• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    — Куды б нам пайсці, — сказаў я. Як кожны мужчына, я не ўмеў доўга заляцацца стоячы.
    — Няма куды, — сказала яна. Яна вярнулася на зямлю з таго свету, у якім знаходзілася.
    — Пасядзім крыху тут.
    Мы селі на пляскатую каменную лаву, і я ўзяў Кэтрын Барклі за руку. Яна не дазволіла мне абняць яе.
    — Вы вельмі стаміліся? — спытала яна.
    — He.
    Яна пазірала ўніз, на траву.
    — Дрэнную гульню мы з вамі распачалі.
    — Якую гульню?
    — He прытварайцеся дурнем.
    — Я і не думаю.
    — Вы слаўны, — сказала яна, — і вы імкняцеся іграць як мага лепей. Але гульня ўсё адно кепская.
    — Вы заўсёды адгадваеце чужыя думкі?
    — He заўсёды. Але вашы я ведаю. Вам няма сэнсу прытварадца, што вы мяне кахаеце. На сённяшні дзень з гэтым скончана. Пра што вы хацелі б зараз пагаварыць?
    — Але я на самай справе кахаю вас.
    — Ведаеце што, давайце не будзем хлусіць, калі ў гэтым няма патрэбы. Вы вельмі добра правялі сваю ролю, і зараз усё добра. Я ж не зусім вар’ятка. На мяне калі і находзіць, то толькі крыху і ненадоўга.
    Я сціснуў яе руку.
    — Кэтрын, дарагая...
    — Як смешна гэта зараз гучыць: “Кэтрын”. Вы не заўсёды аднолькава гзта прамаўляеце. Але вы вельмі слаўны. Вы вельмі добры, вельмі.
    — Гэтак гаворыць і наш святар.
    — Так, вы добры. I вы будзеце наведваць мяне?
    — Вядома.
    — I вам няма патрэбы гаварыць, што вы кахаеце мяне. 3 гэтым пакуль што скончана. — Яна ўстала і падала мне руку. — Дабранач.
    Я хацеў пацалаваць яе.
    — He, — сказала яна. — Я дужа стамілася.
    — I ўсё-ткі пацалуйце мяне, — сказаў я.
    — Я страшэнна стамілася, мілы.
    — Пацалуйце мяне.
    — Вам вельмі хочацца?
    — Вельмі.
    Мы пацалаваліся, але яна раптам вырвалася.
    — He трэба. Дабранач, мілы.
    Мы дайшлі да дзвярэй, і я ўбачыў, як яна пераступіла парог і пайтла па вестыбюлі. Мне падабалася сачыць за яе рукамі. Яна схавалася ў калідоры. Я пайшоў дамоў. Ноч была душная, і ў гарах не сціхала ні на хвіліну. Былі бачны ўспышкі на Сан-Габрыеле.
    Ля “Віла-Роса” я спыніўся. Аканіцы былі зачынены, але ўсярэдзіне яшчэ шумелі. Нехта спяваў. Я пайшоў у свой пакой. Рынальдзі ўвайшоў, калі я распранаўся.
    — Ага, — сказаў ён, — справа ладзіцца. Бэбі збянтэжаны.
    — Дзе вы былі?
    — На “Віла-Роса”. Вельмі карысна для душы, бэбі. Мы спявалі хорам. А дзе былі вы?
    — Заходзіў да англічан.
    — Дзякуй Богу, што я не зблытаўся з англічанамі.
    РАЗДЗЕЛ СЁМЫ
    На наступны дзень, калі вяртаўся з першага горнага паста, я спыніў машыну ля smistimento’, дзе параненыя і хворыя размяркоўваліся згодна з іхнімі дакументамі і на дакументах рабілі адзнаку аб накіраванні ў той ці іншы шпіталь. Я сам вёў машыну і застаўся ў ёй, a шафёр панёс дакументы для адзнакі. Дзень быў гарачы, і неба было надта блакітнае і яркае, а дарога белая і пыльная. Я сядзеў на высокім сядзенні фіата і ні аб чым не думаў. Міма па дарозе ішоў полк, і я пазіраў, як крочаць шарэнгі. Людзі былі стомленыя і спацелыя. Некаторыя былі ў стальных касках, але большасць несла іх прычэпленымі да ранцаў. Для многіх каскі былі надта вялікія і амаль закрывалі вушы. Афіцэры ўсе былі ў касках, але падабраных па памерах. Гэта была частка брыгады Базіліката. Я пазнаў іхнія паласатыя, чырвопыя з белым, пятліцы. Полк ужо даўно прайшоў, але міма ўсё яшчэ валакліся адсталыя, — тыя, хто не меў сілы крочыць у нагу са сваім аддзяленнем. Яцьі былі стомленыя, спацелыя, запыленыя. Некаторыя ’здаваліся зусім хворымі. Калі апошні адсталы прайшоў, на дарозе з’явіўся яшчэ адзін салдат. Ён пакульгваў. Ён спыніўся і сеў ля дарогі. Я вылез і падышоў да яго.
    — Што з вамі?
