• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    — Уф! — сказаў я.
    — Вам трэба было палячыцца яшчэ механатэрапіяй, — сказаў Рынальдзі.
    — Раней было горш.
    — Ведаю, бэбі. У такіх рэчах я разбіраюся болып, чым вы. — Ён устаў і сеў на ложак. — Сама аперацыя зроблена нядрэнна. — Ён пакінуў маё калена. — Расказвайце.
    — Няма пра што расказваць, — сказаў я. — Жыў ціха і мірна.
    — Можна падумаць, што вы сямейны чалавек, — сказаў ён. — Што з вамі?
    — Нічога, — сказаў я. — А вось што з вамі?
    — Гэтая вайна мяне даканае, — сказаў Рынальдзі. — Я зусім скіс. — Ён абхапіў сваё калена рукамі.
    — Ого! — сказаў я.
    — Што такое? Што, у мяне не можа быць чалавечых пачуццяў?
    — He. Вы, відаць, правялі вясёлае лета. Раскажыце.
    — Усё лета і ўсю восень я займаўся аперацыямі. Я прапую без адпачынку. Я адзін працую за ўсіх. Самыя складаныя аперацыі пакідаюпь мне. Слова гонару, бэбі, я станаўлюся выдатным хірургам.
    — Гэта ўжо лепш.
    — Я ніколі не думаю. He, праўда, я не думаю, я проста раблю аперацыі.
    — I правільна.
    — Але зараз, бэбі, іншая справа. Зараз не трэба рабіць аперацыі, і на душы ў мяне пагана. Гэта страшная вайна, бэбі. Паверце мне. Ну, а зараз трохі падвесяліце мяне. Вы прывезлі пласцінкі?
    — Прывёз.
    Яны ляжалі ў маім рукзаку, у карабку, загорнутыя ў паперу. Я занадта стаміўся, каб дастаць іх. ■
    — А хіба ў вас спакойна на душы, бэбі?
    — Пагана.
    — Гэтая вайна страшная, — сказаў Рынальдзі. — Ну, ладна. Вось мы з вамі нап’ёмся, стане весялей. Разгонім самоту. I ўсё будзе добра.
    — Я хварэў жаўтухай, — сказаў я. — Мне нельга напівацца.
    — Эх, бэбі, які вы вярнуліся да мяне: разважлівы, з хворай печанню. He, на самай справе, дрэнная рэч вайна. I навошта толькі мы ўлезлі ў яе?
    — Давайце ўсё ж вып’ем. Напівацца я не хачу, але выпіць можна.
    Рынальдзі падышоў да рукамыйніка ля другой сцяны і дастаў дзве шклянкі і бутэльку каньяку.
    — Гэта аўстрыйскі каньяк, — сказаў ён. — Сем зорачак. Усё, што ўдалося захапіць на Сан-Габрыеле.
    — Вы былі там?
    — He. Я нідзе не быў. Я ўвесь час быў тут і рабіў аперацыі. Глядзіце, бэбі, гэта ваша старая шклянка для паласкання зубоў. Я яе ўвесь час захоўваў, каб яна нагадвала мне пра вас.
    — Альбо пра тое, што трэба чысціць зубы.
    — He. У мяне ёсць свая. Я яе хаваў, каб яна нагадвала мне, як вы раніцай хацелі ачысціцца ад “Віла-Роса”, і сварыліся, і глыталі аспірын, і пракліналі дзевак. Кожны раз, калі я гляджу на гэтую шклянку, я ўспамінаю, як вы імкнуліся ачысціць сваё сумленне зубной шчоткай. — Ён падышоў да ложка. — Ну, пацалуйце мяне і скажыце, што вы ўжо перасталі быць разважлівым.
    — I не падумаю вас цалаваць. Вы — малпа.
    — Ну, ну. Я ведаю, вы добры англасаксонскі цацахлопчык. Я ведаю. Вас заела сумленне, я ведаю. Я пачакаю, калі мой англасаксонскі хлопчык зноў пачне ачышчаць з сябе зубной шчоткай публічны дом.
    — Наліце ў шклянку каньяку.
    Мы чокнуліся і выпілі. Рынальдзі насміхаўся з мяне.
    — Вось падпаю вас, дастану вашу печань, устаўлю вам добрую італьянскую печань і зноў зраблю з вас чалавека.
    Я падаў яму шклянку, каб ён наліў мне яшчэ. Ужо зусім сцямнела. Са шклянкай у руцэ я падышоў да акна і адчыніў яго. Дажджу ўжо не было. Стала халадней, і ў галінах стаяў густы туман.
    — He вылівайце каньяк у акно, — сказаў Рынальдзі. — Калі вы не можаце выпіць, дайце мне.
    — Ідзіце вы, ведаеце куды, — сказаў я. Я быў рады зноў бачыць Рьінальдзі. Цэлыя два гады ён займаўся
    тым, што дражніў мяне, і я заўсёды любіў яго. Мы вельмі добра разумелі адзін аднаго.
