Бывай, зброя!
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Беларусь
Памер: 256с.
Мінск 1996
— Яшчэ не падвезлі.
Вялікі снарад праляцеў і выбухнуў на заводскім двары. Яшчэ адзін разарваўся, і ў шуме выбуху можна было пачуць драбнейшы шум ад асколкаў цэглы і камякоў гразі, якія дажджом сыпаліся ўніз.
— ІПто-небудзь знойдзецца перакусіць?
— Ёсць крыху pasta asciutta1, — сказаў галоўны ўрач.
— Давайце, што ёсць.
Галоўны ўрач нешта сказаў санітару, той знік у глыбіні памяшкання і вынес адтуль металічны таз з халоднымі макаронамі. Я перадаў яго Гардзіні.
— А сыру няма?
Галоўны ўрач незадаволена сказаў санітару яшчэ нешта, той зноў збегаў унутр і прынёс чвэртку круглага белага сыру.
— Дзякуй, — сказаў я.
— Я не раю вам ісці зараз.
Нешта паставілі на зямлю звонку ля ўваходу. Адзін з санітараў, якія гэта прынеслі, зазірнуў унутр.
— Давайце яго сюды, — сказаў галоўны ўрач. — Ну, што там? Загадаеце нам самім выйсці і ўзяць яго?
Санітары падхапілі параненага пад рукі і за ногі і ўнеслі ў памяшканне.
— Разрэжце рукаў, — сказаў галоўны ўрач.
Ён трымаў пінцэт з кавалкам марлі. Іншыя два дактары скінулі шынелі.
— Ідзіце, — сказаў галоўны ўрач санітарам.
— Пайшлі, tenente, — сказаў Гардзіні.
— Лепш пачакайце, пакуль сціхне агонь, — сказаў галоўны ўрач, не паварочваючыся.
Блюдя з макаронаўО'тал.).
— Людзі галодныя, — сказаў я.
— Ну, як хочаце.
Мы выйшлі на заводскі двор і пабеглі. Ля самага берага разарваўся снарад. Другога мы не чулі, пакуль раптам не выбухнула побач з намі. Мы абодва кінуліся ніц на зямлю і ў шуме і грукаце выбуху пачулі гудзенне асколкаў і стук цэглы, якая падала зверху. Гардзіні ўстаў і пабег да бліндажа. Я бег за ім, трымаў у руках сыр, увесь у цагляным пыле, які абляпіў яго гладкую паверхню. У бліндажы тры шафёры па-ранейшаму сядзелі ля сцяны і курылі.
— Ну, вось вам, патрыёты, — сказаў я.
— Як там машыны? — спытаў Маньера.
— Нармальна, — сказаў я.
— Спалохаліся, tenente?
— Ёсць грэх, — сказаў я.
Я дастаў свой сцізорык, адчыніў яго, выцер лязо і здзёр верхні слой сыру. Гавуцы падаў мне таз з макаронамі.
— Пачынайце вы.
— He, — сказаў я. — Пастаўце на падлогу. Будзем есці разам.
— Няма відэльцаў.
— Ну і д’ябал з імі, — сказаў я па-англійску.
Я разрэзаў сыр на кавалкі і расклаў яго на макаронах.
— Прашу, — сказаў я. Яны падсунуліся і чакалі. Я запусціў пальцы ў макароны і пачаў цягнуць. Пацягнулася клейкая маса.
— Падымайце вышэй, tenente.
Я падняў руку да ўзроўню пляча, і макароны адляпіліся. Я апусціў іх у рот, уцягнуў і злавіў губамі канцы, пражаваў, затым узяў кавалак сыру, пражаваў і запіў глытком віна. Віно аддавала ржавым металам. Я перадаў біклагу Пасіні.
— Дрэнь, — сказаў я. — Надта доўга было ў біклазе. Я вёз яе з сабой у машыне.
Усе чацвёра елі, схіляючы падбародкі да самага таза, адкідваючы галовы назад, усмоктвалі канцы. Я яшчэ раз набраў поўны рот, і адкусіў сыру, і адпіў віна. Звонку непіта бухнула, і зямля здрыганулася.
— Чатырохсотдваццаціміліметровая альбо мінамёт, — сказаў Гавуцы.
— У гарах такога калібра не бывае, — сказаў я.
— У іх ёсць гарматы Шкода. Я бачыў варонкі.
— Трохсотпяціміліметровыя.
Мы елі далей. Пачуўся кашаль, шыпенне, як падчас запуску паравоза, і затым выбух, ад якога зноў задрыжала зямля.
— Бліндаж не надта глыбокі, — сказаў Пасіні.
— А вось гэта, відаць, мінамёт.
— Ага.
