• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    — Добрай раніцы, — сказала яна. — Ну, як спалі?
    — Добра, дзякую вам, — сказаў я. — Ці нельга паклікаць да мяне цырульніка?
    — Я заходзіла да вас, і вы спалі вось з гэтым у руках.
    Яна адчыніла шафу і паказала мне бутэльку з чынцана. Бутэлька была амаль пустая.
    — Я і другую бутэльку з-пад ложка таксама паставіла туды, — сказала яна. — Чаму вы не папрасілі ў мяне шклянку?
    — Я баяўся, што вы не дазволіце мне піць.
    — Я і сама выпіла б з вамі.
    — Вось гэта вы маладзец.
    — Вам шкодна піць аднаму, — сказала яна. — Ніколі не рабіце гэтага.
    — Больш не буду. .
    — Ваша міс Барклі прыехала, — сказала яна.
    — Праўда?
    — Так. Яна мне не падабаецца.
    — Потым спадабаевда. Яна вельмі слаўная.
    Яна пакруціла галавой.
    — He сумняваюся, што яна цуд. Вы можаце крыху пасунуцца сюды? Вось так, добра. Я вас прывяду ў парадак да снедання. — Яна памыла мяне з дапамогай анучкі, мыла і цёплай вады. — Падніміце руку, — сказала яна. — Вось так, добра.
    — А можна, каб цырульнік прыйшоў да снедання?
    — Зараз скажу швейцару. — Яна выйшла і хутка вярнулася. — Швейцар пайшоў па яго, — сказала яна і апусціла анучку ў таз з вадой.
    Цырульнік прыйшоў разам са швейцарам. Гэта быў чалавек гадоў пяцідзесяці, з падкручанымі ўверх вусамі. Міс Гэйдж скончыла свае справы і выйшла, а цырульнік намыліў мне шчокі і стаў галіць. Ён рабіў усё вельмі ўрачыста і ўстрымліваўся ад размовы.
    — Што ж вы маўчыце? Расказвайце навіны, — сказаў я.
    — Якія навіны?
    — Усё роўна якія. Што чуваць у горадзе?
    — Зараз вайна, — сказаў ён. — У ворага ўсюды вушы. — Я аглянуўся на яго.
    — Калі ласка, не круціце галавой, — сказаў ён і працягваў галіць. — Я нічога не скажу.
    — Ды што з вамі? — спытаў я.
    — Я італьянец. Я не размаўляю з ворагам.
    Я настойваў. Калі ён вар’ят, то чым хутчэй ён адыме ад мяне брытву, тым лепш. Адзін раз я паспрабаваў разгледзець яго.
    — Сцеражыцеся, — сказаў ён. — Брытва вострая.
    Калі ён скончыў, я заплаціў, што трэба, і дадаў паўліры на чай. Ён вярнуў мне гроіпы.
    — Я не вазьму. Я не на фронце. Але я італьянец.
    — Ідзіце да д’ябла!
    — 3 вашага дазволу, — сказаў ён і загарнуў свае брытвы ў газету. Ён выйшаў, пакінуўшы пяць медных манет на століку каля ложка. Я пазваніў. Увайшла міс Гэйдж.
    — Будзьце ласкавы, паклічце да мяне швейцара.
    — Калі ласка.
    Швейцар прыйшоў. Ён з цяжкасцю стрымліваў смех.
    — Што, гэты цырульнік вар’ят?
    — He, signorino. Ен памыліўся. Ён добра не пачуў, і яму здалося, быццам я сказаў, што вы аўстрыйскі афіцэр.
    — 0, Божа, — сказаў я.
    — Ха-ха-ха, — зарагатаў швейцар. — Вось пацеха! “Калі б ён толькі паваруіпыўся, кажа, я б яму...” — Швейцар правёў пальцам па шыі. — Ха-ха-ха! — Ён ніяк не мог стрымаць смех. — А калі я сказаў яму, што вы не аўстрыец! Ха-ха-ха!
    — Ха-ха-ха, — сказаў я злосна. — Вось была б пацеха, калі б ён перарэзаў мне горла. Ха-ха-ха.
    — Ды не, signorino. He, не. Ён да смерці спалохаўся аўстрыйца. Ха-ха-ха!
    — Ха-ха-ха, — сказаў я. — Пайшлі вон.
    Ён пайшоў, і мне было чуваць, як ён рагоча за дзвярыма. Я пачуў чыесьці крокі ў калідоры. Я аглянуўся на дзверы. Гэта была Кэтрын Барклі.
    Яна ўвайшла ў пакой і падышла да ложка.
    — Добры дзень, мілы! — сказала яна. — Твар яе быў свежы і малады і вельмі прыгожы. Я падумаў, што ніколі не бачыў такога прыгожага твару.
