• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    Часам мы з Кэтрын ездзілі ў экіпажы па ваколіцах. Добрым надвор’ем ездзіць было прыемна, і мы знайшлі два цудоўныя месцы, куды можна было заехаць паабедаць. Кэтрын ужо не магла шмат хадзіць, і я з задавальненнем ездзіў з ёй разам па вясковых дарогах.
    Калі дзень быў добры, мы выдатна бавілі час і ні разу нам не было дрэнна. Мы ведалі, што дзіця ўжо зусім блізка, і ад гэтага ў нас было такое адчуванне, нібыта нешта прыспешвае нас і нельга губляць ніводнай гадзіны, якую мы можам быць разам.
    РАЗДЗЕЛ СОРАК ПЕРШЫ
    Неяк я прачнуўся каля трох гадзін раніцы і пачуў, што Кэтрын варочаецца ў ложку.
    — Ты нездаровая, Кэт?
    — У мяне як быццам схваткі, любы.
    — Рэгулярна?
    — He, не зусім.
    — Калі пойдуць рэгулярна, трэба ехаць у бальніцу.
    Мне вельмі хацелася спаць, і я заснуў. Хутка я прачнуўся зноў.
    — Ты мо пазвоніш доктару, — сказала Кэтрын. — Мо гэта ўжо пачынаецца?
    Я падышоў да тэлефона і пазваніў доктару.
    — Як часта паўтараюцца схваткі? — спытаў ён.
    — Як часта, Кэт?
    — Прыкладна кожныя пятнаццаць хвілін.
    — Тады едзьце ў бальніцу, — сказаў доктар. — Я зараз апрануся і таксама прыеду туды.
    Я павесіў трубку і затым пазваніў у прывакзальны гараж, каб выклікаць таксі. Доўга ніхто не браў трубку. Нарэшце я дабіўся нейкага чалавека, які абяцаў адразу ж выслаць машыну. Кэтрын апраналася. У яе чамадане ўжо было складзена ўсё неабходнае для бальніцы і дзіцячыя рэчы. Мы выйшлі ў калідор, і я пазваніў ліфцёру. Адказу не было. Я сышоў уніз. Унізе нікога не было, акрамя начнога швейцара. Я сам падняўся ў ліфце, занёс у кабіну чамадан Кэтрын, яна ўвайшла, і мы спусціліся ўніз. Начны швейцар адчыніў нам дзверы, і мы селі на каменныя тумбы ля прыступак параднага ўвахода і чакалі таксі. Ноч была светлая, і на небе былі зоркі. Кэтрын была вельмі ўзбуджаная.
    — Я так рада, што ўжо пачалося, — сказала яна. — Зараз хутка ўсё будзе ў мінулым.
    — Ты малайчына.
    — Я не баюся. Толькі каб хутчэй прыехала таксі.
    Мы пачулі шум машыны на вуліцы і ўбачылі святло ад фар. Таксі пад’ехала да ганка, і я дапамог Кэтрын сесці, а шафёр паставіў чамадан на пярэдняе сядзенне.
    — У бальніцу, — сказаў я.
    Мы выехалі на дарогу і пачалі падымацца ўгару.
    Калі мы пад’ехалі да бальніцы, я ўзяў чамадан, і мы ўвайшлі. Унізе за канторкай сядзела жанчына, якая запісала ў кнігу імя і прозвішча Кэтрын, узрост, адрас, звесткі пра родзічаў і пра рэлігію. Кэтрын сказала, што ў яе няма ніякай рэлігіі, і жанчына паставіла супраць гэтага слова ў кнізе рысачку. Кэтрын сказала, што яе прозвішча Генры.
    — Я адвязу вас у палату, — сказала жанчына.
    Мы падняліся на ліфце. Жанчына спыніла ліфт, і мы выйшлі і пайшлі за ёй па калідоры. Кэтрын моцна трымалася за маю руку.
    — Вось гэта ваша палата, — сказала жанчына. — Калі ласка, распранайцеся і кладзіцеся. Вось вам начная кашуля.
    — У мяне ёсць начная кашуля, — сказала Кэтрын.
    — Вам зручней будзе ў гэтай, — сказала жанчына.
    Я выйшаў і сеў на стул у калідоры.
    — Зараз можаце ўвайсці, — сказала сястра, стоячы ў дзвярах.
    Кэтрын ляжала на вузкім ложку, у звычайнай начной кашулі з квадратным выразам, зробленай, здавалася, з палатна. Яна ўсміхнулася мне.
    — Зараз у мяне ўжо добрыя схваткі, — сказала яна.
    Сястра трымала яе руку і сачыла за схваткамі па гадзінніку.
    — Вось зараз была моцная, — сказала Кэтрын. Я бачыў гэта па яе твары.
    — Дзе доктар? — спытаў я ў сястры.