    Ён паглядзеў на мяне і ўстаў.
    — Я ўжо іду.
    — А ў чым справа?
    — Усё вайна, ну яе да...
    — Што з вашай нагой?
    — Справа не ў назе. У мяне грыжа.
    — Чаму ж вы ідзяце пешкі? — спытаў я. — Чаму вы не ў шпіталі?
    — He пускаюць. Лейтэнант кажа, што я знарок скінуў бандаж.
    Эвакапункт (італ.).
    — Пакажыце мне.
    — Яна выйшла.
    — 3 якога боку?
    — Вось тут.
    Я памацаў ягоны жывот.
    — Кашляніце, — сказаў я.
    — Каб ад гэтага не стала горай. Яна ўжо і так у два разы болыпая, чым раніцай.
    — Сядайце ў машыну, — сказаў я. — Калі паперы маіх параненых будуць гатовыя, я сам адвязу вас і здам у вашу санітарную часць.
    — Ен скажа, што я знарок.
    — Тут яны не змогуць прыдрацца, — сказаў я. — Гэта не рана. У вас жа было гэта і раней?
    — Але я згубіў бандаж.
    — Вас накіруюць у шпіталь.
    — А ці нельга мне застацца з вамі, tenente?
    — He, у мяне няма на вас дакументаў.
    У дзвярах з’явіўся шафёр з дакументамі параненых, якіх мы везлі.
    — Чацвярых у сто пяты. Дваіх у сто трыццаць другі, — сказаў ён. Гэта былі пшіталі на другім беразе.
    — Сядайце за руль, — сказаў я.
    Я дапамог салдату з грыжай залезці на сядзенне побач з намі.
    — Вы размаўляеце па-англійску? — спытаў я.
    — Так.
    — Што вы скажаце пра гэту праклятую вайну?
    — Брыдота.
    — Дзіўна, калі б іначай. Сапраўдная брыдота.
    — Вы былі ў Штатах?
    — Быў. У Пітсбургу. Я здагадаўся, што вы амерыканец.
    — Хіба я дрэнна размаўляю па-італьянску?
    — Я адразу здагадаўся, што вы амерыканец.
    — Яшчэ адзін амерыканец, — сказаў шафёр па-італьянску, зірнуўшы на салдата з грыжай.
    — Паслухайце, лейтэнант. Вы абавязкова павінны даставіць мяне ў полк?
    — Так.
    — Справа ў тым, што старшы доктар ведае пра маю грыжу. Я да д’ябла выкінуў бандаж, каб мне стала горай і не давялося зноў ісці на перадавую.
    — Разумею.
    — Мо вы адвезяце мяне ў іншае месца?
    — Калі б мы былі бліжэй да фронта, я мог бы здаць вас на першы медыцынскі пункт. Але тут, у тыле, нельга без дакументаў.
    — Калі я вярнуся, мне зробяць аперацыю, а пасля ўвесд час будуць трымаць на перадавой.
    Я падумаў.
    — Вы хацелі б увесь час тырчаць на перадавой? — спытаў ён.
    — He.
    — Д’ябал! — сказаў ён. — Якая гідкая гэтая вайна.
    — Паслухайце, — сказаў я. — Выйдзіце з машыны, упадзіце і набіце сабе шышку на галаве, а я на зваротным шляху забяру вас і адвязу ў шпіталь. Мы на хвіліну спынімся, Альда.
    Мы з’ехалі ^а абочыну і спыніліся. Я дапамог яму вылезці.
    — Тут вы мяне і знойдзеце, лейтэнант, — сказаў ён.
    — Да сустрэчы, — сказаў я. Мы паехалі далей і абагналі полк прыблізна праз мілю, затым пераправіліся цераз раку, каламутную ад расталага снегу і рухавую ля бакоў моста, і па дарозе, якая перасякае раўніну, дабраліся да шпіталяў, дзе трэба было здаць параненых. На зваротным шляху я сам сядзеў за рулём і хутка гнаў пустую машыну туды, дзе сядзеў салдат з Пітсбурга. Спачатку мы мінулі полк, які рухаўся марудна і быў яшчэ больш стомлены; затым адсталых. Пасля мы ўбачылі пасярод дарогі санітарны фургон. Два салдаты падымалі салдата з грыжай. Яны вярнуліся па яго. Калі ўбачыў мяне, ён пакруціў галавой. Ягоная каска звалілася, і лоб, ля самых валасоў, быў скрываўлены. На носе была абадраная скура, і на крывавую драпіну наліп пыл, і ў валасах таксама быў пыл.
    — Зірніце, якая шышка, лейтэнант, — гукнуў ён. — Але нічога не зробіш. Яны вярнуліся па мяне.
