• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    1 Панлейтэнант (італ.).
    пункт і затым размяшчэнне па шпіталях, указаных у дакументах, у значнай ступені залежаць ад мяне. Але, відаць, мая прысутнасць тут альбо адсутнасць не мела значэння.
    — Ці былі нейкія цяжкасці з дэталямі? — спытаў я ў старшага механіка.
    — He.
    — Дзе зараз склад паліва?
    — Усё там жа.
    — Цудоўна, — сказаў я, вярнуўся ў памяшканне і выпіў яшчэ адзін кубак кавы ў афіцэрскай сталовай. Кава была светла-шэрага колеру, салодкая ад згушчонага малака. За акном быў цудоўны вясенні ранак. Ужо з’явілася тое адчуванне сухасці ў носе, якое абяцае, што дзень будзе гарачы. Тым днём я аб’язджаў пасты ў гарах і вярнуўся ў горад ужо надвячоркам.
    Справы, як бачна, за час маёй адсутнасці паправіліся. Я чуў, што хутка чакаецца пераход у наступленне. Дывізія, якую мы абслугоўвалі, павінна была ісці ў атаку ў вярхоўі ракі, і маёр сказаў мне, каб я паклапаціўся пра пасты на час атакі. Атакуючыя часці павінны былі перайсці раку вышэй цясніны і рассыпацца па горным схіле. Пасты для машын трэба было выбраць як мага бліжэй да ракі і трымаць пад прыкрыццём. Вызначыць для іх месцы павінна была, вядома, пяхота, але лічылася, што план распрацоўваем мы. Гэта была адна з тых умоўнасцяў, якія ствараюць у вас ілюзію ваеннай дзейнасці.
    Я быў увесь у гразі і лыле і пайшоў у свой пакой, каб памыцца. Рынальдзі сядзеў на ложку з англійскай граматыкай Хюга ў руках. Ён быў у поўнай форме, на ім былі чорныя чаравікі, і валасы яго блішчалі.
    — Цудоўна, — сказаў ён, калі ўбачыў мяне. — Вы пойдзеце са мной у госці да міс Барклі.
    — He.
    — Так. Вы пойдзеце, бо я вас прашу, і глядзіце, каб вы ёй спадабаліся.
    — Ну, ладна. Дайце толькі трохі пабрыцца.
    — Памыйцеся і ідзіце як ёсць.
    Я памыўся, прыгладзіў валасы, і мы сабраліся ісці.
    — Пачакайце, — сказаў Рынальдзі, — напэўна, не зашкодзіць выпіць. — Ён адчыніў свой куфэрак і дастаў бутэльку.
    — Толькі не стрэга, — сказаў я.
    — He. Грапа.
    — Добра.
    Ён наліў дзве шклянкі, і мы чокнуліся, адтапырыўшы ўказальныя пальцы. Грапа была вельмі моцная.
    — Яшчэ па адным?
    — Давай, — сказаў я. Мы выпілі другую шклянку грапы. Рынальдзі схаваў бутэльку, і мы спусціліся ўніз. Было горача ісці па горадзе, але сонца ўжо заходзіла, і было прыемна. Англійскі шпіталь знаходзіўся ў вялікай віле, збудаванай нейкім немцам перад вайной. Міс Барклі была ў садзе. 3 ёй была яшчэ адна сястра. Мы ўбачылі за дрэвамі іхнія белыя форменныя ўборы і пайшлі проста да іх. Рынальдзі па-вайсковаму прывітаў іх. Я таксама, але больш стрымана.
    — Дзень добры, — сказала міс Барклі. — Вы, здаецца, не італьянец?
    — He.
    Рынальдзі размаўляў з другой сястрой. Яны смяяліся.
    — Як дзіўна — служыць у італьянскай арміі.
    — Уласна, гэта не армія. Гэта толькі санітарны атрад.
    — Усё адно дзіўна. Навошта вы гэта зрабілі?
    — He ведаю, — адказаў я. — Ёсць рэчы, якія нельга вытлумачыць.
    — Хіба? А мяне заўсёды вучылі, што такіх рэчаў няма.
    — Гэта вельмі цікава.
    — Мы абавязкова мусім весці такую гаворку?
    — He, — сказаў я.
    — Дзякуй Богу.
    — ІПто гэта ў вас за кіёк? — спытаў я.
    Міс Барклі была даволі высокая. Яна была ў белай сукенцы, якую я палічыў за форму міласэрнай сястры, бландзінка з залацістай скурай і шэрымі вачыма. Яна здавалася мне вельмі прыгожай. У руках яна трымала тонкі ратангавы кіёк, нешта накшталт цацачнага стэка.
    — Гэта — аднаго афіцэра, ён быў забіты ў мінулым годзе.
    — і быў вельмі слаўны. Я павінна была выйсці за яго замуж, а яго забілі на Соме.
