Бывай, зброя!
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Беларусь
Памер: 256с.
Мінск 1996
Я спыніў машыну, выйшаў і пачаў размову з гаспады-
няй. Дзяўчаты з афіцэрскага дома з’ехалі яшчэ ранкам, сказала яна. Куды яны едуць? У Канельяна, сказала яна. Грузавік паехаў. Дзяўчына з тоўстымі губамі зноў паказала нам язык. Гаспадыня памахала рукой. Дзве дзяўчыны па-ранейшаму плакалі. Іншыя з цікавасцю разглядвалі горад. Я зноў сеў у машыну.
— Вось бы і нам паехаць разам з імі, — сказаў Банела. — Вясёлая была б паездка.
— Паездка і так будзе вясёлая, — сказаў я.
— Паездка будзе сабачая.
— Я гэта ведаў, — сказаў я. Мы выехалі на алею, якая вяла да нашай вілы.
— Хацеў бы я быць там, калі гэтыя прыгажуні прыедуць на месца і возьмуцца за справу.
— Вы лічыце, піто яны адразу і распачнуць?
— Яшчэ б! Хто ў другой арміі не ведае гэтай гаспадыні?
Мы былі ўжо перад вілай.
— Яе завуць маці ігумення, — сказаў Банела. — Дзяўчаты новыя, але яе ведае кожны. Іх, відаць, прывезлі перад самым адступленнем.
— Зараз папрацуюць.
— Вось і я кажу, што папрацуюць. Хацеў бы я з імі пазабаўляцца на дармаўшчыну. Усё-ткі дзяруць яны там, у дамах. Дзяржава абжульвае нас.
— Адвядзіце машыну, няхай механік яе паглядзіць,— сказаў я. — Замяніце масла і праверце дыферэнцыял. Запраўце, а пасля можаце крыху паспаць.
— Слухаюся.
Віла была пустая. Рынальдзі з’ехаў са шпіталем. Маёр забраў са штабной машынай медыцынскі персанал. На акне для мяне была пакінута запіска з заданнем пагрузіць на машыны абсталяванне, складзенае ў вестыбюлі, і ехаць на Пардэноне. Мехаяікі паехалі ўжо. Я вярнуўся ў гараж. Астатнія дзве мапіыны таксама прыехалі, пакуль я хадзіў на вілу, і шафёры стаялі на дварьт. Зноў пачаўся дождж.
— Я так хачу спаць, што тры разы заснуў па дарозе ад Плавы, — сказаў Піані. — Што будзем рабіць, tenente?
— Заменім масла, змажам, заправімся, пад’едзем да галоўнага ўвахода і пагрузім дабро, якое нам пакінулі.
— I адразу паедзем?
— He, гадзіны тры паспім.
— Во, гэта добра — паспаць, — сказаў Банела. — А то я заснуў бы за рулём.
— Як ваша машына, Аймо? — спытаў я.
— Нармальна.
— Дайце мне кажан, я дапамагу вам.
— He трэба, tenente, — сказаў Аймо. — Тут не шмат клопату. Вы ідзіце складваць свае рэчы.
— Mae рэчы складзены, — сказаў я. — Я пайду выцягну ўсё гэта барахло, якое яны пакінулі нам. Давайце машыны, як толькі справіцеся.
Яны падагналі машыны да галоўнага ўвахода на вілу, і мы нагрузілі іх шпітальнай маёмасцю, якая была складзена ў вестыбюлі. Хутка ўсё было гатова, і аўтамабілі выстраіліся пад дажджом уздоўж абсаджанай дрэвамі алеі. Мы ўвайшлі ў дом.
—• Запаліце на кухні печ і высушыцеся, — сказаў я.
— Напляваць, буду мокры, — сказаў Піані. — Я хачу спаць.
— Я лягу на ложак маёра, — сказаў Банела. — Лягу там, дзе дзядуля сніў сны.
— А мне ўсё адно дзе спаць, — сказаў Піані.
— Вось тут ёсць два ложкі. — Я адчыніў дзверы.
— Я ніколі не быў у гэтым пакоі, — сказаў Банела.
— Гэта быў пакой старой жабы, — сказаў Піані.
— Кладзіцеся тут абодва, — сказаў я. — Я вас разбуджу.
— Калі вы праспіце, tenente, нас разбудзяць аўстрыйцы, — сказаў Банела.
— He прасплю, — сказаў я. — Дзе Аймо?
— Пайшоў на кухню.
— Кладзіцеся спаць, — сказаў я.
— Я лягу, — сказаў Піані. — Я цэлы дзень спаў седзячы. У мяне проста лоб налазіць на вочы.
— Скідай боты, — сказаў Банела. — Гэта ложак жабы.
— Напляваць мне на жабу!
