Бывай, зброя!
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Беларусь
Памер: 256с.
Мінск 1996
— Каб толькі ён быў добры, — сказала Кэтрын. .
— Мо вам яшчэ што-небудзь трэба? — спытала жанчына.
— Здаецца, не.
— Пісталет са шнурам.
— Так, я заўважыў.
Жанчыне хацелася прадаць япічэ што-небудзь.
— Мо вам патрэбен свісток?
— Здаецца, не.
Жанчына сказала “да пабачэння”, і мы выйшлі на вуліцу. Кэтрын паглядзела ў акно. Жанчына выглянула і пакланілася нам.
— Што гэта за люстэрачка ў драўлянай аправе?
— Гэта каб прывабліваць птушак. 3 такім люстэркам выходзяць у поле, жаваранкі ляцяць на бляск, тут іх і забіваюць.
— Вынаходлівы народ італьянцы, — сказала Кэтрын.
— У вас, у Амерыцы, жаваранкаў не страляюць, мілы, праўда?
— Хіба што выпадкова.
Мы перасеклі вуліцу і пайшлі па другім баку.
— Мне цяпер лепш, — сказала Кэтрын. — Мне было вельмі дрэнна, калі мы выйшлі.
— Нам заўсёды добра, калі мы разам.
— Мы заўсёды будзем разам.
— Так, калі не лічыць, што сёння ноччу я ад’язджаю.
— He думай пра гэта, мілы.
Мы ішлі па вуліцы. У тумане агні былі жоўтымі.
— Ты не стаміўся? — спытала Кэтрын.
— А ты?
— He. Прыемна блукаць.
— Але толькі не трэба вельмі доўга.
— Добра.
Мы дайшлі да вугла і павярнулі ў завулак, дзе не было ліхтароў. Я спыніўся і пацалаваў Кэтрын. Цалуючы яе, я адчуваў яе руку на сваім плячы. Яна нацягнула на сябе мой плашч так, што мы накрыліся ім. Мы стаялі на тратуары каля высокай сцяны.
— Пойдзем куды-небудзь, — сказаў я.
— Добра, — сказала Кэтрын. Мы ішлі па завулку, пакуль не дайшлі да больш шырокай вуліцы, што выходзіла на канал. На другім баку былі цагляныя дамы. Наперадзе, у канцы вуліцы, я ўбачыў трамвай, які заязджаў на мост.
— Каля моста мы знойдзем экіпаж, — сказаў я. Мы стаялі на мосце ў тумане, чакаючы экіпаж. Міма прайшлі некалькі трамваяў, набітых людзьмі, якія спяшаліся дадому. Потым праехаў экіпаж, але ў ім нехта сядзеў. Стаў капаць дождж.
— Пойдзем пешшу ці сядзем у трамвай? — спытала Кэтрын.
— Зараз знойдзем экіпаж, — сказаў я. — Тут іх шмат.
— Вось якраз пад’язджае, — сказала яна.
Вазніца спыніў каня і апусціў металічны значок свайго лічыльніка. Верх быў падняты, і на плашчы ў вазніцы былі кроплі дажджу. Яго лакіраваны цыліндр блішчаў ад вады. Мы ўселіся разам на заднім сядзенні, ад паднятага верху там было цёмна.
— Куды ты сказаў яму ехаць?
— На вакзал. Насупраць вакзала ёсць гатэль, туды мы і зойдзем.
— А ў гатэль хіба можна так? Без багажу.
— Можна, — сказаў я.
Мы доўга ехалі да вакзала завулкамі пад дажджом.
— А абедаць мы не будзем? — спытала Кэтрын. — Я прагаладалася.
— Мы паабедаем у сябе ў нумары.
— Мне няма ў што пераапрануцца. У мяне няма нават начной кашулі.
— А мы купім, — сказаў я і паклікаў вазніцу: — Едзьце па Віа-Манцоні.
Ён кіўнуў і на наступным вугле павярнуў направа. На Віа-Манцоні Кэтрын стала шукаць магазін.
— Вось тут, — сказала яна. Я спыніў вазніцу, і Кэтрын злезла, перайшла тратуар і знікла ўнутры. Я сядзеў, адкінуўшыся, у экіпажы і чакаў яе. Ішоў дождж, і я адчуваў пах мокрай вуліцы і запаранага каня пад дажджом. Кэтрын выйшла са скруткам, села, і мы паехалі далей.
— Я страшэнная транжырка, мілы, — сказала яна, — але кашуля такая прыгожая.
Каля гатэля я папрасіў Кэтрын пачакаць у экіпажы, a сам увайшоў і перагаварыў з адміністратарам. Нумароў было колькі хочаш. Я вярнуўся да экіпажа, заплаціў вазніцы, і мы з Кэтрын разам увайшлі ў гатэль. Хлопчык з бліскучымі гузікамі панёс скрутак. Адміністратар паклонам запрасіў нас у ліфт. Вакол было шмат чырвонага плюшу і бронзы. Адміністратар падняўся разам з намі.
