Бывай, зброя!
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Беларусь
Памер: 256с.
Мінск 1996
За сталом было занадта шмат размоў, і я піў віно, бо сёння вечарам мы не былі б братамі, калі б я крыху не выпіў, і я размаўляў са святаром пра архіепіскапа Айрленда, відаць, вельмі дастойнага чалавека, пра яго несправядлівы лёс, пра несправядлівасці ў адносінах да яго, у якіх я, як амерыканец, быў часткова вінаваты, і пра якія я наогул нічога не ведаў, але рабіў выгляд, што мне ўсё гэта выдатна вядома. Было б няветліва нічога пра гэта не ведаць, выслухаўшы гэткае бліскучае вытлумачэнне сутнасці ўсёй еправы, у рэшце рэшт, відаць, заснаванага на непаразуменні. Я знайшоў, што ў яго вельмі прыгожае імя, і да таго ж ён быў родам з Мінесоты, такім чынам імя атрымлівалася на самай справе выдатнае: Айрленд Мінесоцкі, Айрленд Віскансінскі, Айрленд Мічыганскі. He, справа не ў тым. Тут справа значна глыбейшая. Так, ойча мой. Праўда, ойча мой. Магчыма, ойча мой. He, ойча мой. Ну, што ж, можа быць, і так, ойча мой. Вам лепей ведаць, ойча мой. Святар быў добры, але занудлівы. Афіцэры былі нядобрыя, але занудлівыя. Ка-
роль быў добры, але занудлівы. Віно было дрэннае, але не занудлівае. Яно здымала з зубоў эмаль і пакідала яе на паднябенні.
— I святара пасадзілі за краты, — гаварыў Рока, — бо мы знайшлі ў яго трохпрацэнтныя паперы. Гэта было ў Францыі, вядома. Тут бы яго ніколі не арыштавалі. Ён сцвярджаў, што раціуча нічога не ведае пра пяціпрацэнтныя. Гэта ўсё здарылася ў Безье. Я якраз быў там і, калі прачытаў у газетах, накіраваўся ў турму і папрасіў, каб мяне дапусцілі да святара. Было відавочна, што паперы ён украў.
— He веру ніводнаму слову, — сказаў Рынальдзі.
— Гэта як вам хочацца, — сказаў Рока. — Але я расказваю пра гэта для наШага святара. Гісторыя вельмі павучальная. Ён святар, ён здолее яе ацаніць.
Святар усміхнуўся.
— Працягвайце, — сказаў ён. — Я слухаю.
— Вядома, частку папер так і не знайшлі, але ўсе трохпрацэнтныя аказаліся ў святара, і яшчэ аблігацыі нейкіх мясцовых пазык, не памятаю якіх. Такім чынам, я прыйшоў у турму, — вось тут і пачынаецца самае цікавае, — і стаю ля яго камеры і кажу, нібыта на споведзі: “Блаславіце мяне, ойча, бо вы саграшылі”.
Усе гучна засмяяліся.
— I што ж ён адказаў? — спытаў святар.
Рока не звярнуў на яго ўвагу і пачаў талкаваць мне сэнс жарту:
— Разумееце, у чым тут соль? — Відаць, гэта быў вельмі дасціпны жарт, калі яго правільна зразумець. Мне падлілі яшчэ віна, і я расказаў анекдот пра англійскага радавога, якога паставілі пад душ. Затым маёр расказаў анекдот пра адзінаццаць чэхаславакаў і венгерскага капрала. Я зноў выпіў віна і расказаў анекдот пра жакея, які знайшоў пені. Маёр сказаў, што ёсць займальны італьянскі анекдот пра герцагіню, якой не спалася па начах. Тут святар пайшоў, і я расказаў анекдот пра коміваяжора, які прыехаў у Марсель у пяць гадзін раніцы, калі дзьмуў містраль. Маёр сказаў, што да яго дайшлі чуткі, што я ўмею піць. Я адмаўляў гэта. Ён сказаў, што гэта праўда і што, Бахус сведка, ён праверыць, ці так гэта. Толькі не Бахус, сказаў я. He Бахус. Так, Бахус, сказаў ён. Я мушу піць на вытрымку з Басі Філіпа Вінчэнца. Басі сказаў жа, што гэта несправядліва, бо ён ужо выпіў удвая больш, чым я. Я сказаў, што гэта брыдкая хлусня,
Бахус ці не Бахус, Філіпа Вінчэнца Басі,ці Басі Філіпа Вінчэнца, ні кроплі не глынуў за цэлы вечар, і як яго, уласна, зваць? Ён спытаў, а як зваць мяне — Энрыка Федэрыка ці Федэрыка Энрыка? Я сказаў, Бахуса да д’ябла, а хто дужэйшы, той і пераможа, і маёр даў нам старт кубкамі чырвонага віна. Выпіўшы палову кубка, я не захацеў працягваць. Я ўспомніў, куды іду.
