• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    — Як вы сябе адчуваеце, Франка?
    — Нічога.
    Ён сеў побач са мной. У гэты час коўдра, якой быў завешаны ўваход на пункт, адхінулася, і адтуль выйшлі два санітары і з імі высокі англічанін. Ён падвёў іх да мяне.
    — Вось амерыканскі tenente, — сказаў ён па-італьянску.
    — Я магу пачакаць, — сказаў я. — Тут ёсць болып цяжкія параненыя. Мне не так блага.
    — Ну, ну, добра, — сказаў ён, — не трэба строіць з сябе героя. — Затым па-італьянску: — Падымайце асцярожна, асабліва ногі. Яму вельмі баліць. Гэта законны сын прэзідэнта Вільсана.
    Яны паднялі мяне і ўнеслі ў памяшканне пункта. На
    ўсіх сталах ішлі аперацыі. Маленькі галоўны ўрач сурова азірнуўся на нас. Ён пазнаў мяне і памахаў мне шчыпцамі:
    — Са va bien?1.
    — Са va2.
    — Гэта я яго прынёс, — сказаў высокі англічанін паітальянску. — Адзіны сын амерыканскага пасла. Ён паляжыць тут, пакуль вы ім зоймецеся. А пасля я першым рэйсам адвязу яго. — Ён схіліўся да мяне. Я пагляджу, каб вам выправілі дакументы, тады справа пойдзе хутчэй. — Ён нагнуўся, каб прайсці ў дзвярах, і выйшаў. Галоўны ўрач развёў шчыпцы і кінуў іх у таз. Я назіраў за яго рухамі. Зараз ён накладваў павязку. Пасля санітары знялі параненага са стала.
    — Давайце мне амерыканскага tenente, — сказаў адзін з дактароў.
    Мяне паднялі і паклалі на стол. Ён быў цвёрды і слізкі. Вакол было мноства моцных пахаў, пахі лякарстваў і салодкі пах крыві. 3 мяне знялі штаны, і доктар пачаў дыктаваць фельчару-асістэнту, працягваючы працу:
    — Шматлікія паверхневыя раненні левага і правага бядра, левага і правага калена, правай ступні. Глыбокія раненні правага калена і ступні. Рваныя раны на галаве (ён уставіў зонд: “Балюча?” — “О-о-о, д’ябал! Баліць!”) з магчымай трэшчынай чарапной касці. Паранены на баявым пасту. — Так ва ўсякім разе вас не аддадуць пад ваенна-палявы суд за знарочыстае членашкодніцтва, — сказаў ён. — Хочаце глыток каньяку? Як гэта вам наогул собіла? Захацелася скончыць жыццё самазабойствам? Дайце мне супрацьслупняковую сываратку і адзначце на картачцы крыжыкам абедзве нагі. Так, дзякуй. Зараз я крыху вычышчу, прамыю і зраблю вам перавязку. У вас добра згортваецца кроў.
    Асістэнт, падымаючы вочы ад карткі:
    — Чым прычынены раненні?
    Доктар:
    — Чым гэта вас?
    Я, з заплюшчанымі вачыма:
    — Мінай.
    Доктар, нешта робячы, што прычыняе востры боль, і разразаючы тканкі:
    ' Нуяк, нічога? (франц.) ' Нічога (франц.).
    — Вы ўпэўнены?
    Я, стараючыся ляжаць спакойна і адчуваючы, як у жываце ў мяне нешта дрыжыць, калі скальпель уразаецца ў цела:
    — Здаецца, так.
    Доктар убачыў нешта, што яго зацікавіла:
    — Асколкі непрыяцельскай міны. Калі хочаце, я яіччэ прайду зондам з гэтага боку, але ў гэтым няма патрз'бы. Зараз я змажу тут і... Што, пячэ? Ну, гэта дробязь у параўнанні з тым, што будзе пасля. Боль яшчэ не пачаўся. Прынясіце яму кілішак каньяку. Шок прытупляе адчуванне болю. Аднак баяцца вам не трэба, калі толькі не будзе заражэння, а гэта зараз здараецца рэдка. Як ваша галава?
    — О, Божа! — сказаў я.
    — Тады лепш не піце шмат каньяку. Калі ёсць трэшчына, можа пачацца запаленне, а гэта нам не патрэбна. Што, вось тут — баліць?
    Я ўспацеў.
    — 0, Божа! — сказаў я.
    — Відаць, усё-ткі ёсць трэшчына. Я зараз забінтую, a вы не круціце галавой.
    Ён пачаў перавязваць, рукі яго рухаліся вельмі хутка, і перавязка атрымлівалася тугая і моцная.
