Бывай, зброя!
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Беларусь
Памер: 256с.
Мінск 1996
— Ты толькі мой. Гэта праўда, і ніколі нічыім ты не быў. Але мне ўсё роўна, нават калі і не так. Я іх не баюся. Толькі ты мне не расказвай пра іх. А калі жанчына кажа мужчыне пра тое, колькі гэта каштуе?
— He ведаю.
— Ну вядома, ты не ведаеш. А яна гаворыць яму, што кахае яго? Скажы мне. Я хачу ведаць.
— Так. Калі ён гэтага хоча.
— А ён гаворыць ёй, што кахае яе? Скажы. Гэта вельмі важна.
— Гаворыць, калі хоча. *
— Але ты ніколі не гаварыў? Праўда?
. — He.
— He, праўда? Скажы мне праўду.
He, — зманіў я.
— Ты не гаварыў, — сказала яна. — Я так і ведала, што ты пе гаварыў. Ты мілы, і я цябе вельмі, вельмі кахаю.
Сонца высока стаяла над дахамі, і я бачыў шпілі сабора з сонечнымі водбліскамі на іх. Я быў чысты звонку і знутры і чакаў прыходу доктара.
— Значыць, так? — сказала Кэтрын. — Яна гаворыць усё, што яму хочацца?
— He заўсёды.
— А я буду заўсёды. Я буду заўсёды гаварыць усё, што ты захочаш, і я буду рабіць усё, што ты захочаш, і ты ніколі не захочаш іншых жанчын, праўда? — Яна паглядзела на мяне радасна. — Я буду рабіць тое, што табе хочацца, і гаварыць тое, што табе хочацца, і тады ўсё будзе цудоўна, праўда?
— Праўда.
— Ну, вось ты і гатовы да аперацыі. А цяпер скажы, чаго б табе хацелася зараз?
— Хадзі да мяне.
— Добра. Іду.
— Ты мая вельмі, вельмі, вельмі каханая, — сказаў я.
— Вось бачыш, — сказала яна. — Я раблю ўсё, што ты хочаш.
— Ты ў мяне разумніца.
— Я толькі баюся, што ты яшчэ не зусім мной задаволены.
— Ты разумніца.
— Я хачу тое, што хочаш ты. Мяне больш няма. Толькі тое, што хочаш ты.
— Мілая. ,
— Ты задаволены? Праўда, ты задаволены? Ты не хочапі іншых жанчын?
— He.
— Бачыш, ты задаволены. Я раблю ўсё, што ты хочаш.
РАЗДЗЕЛ СЕМНАЦЦАТЫ
Калі я прачнуўся пасля аперацыі, было не падобна, што я некуды знікаў. Падчас гэтага не знікаеш. Толькі бярэ ўдушша. Гэта не падобна на смерць, гэта проста ўдушша ад газу, і тады перастаеш усё адчуваць, а пасля такое адчуванне, быццам быў моцна п’яны, а калі пасля моцна ванітуе, то адной жоўцю і не робіцца лепей. У нагах ложка я ўбачыў мяшкі з пяском. Яны прыціскалі стрыжні, што тырчалі з гіпсавай павязкі. Крыху счакаўшы я ўбачыў міс Гэйдж, і яна спытала:
— Ну, як?
— Лепш, — сказаў я.
— Ён проста цуд зрабіў з вашым каленам.
— Колькі гэта доўжылася?
— Дзве з паловай гадзіны.
— Я гаварыў якія-небудзь глупствы?
— He, нічога. Маўчыце. Ляжыце спакойна.
Мяне ванітавала, і Кэтрын мела рацыю. Мне было ўсё роўна, хто дзяжурыць гэтай ноччу.
У шпіталі акрамя мяне было яшчэ трое: худы хлопец з Джорджыі, супрацоўнік Чырвонага Крыжа, хворы на малярыю, добры хлопец з Нью-Йорка, таксама худы на выгляд, хворы на малярыю і жаўтуху, і наймілейшы хлопец, які захацеў адкруціць калпачок ад дыстанцыйнай трубкі аўстрыйскага снарада, каб узяць сабе на памяць. Гэта быў камбінаваны шрапнельна-фугасны снарад, якімі аўстрыйцы карысталіся ў гарах: шрапнель з дыстанцыйнай трубкай двайнога дзеяння.
Усе сёстры вельмі любілі Кэтрын Барклі за тое, што яна заўсёды была гатовая дзяжурыць ноччу. Малярыкі не патрабавалі шмат клопату, а той, што адкруціў каўпачок узрывальніка, быў з намі ў дружбе і званіў ноччу
толькі ў выпадку асаблівай неабходнасці, і ўвесь вольны ад работы час яна праводзіла са мной. Я вельмі кахаў яе, і яна кахала мяне. Удзень я спаў, а калі мы не спалі, то пісалі адно аднаму запіскі і перасылалі іх праз Фергюсон. Фергюсон была слаўная дзяўчына. Я нічога не ведаў пра яе, акрамя таго, што ў яе адзін брат у пяцьдзесят другой дывізіі, а другі — у Месапатаміі і што яна вельмі паважае Кэтрын Барклі.
