• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    зел на патыліцы ледзь трымаўся, і я глядзеў, як яна сядзіць, не варушачыся, і потым вымаў дзве апошнія шцількі, і валасы распускаліся зусім, і яна схіляла галаву, і яны закрывалі нас абаіх, і здавалася, што мы ў палатцы альбо за вадаспадам.
    У яе былі надзіва прыгожыя валасы, і часам я ляжаў і глядзеў, як яна закручвае іх пры святле, якое падае з адчыненых дзвярэй, і яны нават ноччу блішчалі, як блішчыць інпіым разам вада перад самым світанкам. У яе быў дзівосны твар і цела і дзівосная гладкая скура. Мы ляжалі побач, і я кончыкамі пальцаў кранаў яе шчокі і лоб, і пад вачыма, і падбародак, і шыю і гаварыў: “Зусім як клавішы раяля”, — і тады яна гладзіла пальцамі мой падбародак і гаварыла: “Зусім як наждак, калі ім вадзіць па клавішах раяля”.
    — Што, колецца?
    — Ды не, мілы. Гэта я проста, каб падражніць цябе.
    Ноччу ўсё было цудоўна, і калі мы маглі дакранацца адно аднаго — гэта было ўжо шчасцем. Акрамя вялікіх радасцей у нас яшчэ было мноства драбнейшых выяўленняў кахання, і калі мы бывалі не разам, мы стараліся ўнушаць адно аднаму думкі на адлегласці. Калі-нікалі гэта як быццам удавалася, але, верагодна, гэта было таму, што, па сутнасці, мы абое думалі пра адно і тое ж.
    Мы гаварылі адно аднаму, што ў той дзень, як яна прыехала ў шпіталь, мы пажаніліся, і мы лічылі месяцы з дня свайго вяселля. Я хацеў, каб мы на самай справе пажаніліся, але.Кэтрын сказала, што тады ёй давядзецца паехаць і што, як толькі мы станем уладжваць фармальнасці, за ёй стануць сачыць і нас разлучаць. Давядзецца ўсё рабіць па італьянскіх шлюбных законах, і з фармальнасцямі будзе страшэнная важданіна. Я хацеў, каб мы пажаніліся на самай справе, бо мяне непакоіла думка пра дзіця, але для сябе мы лічылі, што мы жанатыя, і не надта ўжо хваляваліся, і, бадай, мне падабалася, што мы не жанатыя на самай справе. Я помню, як аднойчы ноччу мы загаварылі пра гэта, і Кэтрын сказала:
    — Але, мілы, мне адразу давядзецца паехаць адсюль.
    — А мо не давядзецца.
    — Абавязкова. Мяне адправяць дадому, і мы не ўбачымся, пакуль не скончыода вайна.
    — Я буду прыязджаць у водпуск.
    — Нельга паспець у Шатландыю і назад за час водпуску. Ды і не паеду я ад цябе. Навошта нам жаніцца зараз? Мы і так жанатыя. Болей жанатымі і быць нельга.
    — Я хачу гэтага толькі дзеля цябе.
    — Ніякай “мяне” няма. Я — гэта ты. Калі ласка, не выдумляй асобнай “мяне”.
    — Я думаў, што дзяўчаты заўсёды хочуць замуж.
    — Так яно і ёсць. Але, мілы, я замужам. Я замужам за табой. Хіба я дрэнная жонка?
    — Ты цудоўная жонка.
    — Як бачыш, мілы, я ўжо аднойчы спрабавала дачакацца замуства.
    — Я не хачу пра гэта слухаць.
    — Ты ведаеш, што я кахаю толькі цябе. Хіба табе не ўсё роўна, што нехта іншы кахаў мяне?
    — He ўсё роўна.
    — Але ён загінуў, а ты атрымаў усё, чаго ж тут раўнаваць?
    — Няхай так, але я не хачу чуць пра гэта.
    — Бедненькі мой! А вось я ведаю, што ў цябе былі розныя жанчыны, і мяне гэта не турбуе.
    — А можна нам пажаніцца неяк тайна? Раптам са мной што-небудзь здарыцца ці ў цябе будзе дзіця.
    — Шлюб існуе толькі царкоўны альбо грамадзянскі. A тайна мы і так жанатыя. Ведаеш, мілы, гэта было б для мяне вельмі важна, калі б я была веруючай. Але я не веруючая.
    — Ты дала мне святога Антонія.
    — Гэта проста на шчасце. Мне таксама яго далі.
    — Значыць, цябе нічога не трывожыць?
    — Толькі думка пра тое, што нас могуць разлучыць. Ты мая рэлігія. Ты для мяне ўсё на свеце.