— Monsieur і madam будуць абедаць у сябе ў нумары?
— Так. Прышліце, калі ласка, картачку, — сказаў я.
— Хочаце што-небудзь па асобнаму заказу? Дзічыну альбо суфле?
Ліфт мінуў тры паверхі, пазвоньваючы каля кожнага, потым дзынькнуў і спыніўся.
— Якая ў вас дзічына?
— Можна прыгатаваць фазана альбо вальдшнэпа.
— Вальдшнэпа, — сказаў я.
Мы пайшлі па калідоры. Дыван быў пацёрты. Справа і злева было шмат дзвярэй. Адміністратар спыніўся, адамкнуў адны з іх і адчыніў іх.
— Вось, прашу вас. Цудоўны пакой.
Хлопчык з бліскучымі гузікамі паклаў скрутак на стол пасярод пакоя. Адміністратар рассунуў парцьеры.
— Сёння туман, — сказаў ён. Пакой быў абстаўлены чырвонай плюшавай мэбляй. Было шмат люстэркаў, два
крэслы і шырокі ложак з атласнай коўдрай. Другія дзверы вялі ў ванны пакой.
— Я зараз прышлю картачку, — сказаў адміністратар. Ён пакланіўся і выйшаў.
Я падышоў да акна і паглядзеў на вуліцу, потым пацягнуў за шнур, і тоўстыя плюшавыя парцьеры ссунуліся. Кэтрын сядзела на ложку і глядзела на хрустальны падсвечнік. Яна зняла капялюш, і яе валасы блішчалі на святле. Яна ўбачыла сябе ў адным з люстэркаў і паднесла рукі да валасоў. Я бачыў яе ў трох іншых люстэрках. Яна здавалася невясёлай. Яна скінула свой плашч на ложак.
— Што з табой, дарагая?
— Я ніколі яшчэ не адчувала сябе гуляшчай, — сказала яна. Я падышоў да акна і рассунуў парцьеры і паглядзеў на вуліцу. Я не думаў, што будзе так.
— Ты не гуляшчая.
— Я ведаю, мілы. Але непрыемна адчуваць, што быццам бы гэта так. — Голас яе быў сухі і невыразны.
— Гэта самы лепшы гатэль, дзе мы маглі ўладкавацца, — сказаў я.
Я глядзеў у акно. На другім баку плошчы свяціліся агні вакзала. Міма ехалі экіпажы, і я бачыў дрэвы ў парку. Агні гатэля адбіліся на мокрай маставой. “0, д’ябал! — думаў я, — няўжо зараз час спрачацца?”
— Хадзі сюды, — сказала Кэтрын. Сухасць знікла ў голасе. — Хадзі сюды. Я ўжо цаца-дзяўчынка.
Я павярнуўся да ложка. Кэтрын усміхалася.
Я падышоў і сеў на ложак побач з ёй і пацалаваў яе.
— Ты мая цаца-дзяўчынка.
— Вядома, твая, — сказала яна.
Пасля абеду нам стала лягчэй, а потым зрабілася зусім добра, і хутка мы адчулі, іпто гэты пакой наш дом. Раней нашым домам быў мой пакой у шпіталі, а зараз гэты нумар гатэля стаў нашым домам.
Кэтрын села, накінуўшы на плечы мой фрэнч. Мы вельмі прагаладаліся, а абед быў добры, і мы выпілі бутэльку капры і бутэльку сент-эстэфа. Болыную частку выпіў я, але і Кэтрын крыху выпіла, і ёй стала зусім добра. Нам падалі вальдшнэпа з бульбай, суфле, пюрэ з каштанаў, салат і сабаён на салодкае.
— Добры пакой, — сказала Кэтрын. — Цудоўны пакой. Як шкада, што мы раней не здагадаліся тут пасяліцца.
— Смешны пакой. Але слаўны.
— Цудоўная рэч распуста, — сказала Кэтрын. — Людзі, якія ёй займаюцца, відаць, робяць гэта са смакам. Гэты чырвоны плюш проста непаўторны. Якраз тое, што трэба. А люстэркі, хіба не цуд?
— Ты прыгожая.
— He ведаю, як прачнуцца ў такім пакоі заўтра. Але наогул гэта цудоўны пакой.
Я наліў яшчэ шклянку сент-эстэфа.
— Мне б хацелася саграшыць па-сапраўднаму, — сказала Кэтрын. — Усё, што мы робім, так цнатліва і проста. Я не веру, што мы робім нешта дрэннае.
— Ты дзівосная.
— Толькі я галодная. Я вельмі галодная.
— Ты простая, ты цудоўная.