— Прыйдзеце да нас на вяселле, Ферджы? — спытаў я неяк у яе.
— Вы ніколі не пажэніцеся.
— Пажэнімся.
— He, не пажэніцеся.
— Чаму?
— Пасварыцеся да вяселля.
— Мы ніколі не сварымся.
— Яшчэ паспееце.
— Мы ніколі не будзем сварыцца.
— Значыць, памрэце. Пасварыцеся або памрэце. Так заўсёды бывае. I ніхто не пажэніцца.
Я выцягнуў да яе руку.
— He чапайце мяне, — сказала яна. — Я і не думаю плакаць. Мо ў вас усё і абыдзецца. Толькі глядзіце, каб з ёй што-небудзь не здарылася. Калі з ёй здарыцца што-небудзь з-за вас, я заб’ю вас.
— Нічога з ёй не здарыцца.
— Глядзіце. Спадзяюся, што ў вас усё абыдзецца. Зараз вам добра.
— Зараз нам цудоўна.
— Дык вось, не сварыцеся і каб з ёй нічога не здарылася.
— Добра.
— Глядзіце ж. Я не хачу, каб яна засталася з дзіцем ваеннага часу на руках.
— Вы слаўная дзяўчына, Ферджы.
— He слаўная. He падлізвайцеся. Як ваша нага?
— Цудоўна.
— А галава? — Яна дакранулася пальцамі да маёй макушкі. Было адчуванне, як ад дотыку да здранцвелай нагі.
— Галава мяне ніколі не турбуе.
— Ад такой шышкі можна проста застацца крэцінам. Зусім не турбуе?
— He.
— Ваша шчасце. Запіска гатовая? Я іду ўніз.
— Вось, вазьміце, — сказаў я.
— Вы павінны папрасіць яе, каб яна часова адмовілася ад начных дзяжурстваў. Яна вельмі стамляецца.
— Добра. Я папрашу яе.
— Я хацела падзяжурыць ноч, але яна мне не дазваляе. Іншыя рады саступіць сваю чаргу. Можаце даць ёй крыху адпачыць.
— Добра.
— Міс Ван-Кампен ужо гаворыць пра тое, што вы заўсёды спіце да паўдня.
— Гэтага трэба было чакаць.
— Вам трэба дамагчыся, каб яна некалькі начэй не дзяжурыла.
— Я сам хацеў бы гэтага.
— Няпраўда, вы не хацелі б. Але калі вы яе ўгаворыце, я буду вас паважаць.
— Я ўгавару яе.
— Штосьці не верыцца.
Яна ўзяла запіску і выйшла. Я пазваніў, і вельмі хутка ўвайшла міс Гэйдж.
— Што здарылася?
— Я проста хацеў пагаварыць э вамі. Як па-вашаму, ці не пара міс Барклі адпачыць крыху ад начных дзяжурстваў? У яе вельмі стомлены выгляд. Чаму яна так доўга ў начной змене?
Міс Гэйдж паглядзела на мяне.
— Я ваш сябар, — сказала яна. — He трэба вам са мной так размаўляць.
— Што вы хочаце сказаць?
— He прыкідвайцеся. Гэта ўсё, што вам трэба было?
— Выпіце са мной вермуту.
— Добра. Але потым я адразу ж пайду. — Яна дастала з шафы бутэльку і паставіла на столік шклянку.
— Вы бярыце шклянку, — сказаў я. — Я буду піць з бутэлькі.
— За ваша здароўе! — сказала міс Гэйдж.
— Што там Ван-Кампен гаварыла наконт таго, што я доўга сплю раніцай?
— Проста скрыпела на гэту тэму. Яна называе вас “наш прывілеяваны пацыент”.
— Ну яе да д’ябла!
— Яна не злосная, — сказала міс Гэйдж. — Проста яна старая і з дзівацтвамі. Вы ёй адразу не спадабаліся.
— Гэта праўда.
— А мне вы падабаецеся. I я вам сябар. Помніце гэта. — Вы на рэдкасць слаўная дзяўчына.
— Кіньце. Я ведаю, хто, па-вашаму, слаўны. Як нага? — Цудоўна.
— Я прынясу халоднай мінеральнай вады і палью вам крыху. Напэўна, свярбіць пад гшсам. Сёння горача.
— Вы слаўная.
— Моцна свярбіць?
— He. Усё вельмі добра.
— Трэба паправіць мяшкі з пяском. — Яна нагнулася. — Я вам сябар.
— Я гэта ведаю.
— He, вы не ведаеце, але калі-небудзь даведаецеся.