Я адкусіў ад свайго сыру і глынуў віна. Сярод шуму я пачуў кашаль, затым пачулася: чух-чух-чух-чух, пасля нешта бліснула, нібыта адчынілі насцеж ляток домны, і гул, спачатку белы, пасля ўсё больш чырвоны, япгчэ чырванейшы ў імклівай віхуры. Я паспрабаваў уздыхнуць, але дыхання не было, і я адчуў, што вырваўся з самога сябе і лячу, і лячу, і лячу, падхоплены, віхурай. Я вылецеў хутка ўвесь да дна, і я ведаў, што я мёртвы і што дарэмна думаюць, нібыта паміраеш і ўсё. Затым я паплыў у паветры, але замест таго, каб пасоўвацца наперад, слізгаў назад. Я ўздыхнуў і зразумеў, што вярнуўся ў сябе. Зямля была разрытая, і ля самай маёй галавы ляжала расшчэпленая драўляная бэлька. Галава мая траслася, і я раптам пачуў нечы плач. Затым нібыта нехта закрычаў. Я хацеў паварушыцца, але я не мог паварушыцца. Я чуў кулямётную і ружэйную стральбу за ракой і па ўсёй рацэ. Пачуўся рэзкі ўсплёск, і я ўбачыў, як узляцелі асвятляльныя снарады, і выбухнулі, і залілі ўсё белым святлом і як узляцелі ракеты, і пачуў разрывы мін, і ўсё гэта за адно імгненне, і затым я пачуў, як зусім побач нехта сказаў: “Mamma mia!1 О, mamma mia!” Я пачаў выцягвацца і выгінацца, і нарэшце вызваліў ногі, і павярнуўся, і дакрануўся да яго. Гэта быў Пасіні, і, калі я да яго дакрануўся, ён закрычаў. Ён ляжаў нагамі да мяне, і ў час кароткіх успышак святла мне было відаць, што абедзве нагі ў яго раструшчаны вышэй каленяў. Адну адарвала зусім, а другая вісела на сухажыллі і лахмоцці калашыны, і абрубак курчыўся і турзаўся, нібыта сам па сабе. Ён закусіў сваю руку і стагнаў: “Dio te salve, Maria2. Dio te salve, Maria. 0 Icyc, дай мне памерці! Хрыстос, дай мне памерці, mamma mia, mamma mia! Прачыстая Дзева Марыя, дай мне памерці. He магу я. He магу. He магу. 0 Ісус, Прачыстая Дзева, не магу. О-о-о-о!” Пасля, задыхаю-
' Мама мая! (італ.)
' Уратуй цябе Бог, Марыя (італ ).
чыся: “Mamma, mamma mia!” Затым ён сціх, кусаючы сваю руку, а абрубак усё тузаўся.
— Portaferiti!1 — закрычаў я, склаўшы далоні. — Portaferiti! — Я хацеў падпаўзці да Пасіні, каб налажыць на ягоныя ногі турнікет, але я не мог скрануцца з месца. Я паспрабаваў яшчэ раз, і мае ногі крыху зрушыліся. Зараз я мог падцягвацца на локцях. Пасіні не было чуваць. Я сеў побач з ім, расшпіліў свой фрэнч і паспрабаваў адарваць падол сарочкі. Тканіна не паддавалася, і я надарваў край зубамі. Тут я ўспомніў пра ягоныя абмоткі. На мне былі шкарпэткі з воўны, а Пасіні хадзіў у абмотках. Усе шафёры хадзілі ў абмотках. Але ў Пасіні заставалася толькі адна нага. Я знайшоў канец абмоткі, але, раскручваючы, я ўбачыў, што не варта накладваць турнікет, бо ён ужо мёртвы. Я праверыў і пераканаўся, што ён мёртвы. Трэба было высветліць, што з трыма астатнімі. Я сеў, і ў гэты час нешта хіснулася ў маёй галаве, як гірка ад вачэй лялькі, і ўдарыла мяне знутры па вачах. Нагам стала цёпла і мокра, і чаравікі сталі цёплыя і мокрыя ўнутры. Я зразумеў, што паранены, і нахіліўся, і паклаў руку на калена. Калена не было. Мая рука слізганула далей, і калена было там, вывернутае набок. Я выцер рукі аб сарочку, і аднекуль зноў пачало разлівацца белае святло, і я паглядзеў на сваю нагу, і мне стала вельмі страшна. “Божухна, — сказаў я, — вызвалі мяне адсюль!” Але я ведаў, што павінны быць яшчэ трое. Нехта падхапіў мяне пад пахі, і яшчэ нехта пачаў падымаць мае ногі.
— Павінны быць яшчэ трое, — сказаў я. — Адзін забіты.
— Гэта я, Маньера. Мы хадзілі па насілкі, але не знайшлі. Як вы, tenente?