    — Добры дзень! — сказаў я. Як толькі я ўбачыў яе, я зразумеў, што закаханы ў яе. Усё ў мяне перавярнулася. Яна паглядзела на дзверы і ўбачыла, што нікога няма. Тады яна прысела на край ложка, нахілілася і пацалавала мяне. Я прыцягнуў яе да сябе і пацалаваў і адчуў, як б’ецца яе сэрца.
    — Мілая мая, — сказаў я. — Як добра, што вы прыехалі.
    — Гэта было не складана. Вось застацца, мабыць, будзе цяжэй.
    — Вы павінны застацца, — сказаў я. — Вы цуд. — Я быў як вар’ят. Мне не верылася, што яна сапраўды тут, і я моцна прыціскаў яе да сябе.
    — He трэба, — сказала яна. — Вы яшчэ нездаровы.
    — Я здаровы. Хадзі да мяне.
    — He. Вы яшчэ слабы.
    — Ды не, не слабы я. Хадзі.
    — Вы мяне кахаеце?
    — Я цябе вельмі кахаю. Я проста вар’яцею. Ну хадзі ж.
    — Чуеце, як сэрца б’ецца?
    — Што мне сэрца? Я хачу цябе. Я вар’яцею.
    — Вы мяне праўда кахаеце?
    — Перастань гаварыць пра гэта. Хадзі да мяне. Ты чуеш? Хадзі, Кэтрын.
    — Ну, добра, але толькі на хвілінку.
    — Добра, — сказаў я. — Зачыні дзверы.
    — Нельга. Зараз нельга.	.
    — Хадзі. He кажы нічога. Хадзі да мяне.
    Кэтрын сядзела ў крэсле каля ложка. Дзверы ў калідор былі адчынены. Вар’яцтва скончылася, і мне было так добра, як ніколі ў жыцці.
    Яна спытала:
    — Цяпер ты верыш, што я цябе кахаю?
    — Ты мая дарагая, — сказаў я. — Ты застанешся тут. Цябе нікуды не павядуць. Я вар’яцею ад кахання да цябе.
    — Мы павінны быць вельмі асцярожныя. Мы зусім страцілі галаву. Так нельга.
    — Ноччу можна.
    — Мы павінны быць вельмі асцярожныя. Ты павінен быць асцярожным пры чужых.
    — Я буду асцярожны.
    — Ты павінен, абавязкова. Ты добры. Ты мяне кахаепі, праўда?
    — He кажы пра гэта. А то я цябе не адпушчу.
    — Я больш не буду. Ты мусіш мяне адпусціць. Мне пара, мілы, праўда.
    — Вяртайся адразу ж.
    — Я вярнуся, як толькі можна будзе.
    — Да пабачэння.
    — Да пабачэння, мой харошы.
    Яна выйшла. Бачыць Бог, я не хацеў закахацца ў яе. Я ні ў кога не хацеў закахацца. Але, бачыць Бог, я закахаўся і ляжаў на ложку ў міланскім шпіталі, і ўсялякія думкі лезлі мне ў галаву, і мне было вельмі добра, і нарэшце ў пакой увайшла міс Гэйдж.
    — Доктар прыязджае, — сказала яна. — Ён званіў з Кома.
    — Калі ён будзе тут?
    — Ён прыедзе вечарам.
    РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ
    Да вечара нічога не адбылося. Доктар быў ціхі, худзенькі чалавечак, якога вайна, здавалася, выбіла з каляіны. 3 далікатнай і вытанчанай агідай ён дастаў з майго сцягна некалькі дробных стальных асколкаў. Ён скарыстаў мясцовую анестэзію, ці, як ён казаў, “замарож-
    ванне”, ад якога тканкі знямелі і боль не адчуваўся, пакуль зонд, скальпель ці ланцэт не пранікалі глыбей за замарожаны слой. Можна было дакладна вызначыць, дзе гэты слой канчаецца, і хутка далікатнасць доктара скончылася, і ён сказаў, што лепш зрабіць рэнтген. Зандзіраванне нічога не дае, сказаў ён.
    Рэнтгенаўскі кабінет быў у Ospedale Maggiore1, і доктар, які рабіў прасвечванне, быў шумны, лоўкі і вясёлы. Пацыента падтрымлівалі за плечы, так што ён сам мог бачыць на экране самыя вялікія іншародныя целы. Здымкі павінны былі прыслаць потым. Доктар запрасіў мяне напісаць у яго запісной кніжцы маё імя, полк і што-небудзь на памяць. Ён абвясціў, што ўсё іншароднае — агіднасць, мярзоцце, брыдота. Аўстрыйцы проста сукіны дзеці. Колькі я забіў? Я не забіў ніводнага, але мне вельмі хацелася сказаць яму прыемнае, і я сказаў, што забіў процьму аўстрыйцаў. Са мной была міс Гэйдж, і доктар абняў яе за талію і сказаў, што яна прыгажэйшая за Клеапатру. Ці зразумела яна? Клеапатра — былая егіпецкая царыца. Але, як Бог Святы, яна болып цудоўная.