    — Спіць унізе. Ён прыйдзе, калі трэба будзе. Я павінна сёе-тое зрабіць madame, — сказала сястра. — Будзьце ласкавы выйсці зноў.
    Я выйшаў у калідор. Калідор быў пусты, з двума вокнамі і зачыненымі дзвярыма на ўсю даўжыню калідора. У ім пахла бальніцай. Я сядзеў на стуле, і глядзеў на падлогу, і маліўся за Кэтрын.
    — Можаце зайсці, — сказала сястра. Я ўвайшоў.
    — Гэта ты, любы? — сказала Кэтрын.
    — Я.
    — Зараз ужо зусім часта.
    Яе твар скрывіўся. Пасля яна ўсміхнулася.
    — Вось гэтая была сапраўдная. Калі ласка, сястра, пакладзіце мне зноў руку пад спіну.
    — А вам так лягчэй? — спытала сястра.
    — Ты ідзі, любы, — сказала Кэтрын. — Ідзі што-небудзь з’еш. Сястра кажа, піто можа быць вельмі доўга.
    — Першыя роды звычайна бываюць працяглымі, — сказала сястра.
    — Калі ласка, ідзі паеш, — сказала Кэтрын. — Я сябе добра адчуваю. Праўда.
    — Я яшчэ крыху пабуду, — сказаў я.
    Схваткі паўтараліся рэгулярна, затым сталі радзейшыя. Кэтрын была вельмі ўзбуджаная. Калі ёй было асабліва балюча, яна казала, што схватка добрая. Калі схваткі сталі слабейшымі, яна была расчараваная і збянтэжаная.
    — Ты ідзі, любы, — сказала яна. — Калі ты тут, мне неяк несвабодна. — Яе твар скрьівіўся. — Вось. Гэтая ўжо была лепшая. Я так хачу быць добрай жонкай і нарадзіць без усялякіх фокусаў. Калі ласка, ідзі паснедай, любы, а пасля прыходзь зноў. Я не буду сумаваць без цябе. Сястра такая слаўная.
    — Вам хопіць часу, каб паснедаць, — сказала сястра.
    — Добра, я пайду, Да сустрэчы, дарагая.
    — Да сустрэчы, — сказала Кэтрын. — Паснедай як след, за мяне таксама.
    — Дзе тут можна паснедаць? — спытаў я ў сястры.
    — На нашай вуліцы, ля самай плошчы, ёсць кафэ, — сказала яна. — Павінна быць адчынена.
    Развіднелася. Па пустой вуліцы я дайшоў да кафэ. У вокнах гарэла святло. Я ўвайшоў і спыніўся ля ацынкаванай стойкі, і стары буфетчык падаў мне шклянку белага віна і брыёш. Брыёш была ўчарашняя. Я макаў яе ў віно і пасля яшчэ выпіў кубак кавы.
    — Што вы робіце тут так рана? — спытаў стары.
    — У мяне жонка нараджае ў бальніцы.
    — Вось як! Жадаю пічасця.
    — Дайце мне яшчэ шклянку віна.
    Ён наліў, надта моцна нахіліўшы бутэльку, крыху вылілася на стойку. Я выпіў, заплаціў і выйшаў. Ля ўсіх дамоў на вуліцы стаялі вёдры са смеццем. Адно вядро абнюхваў сабака.
    — Што ты там шукаеш? — спытаў я і нахіліўся, каб паглядзець, ці няма ў вядры нечага для яго; зверху была толькі гушча ад кавы, смецце і некалькі звялых кветак.
    — Нічога няма, — сказаў я. Сабака перайшоў на другі бок. Прыйшоўшы ў бальніцу, я падняўся па лесвіцы на той паверх, дзе была Кэтрын, і па калідоры дайшоў да яе дзвярэй. Я пастукаўся. Ніхто не адказваў. Я адчыніў дзверы; палата была пустая, толькі чамадан Кэтрын стаяў на стуле і на кручку вісеў яе халацік. Я выйпіаў у калідор і пачаў каго-небудзь шукаць. Я ўбачыў другую сястру.
    — Дзе madame Генры?
    — Толькі што нейкую даму ўзялі ў радзільню.
    — Дзе гэта?
    — Пайшлі, я вам пакажу.
    Яна павяла мяне ў канец калідора. Дзверы радзільні былі прачыненыя. Я ўбачыў Кэтрын на стале, накрытую прасціной. Ля стала стаяла сястра, а з другога боку, ля нейкіх цыліндраў — доктар. Доктар трымаў у руцэ гумовую маску, прымацаваную да трубкі.
    — Я дам вам халат, і вы можаце ўвайсці, — сказала сястра. — Хадзіце, калі ласка, сюды.
    Яна апранула на мяне белы халат і зашпіліла яго ззаду ля каўняра англійскай шпількай.
