Бывай, зброя!
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Беларусь
Памер: 256с.
Мінск 1996
— Які прыгожы мост! — сказаў Аймо. Гэта быў доўгі жалезны мост цераз раку, якая звычайна высыхала да дна.
— Давайце хутчэй пераходзіць на той бок, пакуль яго не ўзарвалі, — сказаў я.
— Няма каму ўзрываць, — сказаў Піані. — Усе сышлі.
— Ён, відаць, замініраваны, — сказаў Банела. — Вы ідзіце першы, tenente.
— Бачыце, які анархіст, га? — сказаў Аймо. — Няхай ён сам ідзе першы.
— Пайду я, — сказаў я. — Наўрад ці ён замініраваны так, каб узарвацца ад крокаў аднаго чалавека.
— Бачыш, — сказаў Піані. — Во што значыць разумны чалавек. He тое што ты, анархіст.
— Калі б я быў разумны, я не быў бы тут, — сказаў Банела.
— А нядрэнна сказаў, праўда, tenente? — сказаў Аймо.
— Нядрэнна, — сказаў я і ступіў на мост. Я аглядваў шпалы і рэйкі, шукаючы драцяныя петлі альбо прыкметы міны, але нічога не мог заўважыць. Унізе, у прасветах між шпаламі, была відна рака, брудная і хуткая. Наперадзе, за мокрымі палямі, можна было ўбачыць пад дажджом Удзіну. Перайшоўшы мост, я агледзеўся. Крыху вышэй па цячэнню на рацэ быў яшчэ адзін мост. Пакуль я стаяў і глядзеў, па гэтым мосце праехала жоўтая, запырсканая граззю легкавая машына. Парапет быў высокі, і кузаў машыны, як толькі яна заехала на мост, схаваўся. Але я бачыў галовы шафёра, чалавека, які сядзеў побач з ім, і яшчэ двух на заднім сядзенні. Усе яны былі ў нямецкіх касках. Машына з’ехала на бераг і знікла за дрэвамі і транспартам, кінутым на дарозе. Я азірнуўся на Аймо, які ў гэты час пераходзіў, і даў яму і іншым знак рухацца хутчэй. Я спусціўся ўніз і прысеў пад чыгуначным насыпам. Аймо спусціўся следам за мной.
— Вы бачылі машыну? — спытаў я.
— He. Мы глядзелі на вас.
— ІПтабная нямецкая машына праехала па верхнім мосце.
— Штабная машына?
— Ага.
— Прасвятая Дзева!
Падышлі астатнія, і мы ўсе прыселі ў гразі пад насыпам, гледзячы паўзверх яго на дрэвы, канаву і дароГу.
— Вы думаеце, мы адрэзаны, tenente?
— He ведаю. Толькі ведаю, што штабная нямецкая машына праехала па гэтай дарозе.
— Вы здаровы, tenente? У вас не кружыцца галава?
— He жартуйце, Банела.
— А мо нам лепш выпіць? — спытаў Піані. — Калі мы ўжо адрэзаны, дык хоць вып’ем. — Ён адчапіў сваю біклагу і адкруціў корак.
— Глядзіце! Глядзіце! — сказаў Аймо, паказваючы на дарогу.
Над каменным парапетам моста рухаліся нямецкія каскі. Яны былі нахілены ўперад і рухаліся мерна, з амаль ненатуральнай хуткасцю. Калі яны з’ехалі на бераг, мы ўбачылі тых, на кім яны былі. Гэта была веласіпедная рота. Я добра разглядзеў двух пярэдніх. У іх былі здаровыя, абветраныя твары. Іхнія каскі апускаліся нізка на лоб і закрывалі частку пічок. Карабіны былі прышпілены да рамы веласіпеда. Ручныя гранаты ручкай уніз віселі ў іх на поясе. Іхнія каскі і шэрыя мундзіры былі мокрыя, 1 яны ехалі няспешна, гледзячы наперад і па баках. Спераду ехалі двое, затым чацвёра, пасля двое, затым адразу дзесяць ці дванаццаць, пасля зноў дзесяць, затым адзін, асобна. Яны маўчалі, але мы іх не пачулі б з-за шуму ракі. Яны зніклі з вачэй на дарозе.