    Санітарная машына адвезла нас назад у шпіталь, і праз нейкі час, пасля шматлікіх вандровак з насілак на насілкі, я нарэшце апынуўся ўверсе, на сваім ложку. Пасля абеду прыбылі здымкі; доктар паабяцаў, што, як Бог Святы, яны будуць гатовыя пасля абеду, і стрымаў слова. Кэтрын Барклі паказала мне здымкі. Яны былі ў чырвоных канвертах, і яна дастала іх з канвертаў, і мы разам разглядалі іх на святло.
    — Гэта правая нага, — сказала яна і паклала здымак зноў у канверт. — А гэта левая.
    — Пакладзі іх куды-небудзь, — сказаў я, — а сама хадзі да мяне.
    — Нельга, — сказала яна. — Я прыйшла толькі на хвілінку, паказаць табе здымкі.
    Яна пайшла, і я застаўся адзін. Дзень быў гарачы, і мне вельмі надакучыла ляжаць на ложку. Я папрасіў швейцара купіць мне газеты, усе газеты, якія толькі можна дастаць.
    Пакуль я чакаў яго, у пакой увайшлі тры доктары. Я даўно заўважыў, што дактары, якім не хапае вопыту, схільны прасіць адзін у аднаго дапамогі і парады. Док-
    Галоўны шпіталь (італ.).
    тар, які не можа як след выразаць вам апендыкс, пашле вас да іншага, які не здолее толкам выдаліць вам гланды. Гэтыя тры доктары былі такія.
    — Вось наш малады чалавек, — сказаў шпітальны доктар, той, у якога былі далікатныя рухі.
    — Добры дзень, — сказаў высокі, худы доктар з барадой. Трэці, які трымаў у руках рэнтгенаўскія здымкі ў чырвоных канвертах, нічога не сказаў.
    — Здымем павязкі? — запытальна прамовіў барадаты доктар.
    — Вядома. Здыміце, калі ласка, павязкі, сястра, — звярнуўся шпітальны доктар да міс Гэйдж.
    Міс Гэйдж зняла павязкі. Я паглядзеў на свае ногі. Калі я ляжаў у палявым шпіталі, яны былі падобныя на заветралы мясны фарш. Цяпер яны былі пад скарынкай, і калена распухла і балела, а лытка абмякла, але гною не было.
    — Вельмі чыста, — сказаў шпітальны доктар. — Вельмі чыста і добра.
    — Гм, — сказаў барадаты доктар. Трэці ўрач зірнуў цераз плячо шпітальнага доктара.
    — Сагніце, калі ласка, калена, — сказаў барадаты.
    — He магу.
    — Праверым сустаў? — запытальна прамовіў барадаты доктар. У яго рукаве, акрамя трох зорачак, была яшчэ палоска. Гэта азначала, што ён мае чын капітана медыцынскай службы.
    — Вядома, — сказаў шпітальны доктар. Удвух яны асцярожна ўзяліся за маю правую нагу і сталі згінаць яе.
    — Баліць, — сказаў я.
    — Так, так. Яшчэ крыху.
    — Хопіць. Далей не ідзе, — сказаў я.
    — Функцыя не поўная, — сказаў барадаты. Ён выпрастаўся. — Дазвольце яшчэ раз зірнуць на здымкі, доктар. — Трэці доктар падаў яму адзін са здымкаў. — He. Левую нагу, калі ласка.
    — Гэта левая нага, доктар.
    — Праўда. Я глядзеў не з таго боку. — Ён вярнуў здымак. Другі здымак ён разглядваў некалькі хвілін. — Бачыце, доктар? — Ён паказаў на адно з іншародных цел, якое выразна бачылася на святле. Яны разглядалі здымак яшчэ некалькі хвілін.
    — Я магу сказаць толькі адно, — сказаў барадаты доктар у чыне капітана. — Гэта пытанне часу. Месяцы тры, а мо і паўгода.
    — Безумоўна, бо павінна сабрацца зноў сінавіяльная вадкасць.
    — Вядома. Гэта пытанне часу. Я не магу ўскрыць такі каленны сустаў, перш чым вакол утворыцца капсула.
    — Цалкам падзяляю вашу думку, доктар.
    — Навошта паўгода? — спытаў я.
    — Паўгода, каб вакол асколка ўтварылася капсула і можна было без рызыкі ўскрыць каленны сустаў.
    — Я гэтаму не веру, — сказаў я.
    — Вы хочаце зберагчы нагу, малады чалавек?