    — Ну, добра. Але я ажанюся з табой, як толькі ты захочаш.
    — Ты так гаворыш, мілы, быццам твой абавязак зрабіць з мяне прыстойную жанчыну. Я зусім прыстойная жанчына. He можа быць сораму там, дзе ёсць шчасце і гонар. Хіба ты не шчаслівы?
    — Але ты ніколі не пойдзеш ад мяне да іншага?
    — He, мілы. Я ад цябе ніколі ні да кога не пайду. Мне здаецца, з намі здарыцца ўсё самае страшнае. Але не трэба турбавацца пра гэта.
    — Я і не турбуюся. Але я кахаю цябе так, а ты акрамя мяне ўжо некага кахала.
    — А што было далей?
    — Ён загінуў.
    — Так, але калі б гэтага не адбылося, я не сустрэла б
    цябе. Мяне нельга назваць нявернай, мілы. У мяне шмат недахопаў, але я вельмі верная. Пачакай, табе нават надакучыць мая вернасць.
    — Я хутка павінен буду вярнуода на фронт.
    — He будзем думаць пра гэта, пакуль ты яшчэ тут. Разумееш, мілы, я шчаслівая, і нам добра. Я даўно не была шчаслівая, і, магчыма, калі мы з табой сустрэліся, я была амаль вар’ятка. Магчыма, зусім вар’ятка. Але цяпер мы шчаслівыя, і мы кахаем адно аднаго. Давай будзем проста шчаслівыя. Ты шчаслівы, праўда? Можа, табе не падабаецца што-небудзь? Ну, што мне зрабіць, каб табе было прыемна? Хочаш, я распушчу валасы? Хочаш?
    — Так, а потым кладзіся тут.
    — Добра. Толькі раней абыду хворых.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ
    Так праходзіла лета. Пра дні я памятаю няшмат, толькі тое, што было вельмі горача і газеты былі поўныя перамог. У мяне быў здаровы арганізм, і раны хутка загойваліся, так што вельмі хутка пасля таго, як я ўпершыню стаў на мыліцы, я змог іх выкінуць і хадзіць толькі з кійком. Тады я пачаў у Ospedale Maggiore лячэбныя працэдуры для згібання каленяў, механатэрапію, праграванне фіялетавымі прамянямі ў люстраной скрыні, масаж і ванны. Я хадзіў туды пасля абеду і на зваротным шляху заходзіў у кафэ, і піў віно, і чытаў газеты. Я не блукаў па горадзе; з кафэ мне заўсёды хацелася вярнуцца проста ў шпіталь. Мне хацелася толькі аднаго: бачыць Кэтрын. Увесь астатні час я хацеў як-небудзь змарнаваць. Часцей за ўсё раніцай я спаў, а пасля абеду часам ездзіў на скачкі і потым на механатэралію. Іншы раз я заходзіў у англа-амерыканскі клуб і сядзеў у глыбокім скураным крэсле перад акном і чытаў часопісы. Нам ужо не дазвалялася выходзіць удваіх пасля таго, як я кінуў мыліцы, таму што непрыстойна было сястры гуляць з хворым, якому з выгляду не патрэбна дапамога, і таму ўдзень мы рэдка бывалі разам. Калі-нікалі ўдавалася паабедаць разам дзе-небудзь у горадзе, тады 1 Фергюсон была з намі. Мы з Кэтрын лічыліся сябрамі, і міс Ван-Кампен згадзілася з гэтым, бо Кэтрын іпмат дапамагала ёй у шпіталі. Яна вырашыла, што Кэтрын з вельмі прыстойнай сям’і, і
    гэта канчаткова схіліла яе на наш бок. Міс Ван-Кампен надавала вялікае значэнне паходжанню, і сама належала да вышэйшых колаў. Да таго ж у шпіталі было нямала спраў і клопатаў, і гэта адцягвала яе ўвагу. Лета было гарачае, і ў мяне ў Мілане было ііімат знаёмых, але я заўсёды спяшаўся вярнуцца ў шпіталь да змяркання. Фронт наблізіўся да Карсо, ужо быў узяты Кук, на другім беразе насупраць Плавы, і цяпер наступалі на плато Баінзіца. На заходнім фронце справы былі не такія добрыя. Здавалася, што вайна цягнецца ўжо вельмі доўга. Зараз мы таксама ўступілі ў вайну, але я лічыў, што спатрэбіцца не менш як год, каб пераправіць дастатковую колькасць войска і падрыхтаваць яго. На наступны год можна было чакаць шмат дрэннага, а мо і шмат добрага. Італьянскія войскі неслі вялізныя страты. Я не ўяўляў сабе, як гэта можа працягвацда. Нават калі зоймуць усе плато Баінзіца і Монтэ-Сан-Габрыеле, ёсць яшчэ шмат^гор, якія застануцца ў аўстрыйцаў. Я бачыў іх. Усе самыя высокія горы былі далей. На Карсо ўдалося прасунуцца наперад, а ўнізе, каля мора, балоты і багна. Напалеон разбіў бы аўстрыйцаў у даліне. Ён ніколі не стаў бы ваяваць з імі ў гарах. Ён даў бы ім спусціцца і разбіў бы іх пад Веронай. Але на заходнім фронце ўсё яшчэ ніхто нікога не разбіваў. Мо войны цяпер не канчаюцца перамогай. Мо яны наогул не канчаюцца. Мо гэта новая Стогадовая вайна. Я паклаў газету і пайшоў па Віа-Манцоні. Перад “Гранд-гатэлем” я ўбачыў старога Меерса і яго жонку, якія выходзілі з экіпажа. Яны вярталіся са скачак. Яна была жанчына з вялікім бюстам, апранутая ў бліскучы чорны шоўк. Ён быў маленькі і стары, з сівымі вусамі, пакутаваў на плоскаступнёвасць і хадзіў, апіраючыся на кіёк.