— Прасвятая ДзеваІ — сказаў Аймо.
— Гэта немцы, — сказаў Піані. — Гэта не аўстрыйцы.
— Чаму іх няма каму спыніць? — сказаў я. — Чаму гэты мост не ўзарваны? Чаму ўздоўж насыпу няма кулямётаў?
— Гэта вы нам скажыце, tenente, — сказаў Банела.
Я быў злосны як чорт.
— Звар’яцелі ўсе. Там, унізе, узрываюць маленькі мосцік. Тут, на самай шашы, мост пакідаюць. Дзе ўсе падзеліся? Няўжо іх не паспрабуюць спыніць?
— Гэта вы нам скажыце, tenente, — паўтарыў Банела.
Я змоўк. Мяне гэта не датычыла; мне трэба было дабрацца да Пардэноне. Але я, відаць, не дабяруся нават да Удзіны. Ну і д’ябал з ім! Галоўнае, захаваць спакой і не трапіць пад кулю альбо ў палон.
— Вы, здаецца, адкаркоўвалі біклагу? — спытаў я ў Піані. Ён падаў яе мне. Я зрабіў добры глыток. — Можна ісці, — сказаў я. — Хоць надта спяшацца няма куды. Хочаце есці?
— Тут не трэба спыняцца, — сказаў Банела.
— Добра. Пайшлі.
— Будзем ісці тут, пад прыкрыццём?
— Лепей ісці наверсе. Яны могуць прайсці і па гэтым мосце. Значна горай, калі яны апынуцца ў нас над галавой, перш чым мы ўбачым іх.
Мы пайшлі па чыгунцы. 3 абодвух бакоў ад нас была мокрая раўніна. Спераду за раўнінай быў пагорак, і за ім Удзіна. Стрэхі расступаліся вакол крэпасці на пагорку. Была відна званіца і гадзіннік на башні. На палях было шмат тутавых дрэў. У адным месцы наперадзе чыгунка была разабрана. Шпалы таксама выкапаны і скінуты пад адхон.
— Уніз, уніз! — сказаў Аймо.
Мы кінуліся ўніз пад насып. Новы атрад веласіпедыстаў ехаў па дарозе. Я выглянуў з-за насыпу і ўбачыў, што яны праехалі міма.
— Яны бачылі нас і не спыніліся, — сказаў Аймо.
— Пераб’юць нас тут, tenente, —' сказаў Банела.
— Мы не патрэбны ім, — сказаў я. — Яны шукаюць некага іншага. Нам горай, калі яны напоруцца на нас нечакана.
— Я лепей ішоў бы тут, пад прыкрыццём, — сказаў Банела.
— Ідзіце. Мы пойдзем па чыгунцы.
— Вы думаеце, нам удасца прайсці? — спытаў Аймо.
— Вядома. Іх яшчэ не надта шмат. Мы пройдзем, калі сцямнее.
— Што гэтая штабная машына рабіла тут?
— Чорт яе ведае, — сказаў я. Мы ішлі па чыгунцы. Банела стаміўся ісці па гразі і далучыўся да нас. Рэйкі адхіліліся на поўдзень, убок ад шашы, і мы не бачылі, што робіцца на дарозе. Мосцік цераз канал быў узарваны, але мы перабраліся па рэштках паляў. Спераду чуліся стрэлы.
Пасля канала мы зноў выйшлі на рэйкі. Яны вялі проста ў горад. Наперадзе была бачна другая чыгунка. На поўначы ішла шаша, на якой мы бачылі веласіпедыстаў; на поўдзень адгаліноўвалася вузкая дарога, густа абсаджаная дрэвамі. Я вырашыў, што лепей за ўсё нам пайсці на поўдзень, такім чынам мы мінём горад і пойдзем палявой дарогай на Кампаформія і Тальяменцкую шашу. Мы маглі пакінуць галоўны шлях адступлення ўбаку, выбіраючы пабочныя дарогі. Мне помнілася, што цераз раўніну праходзіць шмат палявых дарог. Я пачаў спус-
кацца з насыпу.
— Пайшлі, — сказаў я. Я вырашыў выйсці на палявую дарогу і з паўднёвага боку абысці горад. Усе мы спускаліся з насыпу. Насустрач нам з палявой дарогі прагучаў стрэл. Куля ўрэзалася ў гразь насыпу.