Кэтрын Барклі не дзяжурыла тры ночы, але потым яна зноў прыйшла. Было так, быццам кожны з нас ад’язджаў у доўгае падарожжа і цяпер мы сустрэліся зноў.
РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ
Нам цудоўна жылося тым летам. Калі мне дазволілі ўставаць, мы сталі ездзіць у пар:к на прагулкі. Я помню брычку, каня, што марудна пераступаў, спіну вазніцы ўперадзе і яго лакіраваны цыліндр, і Кэтрын Барклі побач са мной на сядзенні. Калі наіпы рукі датыкаліся, нават калі яе рука крыху дакраналася да маёй, гэта нас хвалявала. Пазней, калі я ўжо мог перасоўвацца на мыліцах, мы хадзілі абедаць да Біфі або ў “Гран-Італія” і выбіралі столік знадворку, ля Galleria. Афіцыянты ўваходзілі і выходзілі, і прахожыя ішлі міма, і на накрытых абрусамі сталах стаялі свечкі з абажурамі, і неўзабаве нашым улюбёным месцам стаў “Гран-Італія”, і Жорж, метрдатэль, заўсёды пакідаў нам столік. Ён быў выдатны метрдатэль, і мы дазвалялі яму выбіраць меню, пакуль мы сядзелі, гледзячы на прахожых, і на танулую ў прыцемках Galleria, і адно на аднаго. Мы пілі сухое белае капры, што стаяла ў вядзерцы з ільдом; дарэчы, мы паспрабавалі шмат іншага віна: фрэза, барбера і салодкія белыя віны. 3-за вайны ў рэстаране не было спецыяльнага афіцыянта для віна, і Жорж збяв:тэжана ўсміхаўся, калі я пытаўся пра такое віно, як фрэза.
— ІПто можна сказаць пра краіну, дзе робяць віно, якое мае смак клубніц, — сказаў ён.
— А чым дрэнна? — спытала Кэтрын. — Мне нават падабаецца.
— Паспрабуйце, лэдзі, калі вам хочацца, — сказаў Жорж. — Але дазвольце мне захапіць бутэлечку марго для tenente.
— Я таксама хачу паспрабаваць, Жорж.
— Сэр, я вам не раіў бы. Яно і смаку клубніц не мае.
— А раптам? — сказала Кэтрын. — Гэта было б цудоўна.
— Я зараз падам яго, — сказаў Жорж, — і, калі жаданне лэдзі будзе задаволена, я яго забяру.
Віно было не з лепшых. Жорж меў рацыю. У яго не было і смаку клубніц. Мы зноў перайшлі на капры. Аднойчы ў мяне не хапіла грошай, і Жорж пазычыў мне сто лір.
— Нічога, нічога, tenente, — сказаў ён. — Здараецца з кожным. Я ведаю, як гэта бывае. Калі вам альбо лэдзі спатрэбяцца грошы, у мяне заўсёды знойдуцца.
Пасля абеду мы ішлі па Galleria міма іншых рэстаранаў і міма магазінаў са спушчанымі жалезнымі шторамі і спыняліся каля кіёска, дзе прадаваліся сандвічы: сандвічы з вяндлінай і латукам і сандвічы з анчоўсамі на малюсенькіх румяных булачках, не даўжэйшых за ўказальны палец. Мы бралі іх з сабой, каб з’есці, калі прагаладаемся ноччу. Потым мы садзіліся ў адкрытую брычку каля выхаду з Galleria насупраць сабора і вярталіся ў шпіталь. Швейцар выходзіў на ганак шпіталя, каб памагчы мне справіцца з мыліцамі. Я расплачваўся з вазніцам, і мы ехялі наверх на ліфце. Кэтрын выходзіла на тым паверсе, дзе жылі сёстры, а я падымаўся вышэй і на мыліцах ішоў па калідоры ў свой пакой; часам я распранаўся і клаўся ў ложак, а часам сядзеў на балконе, паклаўшы нагу на крэсла, і сачыў за палётам ластавак над дахамі, і чакаў Кэтрын. Калі яна прыходзіла, было так, быццам яна вярнулася з далёкага падарожжа, і я ііпоў на мыліцах па калідоры разам з ёю, і нёс тазікі, і чакаў каля дзвярэй або ўваходзіў разам з ёю — гледзячы на тое, быў хворы нашым сябрам ці не, і калі яна канчала ўсе свае справы, мы сядзелі на балконе майго пакоя. Потым я клаўся ў ложак, і калі ўсе ўжо спалі і яна была ўпэўнена, што ніхто не пакліча, яна прыходзіла да мяне. Я любіў распускаць яе валасы, і яна сядзела на ложку, не варушачыся, толькі зрэдку раптам хутка нахілялася пацалаваць мяне, і я вымаў шпількі і клаў іх на прасціну, і ву-