    — Як маецеся? Як здароўе? — Яна падала мне руку. — Прывітанне! — сказаў Меерс.
    — Ну, як скачкі?
    — Выдатна. Проста цудоўна. Я тры разы выйграла.
    — А як вашы справы? — спытаў я Меерса.
    — Так сабе. Я выйграў адзін раз.
    — Я ніколі не ведаю, як у яго справы, — сказала місіс Меерс. — Ён мне ніколі не гаворыць.
    — У мяне ўсё добра, — сказаў Меерс. Ён стараўся быць чулым. — Трэба вам як-небудзь з’ездзіць на скачкі. — Калі ён гаварыў, здавалася, што ён глядзіць не на вас або прымае вас за некага іншага.
    — Абавязкова, — сказаў я.
    — Я прыеду ў шпіталь наведаць вас, — сказала міс Меерс. — У мяне нешта ёсць для маіх хлопчыкаў. Вы ж усе мае хлопчыкі. Вы ўсе мае мілыя хлопчыкі.
    — Вам будуць там вельмі рады.
    — Такія мілыя хлопчыкі. I вы таксама. Вы адзін з маіх хлопчыкаў.
    — Мне трэба ісці, — сказаў я.
    — Перадайце ад мяне прывітанне ўсім маім мілым хлопчыкам. Я ім прывязу шмат смачных рэчаў. Я назапасіла добрай марсалы і пячэння.
    — Усяго добрага, — сказаў я. — Вам усе будуць страшэнна рады.
    — Да пабачэння, — сказаў Меерс. — Заходзьце ў Galleria. Вы ведаеце мой столік. Мы там бываем кожны дзень. — Я пайшоў далей. Я хацеў купіць у “Кова” штонебудзь для Кэтрын. Увайшоўшы ў “Кова”, я выбраў каробку шакаладу, і пакуль прадаўшчыца загортвала яе, я падышоў да стойкі бара. Там сядзелі двое англічан і некалькі лётчыкаў. Я моўчкі выпіў марціні, разлічыўся, узяў каля кандытарскага прылаўка сваю каробку шакаладу і пайшоў у шпіталь. Перад невялікім барам на вуліцы, якая вядзе да “Ла Скала”, я ўбачыў некалькі знаёмых: віцэ-консула, двух маладых чалавек, якія вучыліся спяваць, і Эторэ Марэці, італьянца з Сан-Францыска, які служыў у італьянскай арміі. Я зайшоў выпіць з імі. Аднаго са спевакоў звалі Ральф Сіманс, і ён спяваў пад прозвішчам Энрыка дэль Крэда. Я не меў уяўлення пра тое, як ён спяваў, але ён заўсёды быў на парозе нейкіх вялікіх падзей. Ен быў тоўсты, у яго лушчылася скура вакол носа і рота, як пры сянным катары. Ёы толькі што вярнуўся пасля выступлення ў П’ячэнца. Ён спяваў у “Тосцы”, і ўсё было цудоўна.
    — Вы ж ніколі мяне не слухалі, — сказаў ён.
    — Калі вы будзеце спяваць тут?
    — Увосень я выступлю ў “Ла Скала”.
    — Перакананы, што ў яго будуць кідаць лаўкамі, — сказаў Эторэ. — Вы чулі пра тое, як у яго кідалі лаўкамі ў Мадэне?
    — Гэта хлусня.
    — У яго кідалі лаўкамі, — сказаў Эторэ. — Я бачыў гэта. Я сам кінуў шэсць лавак.