Бывай, зброя!
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Беларусь
Памер: 256с.
Мінск 1996
— Усё зразумела, — сказаў шпітальны доктар. — Паглядзіце на бялкі яго вачэй, міс.
Міс Гэйдж зірнула. Мне далі люстэрка, каб і я мог паглядзець. Бялкі вачэй былі жоўтыя, гэта была жаўтуха. Я прахварэў два тыдні. 3-за гэтага сарваўся мой адпачынак, які мы збіраліся правесці разам. Мы хацелі паехаць у Паланцу на Лага-Маджорэ. Там добра восенню, калі пачынае жаўцець лісце. Ёсць дзе пагуляць, і ў возеры можна лавіць фарэль. Там было б лепш, чым у Стрэзе, бо ў Паланцы менш народу. У Стрэзу так зручна ездзіць з Мілана, што там заўсёды шмат знаёмых. Каля Паланцы ёсць вельмі слаўныя вёсачкі, і на лодцы можна дабірацца да рыбачых астравоў, а на самым вялікім востраве ёсць рэстаран. Але нам не давялося паехаць.
Аднойчы, калі я ляжаў хворы на жаўтуху, міс ВанКампен увайшла ў пакой, адчыніла дзверцы гардэроба і ўбачыла пустыя бутэлькі. Я толькі што паслаў швейцара вынесці цэлае бярэмя бутэлек, і, напэўна, яна бачыла, як ён выходзіў з імі, і прыйшла паглядзець, ці няма яшчэ. Болып за ўсё было бутэлек з-пад вермуту, бутэлек з-пад марсалы, бутэлек з-пад капры, пустых пляшак з-пад к’янці і некалькі бутэлек з-пад каньяку. Швейцар вынес самыя вялікія бутэлькі, тыя, у якіх быў вермут, і аплеценыя саломай пляшкі з-пад к’янці, а бутэлькі з-пад каньяку ён пакінуў пад канец. Тыя бутэлькі, што знайпіла міс Ван-Кампен, былі з-пад каньяку, і адна бутэлька, у выглядзе мядзведзя, была з-пад кюмеля. Бутэлькамядзведзь асабліва раззлавала міс Ван-Кампен. Яна ўзяла яе ў рукі. Мядзведзь сядзеў на задніх лапах, падняўшы пярэднія, ў яго шкляной галаве быў корак, а да дна прысталі некалькі ліпкіх крышталікаў. Я засмяяўся.
— Тут быў кюмель, — сказаў я. — Самы лепшы кюмель прадаюць у такіх бутэльках-мядзведзях. Яго прывозяць з Расіі.
— Гэта ўсе бутэлькі з-пад каньяку, калі не памыляюся? — спытала міс Ван-Кампен.
— Я адсюль не бачу, — сказаў я. — Але верагодна, што так.
— Колькі часу гэта працягваецца?
— Я сам купляў іх і прыносіў сюды, — сказаў я. — Мяне часта наведвалі італьянскія афіцэры, і я трымаў каньяк, каб частаваць іх.
— Але самі вы не пілі? •
— Сам таксама піў.
— Каньяк! — сказала яна. — Адзінаццаць пустых бутэлек з-пад каньяку і гэта мядзведжая вадкасць.
— Кюмель.
— Зараз я прышлю каго-небудзь, каб іх прыбралі. Болей у вас няма пустых бутэлек?
— Пакуль што няма.
— Л я яшчэ шкадавала вас, калі вы захварэлі на жаўтуху. Шкадаваць вас — гэта марна шкадаваць.
— Дзякуй вам.
— Я магу зразумець, што вам не хочацца вяртацца на фронт. Але вы маглі б прыдумаць што-небудзь больш дасціпнае, чым выклікаць у сябе жаўтуху спажываннем алкаголю.
— Чым?
— Спажываннем алкаголю. Вы вельмі добра чулі, што я сказала. — Я маўчаў. — Баюся, што, калі вы не прыдумаеце чаго-небудзь яшчэ, вам давядзецца адправіцца на фронт, як толькі пройдзе ваша жаўтуха. He думаю, каб пасля знарочыстай жаўтухі давалі адпачынак для папраўкі здароўя.
— Вы не думаеце?
— He думаю.
— Вы калі-небудзь хварэлі на жаўтуху, міс Ван-Кампен?
— He, але я часта назірала гэтую хваробу.
— Вы заўважылі, якое задавальненне ад яе ў хворых?
— Магчыма, гэта лепш, чым фронт.
— Міс Ван-Кампен, — сказаў я, — вы калі-небудзь бачылі чалавека, які, каб пазбегнуць воінскай павіннасці, ударыў бы сам сябе ў машонку?
