• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    Я заўважыў, што маёр пазірае на яго і бачыць, што ён п’яны. Яго худы твар быў зусім белы. Валасы здаваліся вельмі чорнымі над белым ілбом.
    — Нічога, Рынальдзі, — сказаў святар. — Нічога.
    — Ну вас да д’ябла! — сказаў Рынальдзі. — Наогул, усё да д’ябла! — Ён адхінуўся на спінку крэсла.
    — Ён шмат працаваў і стаміўся, — сказаў маёр, звяртаючыся да мяне. Даеўшы мяса, ён скарынкай сабраў з талеркі соус.
    — Пляваць я хацеў на вас, — сказаў Рынальзі, звяртаючыся да стала. — I наогул усё і ўсе да д’ябла! — Ён з выклікам азірнуўся, вочы яго былі пагаслыя, твар бледны.
    — Ну, ладна, — сказаў я. — Усё і ўсе да д’ябла!
    — He, не, — сказаў Рынальдзі. — Гэтак нельга. Так нельга. Кажуць вам: так нельга. Змрок і пустэча, і болып нічога няма. Больш нічога няма, чуеце? Нічога. Я гэта ведаю, калі не працую.
    Святар пакруціў галавой. Веставы прыняў смажаніну.
    — Чаму вы ясце мяса? — павярнуўся Рынальдзі да святара. — Хіба вы не ведаеце, што сёння пятніца?
    — Сёння чацвер, — сказаў святар.
    — Хлусня. Сёння пятніца. Вы ясце цела Збавіцеля. Гэта Божае мяса. Я ведаю. Гэта здохлая аўстрыячына. Вось піто вы ясце.
    — Белае мяса — афіцэрскае, — сказаў я, згадваючы даўні жарт.
    Рынальдзі засмяяўся. Ён наліў у сваю шклянку.
    — He слухайце мяне, — сказаў ён. — Я крыху звар’яцеў.
    — Вам трэба паехаць у адпачынак, — сказаў святар.
    Маёр дакорліва паківаў галавой. Рынальдзі паглядзеў на святара.
    — Вы лічыце, мне трэба ў адпачынак?
    Маёр дакорліва ківаў галавой, гледзячы на святара. Рынальдзі таксама пазіраў на святара.
    — Як хочаце, — сказаў святар. — Калі вам не хочацца, не трэба.
    — Ну вас да д’ябла! — сказаў Рынальдзі. — Яны хочуць ад мяне пазбавіцца. Кожны вечар яны хочуць ад мяне пазбавіцца. Я адбіваюся, як магу. Што зробіш, калі ў мяне гэта? Гэта ва ўсіх. Гэта ва ўсяго свету. Спачатку, — ён працягваў тонам лектара, — гэта толькі маленькі прышчык. Пасля мы заўважаем высыпку на грудзях.
    Пасля мы ўжо нічога не заўважаем. Мы спадзяёмся толькі на ртуць.
    — Альбо сальварсан, — спакойна перапыніў яго маёр.
    — Ртутны прэпарат, — сказаў Рынальдзі. Ен гаварыў зараз вельмі патэтычна. — Я ведаю нешта лепшае. Добры, слаўны святар, — сказаў ён, — у вас ніколі не будзе гэтага. А ў Бэбі будзе. Гэта хворыя на вытворчасці. Гэта проста аварыя на вытворчасці.
    Веставы падаў дэсерт і каву. Салодкае было нешта накшталт хлебнага пудынгу з густой падлівай. Лямпа курыла, чорная сажа асядала на шкле.
    — Прынясіце сюды свечкі і забярыце лямпу, — сказаў маёр.
    Веставы нрынёс дзве запаленыя свечкі, прылепленыя да сподкаў, і ўзяў лямпу, патушыўшы яе па дарозе. Рынальдзі супакоіўся. Ён як быццам зусім працверазеў. Мы ўсе размаўлялі, а пасля кавы выйшлі ў вестыбюль.
    — Ну, мне трэба ў горад, — сказаў Рынальдзі. — Дабранач, святар.
    — Дабранач, Рынальдзі, — сказаў святар.
    — Яшчэ ўбачымся, Фрэдзі, — сказаў Рынальдзі.
    — Так, — сказаў я. — Прыходзьце раней.
    Ён скрывіў твар і выйшаў. Маёр стаяў побач з намі.
    — Ён вельмі стомлены і знерваваны, — сказаў ён. — Акрамя таго, ён вырашыў, што ў яго сіфіліс. He думаю, але гэта магчыма. Ён лечыцца ад сіфілісу. Дабранач, Энрыка. Вы паедзеце на світанні?
    — Ага.
    — Ну, тады да пабачэння, — сказаў ён. — Добрай дарогі! Педуцы разбудзіць вас і паедзе разам з вамі.
    — Да пабачэння.
