• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    — Пакажы свае рукі.
    Я працягнуў ёй абедзве рукі. Яны былі сцёртыя да жывога мяса.
    — Раны няма толькі ў баку, — сказаў я.
    — He смейся.
    Я вельмі стаміўся, і ў мяне кружылася галава. Уся мая жвавасць прапала. Экіпаж каціўся па вуліцы.
    — Бедныя рукі! — сказала Кэтрын.
    — He чапай іх, — сказаў я. — Што за д’ябал, я не разумею, дзе мы. Куды мы едзем, вазніца?
    Вазніца спыніў каня.
    — У гатэль Метраполь. Хіба вы не туды хацелі?
    — Так, так, — сказаў я. — Усё ў парадку, Кэт.
    — Усё ў парадку, любы. He хвалюйся. Мы добра выспімся, і заўтра ты ўжо не будзеш п’яны.
    — Я зусім п’яны, — сказаў я. — Увесь гэты дзень падобны на аперэту. Магчмма, я галодны.
    — Ты проста стаміўся, любы. Гэта ўсё пройдзе.
    Экіпаж спыніўся каля гатэля. Хлопчык выйшаў забраць нашы чамаданы.
    — Ужо праходзіць, — сказаў я. Мы былі на вуліцы і ішлі ў гатэль.
    — Я ведала, што пройдзе. Ты проста стаміўся. Табе трэба выспацца.
    — Ва ўсякім выпадку, мы ў Швейцарыі.
    — Так, мы сапраўды ў Швейцарыі.
    Следам за хлопчыкам з чамаданамі мы ўвайшлі ў гатэль.
    Кніга пятая
    РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ
    Той восенню снег выпаў вельмі позна. Мы жылі ў драўлянай хаціне сярод соснаў на схіле гары, і начамі бывалі замаразкі, вада ў двух збанах на рукамыйніку пакрывалася да раніцы тонкай скарынкай лёду. Madame Гуцінген ранкам уваходзіла ў пакой, каб зачыніць вокны, і распальвала высокую кафляную печку. Сасновыя дровы трашчалі і разгараліся, і агонь у печцы пачынаў гусці, і madame Гуцінген другі раз заходзіла ў пакой, несучы тоўстыя палены для печкі і збан з гарачай вадой. Калі пакой награваўся, яна прыносіла снеданне. Снедаючы ў ложку, мы бачылі возера і горы на тым баку возера, на французскім беразе. На вяршынях гор ляжаў снег, і возера было шэрае са стальной сінявой.
    Звонку, ля самага доміка, праходзіла дарога. Ад марозу каляіны былі цвёрдыя як камень, і дарога ўпарта лезла ўгару цераз гай і затым, абвіўшы гару, выбіралася туды, дзе былі лугі, і хлявы, і хаціны на лугах на ўскраіне лесу, над самай далінай. Даліна была глыбокая, і на дне яе цякла рака, якая ўпадала ў возера, і калі вецер дзьмуў з даліны, было чуваць, як рака піуміць па камянях.
    Часам мы збочвалі з дарогі і ішлі па сцежцы праз сасновы гай. У гаі зямля пад нагамі была мяккая: яна не сцвярдзела ад марозу, як на дарозе. Але нам не пікодзіла тое, што зямля на дарозе цвёрдая, бо падэшвы і абцасы ў нас былі падбіты цвікамі, і цвікі прабівалі мёрзлую зямлю, і ў падбітых цвікамі чаравіках ісці па дарозе было прыемна і бадзёрыста. Але ісці ў гаі было таксама прыемна.
    Ля доміка, дзе мы жылі, пачынаўся круты спуск да невялікай раўніны ля возера, і ў сонечныя дні мы сядзелі на верандзе, і нам было бачна, як уецца дарога па горным схіле, і быў бачны схіл другой гары і размешчаныя тэрасамі вінаграднікі, дзе ўсе лозы ўжо высахлі па-зімоваму, і палі, падзеленыя агароджамі з каменю, і ніжэй вінаграднікаў гарадскія дамы на вузкай раўніне ля берага возера. На беразе быў астравок з двума дрэвамі, і дрэвы былі падобны на падвойны ветразь рыбацкай лодкі. Горы
    на тым баку возера былі крутыя і вастраверхія, і ля паўднёвага краю возера доўгай упадзінай паміж двух горных кражаў ляжала даліна Роны, а ў далёкім канцы, там, дзе даліну зразалі горы, быў Дандзю-Мідзі. Гэта была высокая снежная гара, і яна валадарыла над далінай, але яна была так далёка, што не пакідала ценю.