    Калі я вярнуўся на вілу, было пяць гадзін, і я пайшоў туды, дзе мылі машыны, каб стаць пад душ. Затым я складаў рапарт, седзячы ў сваім пакоі ля адчыненага акна, у штанах і кашулі. Наступленне было прызначана на паслязаўтра, і я мусіў выехаць са сваімі машынамі ў Плаву. Ужо даўно я не пісаў у Штаты, і я ведаў, што трэба напісаць, але гэтулькі часу адкладваў, пгго зараз пісаць было ўжо амаль немагчыма. He было пра што пі-
    саць. Я адправіў некалькі паштовак Zona di Guerra1, выкрасліўшы з тэкста ўсё, акрамя “я жывы і здаровы”. Так хутчэй дойдуць. Гэтыя паштоўкі вельмі спадабаюцца ў Амерыцы — нязвыклыя і таямнічыя. Нязвыклай і таямнічай была вайна ў гэтай зоне, але мне яна здавалася добра абмазгаванай і жорсткай у параўнанні з іншымі войнамі, якія былі скіраваныя супраць аўстрыйцаў. Аўстрыйская армія была створана дзеля перамог Напалеона — любога Напалеона. Добра, каб і ў нас быў Напалеон, але ў нас быў толькі II generale Cadorna, тлусты і самазадаволены, і Vittorio-Emmanuele, маленькі чалавек з худой доўгай шыяй і казлінай бародкай. У правабярэжнай арміі быў герцаг Аоста. Бадай, ён быў занадта прыгожы для вялікага палкаводца, але ў яго быў воблік сапраўднага мужчыны. Многія хацелі б, каб ён быў каралём. Ён меў знешнасць караля. Ён быў дзядзькам караля і камандаваў трэцяй арміяй. Мы былі ў другой арміі. У трэцяй арміі было некалькі англійскіх батарэй. У Мілане я пазнаёміўся з двума англійскімі артылерыстамі адтуль. Яны былі вельмі мілыя, і мы выдатна правялі вечар. Яны былі рослыя і сарамлівыя, і ўсё іх бянтэжыла і адначасова падабалася. Лешп, каб я служыў у англійскай арміі. Усё было б прасцей. Але я, відаць, загінуў бы. Ну, у санітарным атрадзе, напэўна, не. He, нават і ў санітарным атрадзе. Здаралася, і шафёры англійскіх санітарных машын гінулі. Але я ведаў, што не загіну. Гэтай вайной не. Яна не мела да мяне ніякіх адносін. Мне яна здавалася не болып небяспечнай, чым вайна ў кіно. Усё-ткі я пічыра хацеў, каб вайна скончылася. Мо гэтым летам будзе канец. Мо аўстрыйцаў паб’юць. Іх заўсёды білі ў ранейшых войнах. А што асаблівага ў гэтай вайне? Усе гавораць, што французы выдыхнуліся. Рынальдзі расказваў, што французскія салдаты ўзбунтаваліся і войскі пайшлі на Парыж. Я спытаў у яго, што ж было далей, і ён сказаў: “Ну, іх спынілі”. Мне хацелася пабываць у Аўстрыі без усялякай вайны. Мне хацелася пабываць у Шварцвальдзе. Мне хацелася пабываць на Гарцы. А дзе гэта Гарц, між іншым? Зараз баі вяліся ў Карпатах. Туды мне не хацелася. Хоць, бадай, і гэта было б няблага. Калі б не было вайны, я мог бы паехаць у Іспанію. Сонца ўжо заходзіла і дзень астываў. Пасля вячэры я паеду да Кэт-
    Ваеяная зона (Італ.).
    рын Барклі. Мне хацелася, каб яна зараз была тут са мной. Мне хацелася, каб мы разам былі ў Мілане. Добра было б павячэраць у “Кова” і пасля дупіным вечарам прайсціся па Віа-Манцоні, і перайсці цераз мост, і пайсці ўздоўж канала, і зайсці ў гатэль з Кэтрын Барклі. Мо яна пайшла б. Мо яна ўявіла б сабе, што я — той афіцэр, якога забілі на Соме, і вось мы ўваходзім у галоўны пад’езд і швейцар здымае фуражку і я спыняюся ля канторкі парцье спытаць ключ і яна чакае ля ліфта і пасля мы ўваходзім у кабіну ліфта і ён паўзе ўгару вельмі марудна пазвоньваючы на кожным паверсе а затым і наш паверх і хлапчук-ліфцёр адчыняе дзверы і яна выходзіць і выходжу я і мы ідзём па калідоры і я ключом адмыкаю дзверы і ўваходжу і пасля здымаю трубку тэлефона і прашу каб прыняслі бутэльку капры б’янка ў сярэбраным вядзерцы поўным лёду і чуваць як лёд звініць у вядзерцы ўсё бліжэй па калідору і хлапчук стукаецца і я кажу пастаўце калі ласка ля дзвярэй. Таму што мы ўсё з сябе скінулі таму піто вельмі горача і акно разнасцежана і ластаўкі лятаюць над стрэхамі дамоў і калі ўжо зусім сцямнее і падыйдзеш да акна маленькія кажаны носяцца над дамамі і над вершалінамі дрэў і мы п’ём капры і дзверы замкнёныя і так горача і толькі прасціна і цэлая ноч і мы ўсю ноч кахаем адно аднаго гарачай ноччу ў Мілане. Я хутка павячэраю і пайду да Кэтрын Барклі.