    — Да пабачэння. Кажуць, аўстрыйцы збіраюцца наступаць, але я не думаю. He хачу думаць. Ва ўсякім разе, гэта будзе не тут. Джына вам усё раскажа. Тэлефонная сувязь зараз наладжана.
    — Я буду званіць часта.
    — Абавязкова. Дабранач. He давайце Рынальдзі так шмат піць.
    — Пастараюся.
    — Дабранач, святар.
    — Дабранач.
    Ён пайшоў у свой кабінет.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ
    Я падышоў да дзвярэй і выглянуў на вуліцу. Дождж перастаў, але быў моцны туман.
    — Мо пасядзім у маім пакоі? — прапанаваў я святару.
    — Толькі я вельмі хутка павінен ісці.
    — Усё адно, пайшлі.
    Мы падняліся па лесвіцы і ўвайшлі ў мой пакой. Я лёг на ложак Рынальдзі. Святар сеў на ложак, які веставы падрыхтаваў мне. У пакоі было цёмна.
    — Як жа ўсё-ткі вы сябе адчуваеце? — спытаў ён.
    — Добра. Проста сёння я стаміўся.
    — Вось і я стаміўся, хоць, здавалася б, не было падстаў.
    — Як справьг на вайне?
    — Мне здаецца, вайна хутка скончыцца. He ведаю чаму, але ў мяне такое адчуванне.
    — Адкуль яно ў вас?
    — Вы заўважылі, як змяніўся наш маёр? Нібыта заціх. Многія таксама.
    — I я таксама, — сказаў я.
    — Лета было страшнае, — сказаў святар. У яго з’яВілася ўпэўненасць, якой я раней не ведаў. — Вы сабе не ўяўляеце, што гэта было. Толькі той, хто там пабываў, можа гэта сабе ўявіць. Гэтым летам многія зразумелі, што такое вайна. Афіцэры, якія, здавалася, не здольны зразумець, зараз зразумелі.
    — Што ж павінна адбыцца? — Я пагладжваў коўдру далонню.
    — He ведаю, але мне здаецца, што доўга так працягвацца не можа.
    — Што ж адбудзецца?
    — Перастануць ваяваць.
    — Хто?
    — I тыя і другія.
    — Будзем спадзявацца, — сказаў я.
    — Вы ў гэта верыце?
    — Я не веру ў тое, што адразу перастануць ваяваць і тыя і другія.
    — Вядома, так. Гэта было б занадта добра. Але калі я бачу, што робіцца з людзьмі, мне здаецца, што доўжыцца гэтак не можа.
    — Хто выйграў летнюю кампанію?
    — Ніхто.
    — Аўстрыйцы выйгралі, — сказаў я. — Яны не здалі італьянцам Сан-Габрыеле. Яны выйгралі. Яны не перастануць ваяваць.
    — Калі ў іх гэтакі ж настрой, як у нас, могуць і перастаць. Яны ж таксама прайшлі цераз усё гэта.
    — Той, хто выйграе вайну, ніколі не перастане ваяваць.
    — Вы мяне здзіўляеце.
    — Я кажу, што думаю.
    — Значыць, вы думаеце, так яно і будзе доўжыцца? Нічога не адбудзецца?
    — He ведаю. Але думаю, што аўстрыйцы не перастануць ваяваць, калі яны атрымалі перамогу. Хрысціянамі нас робіць паражэнне.
    — Але ж аўстрыйцы і так хрысціяне — за выключэннем баснякоў.
    — Я кажу не пра хрысціянскую рэлігію.
    Ён прамаўчаў.
    — Мы ўсе прыціхлі, бо пацярпелі паражэнне. Хто ведае, якім быў бы Хрыстос, калі б Пётр выратаваў яго ў Гефсіманскім садзе?
    — Такім жа.
    — He ўпэўнены, — сказаў я.
    — Вы мяне здзіўляеце, — паўтарыў ён. — Я веру, што павінна было нешта адбыцца, і малюся пра гэта. Я адчуваю, як яно насоўваецца.
    — Мо што-небудзь і адбудзецца, — сказаў я. — Але толькі з намі. Калі б у іх быў гэткі ж настрой, як у нас, тады іншая справа. Але яны пабілі нас. У іх іншы настрой.
    — У многіх салдат заўсёды быў такі настрой. I гэта зусім не таму, што іх зараз пабілі.
    — Яны былі пабіты з самага пачатку. Яны былі пабіты тады, калі іх адарвалі ад зямлі і апранулі ў салдацкую форму. Вось чаму селянін мудры — бо ён з самага пачатку пацярпеў паражэнне. Дайце яму ўладу, і вы ўбачыце, што ён сапраўды мудры.
    Ён нічога не адказаў. Ён думаў.
    — I ў мяне таксама цяжка на душы, — сказаў я. — Таму я стараюся не думаць пра такія рэчы. Я пра іх не думаю, але варта мне пачаць размову, і гэта само па сабе прыходзіць мне ў галаву.
    — А я ж на нешта спадзяваўся.
    — На паражэнне?