    Калі было сонца, мы снедалі на верандзе, але іншым часам мы елі наверсе, у маленькім пакойчыку з дапічатымі сценамі і вялікай печкай у кутку. Мы накуплялі ў горадзе часопісаў і кніг і навучыліся гуляць у карты. Маленькі пакойчык з печкай быў нашай залай і сталовай. Там былі два зручныя крэслы і столік для часопісаў, кніг, а ў карты мы гулялі на абедзенным стале, пасля таго як прыбяруць посуд. Monsieur і madame Гуцінген жылі ўнізе, і па вечарах мы часам чулі, як яны размаўляюць, і яны таксама былі вельмі шчаслівыя. Ён раней быў обер-кельнерам, а яна працавала пакаёўкай у тым жа гатэлі, і яны сабралі грошы, каб купіць гэты домік. У іх быў сын, які рыхтаваўся стаць обер-кельнерам. Ён служыў у гатэлі ў Цюрыху. Унізе было памяшканне, дзе прадавалі віно і піва, і вечарам мы часам чулі, як на дарозе спыняліся вазы і мужчыны падымаліся па прыступках, каб кульнуць шкляначку.
    У калідоры ля нашага пакоя стаяла скрыня з дрывамі, і адтуль я браў палена за паленам, каб падкідваць у печку. Але мы не сядзелі позна. Мы клаліся спаць у нашай вялікай спальні, не запальваючы святла, і, распрануўшыся, я адчыняў вокны, і глядзеў у ноч, і на халодныя зоркі, і на сосны ля вокнаў, і пасля як мага хутчэй клаўся ў ложак. Добра ў ложку, калі паветра такое халодпае і чыстае, а за акном ноч. Мы спалі моцна, і калі ноччу я прачынаўся, то ведаў чаго, і тады я адсоўваў пярыну, вельмі асцярожна, каб не разбудзіць Кэтрын, і зноў засынаў, з новым адчуваннем лёгкасці ад тонкай коўдры. Вайна здавалася далёкай, як футбольны матч у чужым каледжы. Але з газет я ведаў, што баі ў гарах усё яшчэ ідуць, бо да гэтага часу не выпаў снег.
    Часам мы спускаліся па схіле гары ў Мантрэ. Ад самага доміка ўніз вяла сцяжынка, але яна была вельмі крутая, і звьгчайна мы спускаліся па дарозе і ішлі па шырокай, зацвярдзелай ад марозу дарозе між палёў, а пасля між агароджамі з каменю вакол вінаграднікаў і яшчэ ніжэй паміж домікамі прыдарожных вёсак. Вёскі былі тры: Шарнэ, Фантаніван і яшчэ адна, забыўся якая. Ba-
    тым па той жа дарозе мы праходзілі міма старога, моцна збітага мураванага chateau на выступе гары, сярод размешчаных тэрасамі вінаграднікаў, дзе кожная лаза была падвязана да тычкі, і ўсе лозы былі сухія і бурыя, і зямля чакала снегу, а ўнізе, у глыбіні, ляжала возера, гладкае і шэрае, як сталь. Ад chateau дарога ішла ўніз даволі паката, а затым збочвала ўправа, і далей быў выбрукаваны каменем вельмі круты спуск проста да Мантрэ.
    У нас не было знаёмых у Мантрэ. Мы ішлі па беразе возера і бачылі лебедзяў, і мноства чаек, і буравеснікаў, якія ўзляталі, як толькі падыдзеш бліжэй, і жаласна крычалі, гледзячы ўніз на ваду. Далей ад берага плылі чароды гагар, маленькіх і цёмных, пакідаючы пасля сябе след на вадзе. Прыйшоўшы ў горад, мы пайшлі па галоўнай вуліцы і разглядвалі вітрыны магазінаў. Там было шмат вялікіх гатэляў, зараз зачыненых, але магазіны амаль усе былі адчынены, і нам усюды былі вельмі рады. Была вельмі добрая цырульня, і Кэтрын зайшла туды. Гаспадыня цырульні сустрэла яе вельмі ветліва, гэта была адзіная наша знаёмая ў Мантрэ. Пакуль Кэтрын была ў цырульні, я сядзеў у піўным паграбку і піў цёмнае мюнхенскае піва і чытаў газеты. Я чытаў “Карьерэ дэлла Сера” і англійскія і амерыканскія газеты з Парыжа. Усе аб’явы былі запэцканы друкарскай фарбай, відаць, каб нельга было выкарыстаць іх для зносін з непрыяцелем. Гэта было невясёлае чытанне. Справы ўсюды былі невясёлыя. Я сядзеў у кутку з вялікім куфлем цёмнага піва і разарваным папяровым пакетам pretzels1 і еў pretzels, бо мне падабаўся іх саланаваты прысмак і тое, якім смачным ад іх станавілася піва, І чытаў пра разгром. Я думаў, што Кэтрын зойдзе па мяне, але яна не заходзіла, і я паклаў газеты на месца, заплаціў за піва і пайшоў шукаць яе. Дзень быў халодны, і пахмурны, і зімні, 1 камень у сценах здаваўся халодным. Кэтрын усё яшчэ была ў цырульні. Гаспадыня завівала ёй валасы. Я сядзеў у кабінеціку і глядзеў. Гэта мяне хвалявала, і Кэтрын усміхалася і размаўляла са мной, і голас мой быў крыху сіпаты ад хвалявання. Шчыпцы прыемна пазвоньвалі, 1 я бачыў валасы Кэтрын у трох люстэрках, і ў кабінеціку было цёпла і прыемна. Затым гаспадыня зрабіла ўкладку валасоў, і Кэтрын паглядзела ў люстэрка і крыху памяняла прычоску, дастаючы і заколваючы шпількі; затым устала.
