• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    Усе засмяяліся. Кітайскія цені капітана мелі вялікі поспех. Ён зірнуў на святара і выгукнуў:
    — Святар кожную ноч сам па сабе! — Усе засмяяліся.
    — Едзьце ў адпачынак зараз жа, — сказаў маёр.
    — Шкада, што я не магу паехаць разам з вамі, усё вам паказаць, — сказаў лейтэнант.
    — Калі вы будзеце вяртацца, прывязіце грамафон.
    — Прывязіце добрыя оперныя пласцінкі.
    — Прывязіце Каруза.
    — Каруза не прывозьце. Ён вые.
    — Паспрабуйце вы гэтак завыць!
    — Ён вые. Кажу вам, ён вые.
    ' Малодшы лейтэнант (італ.).
    з Лейтэнант(італ.).
    Капітан (італ.).
    Маёр(італ.).
    Падп алко ўн ік (Італ.).
    — Мне хацелася б, каб вы наведалі Абруцы, — сказаў святар. Усе астатнія шумелі.— Там добрае паляванне. Народ у нас слаўны, і зіма сухая і ясная, хоць і марозная. Вы маглі б пажыць у маіх родзічаў. Мой бацька апантаны паляўнічы.
    — Ну, пайшлі,— сказаў капітан.— Мы ісці ў бардэль, a то зачыняць.
    — Дабранач,— сказаў я святару.
    — Дабранач,— сказаў ён.
    РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    Калі я вярнуўся з адпачынку, мы ўсё яшчэ стаялі ў тым жа гарадку. У ваколіцах было значна болып артылерыі, і ўжо пачалася вясна. Палі былі зялёныя, а на лазе з’явіліся маленькія зялёныя парасткі; на дрэвах ля дарогі выплылі маленькія лісцікі, і з мора чуўся ветрык. Я ўбачыў горад, і пагорак, і стары замак на выступе пагорка, а далей горы, бурыя горы, крыху афарбаваныя зелянінай на схілах. У гарадку пабольшала гармат, адкрылася некалькі новых шпіталяў, на вуліцах сустракаліся англічане, часам англічанкі, і ад абстрэлу пацярпелі япічэ некалькі дамоў. Было цёпла, і пахла вясной, і я прайшоў па абсаджанай дрэвамі вуліцы, цёплай ад сонца, прамені якога падалі на сцяну, і ўбачыў, што мы займаем усё той жа дом і што як быццам нічога не змянілася за гэты час. Дзверы былі адчыненыя, на лаўцы ля сцяны сядзеў на сонцы салдат, санітарная машына чакала ля бакавога ўваходу, а за дзвярыма мяне сустрэў пах каменнай падлогі і бальніцы. Нічога не змянілася, толькі зараз была вясна. Я зазірнуў у дзверы вялікага пакоя і ўбачыў, што маёр сядзіць за сталом, акно адчынена і сонца свеціць у пакой. Ён не бачыў мяне, і я не ведаў, ці з’явіцца мне з рапартам ці спачатку пайсці ўверх і пачысціцца. Я вырашыў пайсці наверх.
    Пакой, які я дзяліў з лейтэнантам Рынальдзі, выходзіў у двор. Акно было адчынена, мой ложак засланы коўдрай, і на сцяне віселі мае рэчы, процівагаз у прадаўгаватым бляшаным футарале, стальная каска на тым жа кручку. Ля ложка стаяў мой куфэрак, а на ім мае зімовыя боты, бліскучыя ад тлушчу. Мая вінтоўка аўстрыйскага ўзору з васьмігранным варанёным ствалом і зручным прыгожым, з цёмнага арэха прыкладам вісела
    паміж ложкаў. Я згадаў, што тэлескапічны прыцэл да яе схаваны ў куфэрку. Рынальдзі, лейтэнант, ляжаў на іншым ложку і спаў. Ён прачнуўся, калі пачуў мае крокі, і ўзняў галаву з падушкі.
    — Сіао!1 — сказаў ён. — Ну, як бавілі час?
    — Выдатна.
    Мы паціснулі адзін аднаму рукі, а затым ён абняў мяне за шыю і пацалаваў.
    — Уф! — сказаў я.
    — Вы брудны, — сказаў ён. — Вам трэба памыцца. Дзе вы былі, што рабілі? Расказвайце пра ўсё адразу.
    — Я быў усюды. У Мілане, Фларэнцыі, Рыме, Неапалі, Віла-Сан-Джавані, Месіне, Таарміне...
    — Проста чыгуначны даведнік. Ну, а цікавыя прыгоды былі?
    — Былі.
    — Дзе?
    — Milano, Firenze, Roma, Napoli...
    — Досыць. Скажыце, а дзе было сама лепей?
    — У Мілане.