Піані ўлёгся на ложку, выцягнуўшы ногі ў брудных ботах, паклаўшы руку пад галаву. Я пайшоў на кухню. Аймо расклаў у пліце агонь і паставіў кацялок з вадой.
— Трэба згатаваць крыху спагеці, — сказаў ён. — Калі прачнёмся, захочацца есці.
— А вы не хочаце спаць, Барталамеа?
— He вельмі. Як закіпіць вада, я пайду. Агонь патухне сам.
— Вы лепей паспіце, — сказаў я. — Паесці можна сыру і кансерваў.
— Так будзе лепей, — сказаў ён. — Талерка гарачага падмацуе гэтых двух анархістаў. А вы кладзіцеся спаць.
— У пакоі маёра ёсць ложак.
— Вось вы там і кладзіцеся. •
— He, я пайду ў свой стары пакой. Хочаце выпіць, Барталамеа?
— Калі будзем ад’язджаць, tenente. Зараз не хачу.
— Калі праз тры гадзіны вы прачняцеся, а я яіпчэ буду спаць, разбудзіце мяне, добра?
— У мяне няма гадзінніка.
— У пакоі маёра ёсць насценны гадзіннік.
— Ладна.
Я прайшоў цераз сталовую і вестыбюль і па мармуровай лесвіцы падняўся ў пакой, дзе жылі мы з Рынальдзі. Ішоў дождж. Я падышоў да акна і выглянуў. У паўзмроку я пазнаў тры машыны, якія стаялі адна за адной пад дрэвамі. 3 дрэў сцякала вада. Было холадна, і кроплі віселі на галінках. Я лёг на ложак Рынальдзі і не змагаўся са сном.
Перш чым выехаць, мы паелі на кухні. Аймо згатаваў спагеці з цыбуляй і пакрышыў у міску мясных кансерваў. Мы ўселіся за стол і выпілі дзве бутэлькі віна з запасаў, пакінутых у пограбе вілы. Было ўжо зусім цёмна, і дождж усё яшчэ ішоў. Піані сядзеў за сталом зусім сонны.
— Мне адступленне падабаецца больш, чым наступленне, — сказаў Банела. — Пры адступленні мы п’ём барбера.
— Гэта мы зараз п’ём. Заўтра будзем піць дажджавую ваду, — сказаў Аймо.
— Заўтра мы будзем ва Удзіне. Мы будзем піць шампанскае. Там усе лежабокі жывуць. Прачніся, Піані! Мы будзем піць шампанскае заўтра ва Удзінё.
— Я не сплю, — сказаў Піані. Ён паклаў на сваю талерку спагеці і мяса.— He хапае таматнага соусу, Барто.
— Нідзе не знайшоў, — сказаў Аймо.
— Мы будзем піць шампанскае ва Удзіне, — сказаў Банела. Ён наліў у сваю шклянку празрыстага чырвонага барбера.
•— Каб не давялося нам наглытацца дзярма яшчэ да Удзіны, — сказаў Піані.
— Вы наеліся, tenente? — спытаў Аймо.
— Наеўся. Перадайце мне бутэльку, Барталамеа.
— У мяне ёсць яшчэ па бутэльцы на брата, каб узяць з сабой, — сказаў Аймо.
— Вы зусім не спалі?
— Я не люблю доўга спаць. Я крыху паспаў.
— Заўтра мы будзем спаць у каралеўскай пасцелі, — сказаў Банела. У яго быў выдатны настрой.
— Заўтра, можа стацца, мы будзем спаць у дзярме, — сказаў Піані.
— Я буду спаць з каралевай, — сказаў Банела. Ён азірнуўся, каб паглядзець, як я аднёсся да яго жарту.
— Ты будзеш спаць з дзярмом, — сказаў Піані сонным голасам.
— Гэта дзяржаўная здрада, tenente, — сказаў Банела. — Праўда, гэта дзяржаўная здрада?
— Змоўкніце, — сказаў я. — Занадта вы разгуляліся ад кроплі віна.
Дождж ліў усё мацней. Я зірнуў на гадзіннік. Была палова дзесятай.
— Час выпраўляцца, — сказаў я і ўстаў.
— 3 кім вы паедзеце, tenente? — спытаў Банела.
— 3 Аймо. Затым вы. Пасля Піані. Паедзем па дарозе на Карманс.
— Баюся, каб я не заснуў, — сказаў Піані.
— Добра, я паеду з вамі. Затым Банела. Пасля Аймо.
— Гэта лепш за ўсё, — сказаў Піані. — А то я зусім сплю.
— Я павяду машыну, а вы крыху паспіце.
— He, я магу ехаць, калі я ведаю, што мяне ёсць каму разбудзіць, калі я засну.