    — Ну вось, шчаслівай дарогі, і Vive la France!1.
    — Ён амерыканец, — сказаў другі доктар.
    — А мне здалося, што вы сказалі: француз. Ён гаворыць па-французску, — сказаў доктар. — Я ведаў яго і раней. Я заўсёды думаў, што ён француз. — Ён выпіў паўкілішка каньяку. — Ну, давайце што-небудзь болып сур’ёзнае. I падрыхтуйце яшчэ супрацьслупняковую сываратку. — Ён памахаў мне рукой. Мяне паднялі і панеслі; коўдра, якая служыла занавескай, мазнула мне па твары. Калі мяне паклалі, фельчар-асістэнт стаў каля мяне на калені.
    — Прозвішча? — спытаў ён амаль шэптам. — Імя? Узрост? Чын? Месца нараджэння? Якая часць? Які корпус? — і гэтак далей. — Непрыемна, што вам і галаву зачапіла, tenente. Але зараз вам, відаць, ужо лягчэй. Я адпраўлю вас на англійскай санітарнай машыне.
    — Мне добра, — сказаў я. — Я вельмі вам удзячны.
    1 Няхай жыве Францыя! (0ранц.)
    Боль, пра які казаў доктар, пачаўся, і ўсё, што адбывалася навокал, страціла сэнс і значэнне. Неўзабаве пад’ехала англійская машына, мяне паклалі на насілкі, затым паднялі насілкі на ўзровень кузава і засунулі ўнутр. Побач былі яшчэ насілкі, і на іх ляжаў чалавек, увесь твар якога быў забінтаваны, толькі нос, зусім васковы’, тырчаў з бінтоў. Ён цяжка дыхаў. Яшчэ двое насілак паднялі і прасунулі ў раменныя лямкі зверху. Высокі шафёр-англічанін падышоў і зазірнуў унутр. — Я паеду паціху, — сказаў ён. — Пастараюся вас не турбаваць. — Я адчуваў, як завялі матор, адчуваў, як шафёр залез на пярэдняе сядзенне, адчуваў, як ён выключыў тормаз і даў хуткасць. Затым мы паехалі. Я ляжаў нерухома і не супраціўляўся болю.
    Калі пачаўся пад’ём, машына збавіла хуткасць, часам яна спынялася, часам давала задні ход на павароце, нарэшце даволі хутка паехала ўгару. Я адчуў, як нешта Ka­nae зверху. Спачатку капалі рэдкія кроплі, затым пацёк струменьчык. Я паклікаў шафёра. Ён спыніў машыну і павярнуўся да акенца.
    — ІПто здарылася?
    — У параненага нада мной крывацёк.
    — Да перавала засталося нядоўга. Я адзін не дастану насілкі.
    Машына паехала зноў. Струменьчык усё цёк. У цемры я не бачыў, дзе ён сачыўся цераз брызент. Я паспрабаваў адсунуцца ўбок, каб не трапляла на мяне. Там, дзе мне нацякло на сарочку, было цёпла і ліпка. Я змёрз, і нага балела так моцна, што мяне ванітавала. Крыху пазней струменьчык пацёк павольней, пасля зноў сталі капаць кроплі, і я пачуў і адчуў, як брызент насілак пачаў варушыцца, нібыта чалавек там хацеў легчы ямчэй.
    — Ну, як там? — спытаў англічанін, павярнуўшыся. — Мы ўжо даехалі.
    — Мне здаецца, ён памёр, — сказаў я.
    Кроплі падалі вельмі рэдка, як падае вада з ледзяша пасля захаду сонца. Было холадна ноччу ў машыне, якая ехала ўгару. На пасту санітары дасталі насілкі і замянілі на іншыя, і мы паехалі далей.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ
    У палаце палявога шпіталя мне сказалі, што пасля абеду да мяне зойдзе наведвальнік. Дзень быў гарачы, і ў пакоі было шмат мух. Мой веставы нарэзаў папяровых палос і, прывязаўшы іх да палкі, махаў, адганяючы мух. Я назіраў, як яны садзіліся на столь. Калі ён перастаў махаць і заснуў, яны ўсе зляцелі ўніз, і я здзьмухваў іх, і ў рэшце рэшт закрыў твар рукамі, і таксама заснуў. Было вельмі горача, і калі я прачнуўся, у мяне свярбелі ногі. Я разбудзіў веставога, і ён паліў мне на павязкі мінеральнай вадой. Пасцель стала сырой і не такой гарачай. Тыя з нас, хто не спаў, перагаворваліся цераз усю палату. Час пасля абеду быў самы спакойны. Раніцай тры санітары і доктар падыходзілі да кожнага ложка па чарзе, падымалі ляжачага на ёй і адносілі ў перавязачную, каб можна было паправіць пасцель, пакуль яму рабілі перавязку. Падарожжа ў перавязачную было не надта прыемным, але я тады не ведаў, што можна паправіць пасцель, не падымаючы чалавека. Мой веставы выліў усю ваду, і пасцель стала халаднаватай і прыемнай, і я якраз казаў яму, у якім месцы пачухаць мне падэшвы, каб зняць сверб, калі адзін з дактароў прывёў у палату Рынальдзі. Ён увайшоў вельмі хутка і нахіліўся над ложкам і пацалаваў мяне. Я заўважыў, што ён у пальчатках.
