• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    — He, — сказаў я. — Ён ледзь не забіў сваю маці.
    — Ён не вінаваты ў гэтым. Хіба вы не хацелі хлопчыка?
    — He, — сказаў я.
    Доктар усё вазіўся з ім. Ён падняў яго за ногі і пляскаў. Зараз я мог увайсці і паглядзець. Я ўвайшоў праз дзверы, якія вялі на галерэю, і спусціўся на некалькі прыступак. Сёстры, якія сядзелі ля бар’ера, зрабілі мне знак спусціцца да іх. Я пакруціў галавой. Мне добра было відаць з майго месца.
    Я падумаў, што Кэтрын памерла. Яна здавалася мёртвай. Яе твар, тая частка, якую я мог бачыць, быў шэры. Там унізе, пад лямпай, доктар зашываў шырокую, доўгую, з тоўстымі берагамі, рассунутую пінцэтамі рану. Другі доктар у масцы даваў наркоз. Дзве сястры ў масках падавалі інструменты. Гэта нагадвала карціну, дзе адлюстравана інквізіцыя. Я ведаў, іпто я мог быць там і бачыць усё, але я быў рады, што не бачыў. Верагодна, я не мог бы глядзець, як рабілі разрэз, але зараз я глядзеў, як берагі раны злучаліся ў шырокі рубец пад хуткімі, лоўкімі з выгляду шыўкамі, якія нагадвалі працу краўца, і я быў рады. Калі берагі раны злучыліся зусім, я выйшаў у калідор і зноў стаў хадзіць туды-сюды. Неўзабаве выйшаў доктар.
    — Ну, як яна?
    — Нічога. Вы глядзелі?
    Ён быў стомлены.	;
    — Я бачыў, як вы зашывалі. Мне здалося, што разрэз надта доўгі.
    — Вы так думаеце?
    — Ага. Пазней шрам разгладзіцца?
    — Вядома.
    Неўзабаве выкацілі насілкі і вельмі хутка павезлі іх па калідорах да ліфта. Я пайшоў побач. Кэтрын стагнала. Унізе, у палаце, яе паклалі на ложак. Я сеў на стул у нагах ложка. Сястра была ўжо ў палаце. Я стаў ля пасцелі. У палаце было цёмна. Кэтрын падала руку.
    — Ты тут, любы? — сказала яна. Голас у яе быў вельмі слабы і стомлены.
    — Тут, дарагая.
    — Як дзіця?
    — Ш-ш, не размаўляйце, — сказала сястра.
    — Хлопчык. Ён доўгі, і тоўсты, і цёмны.
    — У яго ўсё нармальна?
    — Так, — сказаў я. — Цудоўнае хлапчанё.
    Я бачыў, што сястра неяк дзіўна паглядзела на мяне.
    — Я страшна стамілася, — сказала Кэтрын. — I ўсё ў мяне так баліць! А на каго ён падобны?
    — Ён падобны на абадранага труса са зморшчаным старэчым тварам.
    — Вы лепей выйдзіце, — сказала сястра. — Madame Генры нельга размаўляць.
    — Я пабуду ў калідоры, — сказаў я.
    — Ідзі паеш.
    — He. Я пабуду ў калідоры.
    Я пацалаваў Кэтрын. Твар у яе быў зусім шэры, спакутаваны і стомлены.
    — Ці можна вас на хвілінку, — папрасіў я сястру. Яна выйшла разам са мной у калідор. Я крыху адышоўся ад дзвярэй.
    — Што з дзіцём? — спытаў я.
    — А вы хіба не ведаеце?
    — He.
    — Яно было нежывое.
    — Яно было мёртвае?
    — У яго не змаглі выклікаць дыханне. Пупавіна абкруцілася вакол шыі.
    — Значыць, яно мёртвае?
    — Так. Вельмі шкада. Такое выдатнае вялікае дзіця. Я думала, вы ведаеце.
    — He, — сказаў я. — Вы ідзіце туды, да madame.