    — Таму што гэта была першая прыгода. Дзе вы яе сустрэлі? У “Нова”? Куды вы пайшлі? Як усё было? Расказвайце адразу. Засталіся на ноч?
    — Так.
    — Ну і што. Зараз і ў настут цудоўныя дзяўчаткі. Новенькія, першы раз на фронце.
    — Ды ну?
    — He верыце? Вось пойдзем сёння, самі ўбачыце. А ў горад з’явіліся прыгожанькія маладыя англічанкі. Я зараз закаханы ў міс Барклі. Я вас пазнаёмлю. Я, відаць, ажанюся з міс Барклі.
    — Мне трэба памыцца і з’явіцца з рапартам. А хіба работы зараз няма?
    — Пасля вашага ад’езду мы толькі і ведаем, што адмарожаныя рукі і ногі, жаўтуху, трыпер, знарочыстае членашкоджанне, запаленне лёгкіх, цвёрдыя і мяккія шанкеры. Раз за тыдзень каго-небудзь прыбівае асколкам скалы. Ёсць некалькі сапраўды параненых. На будучым тыдні вайна зноў пачнецца. Верагодна, што пачнецца. Так гавораць. Як вы лічыце, варта мне жаніцца з міс Барклі, вядома, пасля вайны?
    — Безумоўна, — сказаў я і наліў поўны таз вады.
    Прывет (італ.).
    — Вечарам вы мне пра ўсё раскажаце, — сказаў Рынальдзі. — А зараз я мушу яшчэ паспаць, каб заявіцца да міс Барклі прыгожым і дужым.
    Я зняў фрэнч і сарочку і памыўся халоднай вадой з таза. Расціраўся ручніком і пазіраў па баках, у акно, на Рынальдзі, які ляжаў на ложку з заплюшчанымі вачыма. Ён быў прыгожы, мой аднагодак, родам з Амальфі. Ён любіў сваю працу хірурга, і мы былі добрымі сябрамі. Адчуўшы мой погляд, ён расплюшчыў вочы.
    —У вас грошы ёсць?
    — Ёсць.
    — Пазычце мне пяцьдзесят лір.
    Я выцер рукі і дастаў кашалёк з унутранай кішэні фрэнча, які вісеў на сцяне. Рынальдзі ўзяў паперку, склаў яе, не ўстаючы з ложка, і засунуў у кішэню штаноў. Ён усміхнуўся.
    — Мне трэба зрабіць на міс Барклі ўражанне чалавека з грашыма. Вы мой добры, верны сябар і фінансавы апякун.
    — Ну вас да д’ябла, — сказаў я.
    Вечарам я сядзеў у афіцэрскай сталовай побач са святаром, і яго пакрыўдзіла і нечакана абразіла, што я не паехаў у Абруцы. Ен пісаў пра мяне бацьку, і да майго прыезду рыхтаваліся. Я сам шкадаваў пра гэта не менш, чым ён, і мне было незразумела, чаму я не паехаў. Мне вельмі хацелася паехаць, і я спрабаваў патлумачыць, як тут адно чаплялася за другое, і ў рэшце рэшт ён зразумеў і паверыў, што мне сапраўды хацелася паехаць, і ўсё амаль уладзілася. Я выпіў шмат віна, а пасля кавы, п’янеючы, разважаў пра тое, як гэта атрымліваецца, што чалавеку не ўдаецца зрабіць тое, што хочацца; ніколі не ўдаецца.
    Мы з ім размаўлялі, пакуль іншыя шумелі і спрачаліся. Мне хацелася паехаць у Абруцы. Але я не паехаў у мясціны, дзе дарогі заледзянелыя і цвёрдыя, як жалеза, дзе ў холад ясна і суха, і снег сухі і рассыпчаты, і сляды зайца на снезе, і сяляне здымаюць шапку і завуць вас “дон”, і дзе добрае паляванне. Я не паехаў у такія мясціны, а паехаў туды, дзе дымныя кафэ і ночы, калі пакой кружыцца, і трэба пазіраць у сцяну, каб ён спыніўся, п’яныя ночы ў ложку, калі ведаеш, што больш нічога няма, акрамя гэтага, і так дзіўна прачынацца пасля, не ведаючы, хто з табой побач, і свет у цемры здаецца нерэальным і гэткім востра хвалюючым, што трэба ўсё
    пачынаць спачатку, не ведаючы і не разважаючы ноччу, дакладна ведаючы, што больш нічога няма, і няма, і няма, і не разважаючы. I раптам задумаешся вельмі глыбока і заснеш і часам раніцай прачнешся, і таго, што было, ужо няма, і ўсё гэтак выразна, і ясна, і дакладна, і часам спрэчкі аб аплаце. Часам усё-ткі яшчэ добра, і цёпла, і ўтульна, і сняданак і абед. Часам прыемнага не засталося нічога, і рады хутчэй выбрацца на вуліцу, але на наступны дзень зноў тое ж самае, і наступнай ноччу таксама. Я спрабаваў расказаць пра ночы, і пра тое, якая розніца паміж днём і ноччу, і чаму ноч лепшая, хіба што толькі дзень вельмі халодны і ясны, але я не мог выказаць гэтага, як не магу і зараз. Калі з вамі такое здаралася, вы зразумееце. 3 ім такога не здаралася, але ён зразумеў, што я сапраўды хацеў паехаць у Абруцы, але не паехаў, і мы засталіся сябрамі, у многім падобныя і ўсё ж вельмі розныя. Ён заўсёды ведаў тое, чаго не ведаў я, пра што, даведаўшыся, заўсёды быў гатовы забыцца. Але гэта я зразумеў толькі пазней, а тады не разумеў. Між іншым мы ўсё яшчэ сядзелі ў сталовай. Усе ўжо паелі, але працягвалі спрачацца. Мы са святаром замоўклі, і капітан выгукнуў:
    — Святару сумна. Святару сумна без дзяўчат.
