• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка-маляванка Казкі народаў свету

    Чытанка-маляванка

    Казкі народаў свету

    Выдавец: Аверсэв
    Памер: 67с.
    Мінск 2016
    16.41 МБ
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі замежных пісьменнікаў
    Прадмова
    Шаноўныя дарослыя!
    Кніга, якую вы трымаеце ў руках, створана для дзяцей ад пяці гадоў. У ёй сабраны казкі народаў свету, што вучаць спрадвечнай народнай мудрасці: пра тое, як важна быць добрым і смелым, шанаваць бацькоў, умець сябраваць. Дзеці адчуюць сябе сапраўднымі чараўнікамі, калі будуць расфарбоўваць малюнкі і ствараць свой каляровы казачны свет.
    «Чытанкі-маляванкі» змяшчаюць літаратурныя творы дашкольнай праграмы розных жанраў: вершы і забаўлянкі, аўтарскія і народныя казкі, легенды і паданні. Кожная кніга падрыхтавана з улікам узроставых асаблівасцей.
    Заняткі з «Чытанкамі-маляванкамі» будуць спрыяць развіццю ўважлівасці і эмацыйнай рэакцыі на чытанне, дапамогуць выхаваць у дзяцей любоў да роднага слова, выклікаць інтарэс да літаратуры і самастойнай творчай дзейнасці.
    Жадаем поспехаў!
    І6РЫЛАТЫ, ІбЛЛМЛТЫ ДЫ ЖЛБНЫ
    Руская народная казка
    У лясным дамку жылі тры браты: Верабей Крылаты, Пацучок Калматы ды Блін Маслены.
    Верабей з поля прыляцеў, Пацучок ад ката ўратаваўся, Блін з патэльні збег.
    Кожны з іх рабіў сваю справу. Верабей ежу прыносіў, Пацучок дровы сек, а Блін абед гатаваў.
    Добра яны жылі. Часам вернецца Верабей, памыецца, сядзе адпачываць. А Пацучок дровы цягае, стол накрывае. А Блін поліўку ды кашу варыць.
    ОСядуць за стол і хваляць абед.
    _	Вось дык поліўка такая тлустая! кажа Верабей.
    А Блін яму:
    Гэта я, Блін Маслены, акунуся ў гаршчок вось поліўка
    А Верабей кашу есць і нахвальвае: Вось дык каша такая гарачая!
    А Пацучок яму:
    А я дроў навязу, дробна нагрызу, у печ нагружу, агонь добра гарыць вось каша і гарачая!
    Ды і я не злоллак, кажа Верабей. Збіраю грыбы ды бабы вось вы і сытыя!
    Так яны і сябравалі, адзін аднаго хвалілі і сябе ў крыўду не давалі.
    Але аднойчы Верабей задумаўся:
    «Я цэлы дзень па лесе лётаю, а яны што? Блін ранкам на печы ляжыць-раскашуе, а гатаваць толькі ўвечары пачынае. Пацучок зранку дровы вязе і грызе, а пасля на печ запаўзе і спіць да абеду. Так далей нельга!»
    Раззлаваўся Верабей, ножкамі затупатаў, крылцамі залапатаў, крычыць:
    Заўтра мяняемся працай!
    Так і зрабілі. Наступным ранкам Блін пайшоў шукаць ежу, Верабей дровы сячы7 а Пацучок абед гатаваць.
    Коціцца Блін па лесе і спявае: Скок-паскок, Скок-паскок, А я Маслены Блінок! Мяне на смятане замяшалі, Мяне на масле запякалі!
    Тут насустрач яму Ліса Патрыкееўна:
    Добра ты спяваеш, кажа яна. Дык цябе, кажаш, на смятане замяшалі?
    А Блін ёй:
    На смятане ды з цукрам!
    А Ліса яму:
    Скок-паскок, кажаш?
    Ды як скокне, як фыркне, як ухопіць Блін ням!
    А Блін крычыць:
    Як мне збегчы ад Лісы ў дрымучыя лясы, як мне збегчы ў грыбы за бярозы, за дубы!
    А Ліса яму:
    He, я цябе з'ем!
    Ледзь Блін вырваўся пакінуў у Лісіных зубах бок і пабег дадому!
    А там што робіцца!
    Пацучок узяўся за поліўку. «Як Блін яе гатаваў? А, ён у гаршчок нырцаваў і поліўка рабілася тлустай!»
    Кінуўся ён у гаршчок. Абварыўся, апарыўся, ледзь выскачыў! Футра пааблазіла, хвосцік дрыжыць. Сеў на лаўку ды плача.
    АВерабей дровы вазіў: навазіў, нацягаў ды пачаў дзяўбці.
    Дзёўб і дзюбу набок пагнуў. Сеў ля прызбы ды плача.
    Прыбег Блін дадому і бачыць: сядзіць Верабей на прызбе дзюба набок, слёзы ручаём. Забег у дамок, а там Пацучок на лаўцы футра пааблазіла, хвосцік дрыжыць.