    Я сеў на стул ля століка, на якім збоку ляжалі начэпленыя на дрот справаздачы сясцёр, і паглядзеў у акно. Я нічога не бачыў, акрамя цемры і дажджу, які перасякаў светлую паласу ад акна. Дык вось у чым справа! Дзіця было мёртвае. Вось чаму ў доктара быў такі стомлены выгляд. Але навошта тады яны рабілі ўсё гэта з ім там, у пакоі? Відаць, спадзяваліся, што ў яго з’явіцца дыханне і яно ажыве. Я не быў рэлігійны, але я ведаў, што яго трэба ахрысціць. А калі яно наогул ні разу не ўздыхнула? Гэта ж так. Яно зусім не жыло. Толькі ў Кэтрын. Я часта адчуваў, як яно там варочаецца. А апошнімі днямі не. Мо яно яшчэ тады задыхнулася? Беднае дзіця! Шкада, што я сам не задыхнуўся так, як яно. He, не шкада. Хоць тады не давялося б прайсці праз усе гэтыя смерці. Зараз памрэ Кэтрын. Вось чым усё канчаецца. Смерцю. He ведаеш нават, навошта ўсё гэта. He паспяваеш даведацца. Цябе проста шпурляюць у жыццё і гавораць табе правілы, і адразу ж, як толькі цябе застаюць знянацку, цябе заб’юць. Альбо заб’юць нізавошта, як Аймо. Альбо заразяць сіфілісам, як Рынальдзі. Але рана ці позна цябе
    заб’юць. У гэтым ты можаш быць упэўнены. Сядзі і чакай, і цябе заб’юць.
    Аднойчы на прывале ў лесе я паклаў у касцёр корч, які кішэў мурашкамі. Калі ён загарэўся, мурашкі выпаўзлі вонкі і спачатку рушылі на сярэдзіну, дзе быў агонь, пасля павярнулі і пабеглі да канца карча. Калі на канцы іх набралася занадта шмат, яны пачалі падаць у агонь. Некаторым удалося выбрацца, і, абгарэлыя, сплюгачаныя, яны напаўзлі назад, самі не ведаючы куды. Але болыпасць паўзла да агню, і пасля зноў назад, і стоўпілася на халодным канцы. і зноў падала ў агонь. Помню, я тады падумаў, пгго гэта падобна на канец свету і што для мяне выдатны выпадак здзейсніць месію, выцягнуць корч з агню і адкінуць яго туды, дзе мурапхкі змогуць выпаўзці на зямліо. Але замест гэтага я толькі выплюхнуў на корч ваду з алавянага кубка, які мне трэба было апаражніць, каб наліць туды віскі і пасля ўжо разбавіць вадой. Відаць, вада, вылітая на гарачы корч, толькі ашпарыла мурашак.
    Я сядзеў у калідоры і чакаў звестак пра стан Кэтрын. Сястра ўсё не выходзіла, і крыху пачакаўшы, я ўстаў, падышоў да дзвярэй, ціха прачыніў іх і зазірнуў у палату. Спачатку я нічога не мог разгледзець, бо ў калідоры гарэла яркае святло, а ў палаце было цёмна. Затым я ўбачыў сястру на стуле ля ложка, галаву Кэтрын на падушках, і ўсю яе, такую пляскатую пад прасціной. Сястра прыклала палец да губ, затым устала і падышла да дзвярэй.
    — Ну, як яна? — спытаў я.
    — Нічога, усё нармальна, — адказала сяетра. — Вы схадзіце павячэрайце, а пасля можаце зноў прыйсці, калі хочаце.
    Я пайшоў па калідоры, спусціўся па лесвіцы, выйшаў з над’езда бальніцы і пад дяжджом па цёмнай вуліцы накіраваўся ў кафэ. Яно было ярка асветлена, і за ўсімі столікамі сядзелі людзі. Я не мог знайсці месца, і кельнер падышоў да мяне, і ўзяў маё мокрае паліто і капялюш, і паказаў мне на вольны стул ля століка, за якім нейкі пажылы чалавек піў піва і чытаў вячэрнюю газету. Я сеў і спытаў у кельнера, якое сёння plat du jour1-
    — Смажаная цяляціна, але ўжо скончылася.
    — Што ёець на вячэру?
    — Яечня з вяндлінай, амлет з сырам альбо choucroute. — Я еў choucroute сёння раніцай, — сказаў я.
    1 Дзяжурнае блюда (франц.).
    — Праўда, — сказаў ён. — Праўда, сёння раніцай вы елі choucroute.
    Гэта быў чалавек сярэдніх гадоў, з лысінай, на якую акуратна былі зачасаны валасы. У яго быў добры твар.
    — Што вы хочаце? Яечню з вяндлінай альбо амлет з сырам?
    — Яечню з вяндлінай, — сказаў я, — і піва.
    — Demi-blonde?
    — Так, — сказаў я.
    — Бачыце, я помню, — сказаў ён. — Раніцай вы таксама заказвалі demi-blonde.