Міс Ван-Кампен прапусціла пытанне міма вушэй. Яна павінна была або прапусціць яго міма вушэй, або пайсці з майго пакоя. Ісці ёй не хацелася, таму што яна неўзлюбіла мяне ўжо даўно і цяпер рыхтавалася паквітацца са мной.
— Я бачыла шмат людзей, якія ратаваліся ад фронту наўмысным членашкодніцтвам.
— Справа не ў тым. Наўмыснае членашкодніцтва я і сам бачыў. Я спытаў, ці бачылі вы калі-небудзь чалавека, які, каб пазбегнуць воінскай павіннасці, стукнуў бы сабе нагой у машонку? Таму што гэтае адчуванне бліжэй за ўсё да жаўтухі, і я думаю, што не многія жанчыны ведаюць пра гэта. Вось я і спытаў, ці была ў вас калі-небудзь жаўтуха, міс Ван-Кампен, таму што...
Міс Ван-Кампен выйшла з пакоя. Крыху пазней увайшла міс Гэйдж.
— Што вы сказалі Ван-Кампен? Яна разгневалася.
— Мы параўналі розныя адчуванні. Я выказаў меркаванне, што ёй ніколі не даводзілася нараджаць...
— Вы вар’ят, — сказала Гэйдж. — Яна гатова садраць з вас скуру жыўцом.
— Яна яе ўжо садрала, — сказаў я. — Яна праваліла мой адпачынак, а цяпер, напэўна, захоча падвесці мяне пад палявы суд. Ад яе можна дачакацца.
— Яна заўсёды вас недалюблівала, — сказала Гэйдж. — А з-за чаго ў вас пачалося?
— Яна гаворыць, што я знарок дапіўся да жаўтухі, каб не вяртацца на фронт.
— Фу, — сказала Гэйдж. — Я прысягну, што вы ніколі кроплі ў рот не бралі. Усе прысягнуць, што вы ніколі кроплі ў рот не бралі.
— Яна знайшла бутэлькі.
— Сто разоў я вам гаварыла: трэба прыбіраць гэтыя бутэлькі. Дзе яны?
— У гардэробе.
— У вас ёсць чамадан?
— Няма. Усуньце ў гэты рукзак.
Міс Гэйдж спакавала бутэлькі ў рукзак.
— Я аддам іх півейцару, — сказала яна, кіруючыся да дзвярэй.
— Адну хвілінку, — сказала міс Ван-Кампен. — Гэтыя бутэлькі забяру я. — 3 ёю быў швейцар. — Вазьміце гэта, калі ласка, — сказала яна. — Я хачу паказаць іх доктару.
Яна пайшла па калідоры. Швейцар панёс рукзак. Ён ведаў, што ў ім.
Нічога не здарылася, толькі прапаў мой адпачынак.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦІ
Тым вечарам, калі я павінен быў ехаць на фронт, я паслаў швейцара на вакзал заняць мне месца ў вагоне, як толькі поезд прыйдзе з Турына. Поезд адыходзіў апоўначы. Састаў фарміраваўся ў Турыне і каля паловы адзінаццатай прыбываў у Мілан і стаяў каля перона да самага адыходу. Каб атрымаць месца, трэба было трапіць на вакзал раней, чым прыедзе поезд. ІПвейцар узяў з сабой сябра, кулямётчыка ў адпачынку, які працаваў у кравецкай майстэрні, і быў упэўнены, што ўдвух ім удасца заняць мне месца. Я даў ім грошай на перонныя білеты і загадаў захапіць мой багаж. У мяне быў вялікі рукзак і дзве паходныя сумкі.
Каля пяці гадзін я развітаўся ў шпіталі і выйшаў. Швейцар ужо занёс мой багаж да сябе ў швейцарскую, і я сказаў, што буду на вакзале каля апоўначы. Яго жонка назвала мяне “signorino” і заплакала. Пасля выцерла вочы, патрэсла маю руку і заплакала зноў. Я пагладзіў яе па плячы, і яна заплакала яшчэ раз. Гэта была нізенькая, пухлая, сівая жанчына з добрым тварам. Яна заўсёды цыравала мне пікарпэткі. Калі яна плакала, у яе быццам распаўзаўся твар. Я пайшоў у бар і стаў чакаць, гледзячы ў акно. На вуліцы было цёмна, і холадна, і туманна. Я заплаціў за шклянку кавы з грапай і глядзеў, як міма ідуць людзі ў паласе святла ад акна. Я ўбачыў Кэтрын і пастукаў у акно. Яна зірнула, убачыла мяне і ўсміхнулася, і я выйшаў насустрач ёй. На ёй быў цёмна-сіні плашч і мяккі фетравы капялюшык. Мы разам пайшлі па тратуары міма вінных магазінаў, пасля праз рыначную плошчу і далей па вуліцы і, прайшоўшы пад аркай, выйшлі на саборную плошчу. Яе перасякалі трамвайныя пуці, а за імі быў сабор. Ён быў белы і мокры ў тумане. Мы перайшлі цераз рэйкі. Злева ад нас былі магазіны з асветленымі вітрынамі і ўваход у Galleria. Над плошчай туман гусцеў, і сабор зблізку быў вельмі вялікі, а мур сцен мокры.
