• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    — Цяжка? — спытаў я чалавека, ад якога пахла часнаком.
    — Нічога, — сказаў ён. На твары ў яго выступіў пот, і ён крактаў. Ліфт падымаўся ўсё вышэй і нарэшце спыніўся. Чалавек, які трымаў мае ногі, адчыніў дзверы і
    выйшаў. Мы апынуліся на пляцоўцы. На пляцоўку выходзіла некалькі дзвярэй з меднымі ручкамі. Чалавек, які трымаў мае ногі, націснуў кнопку. Мы пачулі, як за дзвярыма затрашчаў званок. Ніхто не адгукнуўся. Потым па лесвіцы падняўся швейцар.
    — Дзе яны? — спыталі санітары.
    — He ведаю, — сказаў швейцар. — Яны спяць унізе.
    — Паклічце каго-небудзь.
    Швейцар пазваніў, потым пастукаўся, потым адчыніў дзверы і ўвайшоў. Калі ён вярнуўся, за ім ішла сталая жанчына ў акулярах. Валасы яе былі растрапаныя, і прычоска раскідалася, яна была ў форме сястры міласэрнасці.
    — Я не разумею, — сказала яна. — Я не разумею паітальянску.
    — Я гавару па-англійску, — сказаў я. — Трэба ўладкаваць мяне куды-небудзь.
    — Ніводная палата не гатова. Мы яшчэ нікога не чакалі.
    Яна старалася падабраць валасы і блізарука жмурылася на мяне.
    — Пакажыце, куды мяне пакласці.
    — He ведаю, — сказала яна. — Мы нікога не чакалі. ■ Я не магу пакласці вас куды папала.
    — Усё роўна куды, — сказаў я. Потым звярнуўся да швейцара па-італьянску: —Знайдзіце вольны пакой.
    — Яны ўсе вольныя, — сказаў швейцар. — Вы тут першы паранены. — Ён трымаў фуражку ў руцэ і глядзеў на пажылую сястру.
    — Ды пакладзіце вы мяне куды-небудзь, Хрыстом-Богам прашу! — Боль у сагнутых нагах усё мацнеў, і я адчуваў, як ён наскрозь пранізвае косці. Швейцар знік за дзвярыма разам з сівой сястрой і хутка вярнуўся. — Ідзіце за мной, — сказаў ён.
    Мяне панеслі па доўгім калідоры і ўнеслі ў пакой са спушчанымі шторамі. У ім пахла новай мэбляй. Каля сцяны стаяў ложак, у куце — вялізная люстраная шафа. Мяне паклалі на ложак.
    — Я не магу даць прасціну, — сказала жанчына, — яны ўсе пад замком.
    Я не стаў гаварыць з ёй.
    — У мяне ў кішэні грошы, — сказаў я швейцару. — У той, пгго зашпілена на гузік.
    Швейцар дастаў грошы. Абодва санітары стаялі каля парога з шапкамі ў руках.
    — Дайце ім абодвум па пяць лір і пяць лір вазьміце сабе. Mae паперы ў другой кішэні. Можаце аддаць іх сястры.
    Санітары ўзялі пад казырок і выйшлі.
    — Вось, — сказаў я сястры, — гэта мая картачка і гісторыя хваробы.
    Жанчына ўзяла паперы і паглядзела на іх праз акуляры. Папер было тры, і яны былі складзены.
    — Я не ведаю, што рабіць, — сказала яна. — Я не ўмею чытаць па-італьянску. Я нічога не магу зрабіць без распараджэння доктара. — Яна расплакалася і ўсунула паперы ў кішэню фартуха. — Вы амерыканец? — спытала яна скрозь слёзы.
    — Так. Пакладзіце, калі ласка, паперы на столік каля ложка.	’
    У пакоі было цемнавата і халаднавата. 3 ложка мне было відаць вялікае люстэрка ў шафе, але не было відаць, што ў ім адбівалася. Швейцар стаяў у нагах ложка. У яго быў добры твар, і сам ён здаваўся мне таксама добрым.
    — Вы можаце ісці, — сказаў я яму. — I вы таксама, — сказаў я сястры. — Як вас зваць?
    — Місіс Уокер.
    — Ідзіце, місіс Уокер. Я паспрабую заснуць.
    Я застаўся ў пакоі адзін. У ім было халаднавата і не пахла бальніцай. Матрац быў тугі і зручны, і я ляжаў не варушачыся, амаль не дыхаючы, радуючыся, што боль сціхае. Праз нейкі час мне захацелася піць, і я знайшоў у галавах групіу званка і пазваніў, але ніхто не з’явіўся. Я заснуў.