    Я з’еў яечню з вяндлінай і выпіў піва. Яечню з вяндлінай падалі ў круглым судочку — унізе была вяндліна, a зверху яечня. Яна была вельмі гарачая, і першы кавалак мне давялося запіць півам, каб астудзіць рот. Я быў галодны і заказаў япгчэ. Я выпіў некалькі шклянак піва. Я ні пра што не думаў, толькі чытаў газету, якую трымаў мой сусед. Там пісалі пра прарыў на англійскім участку фронту. Калі сусед заўважыў, што я чытаю яго газету, ён перавярнуў яе. Я хацеў папрасіць газету ў кельнера, але я не мог засяродзіцца. У кафэ было горача і душна. Многія з тых, хто сядзелі за столікамі, ведалі адзін аднаго. Некаторыя гулялі ў карты. Кельнеры снавалі між стойкамі і сталамі, разносячы напіткі. Два мужчыны зайшлі і не маглі знайсці сабе месца. Яны спыніліся насупраць майго століка. Я заказаў яшчэ піва. Я яшчэ не мог пайсці. Вяртацца ў бальніцу было рана. Я стараўся ні пра што не думаць і быць зусім спакойным. Мужчыны крыху пастаялі, але ніхто не ўставаў, і яны выйшлі. Я выпіў яшчэ піва. Перада мной на стале быў ужо цэлы стос посуду. Чалавек насупраць мяне зняў акуляры, схаваў іх у футарал, склаў газету і сунуў яе ў кішэню, і зараз глядзеў па баках, трымаючы ў руцэ кілішак з лікёрам. Раптам я адчуў, што павінен пайсці. Я паклікаў кельнера, заплаціў, апрануў паліто, узяў капялюш і выйшаў на вуліцу. Пад дажджом я вярнуўся ў бальніцу.
    Наверсе ў калідоры я сустрэў сястру.
    — Я толькі што званіла вам у гатэль, — сказала яна. Нешта абарвалася ў мяне ўнутры.
    — Што здарылася?
    — У madame Генры быў крывацёк.
    — Можна мне зайсці?
    — He, зараз нельга. Там доктар.
    — Гэта небяспечна?
    — Гэта вельмі небяспечна.
    Сястра ўвайшла ў палату і зачыніла за сабой дзверы.
    Я сядзеў ля дзвярэй у калідоры. Унутры ў мяне было пуста. Я не думаў. Я не мог думаць. Я ведаў, што яна памрэ, і маліўся, каб яна не памерла. He дай ёй памерці. Госпадзі, Госпадзі, не дай ёй памерці. Я выканаю ўсё, што ты пажадаеш, толькі не дай ёй памерці. Добры Бог, не дай ёй памерці. He, не, не, не дай ёй памерці. Божа, зрабі так, каб яна не памерла. Я ўсё выканаю, толькі не дай ёй памерці. Ты забраў дзіця, але не дай памерці ёй. Гэта нічога, што ты забраў яго, толькі не дай памерці ёй. Божа, добры Бог, не дай памерці ёй.
    Сястра прачыніла дзверы і зрабіла мне знак зайсці. Я ўвайшоў. Кэтрын не азірнулася, калі я зайшоў. Я падышоў да ложка. Доктар стаяў ля ложка з другога боку. Кэтрын зірнула на мяне і ўсміхнулася. Я схіліўся над ложкам і заплакаў.
    — Бедны ты мой, — сказала Кэтрын зусім ціха. Твар яе быў шэры.
    — Усё добра, Кэт, — сказаў я. — Хутка ўсё будзе добра.
    — Хутка я памру, — сказала яна. Затым крыху памаўчала і сказала: — Я не хачу.
    Я ўзяў яе руку.
    — He чапай мяне, — сказала яна. Я адпусціў руку. Яна ўсміхнулася. — Бедны мой! Чапай колькі хочаш.
    — Усё будзе добра, Кэт. Я ведаю, што ўсё будзе добра.
    — Я хацела напісаць табе пісьмо на выпадак чаго-небудзь, але так і не напісала.
    — Хочаш, каб я паклікаў святара ці яшчэ каго-небудзь?
    — Толькі цябе, — сказала яна. Затым, праз некалькі хвілін: — Я не баюся. Я толькі не хачу.
    — Вам нельга столькі гаварыць, — сказаў доктар.
    — Добра, не буду, — сказала Кэтрын.
    — Чаго-небудзь хочаш, Кэт? Табе што-небудзь даць? Кэтрын усміхнулася.
    — He. — Затым праз некалькі хвілін: — Ты не будзеш з друтой дзяўчынай так, як са мной? He будзеш гаварыць нашыя словы? Скажы.
    — Ніколі.
    — Але я хачу, каб у цябе былі дзяўчаты.
    — Яны не патрэбныя мне.
    — Вы надта шмат гаворыце, — сказаў доктар. — Monsieur Генры давядзецца выйсці. Пазней ён можа прыйсці зноў. Вы не памраце. He кажыце глупства.
    — Добра, — сказала Кэтрын. — Я буду прыходзіць да цябе начамі, — сказала яна. Ёй было вельмі цяжка гаварыць.
    — Калі ласка, выйдзіце з пакоя, — сказаў доктар. — Ёй нельга размаўляць.