• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бывай, зброя!  Эрнэст Хемінгуэй

    Бывай, зброя!

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    71.72 МБ
    — He думаю, піто яны паказвалі добрыя вынікі, — сказаў Джына. — Але мне ад іх страшна. У іх такі гук, нібыта яны ляцяць проста ў цябе. Спачатку ўдар, пасля адразу ж свіст і выбух. Якая радасць не быць параненым, калі пры гэтым паміраеш ад страху.
    Салодкае (італ.).
    Ён сказаў, што насупраць нас стаяць зараз палкі краатаў і мадзьяраў. Наша войска ўсё яшчэ ў парадку для наступлення. Калі аўстрыйцы пяройдуць у наступленне, адступаць няма куды. У высокіх гарах адразу ж за плато ёсць выдатныя мясціны для абарончых пазіцый, але нічога не зроблена, каб іх падрыхтаваць. Дарэчы, якое ўражанне на мяне зрабіла Баінзіца?
    Я думаў, што тут больш падобна на плато. Я не ведаў, што мясцовасць такая зрэзаная.
    — Alto piano1, — сказаў Джына, — але не piano2.
    Мы спусціліся ў пограб дома, дзе ён жыў. Я казаў, што, на мой погляд, краж, калі ён пляскаты ля вяршыні і мае пэўную глыбіню, лягчэй і ямчэй утрымліваць, чым ланцуг дробных гор. Атака ў гарах не болып цяжкая справа, чым на роўным месцы, настойваў я.
    — Гледзячы якія горы, — сказаў ён. — Вазьміце СанГабрыеле.
    — Так, — сказаў я. — Але цяжка давялося на вяршыні, дзе роўна. Да вяршыні дабраліся адносна лёгка.
    — He так і лёгка, — сказаў ён.
    — Бадай што, так, — сказаў я. — Але ўсё-ткі гэта асаблівы выпадак, бо тут была хутчэй крэпасць, чым гара. Аўстрыйцы ўмацоўвалі яе шмат гадоў.
    Я хацеў сказаць, што тактычна падчас ваенных аперацый, звязаных з перасоўваннем, утрымліваць у якасці лініі фронту горны ланцуг не мае сэнсу, бо горы надта лёгка абысці. Тут патрэбна максімальная манеўранасць, а ў гарах манеўраваць цяжка. I падчас стральбы зверху ўніз заўсёды бываюць пералёты. У выпадку адходу флангаў лепшыя сілы застануцца на самых высокіх вяршынях. Мне горная вайна не дае надзеі. Я шмат думаў пра гэта, сказаў я. Мы засядзем на адной гары, яны засядуць на другой, а калі пачнецца нешта сур’ёзнае, і тым і другім давядзецца злезці ўніз.
    — А што рабіць, калі мяжа праходзіць у гарах? — спытаў ён.
    Я сказаў, што гэта ў мяне яшчэ не прадумана, і мы абодва засмяяліся. — Але, — сказаў я, — раней аўстрыйцаў заўсёды білі ў чатырохкутніку веронскіх крэпасцей. Ім давалі магчымасць спусціцца на раўніну, і там білі іх.
    2 Пласкагор’е (італ.).
    ' Ряўніна (Італ.).
    — Так, — сказаў Джына. — Але гэта былі французы, а стратэгічныя праблемы заўсёды лёгка вырашаць, калі ваюеш на чужой тэрыторыі.
    — Так, — згадзіўся я. — У сябе на радзіме немагчыма падыходзіць да гэтага чыста навукова.
    — Рускія зрабілі гэта, каб завабіць у пастку Напалеона.
    — Так, але ў рускіх шмат зямлі. Паспрабуйце ў Італіі адступаць, каб заманіць Напалеона, і вы імгненна апыніцеся ў Брындзізі.
    — Непрыемны горад, — сказаў Джына. — Вы калі-небудзь былі там?
    — Толькі праездам.
    — Я патрыёт, — сказаў Джына. — Але не магу я любіць Брындзізі альбо Таранта.
    — А Баінзіцу вы любіце? — спытаў я.
    — Гэта святая зямля, — сказаў ён. — Але я хацеў бы, каб яна давала больш бульбы. Вы ведаеце, калі мы трапілі сюды, мы знайшлі палеткі бульбы, пасаджанай аўстрыйцамі.
    — Няўжо тут на самай справе так дрэнна з прадуктамі? — спытаў я.
    — Асабіста я ні разу не наеўся ўдосталь, але ў мяне грунтоўны апетыт, а галадаць усё-ткі не даводзілася. Афіцэрскія абеды не надта. На перадавых пазіцыях кормяць добра, а вось на лініі падтрымкі горай. Недзе нешта не ў парадку. Прадуктаў павінна быць дастаткова.
    — Спекулянты перапрадаюць іх.