— Назад! — крыкнуў я. Я пабег па адхоне ўгару, слізгаючы ў гразі. Зараз шафёры былі наперадзе мяне. Я залез на насып так хутка, як толькі быў здатны. 3 густога кустоўя выстралілі яшчэ два разы, і Аймо, які пераходзіў рэйкі, захістаўся, спатыкнуўся і ўпаў ніц. Мы сцягнулі яго на другі бок і перавярнулі на спіну. — Трэба, каб галава была вышэй за ногі, — сказаў я. Піані перасунуў яго. Ён ляжаў у гразі на адхоне, нагамі ўніз, і дыханне вырывалася ў яго разам з крывёю. Мы ўтрох сядзелі вакол яго на кукішках. Ішоў дождж. Куля трапіла яму ў патыліцу, прайшла ўверх і выйшла каля правага вока. Ён памёр, пакуль я спрабаваў затампанаваць абедзве адтуліны. Піані апусціў яго галаву на зямлю, выцер яго твар кавалкам бінту з палявога пакета, затым пакінуў яго.
— Сволачы! — сказаў ён.
— Гэта не немцы, — сказаў я. Немцаў тут не можа быць.
— Італьянцы, — сказаў Піані такім тонам, нібыта гэта была лаянка, — italiani.
Банела маўчаў. Ён сядзеў каля Аймо, не гледзячы на яго. Піані падняў кепі Аймо, якое скацілася пад адхон, і накрыў яму твар. Ён дастаў сваю біклагу.
— Хочаш выпіць? — Піані падаў біклагу Банела.
— He, — сказаў Банела. Ён павярнуўся да мяне. — Гэта з кожным з нас магло здарыцца на чыгунцы.
— He, — сказаў я. — Гэта таму, што мы хацелі прайсці па полі.
Банела пакруціў галавой.
— Аймо забіты, — сказаў ён. — Хто наступны, tenente? Куды мы зараз пойдзем?
— Гэта стралялі італьянцы, — сказаў я. — Гэта не немцы.
— Калі б тут былі немцы, яны, напэўна, перастралялі б усіх нас, — сказаў Банела.
— Італьянцы для нас больш небяспечныя, чым немцы, — сказаў я. — Ар’ергард вельмі баіцца. Немцы хоць ведаюць, чаго хочуць.
— Гэта вы правільна разважылі, tenente, — сказаў Банела.
— Куды мы зараз пойдзем? — спытаў Піані.
— Лепей за ўсё дзе-небудзь пачакаць дацямна. Калі нам удасца прабрацца на поўдзень, усё будзе добра.
— Ім давядзецца перабіць усіх нас як доказ, што яны нездарма забілі аднаго, — сказаў Банела. — Я не хачу рызыкаваць.
— Мы перачакаем дзе-небудзь ля Удзіны і затым пройдзем у цемры.
— Тады пайшлі, — сказаў Банела.
Мы спусціліся па паўночным адхоне насыпу. Я азірнуўся. Аймо ляжаў у гразі пад вуглом да чыгункі. Ен быў зусім маленькі, рукі ў яго былі выцягнуты па швах, твар накрыты кепі. Ен здаваўся вельмі мёртвым. Ішоў дождж. Я адносіўся да Аймо так добра, як мала да каго ў жыцці. У мяне ў кішэні былі яго паперы, і я ведаў, што павінен буду напісаць ягонай сям’і. Спераду за полем была бачна ферма. Вакол яе раслі дрэвы, і да дома былі прыбудаваны службовыя памяшканні. Уздоўж другога паверха ішла галерэйка на палях.
— Нам лепш за ўсё трымацца адзін ад аднаго на адлегласці, — сказаў я. — Я пайду наперад.
Я рушыў да фермы. Цераз поле вяла сцежка.