— Дзе Гардзіні і Гавуцы?
— Гардзіні на пункце, яму робяць перавязку. Гавуцы трымае вашы ногі. Вазьміце мяне за шыю, tenente. Вы цяжка паранены?
— У нагу. А пгго з Гардзіні?
— Добра яшчэ абышлося. Гэта была міна. Снарад з мінамёта.
— Пасіні забіты.
— Так. Забіты.
Побач разарваўся снарад, і яны абодва ўпалі на зямлю і кінулі мяне.
' Насілкі! (Італ.)
— Даруйце, tenente, — сказаў Маньера. — Трымайцеся за маю шыю.
— Вы мяне зноў кінеце.
— Гэта з перапалоху.
— Вы не паранены?
— Паранены абодва, але лёгка.
— Гардзіні здолее весці машыну?
— Наўрад.
Пакуль мы дабраліся да пункта, яны выпусцілі мяне яшчэ раз.
— Сволачы! — сказаў я.
— Даруйце, tenente, — сказаў Маньера. — Больш не будзем.
У цемры ля перавязачнага пункта на зямлі ляжала шмат параненых. Санітары ўваходзілі і выходзілі з насілкамі. Калі яны, ідучы, падымалі занавеску, мне было бачна святло, што гарэла ўнутры. Мёртвыя былі складзены збоку. Дактары працавалі з закасанымі рукавамі і былі чырвоныя, як мяснікі. Насілак не хапала. Некаторыя параненыя стагналі, але большасць ляжала ціха. Вецер шавяліў лісце галін навесу над уваходам, і ноч станавілася халоднай. Увесь час падыходзілі санітары, ставілі насілкі на зямлю, вызвалялі іх і ішлі зноў. Калі мы дабраліся да пункта, Маньера прывёў фельчара, і ён наклаў мне павязку на абедзве нагі. Ён сказаў, што страта крыві нязначная дзякуючы таму, што шмат гразі набілася ў рану. Як толькі з’явіцца магчымасць, мяне возьмуць на аперацыю. Ён вярнуўся ў памяшканне пункта. Гардзіні весці машыну не можа, сказаў Маньера. У яго раздроблена плячо і разбіта галава. Спачатку ён не адчуваў болю, але зараз плячо ў яго знямела. Ён сядзіць там ля цаглянай сцяны. Маньера і Гавуцы пагрузілі ў свае машыны параненых і паехалі. Ім раненне не перашкаджала. З’явіліся тры англійскія машыны з двума санітарамі на кожнай. Да мяне падышоў адзін з англійскіх шафёраў, яго прывёў Гардзіні, які быў вельмі бледны і меў надта благі выгляд. Шафёр схіліўся да мяне.
— Вы цяжка паранены? — спытаў ён. Гэта быў высокі чалавек, у стальных акулярах.
— Абедзве нагі.
— Спадзяюся, несур’ёзна. Хочаце цыгарэту?
— Дзякуй. .
— Я чуў, пгго вы страцілі двух шафёраў?
— Так. Адзін забіты, другі — той, хто прывёў вас.
— Справа дрэнь. Мо нам узяць іхнія машыны?
— Я якраз хацеў папрасіць вас пра гэта.
— Яны будуць у нас у парадку, а пасля мы іх вам аддадзім. Вы ж з дзвесце шостага?
— Ага.
— Добрае там у вас месца. Я вас бачыў у горадзе. Мне сказалі, што вы амерыканец.
— Так, амерыканец.
— А я англічанін.
— Няўжо?
— Праўда, англічанін. А вы думалі — італьянец? У нас у адным атрадзе ёсць італьянцы.
— Вельмі добра, што вы возьмеце нашы машыны.
— Мы аддадзім іх у поўным парадку. — Ён выпрастаўся. — Ваш шафёр вельмі прасіў мяне дамовіцца з вамі. — Ён паляпаў Гардзіні па плячы. Гардзіні здрыгануўся і ўсміхнуўся. Англічанін свабодна і лёгка пачаў гаварыць па-італьянску.
— Ну, усё добра, я дамовіўся з тваім tenente. Мы бяром абедзве вашы машыны. Зараз табе не трэба хвалявацца. — Ён перапыніў сябе. — Трэба яшчэ дабіцца, каб вас выцягнулі адсюль. Я зараз пагавару з дактарамі. Мы возьмем вас з сабой, калі паедзем.
Ён накіраваўся да ўваходу, асцярожна ступаючы паміж параненымі. Я ўбачыў, як паднялася коўдра, якой быў завешаны ўваход, стала бачна святло, і ён увайшоў туды.
— Ён паклапоціцца пра вас, tenente, — сказаў Гардзіні.