— Зойдзем?
— He, — сказала Кэтрын.
Мы пайшлі далей. У цені аднаго з контрфорсаў стаяў салдат з дзяўчынай, і мы прайшлі міма іх. Яны стаялі, ушчыльную прыціснуўшыся да сцяны, і ён накрыў яе сваім плашчом.
— Яны падобныя да нас, — сказаў я.
— Ніхто не падобны да нас, — сказала Кэтрын. — Яна думала не пра радаснае.
— Ім нават пайсці няма куды.
— Мо для іх так лепей.
— He ведаю. Усё-ткі трэба, каб у кожнага было куды пайсці.
— У іх ёсць сабор, — сказала Кэтрын.
Мы ўжо мінулі яго. Мы дайшлі да краю пляцоўкі і азірнуліся на сабор. Ён быў прыгожы ў тумане. Мы стаялі перад магазінам скураных вырабаў. У вітрыне былі боты для верхавой язды, рукзак і п’ексы. Усё гэта было раскладзена паасобку: рукзак пасярэдзіне, боты з аднаго боку, п’ексы — з другога. Скура была цёмная, гладкая і бліпгчала, як на пацёртым сядле. Электрычнае святло кідала доўгія блікі на цьмяна бліскучую скуру.
— Калі-небудзь мы з табой паедзем на лыжах.
— Праз два месяцы пачынаецца лыжны сезон у Мюрэне, — сказала Кэтрын.
— Давай паедзем туды.
— Давай, — сказала яна. Мы прайшлі ўздоўж іншых вітрын і павярнулі ў завулак.
— Я тут ні разу не была.
— Гэтай дарогай я заўсёды хадзіў у Ospedale Maggiore, — сказаў я.
Завулак быў вузкі, і мы ішлі з правага боку. У густым тумане сустракалася шмат людзей. Ва ўсіх крамах, міма якіх мы праходзілі, былі асветлены вокны. Мы загледзеліся на піраміду сыру ў адным акне. Перад збройнай крамай я спыніўся.
— Зойдзем на хвілінку. Мне трэба нешта купіць.
— Што?
— Пісталет.
Мы ўвайшлі, і я адшпіліў свой пояс і разам з пустой кабурой паклаў яго на прылавак. За прылаўкам стаялі дзве жанчыны. Яны паказалі мне некалькі пісталетаў.
— Мне трэба, каб ён падыходзіў па размеру, — сказаў я, адштльваючы кабуру. Кабура была шэрая, скураная, я купіў яе выпадкова, каб насіць у горадзе.
— А гэта добрыя пісталеты? — спытала Кэтрын.
— Усе яны прыкладна аднолькавыя. Можна паспрабаваць вось гэты? — спытаў я ў жанчын.
— Тут у нас цяпер няма дзе страляць, — сказала яна. — Але ён вельмі добры. Вы не пашкадуеце.
Я спусціў курок і адцягнуў затвор. Спружына была
даволі тугая, але дзейнічала спраўна. Я прыцэліўся і зноў спусціў курок.
— Ён не новы, — сказала жанчына. — Ён належаў аднаму афіцэру, першакласнаму стралку.
— А куплены быў у вас?
— Так.
— Як ён зноў трапіў да вас?
— Праз веставога гэтага афіцэра.
— Мо і мой у вас, — сказаў я. — Колькі?
— Пяцьдзесят лір. Гэта вельмі танна.
— Добра. Дайце мне яшчэ дзве запасныя абоймы і каробку патронаў.
Яна дастала абоймы і патроны з-пад прылаўка.
— Мо вам патрэбна шабля? — спытала жанчына. — У мяне ёсць шаблі, вельмі танна.
— Я еду на фронт.
— А-а-а, тады вам не патрэбна шабля, — сказала яна.
Я заплаціў за патроны і пісталет, зарадзіў абойму і ўставіў яе на месца, паклаў пісталет у пустую кабуру, набіў патронамі абедзве запасныя абоймы і схаваў іх у скураныя кішэнькі кабуры, потым надзеў пояс і зашпіліў яго. Цяжар пісталета адцягваў пояс. Усё-ткі, падумаў я, зброя форменнага ўзору лепшая. Заўсёды можна знайсці патроны.
— Цяпер мы ў поўным узбраенні, — сказаў я. — Гэта адзінае, што мне трэба было зрабіць да ад’езду. Нехта забраў мой стары, калі мяне адпраўлялі ў шпіталь.