    — Ну, як справы, бэбі? Як вы сябе адчуваеце? Вось вам... — Ён трымаў у руках бутэльку каньяку. Веставы прынёс яму стул, і ён сеў. — I япічэ прыемная навіна. Вы прадстаўлены да ўзнагароды. Разлічвайце на сярэбраны медаль, але, магчыма, атрымаецца толькі бронзавы.
    — За што?
    — Вы ж сур’ёзна паранены. Кажуць так: калі вы дакажаце, што здзейснілі подзвіг, атрымаеце сярэбраны. A калі не, будзе бронзавы. Раскажыце мне падрабязна, што адбылося. Здзейснілі подзвіг?
    — He, — сказаў я. — Калі разарвалася міна, я еў сыр.
    — He дурыце. He можа быць, каб вы не здзейснілі якінебудзь подзвіг альбо да таго, альбо пасля. Добра падумайце.
    — Нічога не здзяйсняў.
    — Нікога не пераносілі на плячах, калі ўжо былі паранены? Гардзіні кажа, што вы перанеслі на плячах некалькі чалавек, але галоўны ўрач першага паста заявіў, што гэта немагчыма. А падпісаць прадстаўленне да ўзнагароды павінен ён.
    — Нікога я не насіў. Я не мог варушыцца.
    — Гэта няважна, — сказаў Рынальдзі.
    Ён зняў пальчаткі.
    — Усё-ткі мы, відаць, даб’ёмся сярэбранага. Мо вы адмовіліся прыняць медыцынскую дапамогу раней за іншых?
    — He надта рашуча.
    — Гэта няважна. А ваша раненне? А мужнасць, якую вы праявілі? Вы ж увесь час прасіліся на перадавую. Да таго ж аперацыя закончылася паспяхова.
    — Значыць, раку ўдалося фарсіраваць?
    — Яшчэ як удалося! Захоплена каля тысячы палонных. Так сказана ў бюлетэні. Вы бачылі яго?
    — He.
    — Я вам прынясу. Гэта выдатны coup de main1.
    — А як там у вас?
    — Выдатна. Усё выдатна. Усе ганарацца вамі. Раскажыце ж мне, як усё было. Я ўпэўнены, што вы атрымаеце сярэбраны. Ну, расказвайце. Расказвайце ўсё па парадку. — Ён памаўчаў у роздуме. — Мо вы яшчэ і англійскі медаль атрымаеце. Там быў адзін англічанін. Я ўбачу яго, спытаю, ці згодзіцца ён пагаварыць пра вас. Што-небудзь ён, напэўна, здолее зрабіць. Баліць моцна? Выпіце. Веставы, прынясіце штопар. Паглядзелі б вы, як я выразаў аднаму пацыенту тры метры тонкіх кішак. Пра гэта варта напісаць у “Ланцэт”. Вы зробіце пераклад, і я пашлю ў “Ланцэт”. Я ўдасканальваюся з кожным днём. Мой бедны бэбі, а як ваша самаадчуванне? Дзе ж гэты чортаў штопар? Вы гэткі цярплівы і ціхі, што я забываюся пра вашу рану. — Ён пляснуў пальчаткамі па краю ложка.
    — Вось штопар, signor tenente, — сказаў веставы.
    — Адкаркуйце бутэльку. Прынясіце шклянку. Выпіце, бэбі. Як ваша галава? Я глядзеў гісторыю хваробы. Трэшчыны няма. Гэты доктар з першага паста проста канавал. Я ўсё зрабіў бы так, што вы не адчулі б болю. У мяне ніхто не адчувае болю. Я так працую. 3 кожным днём я працую ўсё лепш і лепш. Вы мне даруйце, бэбі, што я так шмат балбачу. Я перажываю, што ў вас сур’ёзная рана. Ну, піце, добры каньяк. Пятнаццаць лір бутэлька. Мусіць быць добры. Пяць зорачак. Проста адсюль я пайду да гэтага англічаніна, і ён даб’ецца для вас англійскага медаля.