— Я вас разбуджу. Выключце святло, Барто.
— Няхай гарыць, — сказаў Банела. — Нам тут больш не жыць.
— У мяне там куфэрак у пакоі, — сказаў я. — Вы мне дапаможаце яго вынесці, Піані?
— Мы зараз яго возьмем, — сказаў Піані. — Пайшлі, Альда.
Ён выйшаў разам з Банела. Я чуў, як яны падымаліся па лесвіцы.
— Добры горад, — сказаў Барталамеа Аймо. Ён паклаў у свой рэчавы мяшок дзве бутэлькі віна і паўкруга сыру. — Другога такога горада нам ужо не знайсці. Куды мы адступаем, tenente?
— За Тальямента, кажуць. Шпіталь і штаб будуць у Пардэноне.
— Тут лепш, чым у Пардэноне.
— Я не быў у Пардэноне, — сказаў я. — Я толькі праязджаў міма.
— Гарадок не з лепшых, — сказаў Аймо.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ
Калі мы выязджалі з Гарыцыі, горад пад дажджом у цемры быў пусты, толькі калоны войска і гармат праходзілі па галоўнай вуліцы. Яшчэ было шмат грузавікоў і вазоў, усё гэта ехала па іншых вуліцах і злучалася на шашы. Мінуўшы дубільні, мы выехалі на шашу, дзе войска, грузавікі, вазы, запрэжаныя коньмі, і гарматы ішлі адной шырокай марудлівай калонай. Мы паволі, але няўхільна рухаліся пад дажджом, амаль упіраючыся радыятарам у задні борт нагружанага з каптуром грузавіка, накрытага мокрым брызентам. Раптам грузавік спыніўся. Спынілася ўся калона. Затым яна зноў рушыла, мы праехалі яшчэ трохі і зноў спыніліся. Я вылез і пайшоў уперад, манеўруючы паміж грузавікамі і вазамі і пад мокрымі мордамі коней. Затор быў недзе наперадзе. Я збочыў, пералез цераз канаву па кладцы з дошак і пайшоў па полі, якое пачыналася адразу за канавай. Аддаляючыся ад дарогі, я ўвесь час бачыў паміж дрэвамі нерухомую пад дажджом калону. Я прайшоў каля мілі. Калона стаяла на месцы, хоць за нерухомым транспартам мне было бачна, што войска ідзе. Я вярнуўся да машыны. Магло стацца, што затор утварыўся ля самай Удзіны. Піані спаў за рулём. Я сеў побач з ім і таксама заснуў. Праз некалькі гадзін я пачуў скрыгатанне перадачы на грузавіку спераду. Я разбудзіў Піані, і мы паехалі, то прасоўваючыся наперад на некалькі ярдаў, то спыняючыся, то зноў рухаючыся. Дождж усё яшчэ ішоў.
Ноччу калона зноў стала і не краналася з месца. Я вылез і пайшоў назад, праведаць Банела і Аймо. У машыне Банела побач з ім сядзелі два сяржанты інжынернай часці. Калі я падышоў, яны выцягнуліся і застылі.
— Іх пакінулі рамантаваць нейкі мост, — сказаў Банела. — Яны не могуць знайсці сваю часць, я згадзіўся іх падвезці.
— Калі пан лейтэнант дазволіць.
— Дазваляю, — сказаў я.
— Наш лейтэнант амерыканец, — сказаў Банела. — Ён каго хочаш падвязе.
Адзін з сяржантаў усміхнуўся. Другі спытаўся ў Банела, з якіх я італьянцаў — паўночнаамерыкавгскіх ці паўднёваамерыканскіх.
— Ён не італьянец. Ён англічанін з Паўночнай Амерыкі.
Сяржанты ветліва выслухалі, але не паверылі. Я пакінуў іх і пайшоў да Аймо. Побач з ім у машыне сядзелі дзве дзяўчыны, і ён курыў, адхінуўшыся ў кут.
— Барто, БартоІ — сказаў я. Ён засмяяўся.
— Паразмаўляйце з імі, tenente, — сказаў ён. — Я іх не разумею. Эй! — Ён паклаў руку на бядро адной з дзяўчат і па-сяброўску сціснуў яго. Дзяўчына яшчэ болып захінула хустку і адштурхнула яго руку. — Эй! — сказаў ён. — Скажыце tenente, як ваша імя і што вы тут робіце.
Дзяўчына злосна зірнула на мяне. Другая сядзела збянтэжаная. Тая, якая пазірала на мяне, нешта сказала на дыялекце, але я не зразумеў ніводнага слова. Яна была смуглая, мела гадоў шаснаццаць.
— Sorella?i — спытаў я, паказваючы на другую дзяўчыну.
Яна кіўнула галавой і ўсміхнулася.