Ідучы цераз поле, я быў гатовы да таго, што ў нас пачнуць страляць з-за дрэў вакол дома альбо з самага дома. Я ішоў проста да дома, выразна бачыў яго перад сабой. Галерэя другога паверха злучалася з адрынай, і паміж слупоў тырчала сена. Двор быў выбрукаваны каменем, і з галін дрэў сцякалі кроплі дажджу. Пасярод стаяла вялікая пустая аднаколка, высока задраўшы пад дажджом аглоблі. Я прайшоў цераз двор і пастаяў пад галерэяй. Дзверы былі адчынены, і я ўвайшоў. Банела і Піані ўвайшлі следам за мной. Унутры было цёмна. Я прайшоў на кухню. У вялікім адчыненым ачагу быў попел. Над ачагом віселі гаршкі, але яны былі пустыя. Я пашныпарыў усюды, але нічога з харчу не знайшоў.
— Тут у адрыне можна перачакаць, — сказаў я. — Піані, мо вам удасца знайсці што-небудзь паесці, дык нясіце туды.
— Пайду пашукаю, — сказаў Піані.
— I я пайду, — сказаў Банела.
— Добра, — сказаў я. — Я ж зазірну ў адрыну.
Я знайшоў мураваную лесвіцу, што вяла з хлява наверх. 3 хлява ішоў сухі пах, асабліва прыемны пад даж-
джом. Жывёлы не было, відаць, яе пагналі, калі пакідалі ферму. Адрына напалову была завалена сенам. У страсе было два акны: адно забіта дошкамі, другое — вузкае дахавае акно на паўночным баку. У кутку быў жолаб, па якім сена скідвалі ўніз, у кармушку. Быў люк, акурат над дваром, куды ў час уборкі пад’язджалі вазы з сенам, і над люкам скрыжоўваліся бэлькі. Я чуў стук дажджу па страсе і адчуваў пах сена і, калі я спусціўся, ахайны пах сухога гною ў хляве. Можна было адарваць адну дошку і з акна на паўднёвым баку глядзець на двор. Другое акно выходзіла на поўнач, у поле. Калі б лесвіца аказалася адрэзанай, можна было праз любое акно вылезці на страху і адтуль спусціцца ўніз альбо з’ехаць уніз па жолабу. Адрына была вялікая, і, пачуўшы каго-небудзь, можна было схавацца ў сене. Відаць, месца было надзейнае. Я быў упэўнены, што мы прабраліся б на поўдзень, каб у нас не стралялі. He можа быць, каб тут былі немцы. Яны ідуць з поўначы і па дарозе з Чывідале. Яны не маглі прарвацца з поўдня. Італьянцы яшчэ больш небяспечныя і страляюць у кожнага сустрэчнага. Мінулай ноччу ў калоне мы чулі размовы пра тое, што ў адступаючай арміі на поўначы нямала немцаў у італьянскіх мундзірах. Я ў гэта не верыў. Гэткія размовы чуеш заўсёды ў час вайны. I заўсёды гэта вырабляе вораг. Вы ніколі не пачуеце пра тое, што нехта апрануў нямецкі мундзір, каб стварыць неразбярыху ў германскай арміі. Мо Уэта і здараецца, але пра гэта не гавораць. Я не верыў, што немцы здатны на такія жарты. Я лічыў, што ім гэта не патрэбна. Ім няма патрэбы ствараць неразбярыху ў нашай адступаючай арміі. Яе ствараюць колькасць войска і недахоп дарог. Тут і без немцаў не даб’ешся толку. I ўсё ж нас могуць расстраляць як пераапранутых немцаў. Застрэлілі ж Аймо. Сена пахне прыемна, і таму, што ляжыш на сене, знікаюць усе мінулыя гады. Мы ляжалі на сене, і размаўлялі, і стралялі з духавога ружжа па вераб’ях, калі яны садзіліся на край трохвугольнай адтуліны ля самай страхі адрыны. Сена ў полі ўжо няма, і быў такі год, калі ўсе піхты павысякалі, і там, дзе быў лес, зараз толькі карчы і сухое сучча. Назад не вернешся. Калі не ісці наперад, што будзе? He трапіш зноў у Мілан. А калі трапіш — што тады? На поўначы, убаку ад Удзіны, чуліся стрэлы. Былі чутны кулямётныя чэргі. Гарматных стрэлаў не чуваць. Гэта нешта ды значыла. Верагодна, што сабралі частку войска ля дарогі. Я паглядзеў уніз і ў паўзмроку