    — Там была сапраўдная разня.
    — Вы там былі?
    — He.
    — Мне расказвалі, — сказала яна. — Тут вайна зусім іншая. Мне прыслалі гэты кіёчак. Яго маці прыслала. Яго аддалі разам з ягонымі рэчамі.
    — Вы доўга былі заручаны?
    — Восем гадоў. Мы разам выраслі.
    — Чаму ж вы не выйшлі за яго раней?
    ■— Сама не ведаю, — сказала яна. — Вельмі неразумна. Гэта я, ва ўсякім выпадку, магла для яго зрабіць. Але я думала, што так яму будзе горай.
    — Разумею.
    — Вы каго-небудзь кахалі?
    — He, — сказаў я.
    Мы селі на лаўку, і я паглядзеў на яе.
    — У вас прыгожыя валасы, — сказаў я.
    — Вам падабаюцца?
    — Вельмі.
    — Я хацела іх адрэзаць, калі ён памёр.
    — Што вы.
    — Мне хацелася што-небудзь зрабіць дзеля яго. Я не надавала ўвагі гэткім рэчам; калі б ён захацеў, ён мог атрымаць усё. Ён мог бы атрымаць усё, што захацеў бы, калі б я толькі разумела. Я выйшла б за яго замуж альбо проста так. Зараз я ўсё гэта разумею. Але тады ён збіраўся на вайну, а я нічога не разумела.
    Я маўчаў.
    — Я тады наогул нічога не разумела. Я думала, што так для яго будзе горай. Я думала, мо ён не здолее перажыць гэта. А пасля яго забілі, і зараз усё скончана.
    — Хто ведае.
    — Так, праўда,.— сказала яна. — Зараз усё скончана.
    Мы азірнуліся на Рынальдзі, які размаўляў з другой сястрой.
    — Як яе зваць?
    — Фергюсон. Элен Фергюсон. Ваш сябар, здаецца, урач?
    — Так, ён добры доктар.
    — Гэта вельмі прыемна. Так рэдка сустрэнеш добрага доктара ў прыфрантавой паласе. Гэта ж прыфрантавая паласа, праўда?
    — Вядома.
    — Бязглузды фронт, — сказала яна. — Але тут вельмі прыгожа. А наступленне будзе?
    — Так.
    — Тады ў нас будзе работа. Зараз ніякай работы няма.
    — Вы даўно працуеце сястрой?
    — 3 канца пятнаццатага года. Я пайшла разам з ім. Помню, я была захоплена неразумнай думкай, што ён
    трапіць у той шпіталь, дзе я працавала. Паранены шабельным ударам, з павязкай вакол галавы. Альбо з прастрэленым плячом. Нешта рамантычнае.
    — Тут самы рамантычны фронт, — сказаў я.
    — Так, — сказала яна. — Людзі не ўяўляюць, што такое вайна ў Францыі. Калі б яны ўяўлялі, гэта не магло б працягвацца. Ён не быў паранены шабельным ударам. Яго разарвала на кавалкі.
    Я маўчаў.
    — Вы лічыце, гэта будзе доўжыцца вечна?
    — He.
    — А што адбудзецца?
    — Дзе-небудзь сарвецца.
    — Мы сарвёмся. Мы сарвёмся ў Францыі. Нельга наладжваць такія рэчы, як на Соме, і не сарвацца.
    — Тут не сарвецца, — сказаў я.
    — Вы лічыце?
    — Так. Мінулым летам усё ішло ўдала.
    — Можа сарвацца, — сказала яна. — Усюды можа сарвацца.
    — I ў немцаў таксама.
    — He, — сказала яна. — He думаю.
    Мы падышлі да Рынальдзі і міс Фергюсон.
    — Вы любіце Італію? — пытаўся Рынальдзі ў міс Фергюсон па-англійску.
    — Тут няблага.
    — He разумею, — Рынальдзі паківаў галавой.
    — Abbastanza bene1, — пераклаў я. Ён паківаў галавой.
    — Гэта нядобра. Вы любіце Англію?
    — He вельмі. Я шатландка.
    Рынальдзі запытальна зірнуў на мяне.
    — Яна шатландка, і таму болып за Англію любіць Шатландыю, — сказаў я па-італьянску.
    — Але ж Шатландыя — Англія.
    Я пераклаў яго словы міс Фергюсон.
    — Рав encore3, — сказала міс Фергюсон.
    — Яшчэ не?
    — I ніколі не будзе. Мы не любім англічан.
    — He любіце англічан? He любіце міс Барклі?
    ' Няблага (/тал.).
    ' Яшчэ ве (італ.).
    — Ну, гэта зусім іншае. Нельга разумець так літаральна.
    КрЬіху пачакаўшы мы развіталіся і разышліся. Па дарозе дамоў Рынальдзі сказаў:
    — Вы спадабаліся міс Барклі болып, чым я. Гэта ясна, як дзень. Але тая шатландка таксама нічога.