— Я простая. Ніхто не разумеў гэтага да цябе.
— Аднойчы, калі мы пазнаёміліся, я цэлы дзень думаў пра тое, як мы з табой паедзем у гатэль “Кавур” і як усё будзе.
— Гэта было нахабства з твайго боку. Але ж гэта не “Кавур”, праўда?
— He. Туды нас не пусцілі б.
— Калі-небудзь пусцяць. Вось бачыш, мілы, у гэтым якраз розніца паміж намі. Я ніколі ні пра што не думала.
— Зусім ніколі?
— Ну, крышачку, — сказала яна.
— Ах ты, мілая!
Я наліў яшчэ шклянку віна.
— Я зусім простая, — сказала Кэтрын.
— Спачатку я думаў інакш. Мне здалося, што ты вар’ятка.
— Я і была крыху вар’ятка. Я цябе не збянтэжыла тады, мілы?
— Цудоўнае віно, — сказаў я. — Забываешся пра ўсё дрэннае.
— Цудоўнае, — сказала Кэтрын. — Але ў майго бацькі ад яго вельмі моцная падагра.
— У цябе ёсць бацька?
— Так, — сказала Кэтрын. — У яго падагра. Але табе зусім не трэба будзе з ім сустракацца. А ў цябе хіба няма бацькі?
— He, — сказаў я. — У мяне айчым.
— А ён мне спадабаецца?
— Табе не трэба будзе з ім сустракацца.
— Нам з табой так добра, — сказала Кэтрын. — Мяне больш нічога не цікавіць. Я такая шчаслівая жонка.
Прыйшоў афіцыянт і сабраў посуд. Неўзабаве мы прыціхлі, і было чуваць, як ідзе дождж. Унізе, на плоіпчы, прагудзеў аўтамабіль.
— Выразна чую я імклівы
Бег часу коней легкакрылых,— сказаў я.
— Я ведаю гэтыя вершы, — сказала Кэтрын. — Гэта Марвел. Толькі ж гэта пра дзяўчыну, якая не хацела жыць з мужчынам.
Галава ў мяне была вельмі ясная і свежая, і мне хацелася гаварыць пра звычайнае.
— Дзе ты будзеш раджаць?
— He ведаю. У самым лепшым месцы.
— Як ты ўсё ўладкуеш?
— Самым лепіпым чынам. He турбуйся, мілы. Да сканчэння вайны у нас можа быць яшчэ шмат дзяцей.
— Нам хутка трэба ісці.
— Я ведаю. Калі хочаш, лічы, што ўжо трэба ісці.
— Яіпчэ не.
— Тады не нервуйся, мілы. Ты ўвесь час быў зусім добры, а цяпер пачынаеш нервавацца.
— He буду. Ты мне будзеш часта пісаць?
— Кожны дзень. Вашы пісьмы чытаюць?
— Там так дрэнна ведаюць англійскую мову, іпто гэта не мае значэння.
— Я буду пісаць вельмі блытана, — сказала Кэтрын.
— Але не зусім блытана.
— He, толькі крыху.
— Відаць, трэба ісці.
— Добра, мілы.
— Мне не хочацца ісці з нашага доміка.
— I мне таксама.
— Але трэба ісці.
— Добра. Мы ж ніколі яшчэ доўга не жылі дома.
— Яшчэ пажывём.
— Я табе падрыхтую цудоўны домік да твайго вяртання.
— Мо я вярнуся вельмі хутка.
— А раптам цябе параняць у нагу.
— Альбо ў мочку вуха.
— He, я хачу, каб твае вушы засталіся такімі ж.
— А ногі не?
— У ногі ты ўжо быў паранены.
— Трэба ісці, дарагая.
— Добра. Ты ідзі першы.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ
Мы не выклікалі ліфт, а спусціліся па лесвіцы. Дыван на лесвіцы быў выцерты. Я заплаціў за абед, і афіцыянт, які яго прынёс, сядзеў каля дзвярэй. Ён ускочыў і пакланіўся, і я пайшоў з ім у кантору і заплаціў за нумар. Адміністратар прыняў мяне як сябра і адмовіўся атрымаць наперад, але, расстаўшыся са мной, ён паклапаціўся пасадзіць каля дзвярэй афіцыянта, каб я не збег не заплаціўіпьг. Верагодна, такія выпадкі ў яго здараліся, нават з сябрамі. За час вайны бывае столькі сяброў.
Я папрасіў афіцыянта схадзіць па экіпаж, і ён узяў у мяне з рук скрутак Кэтрын і, раскрыўшы парасон, выйшаў. 3 акна мы бачылі, як ён пераходзіў вуліцу пад дажджом. Мы стаялі ў канторы і глядзелі ў акно.
— Як ты сябе адчуваеш, Кэт?
— Хочацца спаць.