    — Вы ажаніліся? — спытаў ён, седзячы на ложку. Я стаяў ля акна, прыхінуўпіыся да сцяны.
    — Яшчэ не.
    — Вы закаханы?
    — Так.
    — У тую англічанку?
    — Так.
    — Бедны бэбі! А яна вас таксама кахае?
    — Так.
    — I даказала вам гэта на справе?
    — Заткніцеся.
    — Ахвотна. Вы ўбачыце, іпто я чалавек выключнай далікатнасці. А што, яна...
    — Рынін! — сказаў я. — Заткніцеся, калі ласка. Калі вы хочаце, каб мы былі сябрамі, заткніцеся.
    — Мне няма чаго хацець, каб мы былі сябрамі, бэбі. Мы і так сябры.
    — Вось і заткніцеся.
    — Слухаюся.
    Я падышоў да ложка і сеў побач з Рынальдзі. Ён трымаў шклянку і пазіраў на падлогу.
    — Зараз разумееце, Рынін?
    — Так, вядома, так. Усё сваё жыццё я натыкаюся на святыя пачуцці. Такіх у вас я яшчэ не заўважаў. Але, вядома, яны і ў вас павінны быць. — Ён пазіраў на падлогу.
    — А ў вас хіба няма?
    — He.
    — Ніякіх?
    — Ніякіх.
    — Вы дазволілі б мне абы-што гаварыць пра вашу маці, пра вашу сястру?
    — I нават пра вашу сястру, — жвава адгукнуўся Рынальдзі.
    Мы засмяяліся.	.
    — Які звышчалавек! — сказаў я.
    — А мо я раўную, — сказаў Рынальдзі.
    — He, не можа быць.
    — He ў гэтым сэнсе. Я хацеў сказаць іншае. У вас ёсць жанатыя сябры?
    — Ёсць, — сказаў я.
    — А ў мяне няма, — сказаў Рынальдзі. — Такіх, якія былі б шчаслівыя са сваімі жонкамі, няма.
    — Чаму?
    — Яны мяне не любяць.
    — Чаму?
    — Я змей. Я змей пазнання.
    — Вы ўсё пераблыталі. Гэта было дрэва па.знання.
    — He, змей. — Ён крыху развесяліўся.
    — Вас псуюць глыбакадумныя развагі, — сказаў я.
    — Я люблю вас, бэбі, — сказаў ён. — Вы мяне перапыняеце, калі я станаўлюся вялікім італьянскім мысліцелем. Але я ведаю шмат што, чаго не магу растлумачыць. Я ведаю болып за вас.
    — Так. Гэта праўда.
    — Але вам будзе лягчэй выжыць. Хоць з пакутамі сумнення, але лягчэй.
    — He думаю.
    — Так, так. Гэта праўда. Мне ўжо зараз толькі тады добра, калі я працую. — Ён зноў стаў глядзець на падлогу.
    — Гэта мінецца.
    — He. Ёсць яшчэ толькі дзве рэчы, якія я люблю: адна шкодзіць маёй працы, а другой хапае на паўтадзіны альбо на пятнаццаць хвілін. Часам менш.
    — Часам значна менш.
    — А мо я дабіўся поспеху, бэбі? Вы ж не ведаеце. Але я ведаю гэтыя дзве рэчы і сваю працу.
    — Зведаеце і іншае.
    — He. Мы ніколі нічога не зведаем. Мы нараджаемся $ усім тым, што ў нас ёсць, і больш нічому не вучымся. Мы ніколі не зведаем нічога новага. Мы пачынаем шлях ужо скончаным. Ваша шчасце, што вы не лацінянін.
    — Ніякіх лацінян не існуе. Вось гэта меркаванні лаціняніна. Вы ганарыцеся сваімі недахопамі.
    Рынальдзі падняў вочы і засмяяўся.
    — Хопіць, бэбі. Я стаміўся разважаць. — У яго быў стомлены выгляд яшчэ тады, калі ён увайшоў у пакой. — Хутка абед. Я рады, што вы вярнуліся. Вы мой лепшы сябар і мой брат па зброі.
    — Калі браты па зброі абедаюць? — спытаў я.
    — Зараз. Вып’ем яшчэ раз за вашу печань.
    — Гэта што, згодна з аііосталам Паўлам?
    — Вы не дакладны. Там было віно і страўнік. Адведайце віна дзеля карысці страўніка.
    — Як хочаце, — сказаў я. — Хоць дзеля чаго. Абы дзеля чаго.
    — За вашу каханку, — сказаў Рынальдзі. Ён падняў сваю шклянку.
    — Згодзен.
    — Я больш не скажу пра яе ніякай брыдоты.
    — He прымушайце сябе.
    Ён выпіў увесь каньяк.
    — У мяне чыстая душа, — сказаў ён. — Я такі ж, як вы, бэбі. Я таксама завяду сабе англійскую дзяўчыну. Уласна, я ж першы пазнаёміўся з вашай дзяўчынай, але яна для мяне занадта высокая. I высокую дзяўчыну — у сёстры, — прадэкламаваў ён.