    1 Від пячэння (ням.).
    — Мне проста сорамна, што я тут доўга.
    — Monsieur было проста цікава. Хіба не так, mon­sieur? — усміхнулася гаспадыня.
    — Праўда, — сказаў я.
    Мы выйшлі і пайшлі па вуліцы. Было холадна і змрочна, і быў вецер.
    — Ты нават не ведаеш, як я цябе кахаю, — сказаў я.
    — Праўда ж, нам зараз вельмі добра? — сказала Кэтрын. — Ведаеш што? Давай куды-небудзь зойдзем і замест чаю вып’ем піва. Для маленькай Кэтрын піва вельмі карысна. Яно не дасць ёй занадта хутка расці.
    — Ты і праўда не давай ёй расці, і калі гэта будзе хлопчык, ён здолее стаць жакеем.
    — Бадай што, калі народзіцца дзіця, нам і на самай справе трэба будзе пажаніцца, — сказала Кэтрын. Мы сядзелі ў піўной за столікам у кутку. На вуліцы ўжо цямнела. Было рана, але дзень быў пахмурны, і рана наступіў вечар.
    — Давай пажэнімся зараз, — сказаў я.
    — He, — сказала Кэтрын. — Зараз няёмка. Ужо надта прыкметна. He пайду ж я такая ў мэрыю.
    — ПІкада, што мы не пажаніліся раней.
    — Бадай, так было б лепей. Але калі ж мы маглі, любы?
    — He ведаю.
    — А я ведаю толькі адно. He пайду я ў мэрыю гэткай важнай матронай.
    — Якая ж ты матрона?
    — Самая сапраўдная, любы. Цырульніца пыталася, ці першае дзіця. Я сказала ёй, што ў нас ужо ёсць два хлапчукі і дзве дзяўчынкі.
    — Калі ж мы пажэнімся?
    — Як толькі я зноў пахудзею. Я хачу, каб у нас было цудоўнае вяселле і каб усе думалі: якая прыгожая пара.
    — Але цябе гэта не засмучае?
    — А чаго мне засмучацца, любы? У мяне толькі адзін раз было пагана на душы, гэта ў Мілане, калі я адчула сябе дзеўкай, і то праз пяць хвілін усё мінулася, і тут больш за ўсё быў вінаваты пакой. Хіба я дрэнная жонка?
    — Ты цудоўная жонка.
    — Вось і не думай пра фармальнасці, любы. Як толькі я зноў пахудзею, мы пажэнімся.
    — Добра.
    — Як ты лічыш, ці можна мне выпіць піва? Доктар сказаў, што ў мяне вузкаваты таз, так што лепей не дазваляць маленькай Кэтрын вельмі расці.
    — Што ён яшчэ сказаў? — Я захваляваўся.
    — Нічога. У мяне выдатны крывяны ціск, любы. Ён проста ў захапленні ад майго ціску.
    — А што яшчэ ён сказаў наконт вузкага таза?
    — Нічога. Зусім нічога. Ён сказаў, што мне нельга ездзіць на лыжах.
    — Правільна.
    — Ён сказаў, піто зараз ужо позна пачынаць, калі я да гэтага не ездзіла. Ён сказаў, што ўвогуле ездзіць на лыжах можна, толькі каб не падаць.
    — Твой доктар жартаўнік.
    — He, на самай справе, ён вельмі слаўны. Мы паклічам яго, калі наступіць час нарадзіцца нашаму малому.
    — Ты не пыталася ў яго, ці можна нам жаніцца?