    Тут Блін і кажа:
    Так заўсёды бывае, калі нехта зайздросціць, сваю справу рабіць не хоча.
    Верабей ад сораму залез пад лаўку.
    Але што рабіць, паплакалі-пабедавалі і зажылі паранейшаму: Верабей ежу шукае, Пацучок дровы сячэ, а Блін поліўку і кашу гатуе.
    Так яны і жывуць, пернікі жуюць, мёдам запіваюць, пра нас з вамі ўспамінаюць.
    /ТО БЛІЦЦЛ TAMS ШЧЧУ ABAIUM
    Руская народная казка
    Жылі калісьці старая бабулька, унучка-рагатушка, Куркаквахтушка і Мышка-нарушка. Штодзень хадзілі па ваду. У бабулькі вёдры вялікія, ва ўнучкі маленькія, у Куркі з агурок, у Мышкі з напарстак. Бабулька брала ваду з калодзежа, унучка з калоды, Курка з лужыны, а Мышка са следу ад парасячага капытка.
    Пайшлі яны аднойчы па ваду. А дадому вярталіся праз агарод. А ў ім яблынька расла, а на ёй яблычкі віселі. А пад яблынькай Зайка сядзеў. Наляцеў вецер, яблыньку хістануў, яблычак лясь! Зайку ў лоб! I скокнуў Зайка проста нашым ваданосам пад ногі.
    Спужаліся яны, вёдры пакідалі і дадому пабеглі. Бабулька на лаўку звалілася, унучка за бабульку схавалася, Курка на печку ўзляцела, а Мышка пад печкай зашылася.
    Бабулька вохкае:
    -	Мяне мядзведзь вялізны ледзь не задушыў!
    Унучка плача:
    -	На мяне такі страшны воўк наскочыў!
    Курка квохча:
    -	Ко-ко-ко! Ліса да мяне падкралася, ледзь не схапіла!
    Мышка ПІШЧЫЦЬ:
    -	Які вусаты кот! Нацярпелася я страху!
    А Зайка ў лес прыбег, пад кусцік залёг і думае:
    -	Вось дык жахі! Чатыры паляўнічыя з сабакамі за мной гналіся, не ведаю, як уратаваўся!
    Правільна людзі кажуць: «Хто баіцца, таму ўваччу
    дваіцца».
    СПМ-БУРМ
    Руская народная казка
    Жыў стары, і былі ў яго тры сыны. Малодшага ўсе Іванкам-дурнем клікалі. Пасеяў неяк стары пшаніцу, ды толькі панадзіўся нехта яе мяць і таптаць.
    Вось і кажа стары сынам:
    -Трэба кожную ноч пшаніцу па чарзе сцерагчы і злодзея злавіць!
    Надышла першая ноч. Пайшоў першы сын пшаніцу сцерагчы, ды не вытрымаў залез у адрыну, на сена, як на пярыну, і праспаў там да ранку. Прыходзіць раніцай дадому і кажа:
    Усю ноч я не спаў, пшаніцу вартаваў, а злодзея не бачыў.
    У другую ноч пайшоў другі сын і таксама праспаў да ранку ў адрыне на сене, як на пярыне.
    У трэцюю ноч прыйшла чарга Іванку-дурню ісці. Узяў ён вяроўку і пайшоў. Сядзіць на полі, не спіць, злодзея чакае.
    Апоўначы прыскакаў на пшаніцу конь адна шарсцінка срэбная, другая залатая, бяжыць зямля дрыжыць, з вушэй дым слупам валіць, з ноздраў полымя пыхкае. I пачаў той конь пшаніцу есці і таптаць. Падкраўся Іванка-дурань да каня і накінуў яму на шыю вяроўку. Пасля на яго скочыў і ўчапіўся за грыву. Насіў яго конь па полі, насіўх скакаў з ім.
    Пачаў конь Іванку прасіць:
    Адпусці мяне, Іванка, на волю! Я табе за гэта паслужу.
    Добра, адказаў Іванка, адпушчу. Але як я цябе пасля знайду?
    А ты выйдзі ў чыстае поле, на шырокае раздолле, крыкні голасам волата: «Сіўка-бурка, буланая шкурка, стань перада мной, як ліст перад травой!» і я тут жа з'яўлюся.
    Адпусціў Іванка канях узяўшы з яго абяцанне нікол і больш пшаніцы не есці і не таптаць.
    Прыйшоў Іванка раніцай дадому і расказвае:
    Злавіў я каня, адна шарсцінка срэбная, другая залатая.
    -1 дзе той конь? пытаюць браты.
    Ён паабяцаў больш у пшаніцу не хадзіць, вось я яго і адпусціў.
    He паверылі Іванку браты, пасмяяліся з яго. Толькі з той ночы ніхто больш пшаніцы не чапаў.