— Басі перамог, — сказаў я. — Ён дужэйшы. Мне пара ісці.
— Праўда, яму пара, — сказаў Рынальдзі. — У яго спатканне. Я гэта ведаю.
— Мне пара ісці.
— Да сустрэчы іншым разам, — сказаў Басі. — Да сустрэчы іншым разам, калі ў вас будзе больш сілы.
Ён паляпаў мяне па плячы. На стале гарэлі свечкі. Усе афіцэры былі надта вясёлыя.
— Дабранач, панове, — сказаў я.
Рынальдзі выйшаў разам са мной. Мы спыніліся ля пад’езда, і ён сказаў:
— Вы лепей не хадзілі б туды п’яным.
— Я не п’яны, Рынін. Слова гонару.
— Вы хоць пажавалі б зерне кавы.
— Глупства.
— Я вам зараз прынясу, бэбі. Пагуляйце пакуль тут. — Ён вярнуўся са жменяй смажаных зярнят кавы. — Пажуйце, бэбі, і хай дапаможа вам Бог.
— Бахус, — сказаў я.
— Я правяду вас.
— Ды я нармальна адчуваю сябе.
Мы ішлі ўдвух па горадзе, і я жаваў зерне кавы. Ля ўезду ў алею, якая вяла да вілы англічан, Рынальдзі пажадаў мне добрай ночы.
— Дабранач, — сказаў я. — А чаму б не зайсці і вам? Ён пакруціў галавой.
— He, — сказаў ён. — Я аддаю перавагу больш звыклым уцехам.
— Дзякуй за зерне кавы.
— He варта, бэбі. He варта.
Я пайшоў па алеі. Абрысы кіпарысаў па баках былі выразныя. Я азірнуўся і ўбачыў, што Рынальдзі стаіць і пазірае мне ўслед, і я памахаў яму рукой.
Я сядзеў у прыёмным пакоі вілы, чакаў Кэтрын Барклі. Нехта ўвайшоў у вестыбюль. Я ўстаў, але гэта была не Кэтрын. Гэта была міс Фергюсон.
— Хэло, — сказала яна. — Кэтрын прасіла мяне перадаць вам, што, на жаль, яна сёння не можа з вамі сустрэцца.
— Шкада. Спадзяюся, яна не хворая?
— Яна не зусім здаровая.
— Скажыце ёй, калі ласка, што я вельмі занепакоены.
— Скажу.
— А мо мне зайсці заўтра раніцай?
— Зайдзіце.
— Вельмі ўдзячны вам, — сказаў я. — Дабранач.
Я выйшаў з прыёмнай, і мне раптам стала сумна і няўтульна. Я вельмі абыякава адносіўся да спаткання з Кэтрын, я напіўся і ледзь не забыўся прыйсці, але калі аказалася, што я не ўбачу яе, мне стала сумна і я адчуў сябе адзінока.
РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
На наступны дзень мы даведаліся, што ноччу ў вярхоўях ракі будзе атака, і мы павінны выехаць туды з чатырма машынамі. Ніхто нічога толкам не ведаў, хоць усе гаварылі з вялікай пыхай, паказваючы свае етратэгічныя пазнанні. Я сядзеў у першай машыне, і калі мы праязджалі міма варот англійскага шпіталя, я загадаў шафёру спыніцца. Іншыя машыны затармазілі. Я выйшаў і загадаў шафёрам ехаць далей і чакаць нас на скрыжаванні ля Кармонскай дарогі, калі мы не дагонім іх раней. Я шпарка прайшоў па алеі і, увайшоўшы ў прыёмную, папрасіў выклікаць міс Барклі.
— Яна дзяжурыць.
— Ці нельга мне ўбачыць яе на хвілінку?
Паслалі санітара, і ён вярнуўся разам з ёй.
— Я зайшоў даведацца пра ваша здароўе. Мне сказалі, што вы на дзяжурстве, і я папрасіў выклікаць вас.
— Я зусім здаровая, — сказала ян$. — Відаць, гэта ад гарачыні.
— Мне трэба ісці.
— Я на хвілінку выйду з вамі.
— Вы сябе зусім добра адчуваеце? — спытаў я, калі мы выйшлі.
— Так, мілы. Вы сёння прыйдзеце?
— He, я зараз ад’язджаю — сёння забава на Плаве.
— Забава?
— Наўрад ці будзе нешта сур’ёзнае.
— А калі вы вернецеся?
— Заўтра.
Яна нешта расшпіліла і зняла з шыі. Яна ўклала гэта мне ў руку.
— Гэта святы Антоній, — сказала яна. — А заўтра вечарам прыходзьце.
— Хіба вы каталічка?
— He. Але святы Антоній, кажуць, вельмі дапамагае.
— Буду шанаваць яго дзеля вас. Бывайце.
— He, — сказала яна. — He бывайце.
— Слухаюся.
— Будзьце разумны і шануйце сябе. He, тут нельга цалавацца, нельга.