    — Так, — сказаў я. Я не звярнуў на яе ўвагі. — Яна вам падабаецца?
    — He, — сказаў Рынальдзі.
    РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
    На наступны дзень я зноў пайшоў да міс Барклі. Яе не было ў садзе, і я збочыў да таго ўваходу на вілу, куды пад’язджалі санітарныя машыны. Калі ўвайшоў, я ўбачыў старшую сястру шпіталя, якая сказала мне, што міс Барклі на дзяжурстве.
    — Вайна...
    Я сказаў, што ведаю.
    — Вы той самы амерыканец, які служыць у італьянскай арміі? — спытала яна.
    — Так, мэм.
    — Як гэта здарылася? Чаму вы не пайшлі да нас?
    — Сам не ведаю, — сказаў я. — А можна мне зараз перайсці да вас?
    — Баюся, што зараз нельга. Скажыце, чаму вы пайшлі ў італьянскую армію?
    — Я жыў у Італіі, — сказаў я, — і я гавару па-італьянску.
    — О! — сказала яна. — Я вывучаю італьянскую мову. Вельмі прыгожая мова.
    — Кажуць, што яе можна вывучыць за два тыдні.
    — Не-е, я не вывучу за два тыдні. Я займаюся ўжо некалькі месяцаў. Калі хочаце яе ўбачыць, можаце зайсці пасля сямі гадзін. Яе тады заменяць. Але не прыводзьце з сабой розных італьянцаў.
    — Нягледзячы на прыгожую мову?
    — Так. Нягледзячы нават на прыгожыя мундзіры.
    — Да сустрэчы, — сказаў я.
    — A rividerci, tenente1.
    — A rividerla. — Я казырнуў i выйшаў. Нельга ка-
    Дя пабачэння, лейтэнант (італ.).
    зыраць чужаземцам так, як гэта робяць у Італіі, і не адчуваць разгубленасці. Італьянская манера казыраць, відаць, не разлічана на экспарт.
    Дзень быў гарачы. Ранкам я ездзіў у вярхоўе ракі, да перадмаставога ўмацавання ля Плавы. Адтуль павінна пачацца наступленне. У мінулым годзе прасоўвацца па тым беразе было немагчыма, бо толькі адна дарога вяла ад перавалу да пантоннага моста і яна амаль цэлую мілю была адкрыта для кулямётнага і гарматнага агню. Акрамя таго, яга была недастаткова шырокая, каб увабраць увесь неабходны для наступлення транспарт, і аўстрыйцы маглі наладзіць там сапраўдную разню. Але італьянцы перайшлі раку і прасунуліся па беразе ў абодва бакі, такім чынам яны ўтрымлівалі зараз на аўстрыйскім беразе ракі паласу на паўтары мілі. Гэта давала ім небяспечную перавагу, і аўстрыйцам нельга было дапускаць, каб яны замацаваліся там. Я думаю, тут выяўлялася агульная цярпімасць, бо другое перадмаставое ўмацаванне, якое ніжэй па рацэ, усё яшчэ заставалася ў руках аўстрыйцаў. Аўстрыйскія акопы былі ніжэй, на схіле гары, толькі за некалькі ярдаў ад італьянскіх пазіцый. Раней на беразе быў гарадок, але яго размалаціла на трэскі. Крыху далей былі руіны чыгуначнай станцыі і разбураны мост, які нельга было адрамантаваць і скарыстоўваць, бо за ім можна было назіраць з усіх бакоў.
    Я праехаў па вузкай дарозе ўніз да ракі, пакінуў машыну на перавязачным пункце пад выступам пагорка, пераправіўся цераз пантонны мост, захінуты рогам гары, і абышоў акопы на месцы разбуранага гарадка і ля падножжа схіла. Усе былі ў бліндажах. Я ўбачыў складзеныя напагатове ракеты, якімі карысталіся для выкліку агнявой падтрымкі артылерыі альбо для сігналізацыі, калі была перарвана сувязь. Было ціха, горача і брудна. Я паглядзеў цераз драцяныя загароды на аўзтрыйскія пазіцыі. Нікога не было відаць. Я выпіў са знаёмым капітанам у адным з бліндажоў і цераз мост вярнуўся назад.
    Дабудоўвалася новая шырокая дарога, якая перавальвала праз гару і зігзагамі спускалася да моста. Наступленне павінна было пачацца, як толькі гэтая дарога будзе дабудавана. Яна ішла па лесе, крута выгінаючыся. План быў такі: усё падвозіць па новай дарозе, а пасля грузавікі і вазы, санітарныя машыны з параненымі і ўвесь зваротны транспарт накіроўваць па старой вузкай дарозе. Перавязачны пункт знаходзіўся на аўстрыйскім беразе пад