    Неўзабаве пасля гэтага цар разаслаў па ўсіх вёсках пасланцоў:
    Збірайцеся, баяры і дваране, купцы і простыя сяляне, да цара на двор. Сядзіць царская дачка Алена Прыгожая ў высокім цераме ля акна. Хто на кані да царэўны даскокне і з яе рукі залаты пярсцёнак зніме, за таго яна пойдзе замуж.
    У прызначаны дзень паехалі браты да царскага двара, а Іванку з сабой не ўзялі. Папрасіў Іванка ў братавых жонак кошык, сказаў, што пойдзе ў лес грыбы збіраць, і пайшоў з дому. Выйшаў Іванка-дурань у чыстае поле, на шырокае раздолле, кінуў кошык пад куст, крыкнуў голасам волата:
    Сіўка-бурка, буланая шкурка, стань перада мной, як ліст перад травой!
    Конь бяжыць, зямля дрыжыць, з вушэй дым слупам валіць, з ноздраў полымя пыхкае. Прыбег і стаіць перад Іванкам як скамянелы.
    Чаго хочаш, Іванка?
    Хачу паглядзець на царскую дачку Алену Прыгожую!
    Тады залазь мне ў правае вуха, а ў левае вылазь!
    Залез Іванка каню ў правае вуха, а ў левае вылез і зрабіўся такім зухам, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць! Сеў на Сіўку-бурку і паскакаў у горад.
    Прыскакаў Іванка на плошчу проста да царскага палаца. Бачыць люду не злічыць, а ў высокім цераме сядзіць царэўна Алена Прыгожая. На руцэ яе пярсцёнак каштоўны бліскае, сама ж прыгажэйшай не знойдзеш. Глядзяць усе на Алену Прыгожую, а скакаць ніхто не рашаецца: няма ахвочых шыю ламаць.
    Штурхануў тады Іванка Сіўку-бурку. Фыркнуў конь, заіржаў, скочыў толькі на тры бервяны да царэўны не даскочыў. Здзівіўся люд, а Іванка павярнуў Сіўку-бурку і паскакаў прэч.
    Прымчаўся Іванка ў чыстае поле, злез з каня, улез яму ў правае вуха, а ў левае вылез і зноў зрабіўся Іванкамдурнем. Адпусціў каня, набраў поўны кошык мухамораў і пайшоў дадому. Раззлаваліся братавы жонкі і кажуць:
    Ну і грыбы! Сам іх есці будзеш!
    Вярнуліся браты і расказваюць:
    Які да цара зух прыязджаў! Толькі на тры бервяны да царэўны не даскочыў.
    На другі дзень старэйшыя браты зноў у горад паехалі, а Іванка ўзяў кошык, выйшаў у чыстае поле, на шырокае раздолле, крыкнуў голасам волата:
    -	Сіўка-бурка, буланая шкурка, стань перада мной, як ліст перад травой!
    Конь бяжыць, зямля дрыжыць, з вушэй дым слупам валіць, з ноздраў полымя пыхкае. Прыбег і стаіць перад Іванкам як скамянелы.
    Улез Іванка Сіўку-бурку ў правае вуха, а ў левае вылез і зрабіўся сапраўдным зухам. Ускочыў на каня і паскакаў да царскага двара. Бачыць на плошчы люду яшчэ больш. Усе царэўнай любуюцца, а скакаць ніхто і не збіраецца. Штурхануў тут Іванка свайго каня, заіржаў Сіўка-бурка, скочыў-толькі на два бервяны да акна царэўны не даскочыў.
    Павярнуў Іванка каня і паскакаў прэч. Адпусціў Сіўкубурку, а сам дадому пайшоў.
    Прыязджаюць браты і расказваюць:
    -	Зноў той зух прыязджаў! He даскочыў да царэўны толькі на два бервяны.
    На трэці дзень браты зноў у горад паехалі. Іванка выйшаў у поле, на шырокае раздолле, крыкнуў голасам волата:
    -	Сіўка-бурка, буланая шкурка, стань перада мной, як ліст перад травой!
    Конь бяжыць, зямля дрыжыць, з вушэй дым слупам валіць, з ноздраў полымя пыхкае. Прыбег і стаіць перад Іванкам як скамянелы.
    Улез Іванка Сіўку-бурку ў правае вуха, а ў левае вылез. Зрабіўся сапраўдным зухам і паскакаў да царскага двара.
    Прыскакаў Іванка да высокага церама, штурхануў Сіўкубурку, заіржаў конь ллацней, чым заўсёды, ударыў капытом і даскочыў да акна! Пацалаваў Іванка Алену Прыгожую, зняў з яе пальца пярсцёнак і паскакаў прэч.
    Адпусціў ён Сіўку-бурку, прыйшоў дадому. Адна рука анучай заматаная. Вярнуліся браты, пачалі расказваць, як і што было:
    Гэтым разам зух так скочыў, што да царэўны даскочыў і пярсцёнак з яе пальца зняў!