    — Так, батальёнам на перадавых пазіцыях даюць усё, што можна, а тым, хто бліжэй да тылу, даводзіцца цяжка. Ужо з’елі ўсю аўстрыйскую бульбу і ўсе каштаны з навакольных гаёў. Трэба было б карміць лепей. У нас жа добры апетыт. Я перакананы, што прадуктаў дастаткова. Вельмі кепска, калі салдатам не хапае прадуктаў. Вы заўважылі, як гэта ўплывае на лад мыслення?
    — Так, — сказаў я. — Гэта не прынясе перамогі, але можа прынесці паражэнне.
    — He будзем гаварыць пра паражэнне. Дастаткова і так размоў пра паражэнне. He можа быць, каб усё, што адбылося гэтым летам, адбылося дарэмна.
    Я прамаўчаў. Мяне заўсёды бянтэжаць словы “святы”, “слаўны”, “ахвяра” і выраз “здзейснілася”. Мы чулі іх часам, стоячы пад дажджом, на такой адлегласці, што толькі асобныя выгукванні даляталі да нас, і чыталі іх на
    плакатах, якія расклейшчыкі, здаралася, наклейвалі зверху на іншыя плакаты; але нічога святога я не бачыў, і тое, што лічылася слаўным, не заслугоўвала славы, і ахвяры вельмі нагадвалі чыкагскія бойні, толькі мяса тут проста закопвалі ў зямлю. Было шмат такіх слоў, якія ўжо брыдка было слухаць, і ў рэшце рэшт толькі назвы мясцін захавалі вартасць. Некаторыя нумары таксама захавалі яе, і некаторыя даты, і толькі іх і назвы мясцін можна было вымаўляць хоць з нейкім сэнсам. Абстрактныя словы, такія як “слава”, “подзвіг”, “доблесць” альбо “святыня”, былі непрыстойнымі побач з канкрэтнымі назвамі вёсак, нумарамі дарог, назвамі рэк, нумарамі палкоў і датамі. Джына быў патрыёт, таму часам тое, што ён гаварыў, раз’ядноўвала нас, але ён быў добры хлопец, і я разумеў яго патрыятызм. Ён з ім нарадзіўся. Разам з Педуцы ён сеў у машыну, каб ехаць у Гарыцыю.
    Цэлы дзень была бура. Вецер падганяў патокі, і ўсюды былі лужыны і гразь. Тынкоўка на развалінах сцен была шэрая і мокрая. Надвячоркам дождж перастаў, і з паста нумар два я ўбачыў мокрую голую асеннюю зямлю, хмары над вяршынямі пагоркаў і мокрыя саламяныя цыноўкі на дарозе, з якіх сцякала вада. Сонца паказалася адзін раз перад тым як сесці, і асвятліла голы лес за кражам гары. У лесе на гэтым кражы было шмат аўстрыйскіх гармат, але стралялі не ўсе. Я глядзеў, як клубы шрапнельнага дыму ўзнікалі раптам у небе над разбуранай фермай, ля якой праходзіў фронт; лахматыя клубы з жоўта-белай успышкйй усярэдзіне. Была відна ўспышка, пасля чуўся трэск, пасля шар дыму выцягваўся і радзеў на ветры. Шмат шрапнельных куль валялася сярод развалін і на дарозе ля разбуранай хаты, дзе знаходзіўся пост, але пост гэтым вечарам не абстрэльвалі. Мы нагрузілі дзве машыны і паехалі па дарозе, замаскіраванай мокрымі цыноўкамі, праз пгчыліны якіх пранікалі апошнія сонечныя прамяні. Калі мы выехалі на адкрытую дарогу, сонца ўжо зайшло. Мы паехалі па адкрытай дарозе, і калі мінулі паварот і зноў паехалі пад квадратныя пакрыцці саламянага тунеля, пайшоў дождж.
    Ноччу вецер памацнеў, і ў тры гадзіны раніцы пад суцэльнай пялёнкай дажджу пачаўся абстрэл, і крааты пайшлі цераз горныя лугі і пералескі проста на нашыя пазіцыі. Яны ваявалі ў цемры пад дажджом і былі адкінуты назад контратакай асмялелых ад страху салдат з
    акопаў другой лініі. Рваліся снарады, узляталі ракеты, не сціхаў кулямётны і ружэйны агонь па ўсёй лініі фронту. Яны больш не спрабавалі падысці, і навокал стала цішэй, і паміж парывамі ветру і дажджу мы чулі гул кананады далёка на поўначы.
    На пост прыбывалі параненыя: адньіх неслі на насілках, другія ішлі самі, трэціх валаклі на плячах сябры, якія вярталіся з поля. Яны прамоклі да касцей і не маглі апамятацца ад страху. Мы нагрузілі дзве машыны цяжкапараненымі, якія ляжалі ў пограбе хаты, дзе быў пост, і, калі я зачыніў дзверы другой машыны і павярнуў засаўку, на твар мне ўпалі сняжынкі. Снег густа і цяжка падаў разам з дажджом.