— Слухаюся.
Я азірнуўся і ўбачыў, што яна стаіць на прыступках. Яна памахала мне рукой, і я паслаў ёй паветраны ттяттялунак. Яна яшчэ памахала рукой, і пасля алея скончылася, і я ўжо ўсаджваўся ў машыну, і мы паехалі. Святы Антоній быў у маленькім медальёне з белага металу. Я адчыніў медальён і вытрас яго на далонь.
— Святы Антоній? — спытаў шафёр.
— Так.
— У мяне таксама ёсць. — Яго правая рука адпусціла руль, расшпіліла гузік і дастала з-пад сарочкі гэткі ж медальён. — Бачыце?
Я паклаў святога Антонія назад у медальён, сабраў у камяк тоненькі залаты ланцужок і ўсё разам схаваў у бакавую кішэню.
— Вы не надзенеце яго на шыю?
— He.
— Лепш надзеньце. А інакш навошта ён?
— Добра, — сказаў я. Я расшпіліў замок залатога ланцужка.надзеў яго на шыю і зноў зашпіліў замок. Святы павіс на маім форменным фрэнчы, і я расшпіліў каўнер сарочкі і апусціў святога Антонія пад сарочку. Седзячы ў машыне, я адчуваў на грудзях яго металічны футарал. Хутка я забыўся пра яго. Пасля свайго ранення я больш не бачыў яго. Відаць, нехта зняў на перавязачным пункце.
Перабраўшыся цераз мост, мы паехалі хутчэй, і неўзабаве спераду на дарозе мы ўбачылі пыл ад іншых машын. Дарога зрабіла пятлю, і мы ўбачылі ўсе тры машыны; яны здаваліся зусім маленькімі, пыл валіў з-пад колаў і
ўздымаўся аж да дрэваў. Мы параўняліся з імі, абагналі іх і збочылі на іншую дарогу, якая ішла ўгару. Ехаць у калоне зусім няблага, калі знаходзішся ў галаўной машыне, і я сеў ямчэй і пачаў глядзець па баках. Мы ехалі па перадгор’і з боку ракі, і калі дарога ўзабралася вышэй, на поўначы паказаліся высокія горы, на якіх ужо ляжаў снег. Я азірнуўся і ўбачыў, як астатнія тры машыны ўздымаюцца ўгару, аддзеленыя адна ад адной клубамі пылу. Мы мінулі доўгі караван наўючаных мулаў; побач з муламі ішлі паганятыя ў чырвоных фесках. Гэта былі берсальеры.
Пасля каравана мулаў нам ужо болып нічога не траплялася насустрач, і мы ўзбіраліся з узвышша на ўзвышша і затым па доўгім пакатым схіле спусціліся ў рачную даліну. Тут дарога была абсаджана дрэвамі, і за правай шпалерай дрэў я ўбачыў раку, неглыбокую, празрыстую і хуткую. Рака стала плыткай і цякла вузкімі пратокамі сярод налосаў пяску і галькі, а часам, як ззянне, разлівалася па высланым галькай дне. Ля самага берага я бачыў глыбокія ямы, вада ў іх была блакітная, як неба. Я бачыў каменныя мосцікі, якія былі дугой перакінуты цераз раку, да іх вялі сцяжынкі, што адгаліноўваліся ад дарогі, і сялянскія хаты з каменю з кандэлябрамі грушавых дрэў уздоўж паўднёвай сцяны, і нізкія агароджы з каменю на палях. Дарога доўга ішла па даліне, а затым мы збочылі і зноў пачалі падымацца ўгару. Дарога крута падымалася ўгару, выгіналася і кружылася ў каштанавым гаі і нарэшце пайшла ўздоўж кража гары. У прасветах паміж дрэвамі была відна даліна, і там, далёка ўнізе, блішчала на сонцы звіліна ракі, якая падзяляла дзве арміі. Мы паехалі па новай камяністай ваеннай дарозе, пракладзенай па самым грэбені кража, і я глядзеў на поўнач, дзе працягнуліся два ланцугі гор, зялёныя і цёмныя да лініі вечнага снегу, а вышэй белыя і яркія ў промнях сонца. Затым, калі зноў пачаўся пад’ём, я ўбачыў трэці ланцуг гор, высокія снежныя горы, белыя, як мел, і спаласаваныя вычурнымі складкамі, а за імі ўдалечыні ўзнікалі яшчэ горы, і нельга было сказаць, ці бачыш іх, ці гэта толькі здаецца. Гэта аўстрыйскія горы, а ў нас такіх не было. Спераду быў закруглены паварот направа, і ў прасвеце паміж дрэвамі я ўбачыў, як дарога крута спускалася ўніз. Па гэтай дарозе рухаліся войскі, і грузавікі, і мулы з горнымі гарматамі, і, калі мы ехалі па ёй уніз, трымаючыся самага краю, далёка ўнізе мне была