    — Мне не сумна, — сказаў святар.
    — Святару сумна. Святар хоча, каб вайну выйгралі аўстрыйцы, — сказаў калітан. Іншыя прыслухаліся. Святар пакруціў галавой.
    — He, — сказаў ён.	.
    — Святар не хоча, каб мы наступалі. Праўда, вы не хочаце, каб мы наступалі?
    — He. Калі ідзе вайна, мне здаецца, мы павінны наступаць.
    — Павінны наступаць. Будзем наступаць.
    Святар кіўнуў.
    — Пакіньце яго, — сказаў маёр. — Ён добры хлопец.
    — Ва ўсякім разе, ён тут нічога не можа зрабіць, — сказаў капітан. Мы ўсе ўсталі і выйшлі з-за стала.
    РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
    Раніцай мяне разбудзіла батарэя ў суседнім садзе, і я ўбачыў, што ў акно свеціць сонца, і ўстаў з ложка. Я падышоў да акна і выглянуў. Жвір на сцежках быў мокры
    і трава вільготная ад расы. Батарэя дала два залпы, і кожны раз дрыжала паветра, як падчас выбуху, і ад гэтага трымцела акно і хлопалі полы маёй піжамы. Гармат не было відаць, але снарады ляцелі проста над намі. Было непрыемна, што батарэя так блізка, але даводзілася здавальняцца тым, што гарматы не самыя цяжкія. Гледзячы ў акно, я пачуў шум грузавіка, які выязджаў на дарогу. Я апрануўся, спусціўся ўніз, выпіў кавы на кухні і пайіпоў у гараж.
    Дзесяць машын выстраіліся ў рад пад доўгім навесам. Гэта былі тупарылыя, з вялізным кузавам, санітарныя аўтамабілі, пафарбаваныя ў шэрае, падобныя на мэблевыя фургоны. На двары ля гэткай жа машыны калупаліся механікі. Яшчэ тры знаходзіліся ў гарах, ля перавязачных пунктаў.
    — Гэтая батарэя трапляе пад абстрэл? — спытаў я ў аднаго з механікаў.
    — He, signor tenente1. Яна пад аховай пагорка.
    — Як справы ў вас?
    — Так сабе. Вось гэта машына нікуды не вартая, а іншыя ўсе спраўныя.— Ён перапыніў работу і ўсміхнуўся.— Вы былі ў адпачынку?
    — Быў.
    Ён выцер рукі аб свой світэр і ўсміхнуўся.
    — Добра правялі час?
    Яго калегі таксама ўсміхнуліся.
    — Няблага, — сказаў я. — А што з гэтай машынай?
    — Нічога яна не вартая. To адно, то другое.
    — А зараз што?
    — Поршневыя колцы трэба мяняць.
    Я пакінуў іх ля машыны, якая здавалася абабранай і зганьбаванай, таму што матор быў адкрыты і дэталі выкладзены на падножку, а сам пайшоў пад навес і адну за другой агледзеў усе машыны. Я знайшоў іх адносна чыстымі, адны былі толькі што вымытыя, іншыя крыху запыліліся. Я ўважліва агледзеў шыны ў пошуках парэзаў альбо драпін ад камянёў. Здавалася, усё ў поўным парадку. Нічога, відаць, не мянялася з-за таго, ці тут я, ці за ўсім гэтым назіраю я сам альбо не. Я ўяўляў, што стан машын, магчымасць дастаць тыя ці іншыя запчасткі, няспынная эвакуацыя параненых і хворых з перавязачных пунктаў у гарах, дастаўка іх на размеркавальны