? Святы Дух? He блюзнерце. Я не блюзнеру, я прашу тлумачэння. Вы п’яны, бэбі. Хто мяне напаіў? Я вас напаіў, сказаў маёр. Я вас напаіў, бо люблю вас і таму што Амерыка ўступіла ў вайну. Далей няма куды, сказаў я. Вы раніцай ад’язджаеце, бэбі, сказаў Рынальдзі. У Рым, сказаў я. He, у Мілан, сказаў маёр, у “Крышталь-Палас”, у “Кова”, да Кампары, да Біфі, у Galleria. Шчасліўчык. У “Гран-Італія”, сказаў я, дзе я пазычу ў Жоржа. У “Ла Скала”, сказаў Рынальдзі. Вы будзеце хадзіць у “Ла Скала”. Кожны вечар, сказаў я. Вам будзе не па кішэні кожны вечар, сказаў маёр. Білеты вельмі дарагія. Я выпішу чэк на прад’яўніка, на свайго дзеда, сказаў я. Які чэк? На прад’яўніка? Ён павінен заплаціць, альбо мяне пасадзяць у турму. Містэр Кенінгэм у банку зробіць мне гэта. Я жыву чэкамі на прад’яўніка. Няўжо дзед адправіць у турму патрыёта-ўнука, які памірае за выратаванне Італіі? Няхай жыве амерыканскі Гарыбальдзі, сказаў Рынальдзі. Няхай жывуць прад’яўнічыя чэкі, сказаў я. He трэба шумець, сказаў маёр. Нас ужо некалькі разоў прасілі не шумець. Дык вы праўда заўтра едзеце, Федэрыка? Я ўжо казаў вам, ён едзе ў амерыканскі шпіталь, сказаў Рынальдзі. Да прыгажунь сясцёр. He тое што барадатыя сядзелкі палявога шпіталя. Так, я ведаю, што ён едзе ў амерыканскі шпіталь, сказаў маёр. Мне не перашкаджаюць бароды, сказаў я. Калі хто хоча адпусціць бараду — на здароўе. Чаму б вам не адпусціць бараду, signor maggiore? Яна не ўлезе ў процівагаз. Улезе. У процівагаз усё ўлезе. Я аднойчы наванітаваў у процівагаз. He так
    гучна, бэбі, сказаў Рынальдзі. Усе мы ведаем, што вы былі на фронце. Ах вы, мілы бэбі, што я буду рабіць, калі вы паедзеце? Нам пара, сказаў маёр. A то пачынаюцца сантыменты. Паслухайце, у мяне для вас ёсць сюрпрыз. Ваша англічанка. Ведаеце? Тая, да якой вы кожны вечар хадзілі ў англійскі шпіталь? Яна таксама едзе ў Мілан. Яна і яшчэ адна сястра едуць на службу ў амерыканскі шпіталь. 3 Амерыкі сёстры яшчэ не прыбылі. Я сёння гаварыў з начальнікам іх riparto1. У іх надта многа жанчын тут, на фронце. Вырашылі частку адправіць у тыл. Як гэта вам падабаецца, бэбі? Нічога? Га? Будзеце жыць у вялікім горадзе і кахацца са сваёй англічанкай. Чаму я не паранены? Яшчэ паспееце, сказаў я. Нам пара, сказаў маёр. Мы п’ём, і шумім, і турбуем Федэрыка. He адыходзьце. He, нам пара. Да сустрэчы. Шчаслівай дарогі. Усяго добрага. Ciao. Ciao. Сіао. Хутчэй вяртайцеся, бэбі. Рынальдзі пацалаваў мяне. Ад вас пахне лізолам. Да пабачэння, бэбі. Да сустрэчы. Усяго добрага. Маёр паляпаў мяне па плячы. Яны выйшлі на пальчыках. Я адчуваў, што зусім п’яны, але заснуў.
    Наступнай раніцай мы выехалі ў Мілан і роўна праз двое сутак прыбылі на месца. Ехаць было дрэнна. Мы доўга стаялі на запасным пуці, не даязджаючы Местрэ, і дзеці падыходзілі і зазіралі ў вокны. Я ўгаварыў аднаго хлапчука схадзіць і прынесці бутэльку каньяку, але ён вярнуўся і сказаў, што ёсць толькі грапа. Я загадаў яму ўзяць грапу, і калі ён прынёс бутэльку, я сказаў, каб здачу ён узяў сабе, і мой сусед, і я напіліся і праспалі да самай Вічэнцы, дзе я прачнуўся і мяне вырвала проста на падлогу. Гэта не мела значэння, бо майго суседа некалькі разоў званітавала на падлогу яшчэ раней. Пасля я думаў, што памру ад смагі, і на прыпынку ў Вероне я паклікаў салдата, які хадзіў ля поезда, і ён прынёс мне вады. Я разбудзіў Жаржэці, суседа, які напіўся разам са мной, і прапанаваў яму вады. Ён сказаў, каб я выліў яе яму на галаву, і зноў заснуў. Салдат не хацеў браць манету, якуто я прапанаваў яму, і прынёс мне апельсін. Я ссаў і выплёўваў скурку і глядзеў, як салдат ходзіць сюдытуды ля таварнага вагона на суседнім пуці, і неўзабаве поезд таргануўся і паехаў.
    1 Атрад (Італ.).
    3 Зак. 1690
    Кніга другая
    РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ
    Мы прыехалі ў Мілан раніцай, і нас выгрузілі на таварнай станцыі. Санітарны аўтамабіль павёз мяне ў амерыканскі шпіталь. Лежачы ў аўтамабілі на насілках, я не мог вызначыць, па якіх вуліцах мы едзем, але, калі насілкі выцягнулі, я ўбачыў рынкавую плошчу і адчыненыя дзверы закусачнай, адкуль дзяўчына вымятала смецце. Вуліцу палівалі, і пахла раніцай. Санітары паставілі насілкі на зямлю і ўвайшлі ў дом. Потым яны вярнуліся разам са швейцарам. Швейцар быў з сівымі вусамі, у фуражцы з галунамі, але беэ ліўрэі. Насілкі не змяшчаліся ў кабіне ліфта, і яны заспрачаліся, што лепш: зняць мяне з насілак і падняць на ліфце ці несці на насілках па лесвіцы. Мяне сталі падымаць з насілак.
    — Асцярожней, — сказаў я, — асцярожней.
    У кабіне было цесна, і, калі мае ногі сагнуліся, мне стала вельмі балюча.
    — Выпрастайце мае ногі, — сказаў я.
    — Нельга, signor tenente. He хапае месца.
    Чалавек, які сказаў гэта, падтрымліваў мяне адной рукой, а я яго абхапіў за шыю. Яго дыханне данесла да мяне металічны пах часнаку і чырвонага віна.
    — Ты акуратней, — сказаў другі санітар.
    — А пгго я, хіба не акуратна?
    — Акуратней, кажуць табе, — паўтарыў другі, той, што трымаў мае ногі.
    Я ўбачыў, як зачыніліся дзверы кабіны, з грукатам засланілася рашотка, і швейцар націснуў кнопку чацвёртага паверха. У швейцара быў заклапочаны выгляд. Ліфт марудна пайшоў угару.