• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка-маляванка Казкі народаў свету

    Чытанка-маляванка

    Казкі народаў свету

    Выдавец: Аверсэв
    Памер: 67с.
    Мінск 2016
    16.41 МБ
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі замежных пісьменнікаў
    Канечне, ведаю! За букам вялікая гара. На ёй вялікае воблака. Над воблакам срэбны месяц, а там і да Сонца ўжо блізка!
    Прыйшлі яны на макаўку высокай гары, залезлі на воблака і паляцела яно проста да Месяца. А той убачыў іх і адразу ж запаліў свой срэбны ражок.
    Месяц-Месяц, закрычалі яму Кураняты, Сарока, Заяц, Качка і Вожык, пакажы нам, дзе Сонейка жыве!
    Прывёў іх Месяц проста да Сонцавага дома. Сарока засакатала, Кураняты запішчалі, Качка закракала, Заяц вушамі залопаў, а Вожык загрукаў:
    Сонейка, мілае, вызірні, выблісні!
    Хто пад акенцам крычыць? спытала Сонейка. Хто мне спаць перашкаджае?
    Гэта мы Кураняты, Сарока, Заяц, Качка і Вожык. Прыйшлі цябе будзіць.
    Box, вох!.. застагнала Сонейка. Як жа мне на неба вызірнуць? Тры дні мяне хмары хавалі, я цяпер і заблішчаць не змагу...
    Пачуў пра гэта Заяц, схапіў вядро і пачаў ваду цягаць. А Качка пачала Сонца вадой мыць. А Сарока ручніком выціраць. А Вожык калючым шчаціннем начышчаць. А Кураняты змахваць з Сонейка парушынкі.
    Вызірнула на неба Сонца, яснае ды залатое. Выйшла пагрэцца на Сонейка Курка-нясушка. I Кураняты ўжо тут па двары бегаюць, зярняты шукаюць, на Сонейку грэюцца. Хто не верыць, хай сам зірне: бегаюць па двары Кураняты ці не?
    адзюдя
    Ненецкая народная казка
    Жыла бедная жанчына. Было ў яе чацвёра непаслухмяных дзяцей. Гулялі яны цэлы дзень на дварэ, а як вернуцца ў чум, як нанясуць снегу а маці прыбірай. Цяжка ёй было. 60
    Неяк лавіла маці на рацэ рыбу. Дзеці ёй не дапамагалі, і яна захварэла. Ляжыць у чуме, дзяцей кліча:
    -	Дзеткі, дайце мне вады.
    He ідуць дзеці па ваду.
    Адзін кажа:
    -	Я без піллаў.
    Другі:
    -	Я без шапкі.
    Трэці:
    -	Я без адзежы.
    А чацвёрты ўвогуле не адказвае. Кажа тады маці:
    -	Рэчка побач, можна і без адзежы схадзіць. Прынясіце вады, піць хачу!
    Заслляяліся дзеці і пабеглі з чума. Доўга гулялі, да маці не зазіралі. Нарэшце старэйшы прагаладаўся, заглянуў у чум а там маці стаіць і маліцу апранае.
    I раптам маліца пакрываецца пер'ем. Бярэ маці дошку, на якой шкуры скрабуць, а дошка птушыным хвастом робіцца. Напарстак у дзюбу ператварыўся. Замест рук крылы выраслі. Ператварылася маці ў зязюлю і вылецела з чума.
    Пабеглі дзеці за ллаці, крычаць ёй:
    -	Мама, ллы табе вадзічкі прынеслі.
    -	Позна! Я лячу да вольнай азёрнай вады!
    Бягуць дзеці за маці, карэц з вадой ёй працягваюць:
    -	Вось табе вада, мама! Папі вады, мама, вярніся дадому!
    -	Позна, дзеткі, не вярнуся я.
    Беглі дзеці за маці шмат дзён і начэй па камянях, па багнах, па імшарах. Ногі паранілі да крыві. Дзе прабягуць там чырвоны след застаецца.
    Назаўсёды кінула дзяцей маці-зязюля. 3 таго часу не ўе яна гнёздаў, не гадуе сваіх дзяцей.
    А ў тундры з таго часу чырвоны мох сцелецца.
    Змест
    Прадллова	1
    Крылаты, Калллаты ды Маслены. Руская народная казка.... 2
    Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца. Руская народная казка.... 8
    Сіўка-бурка. Руская народная казка	10
    Царэўна-жабка. Руская народная казка	20
    Марозка. Руская народная казка	30
    Па шчупаковылл казанні. Руская народная казка	34
    Хаўрошачка. Руская народная казка	44
    Кульгавенькая Качка. Украінская народная казка	48
    У Сонейка ў гасцях. Славацкая народная казка	54
    Зязюля. Ненецкая народная казка	60
    ERI
    Серыя заснавана ў 2016 годзе
    Рэцэнзент
    старшыня Рэсп. тэрмінал. камісіі пры НАН Беларусі, д-р філал. навук, праф., чл.-кар. НАН Беларусі A. М. Булыка
    Выданне развіваючага навучання ВУЧЫМСЯ РАЗАМ
    ЧЫТАНКА-МАЛЯВАНКА
    Для дзяцей ад пяці гадоў
    Казкі народаў свету
    Для сумеснай работы дарослага і дзіцяці дашкольнага ўзросту
    Пераклад Г В. Янкуты Мастак Таццяна Шайпак Адказны за выпуск Д. Л.Дзямбоўскі
    Падпісана ў друк 03.11.2016. Фармат 84x108 ’/16. Папера афсетная. Гарнітура «Rotonda». Друк афсетны. Ум. друк. арк. 6,72. Ул.-выд. арк. 6,96.Тыраж 2100 экз. Заказ 2648.
    Таварыства з дадатковай адказнасцю «Аверсэв».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/15 ад 02.08.2013. Вул. М. Олешава, 1, офіс 309, 220090, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    E-mail: info@aversev.by; www.aversev.by
    Кантактныя тэлефоны: (017) 268-09-79, 268-08-78.
    Для пісьмаў: а/с 3, 220090, Мінск.
    Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва“Беларускі Дом друку”» Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/102 ад 01.04.2014. Прасп. Незалежнасці, 79, 220013, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    УДК 373.2.016:003-028.31
    ББК 74.102
    4-97
    ISBN 978-985-533-413-3
    © Афармленне. ТДА «Аверсэв», 2016