    — Зараз можаце зайсці, — сказала яна. Я зайшоў у пакой.
    — Гэта ты, любы? — сказала Кэтрын напружаным голасам. — Нешта справа не рухаецца.
    — Вы monsieur Генры? — спытаў доктар.
    — Так. Як тут у вас, доктар?
    — Усё ідзе вельмі добра, — сказаў доктар. — Мы перайшлі сюды, каб можна было даваць газ падчас схватак.
    — Дайце, — сказала Кэтрын.
    Доктар накрыў яе твар гумовай маскай і крутнуў нейкі дыск, і я ўбачыў, як Кэтрын пачала дыхаць глыбока і хутка. Пасля яна адпггурхнула маску. Доктар выключыў апарат.
    — He вельмі моцная. Вось нядаўна яна была вельмі моцная. Доктар зрабіў так, што мяне як быццам не было. Праўда, доктар? — У яе быў дзіўны голас. Ён выдзеліў слова “доктар”. Доктар усміхнуўся.
    — Дайце, — сказала Кэтрын. Яна моцна прыціснула гуму да твару і хутка дыхала. Я пачуў, як яна трохі застагнала. Пасля яна ссунула маску і засмяялася.
    — Гэтая была мацнейшая, — сказала яна. — Гэтая была вельмі моцная. Ты не турбуйся, любы. Ідзі. Паснедай яшчэ раз.
    — Я пабуду тут, — сказаў я.
    Мы паехалі ў бальніцу каля трох раніцы. Апоўдні Кэтрын была яшчэ ў радзільні. Схваткі зноў сталі слабейшыя. Выгляд у яе быў стомлены, але яна ўсё яшчэ трымалася бадзёра.
    — Нічога я не вартая, любы, — сказала яна. — Так крыўдна. Я думала, што ў мяне ўсё будзе вельмі лёгка. A зараз — во, зноў... — Яна працягнула руку па маску і паклала яе сабе на твар. Доктар крутнуў дыск і сачыў за ёй. Схватка хутка закончылася.
    — Гэтая так сабе, — сказала Кэтрын. Яна ўсміхнулася. — Мне страшна падабаецца гэты газ. Цудоўная рэч!
    — Мы возьмем крыху дамоў, — сказаў я.
    — Зараз будзе яшчэ, — сказала Кэтрын паспешліва. Доктар пакруціў дыск і паглядзеў на гадзіннік.
    — Які зараз прамежак паміж схваткамі? — спытаў я.
    — Каля хвіліны.
    — Вы не галодны?
    — Я зараз пайду снедаць, — сказаў ён.
    — Вам абавязкова трэба паесці, доктар, — сказала Кэтрын. — Мне вельмі крыўдна, што я так доўга. Мо мой муж здолее пакуль даваць мне газ?
    — Калі хочаце, — сказаў доктар. — Будзеце круціць да лічбы два.
    — Разумею, — сказаў я. На дыску была стрэлка, і ён круціў з дапамогай рычажка.
    — Дайце, — сказала Кэтрын. Яна моцна прыціснула маску да твару. Я пакруціў дыск да лічбы два, а калі Кэтрын адняла маску, пакруціў яго назад. Я быў вельмі рады, што доктар даў мне занятак.
    — Гэта ты даваў мне газ, любы? — спытала Кэтрын. Яна пагладзіла маю руку.
    — Я.
    — Які ты добры!
    Яна была крышку п’яная ад газу.
    — Я паем у суседнім пакоі, — сказаў доктар. — Калі што — вы мяне можаце паклікаць.
    Я глядзеў, як ён есць; пасля, крыху пазней, я ўбачыў, што ён лёг і курыць цыгарэту. Час ішоў. Кэтрын усё больш стамлялася.
    — Як ты лічыш, я ўсё ж здолею нарадзіць? — спытала яна.
    — Вядома, здолееш.
    — Я стараюся, як толькі магу. Я штурхаю, але яно зноў адыходзіць. Зараз будзе. Дай хутчэй.
    У дзве гадзіны я выйшаў і пайшоў паесці. У кафэ было некалькі чалавек, і на століках стаяла кава і чаркі з кіршвасарам. Я сеў за столік.
    — Што ў вас ёсць? — спытаў я ў кельнера.
    — Другі сняданак ужо скончыўся.
    — Хіба няма парцыённых страў?
    — Можна згатаваць choucroute1.
    — Дайце choucroute і піва.
    — Куфаль ці паўкуфля?
    — Паўкуфля светлага.
    Кельнер прынёс порцыю Sauerkraut2 з кавалачкам вяндліны зверху і сасіскай у гарачай, прамоклай віном капусце. Я еў капусту і піў піва. Я быў вельмі галодны. Я пазіраў на публіку за столікамі кафэ. За адным столікам гулялі ў карты. Двое мужчын за суседнім столікам