    Прачнуўшыся, я агледзеўся. Праз аканіцы прабівалася сонечнае святло. Я ўбачыў вялікі гардэроб, голыя сцены і два крэслы. Mae ногі ў брудных бінтах, як палкі, тырчалі на ложку. Я стараўся не кратаць імі. Мне хацелася піць, і я пацягнуўся да званка і націснуў на кнопку. Я пачуў, як адчыніліся дзверы, і азірнуўся, і ўбачыў сястру, не ўчарашнюю, а іншую. Яна здавалася мне маладой і прыгожанькай.
    — Добрай раніцы , — сказаў я.
    — Добрай раніцы, — сказала яна і падышла да ложка. — Нам не ўдалося выклікаць доктара. Ён паехаў на Кома. Мы не ведалі, што сёння прывязуць каго-небудзь. А што ў вас?
    — Я паранены. Абодва калены і ступні, і галава таксама закраыута.
    — Як вас зваць?
    — Генры, Фрэдэрык Генры.
    — Я зараз памыю вас. Але павязак мы не можам чапаць да прыходу доктара.
    — Скажыце, а міс Барклі тут?
    — He. У нас такой няма.
    — ІПто гэта за жанчына, якая плакала, калі мяне прывезлі?
    Сястра рассмяялася.
    — Гэта місіс Уокер. Яна дзяжурыла ноччу і заснула. Яна не думала, пгго каго-небудзь прывязуць.
    Размаўляючы, яна распранула мяне, і калі зняла ўсё, акрамя павязак, то стала мяне мыць, вельмі проста і лоўка. Мыццё мяне асвяжыла. Галава была забінтавана, але яна абмыла ўсюды вакол бінта.
    — Дзе вас параніла?
    — На Ізонца, на поўнач ад Плавы.
    — Дзе гэта?
    — На поўнач ад Гарыцыі.
    Я бачыў, што ўсе гэтыя назвы ёй нічога не гавораць.
    — Вам вельмі баліць?
    Яна ўклала мне градуснік у рот.
    — Італьянцы ставяць пад паху, — сказаў я.
    — He размаўляйце.
    Выняўшы градуснік, яна паглядзела, якая тэмпература, і адразу стрэсла.
    — Якая тэмпература?
    — Вам не трэба гэта ведаць.
    — Скажыце, якая.
    — Амаль нармальная.
    — У мяне ніколі не падымаецца тэмпература. А ў маіх нагах гэтулькі старога жалеза.
    — He разумею.
    — Там і асколкі міны, і старыя цвікі, і спружыны ад матраца, і ўсялякі хлам.
    Яна пакруціла галавой і ўсміхнулася.
    — Калі б у вашай назе было хоць адно пабочнае цела, яно дало б запаленне і ў вас паднялася б тэмпература.
    — А вось пабачым, — сказаў я, — пабачым, што дастануць падчас аперацыі.
    Яна выйшла з пакоя і вярнулася разам з пажылой сястрой, якая дзяжурыла ноччу. Удваіх яны паслалі мне прасціну, не падымаючы мяне. Гэта было для мяне новым і зроблена вельмі лоўка.
    — Хто загадвае шпіталем?
    — Міс Ван-Кампен.
    — Колькі тут сясцёр?
    — Толькі мы дзве.
    — А больш не будзе?
    — Павінны прыехаць яшчэ.
    — А калі?
    — He ведаю. Хвораму нельга быць такім цікаўным.
    — Я не хворы, — сказаў я. — Я паранены.
    Яны справіліся з ложкам, і я ляжаў цяпер на свежай, чыстай прасціне, накрыты другой такой жа. Місіс Уокер выйшла і вярнулася з піжамай у руках. Яны нацягнулі яе на мяне, і я адчуў сябе апранутым і вельмі чыстым.
    — Вы вельмі ласкавыя, — сказаў я. Сястра, якую звалі міс Гэйдж, усміхнулася. — Я хацеў бы папрасіць шклянку вады.
    — Калі ласка. А потым можна і паснедаць.
    — Я не хачу снедаць. Калі можна, я папрасіў бы адчыніць аканіцы.
    У пакоі быў паўзмрок, і калі аканіцы адчыніліся, яго напоўніла яркае сонечнае святло, і я ўбачыў балкон і за ім чарапіцу дахаў і коміны. Я паглядзеў вышэй чарапічных дахаў і ўбачыў белыя воблакі і вельмі блакітнае неба.
    — Вы не ведаеце, калі павінны прыехаць астатнія сёстры?
    — А што? Хіба вы не задаволены нашым доглядам?
    — Вы вельмі ласкавая.
    — Мо вам патрэбны падсоў?
    — Магчыма.
    Яны прыўзнялі мяне і падтрымалі, але гэта аказалася бескарысным. Потым я ляжаў і глядзеў у адчыненыя дзверы на балкон.
    — Калі павінен прыйсці доктар?