    ■— Вы сапраўдная чысціня, — сказаў я.
    — Праўда? Таму мяне і завуць Чысцейшы Рынальдзі.
    — Свінейшы Рынальдзі.
    — Ну, лядна, бэбі, пайшлі абедаць, пакуль я яшчэ не страціў сваёй чысціні.
    Я памыўся, прыгладзіў валасы, і мы зноў спусціліся ўніз. Рынальдзі быў крыху п’яны. У сталоўцы япічэ не ўсё было падрыхтавана да абеду.
    — Пайду прынясу каньяк, — сказаў Рынальдзі. Ён пайшоў наверх. Я сеў за стол, і ён вярнуўся з бутэлькай і наліў сабе і мне па паўшклянкі каньяку.
    — Замнога, — сказаў я і падняў шклянку і паглядзеў на яе праз святло лямпы, якая стаяла пасярод стала.
    — На пусты жывот не многа. Выдатная рэч. Цалкам выпальвае нутро. Для вас горай не прыдумаеш.
    — Ну і што.
    — Рэгулярнае самаразбурэнне, — сказаў Рынальдзі. — Псуе страўнік і выклікае дрыготку рук. Самая падыходзячая рэч для хірурга.
    — Вы раіце мне?
    — Ад шчырага сэрца. Іншага сам не ўжываю. Праглыніце гэта, бэбі, і рыхтуйцеся захварэць.
    Я выпіў палову. У калідоры пачуўся голас веставога: “Суп! Зварыўся суп!”
    Увайшоў маёр, кіўнуў нам і сеў. За сталом ён здаваўся вельмі маленькім.
    — Больш нікога? — спытаў ён. Веставы паставіў перад ім міску з супам, і ён адразу наліў поўную талерку.
    — Нікога, — сказаў Рынальдзі. — Хіба толькі прыйдзе святар. Калі б ён ведаў, што Федэрыка тут, ён прыйіпоў бы.
    — Дзе ён? — спытаў я.
    — У трыста сёмым, —■ сказаў маёр. Ён быў заняты
    сваім супам. Ён выцер рот, старанна выціраючы падкручаныя ўгару сівыя вусы. — Відаць, прыйдзе. Я быў там і пакінуў запіску, што вы прыехалі.
    — Раней у сталовай было больш шумна, — сказаў я.
    — Так, зараз у нас ціха, — сказаў маёр.
    — Зараз я буду шумець, — сказаў Рынальдзі.
    — Выпіце віна, Энрыка, — сказаў маёр. Ён наліў у маю шклянку. Прынеслі спагеці, і мы ўсе заняліся ядой. Мы даядалі спагеці, калі ўвайшоў святар. Ён быў усё такі ж, маленькі і смуглы і ўвесь падцягнуты. Я ўстаў, і мы паціснулі адзін аднаму рукі. Ён паклаў руку мне на плячо.
    — Я прыйшоў, як толькі даведаўся, — сказаў ён.
    — Сядайце, — сказаў маёр. — Вы спазніліся.
    — Добры вечар, святар, — сказаў Рынальдзі.
    — Добры вечар, Рынальдзі, — сказаў святар. Веставы прынёс яму супу, але ён сказаў, што пачынае са спагеці.
    — Як впша здароўе? — спытаў ён у мяне.
    — Выдатна, — сказаў я. — Што чуваць у вас?
    — Выпіце віна, святар, — сказаў Рынальдзі. — Пакаштуйце віна дзеля карысці страўніка. Гэта ж апостал Павел, праўда?
    — Праўда, — сказаў святар ветліва. Рынальдзі наліў яму.
    — Ах гэты апостал Павел! — сказаў Рынальдзі. — Ён і вінаваты ва ўсім.
    Святар зірнуў на мяне і ўсміхнуўся. Я бачыў, што кпіны зараз не кранаюць яго.
    — Ну і апостал Павел, — сказаў Рынальдзі. — Сам быў кабель і бабнік, а калі не стала сілы, аб’явіў, што гэта грэх. Сам ужо нічога не мог, дык пачаў вучыць тых, хто яшчэ мае сілу. Хіба не так, Федэрыка?
    Маёр усміхнуўся. Мы ў гэты час елі смажаніну.
    — Я ніколі не крытыкую святых пасля захаду сонца, — сказаў я. Святар падняў вочы ад талеркі і ўсміхнуўся мне.
    — Ну вось, зараз і ён за святара, — сказаў Рынальдзі. — Дзе дзеліся добрыя старыя выскалякі? Дзе Брундзі? Дзе Чазара? Што, мне так і дражніць гэтага няшчаснага святара аднаму, без усялякай падтрымкі?
    — Ён добры святар, — сказаў маёр.
    — Ён добры святар, — сказаў Рынальдзі. — Але ўсёткі святар. Я імкнуся, каб у сталовай усё было як раней. Я хачу зрабіць прыемнае для Федэрыка. Ну вас да д’ябла, святар!