    — He. Ha нешта большае.
    — Нічога большага няма. Хіба толькі перамога. Але гэта мо яіпчэ горай.
    — Доўга я спадзяваўся на перамогу.
    — Я таксама.
    — А зараз — сам не ведаю.
    — Што-небудзь павінна быць, альбо перамога, альбо паражэнне.
    — У перамогу я болып не веру.
    — I я не веру. Але я не веру і ў паражэнне. Хоць, бадай, гэта было б лепей.
    — У што ж вы верыце?
    — У сон, — сказаў я. Ён устаў.
    — Даруйце, што я забраў у вас гэтулькі часу. Але я так люблю з вамі гутарыць.
    — Мне таксама было прыемна пагутарыць з вамі. Гэта я проста так сказаў наконт сну, жартам.
    Я ўстаў, і мы за руку развіталіся ў цемры.
    — Я зараз начую ў трыста сёмым, — сказаў ён.
    — Заўтра зранку я еду на поет.
    — Мы ўбачымся, калі вы вернецеся.
    — Тады пагуляем і пагаворым. — Я правёў яго да дзвяр’эй.
    — He спускайцеся, — сказаў ён. — Як прыемна, што вы зноў тут. Хоць для вас гэта не надта прыемна. — Ён паклаў мне руку на плячо.
    — Для мяне гэта няблага, — сказаў я. — Дабранач.
    — Дабранач, сіао!
    — Сіао! — сказаў я. Мне страшэныа хацелася спаць.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ
    Я прачнуўся, калі прыйшоў Рынальдзі, але ён не размаўляў, і я зноў заснуў. Ранкам, яшчэ да світання, я апрануўся і паехаў. Рынальдзі не прачнуўся, калі я выходзіў з пакоя.
    Я ніколі раней не бачыў Баінзіцы, і было дзіўна ехаць па тым беразе, дзе я атрымаў сваю рану, і пасля падымацца па схіле, вясной яшчэ занятым аўстрыйцамі. Там была пракладзена новая, крутая дарога, і па ёй ішло шмат грузавікоў. Вышэй схіл станавіўся пакатым, і я ўбачыў лес і крутыя пагоркі ў тумане. Гэты лес узялі хутка, і яго не паспелі знішчыць. Яшчэ далей, там, дзе
    пагоркі не закрывалі дарогу, яна была замаскіравана цыноўкамі зверху і з бакоў. Дарога даходзіла да разбуранай вёсачкі. Тут пачыналіся пазіцыі. Вакол было шмат артылерыі. Хаты былі разбураны, але ўсё было ўладкавана вельмі добра, і ўсюды віселі дошчачкі з указальнікамі. Мы знайшлі Джына, і ён пачаставаў нас кавай, і пасля я выйшаў разам з ім, і мы крыху агледзелі пасты. Джына сказаў, што англійскія машыны працуюць далей, у Раўне. Ён вельмі захапляўся англічанамі. Яшчэ час ад часу страляюць, сказаў ён, але раненых не вельмі шмат. Зараз, калі пачаліся дажджы, будзе шмат хворых. Гавораць, што аўстрыйцы збіраюцца наступаць, але ён у гэта не верыць. Гавораць, мы таксама збіраемся наступаць, але ніякіх падмацаванняў не з’явілася, значыць, і гэта малаверагодна. 3 прадуктамі дрэнна, і ён будзе вельмі рады паесці ў Гарыцыі. Што мне ўчора далі на абед? Я расказаў яму, і ён вырашыў, што гэта цудоўна. Асаблівае ўражанне на яго зрабіла dolce1. Я падрабязна не расказваў, проста сказаў, што было dolce, і, відаць, ён уявіў сабе нешта больш далікатнае, чым хлебны пудынг.
    Ці ведаю я, куды яму давядзецца ехаць? Я сказаў, што не ведаю, але што частка машын знаходзіцца ў Капарэта. Туды ён ахвотна паехаў бы. Гэта вельмі слаўны гарадок, і яму падабаюцца высокія горы, якія акружаюць яго. Ён быў слаўны хлапчына, і ўсе яго любілі. Ён сказаў, што калі дзе і было сапраўднае пекла, дык гэта на Сан-Габрыеле і ў час атакі за Ломам, якая дрэнна скончылася. Ён сказаў, што ў лесе па ўсім хрыбце Цярнова, ззаду за намі і вышэй за нас, шмат аўстрыйскай артылерыі і начамі дарогу адчайна абстрэльваюць. У іх ёсць батарэя марскіх гармат, якія дзейнічаюць яму на нервы. Іх проста пазнаць па нізкім палёце снарада. Чуеш залп, і амаль адразу пачынаецца свіст. Звычайна страляюць дзве гарматы адразу, адна за другой, і падчас разрыву коцяць вялізныя асколкі. Ён паказаў мне такі асколак, вышчарблены кавалак металу даўжынёй каля фута. Метал нагадваў бабіт.