    Калі развіднела, бура яшчэ працягвалася, але снегу ўжо не было. Ён растаў на мокрай зямлі, і зараз зноў ііпоў дождж. На світанні нас атакавалі яшчэ раз, але без поспеху. Мы чакалі атакі цэлы дзень, але ўсё было ціха, пакуль не зайшло сонца. Абстрэл пачаўся на поўдні, з боку доўгаі'а, зарослага лесам горнага кража, дзе была сабрана аўстрыйская артылерыя. Мы таксама чакалі абстрэлу, але яго не было. Цямнела. Нашы гарматы стаялі ў полі за вёскай, і свіст іх снарадаў гучаў супакойліва.
    Мы даведаліся, піто атака на поўдні прайшла беспаспяхова. Той ноччу атака не аднаўлялася, але мы даведаліся, што на поўначы фронт прарваны. Ноччу нам паведамілі, каб мы рыхтаваліся да адступлення. Мне сказаў пра гэта капітан. Ён атрымаў звесткі са штаба брыгады. Крыху счакаўшы ён вярнуўся ад тэлефона і сказаў, што ўсё няпраўда. Штабу далі загад любой цаной утрымаць пазіцыі на Баінзіцы. Я спытаў пра прарыў, і ён сказаў, што ў штабе гавораць, нібыта аўстрыйцы прарвалі фронт дваццаць сёмага армейскага корпуса ў напрамку Капарэта. На поўначы ўвесь учарашні дзень ішлі жорсткія баі.
    — Калі гэтыя сукіны дзеці іх прапусцяць, нам хана,— сказаў ён.
    — Гэта немцы атакуюць, — сказаў адзін з дактароў. Слова “немцы” наганяла страх. Мы не хацелі мець справу з немцамі.
    — Там пятнаццаць нямецкіх дывізій, — сказаў доктар. — Яны прарваліся, і мы будзем адрэзаны.
    — У штабе брыгады гавораць, што мы мусім утрымаць гэтыя пазіцыі. Гавораць, прарыў не сур’ёзны, і мы зараз будзем трымаць лінію фронту ад Монта-Маджора цераз горы.
    — Адкуль такія звесткі?
    — Са штаба дывізіі.
    — Пра тое, што трэба рыхтавацца да адступлення, таксама паведамілі са штаба дывізіі.
    — Наша начальства — штаб арміі, — сказаў я. — Але тут маё начальства — вы. Калі вы загадаеце мне ехаць, я паеду. Але высветліце дакладна, які загад.
    — Загад такі, што мы павінны заставацца тут. Ваша справа перавозіць параненых на размеркавальны пункт.
    — Нам часам даводзіцца перавозіць і з размеркавальных пунктаў у палявыя пшіталі, — сказаў я. — А скажыце, — я ніколі не бачыў адступлення: калі пачынаецца адступленне, якім чынам эвакуіруюць усіх параненых?
    — Усіх не эвакуіруюць. Забіраюць колькі могуць, a іншых пакідаюць.
    — Што я павязу на сваіх машынах?
    — Шпітальнае абсталяванне.
    — Зразумела, — сказаў я.
    Наступнай ноччу пачалося адступленне. Стала вядома, што немцы і аўстрыйцы прарвалі фронт на поўначы і па горных мясцінах ідуць на Чывідале і Удзіну. Адступалі пад дажджом, арганізавана, змрочна і ціха. Ноччу, марудна рухаючыся па запруджаных дарогах, мы бачылі, як праходзілі пад дажджом войскі, ехалі гарматы, вазы, запрэжаныя коньмі, мулы, грузавікі, і ўсё гэта ішло ад фронту. Беспарадку было не больш, як падчас руху наперад.
    Той ноччу мы дапамагалі разгружаць палявыя шпіталі, якія былі наладжаны ва ўцалелых вёсках на плато, і адвозілі параненых да Плавы, а назаўтра ўвесь дзень снавалі пад дажджом, эвакуіравалі шпіталі і размеркаваль■ны пункт Плавы. Дождж ліў добры, і пад кастрычніцкім дажджом армія Баінзіцы спускалася з плато і пераходзіла рэчку там, дзе вясной гэтага года былі атрыманы першыя вялікія перамогі. У сярэдзіне наступнага дня мы прыбылі ў Гарыцыю. Дождж сціх, і ў горадзе было амаль пуста. Едучы па вуліцы, мы ўбачылі грузавік, на які ўсаджвалі дзяўчат з салдацкага бардэля. Дзяўчат было сем, і ўсе яны былі ў капялюшыках і паліто і з маленькімі чамаданчыкамі ў руках. Дзве з іх плакалі. Трэцяя ўсміхнулася нам, высунула язык і пакруціла ім. У яе былі тоўстыя прыпухлыя губы і чорныя вочы.