    — Як толькі вернецца. Мы званілі па тэлефоне на Кома, каб ён прыехаў.
    — Хіба няма іншых дактароў?
    — Ён наш шпітальны доктар.
    Міс Гэйдж прынесла графін з вадой і шклянку. Я выпіў тры шклянкі, і потым яны абедзве пайшлі, і я нейкі час глядзеў у акно і потым зноў заснуў. Другі сняданак я з.’еў, а пасля снедання да мяне зайшла загадчыца, міс Ван-Кампен. Я ёй не спадабаўся, і яна не спадабалася мне. Яна была маленькага росту, дробязна падазроная і
    надзьмутая фанабэрыяй. Яна задала мне мноства пытанняў і, відаць, лічыла амаль ганьбай службу ў італьянскай арміі.
    — Ці можна мне на абед віна? — спытаў я.
    — Толькі па прадпісанні доктара.
    — А да яго прыходу нельга?
    — Hi ў якім выпадку.
    — Вы думаеце, што ён усё-ткі з’явіцца?
    — Яму званілі па тэлефоне.
    Яна пайшла, і ў пакой вярнулася міс Гэйдж.
    — Навошта вы нагрубілі міс Ван-Кампен? — спытала яна, пасля таго як вельмі лоўка зрабіла для мяне ўсё, што трэба.
    — Я не хацеў грубіць, але яна вельмі задзірае нос.
    — Яна сказала, што вы патрабавальны і грубы.
    — Нічога падобнага. Але, на самай справе, што за шпіталь без доктара?
    — Ён павінен прыехаць. Яму званілі па тэлефоне на Кома.
    — А што ён там робіць? Купаецца ў возеры?
    — He, у яго там клініка.
    — Чаму ж не возьмуць іншага доктара?
    — Ці-і-ха. Будзьце разумненькім, і ён хутка прыедзе.
    Я папрасіў паклікаць швейцара і, калі ён пайшоў, сказаў яму па-італьянску, каб ён купіў мне бутэльку чынцана ў віннай краме, пляшку к’янці і вячэрнюю газету. Ён пайшоў і прынёс бутэлькі, загорнутыя ў газету, разгарнуў іх, адкаркаваў па маёй просьбе і паставіў пад ложак. Больш да мяне ніхто не прыходзіў, і я ляжаў у ложку і чытаў газету, навіны з фронту і спісы забітых афіцэраў і атрыманых імі ўзнагарод, а пасля апусціў руку ўніз і дастаў бутэльку з чынцана, і паставіў яе халодным дном сабе на жывот, і піў патрошку, і паміж глыткамі зноў ставіў бутэльку на жывот, адціскаючы колцы на скуры, і глядзеў, як неба над гарадскімі дахамі становіцца цямнейшым і цямнейшым. Над дахамі ляталі ластаўкі і ляталі начныя ястрабы, і я сачыў за іх палётам і піў чынцана. Міс Гэйдж прынесла мне гогаль-могаль у шклянцы. Калі яна ўвайшла, я схаваў бутэльку пад ложак.
    — Міс Ван-Кампен загадала падліць сюды крыху херасу, — сказала яна. — He трэба ёй грубіць. Яна ўжо не маладая, а загадваць шпіталем — вялікая адказнасць. Місіс Уокер вельмі старая, і ад яе мала карысці.
    — Яна цудоўная жанчына, — сказаў я, — падзякуйце ёй ад мяне.
    — Я зараз прынясу вам вячэру.
    — He варта, — сказаў я. — Я не галодны.
    Калі яна прынесла паднос і паставіла яго на столік каля ложка, я падзякаваў ёй і крыху паеў. Потым стала зусім цёмна, і мне было відаць, як па небе мітусіліся прамені пражэктараў. Нейкі час я сачыў за імі, а потым заснуў. Я спаў моцна, але адзін раз прачнуўся ўвесь спацелы ад страху і пасля зноў заснуў, стараючыся не вяртацца ў толькі што бачаны сон. Я прачнуўся зноў задоўга да світання і чуў, як спявалі пеўні, і ляжаў без сну, пакуль не пачало віднець. Гэта стаміла мяне, і калі зусім развіднела, я зноў заснуў.
    РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
    Сонца ярка свяціла ў пакой, калі я прачнуўся. Мне здалося, што я зноў на фронце, і я выцягнуўся на ложку. Стала балюча нагам, і я паглядзеў на іх і, убачыўшы брудныя бінты, успомніў, дзе я. Я пацягнуўся да званка і націснуў на кнопку. Я пачуў, як у калідоры затрашчаў званок і хтосьці, мякка ступаючы гумовымі падэшвамі, прайшоў па калідоры. Гэта была міс Гэйдж; пры яркім сонечным святле яна здавалася старэйшай і не такой прыгожанькай.