Чытанка-маляванка  Васіль Вітка

Чытанка-маляванка

Васіль Вітка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 179с.
Мінск 1998
35.65 МБ
ВАСІЛЬ ВІТКА
Чытанкамаляванка
ВАСІЛЬ ВІТКА
Чытанкамаляванка
ВАСІЛЬ ВІТКА Чытанкамаляванка
Ладачкі-ладкі, лічылкі, загадкі, байкі, самагудкі, жарты, перакруткі, казкі, пацешкі, вясёлыя ўсмешкі.
Мінск «Юнацтва» 1998
УДК 882.6-93
ББК84 (4Бен)6
В54
Мастак А. Александровіч
Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту
ISBN 5-7880-0525-6
© В.Вітка, 1998
© Ілюстрацыі. А. Александровіч, 1998
КАЗКІ ДЗЕДА ВАСІЛЯ
Жыў на свеце дзед Васіль, За плячыма мех насіў.
Дазналіся мышкі, Што ў мяшэчку кніжкі,
Разгрызлі завязкі, Бачаць, ажно ж — казкі.
Сталі клікаць дзяцей: — Гэй, сюды усе хутчэй!
Ёсць тут маляванкі, Складанкі-чытанкі,
Байкі-самаграйкі,
Песні-калыханкі,
Жарты-перакруткі, Гуслі-самагудкі,
Лічылкі-загадкі, Ладачкі-ладкі...
Прыходзьце, малышы, Кожнаму пацешка ёсць!
Дзед Васіль, а ты пішы I яшчэ нам прынось.
Ладачкі-ладкі
АЙ I ОЙ
Ладачкі-ладкі...
А дзе мае тапкі? Ладачка, пашукай. — Ай!
Ах ты, непаслушка, Давай сюды вушка. He хачу гуляць з табой. — Ой, ой, ой!
БАБІНЫ ГОСЦІ
Ладачкі-ладкі, Дзе былі? — У бабкі.
Што пілі вы? — Малако. А што елі? — Ко-ко-ко.
Доўга ж вы сядзелі, Доўга пілі, елі.
— А мы не сядзелі — Цэлы дзень дурэлі.
Мы і заўтра пойдзем Да бабулі нашай —
Абяцала бабка Бярозавай кашы.
ДАРОЖКА
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку.
Дарожка крывая, Кабылка сляпая.
Еду, еду, еду, He натраплю следу.
ГІасаджу дзіцятка Я на казлянятка.
Казлянятка ўпала, Ножку паламала.
Сын прачнуўся рана, Сеў ён на барана.	/
Баранок падбіўся, А сынок зваліўся.
Барана пакіну, Завяду машыну.
Ту-ту-ту, машына, Вязі майго сына.
MAMA МЫЛА РАМУ
Мама мыла раму, Мама дочку мыла. Дочка стала мамай, Пра раму забыла.
Ёсць у мамы дочка, Ёсць у бабкі ўнучка, Дзесяці гадочкаў Ўнучка-беларучка.
3 мамай вучыць гаму Ў ну чка-белал апка.
А хто ж мые раму? Раму мые бабка.
ЗА ДЗВЕ МІСЫ
— Вер, Мішэль, Вермішэль
Неабходны для здароўя...
— Мама, мамачка, здароў я. З’ем дзве місы вермішэлю, Толькі не заві Мішэлем.
З’еў дзве місы —
I нялысы.
He бяда, што ледзьве дыша, Ды затое стаў ён — Міша.
КОЦЯ I КАЦЯ
Плача коця на кухні, Ад слёз вочкі папухлі.
— Што з табою, мой каток, Забалеў мо жываток?
— М-мяў,— сказаў варкоцік,— He баліць жывоцік.
У мяне душа баліць — Як цяпер на свеце жыць,
Як мне жыць у хаце, Калі хлусіць Каця?
Смятану злізала — На мяне сказала.
млын
Чыкі, чыкі, чыканачкі, Едзе зайчык на саначках.
Пасярэдзіне сяла Зачапіўся за тын.
Пытаецца ў Васіля:
— Скажы, браце, дзе тут млын?
— А навошта табе млын?
— Захацеў аладак сын. Ды і сам я, стары, Згаладаўся ў бары I кары ўжо не ўгрызу — На муку малоць вязу.
— Калі ласка, касавокі, Млын адгэтуль недалёка: Бачыш, вунь за сялом Дзед махае памялом?
САРОЧЫНЫ БЛІНЦЫ
Клапатлівая сарока, Гаспадыня белабока, Па прыпечку скакала, Бліны рашчыняла.
А дачушка памагала. Сынок цеста мясіў. Другі сын ваду насіў. Трэці ў печы паліў.
А чацвёрты сядзеў, На агеньчык глядзеў, Памагаць не хацеў. Бліны маці даставала, Усіх дзетак частавала:
— На, дачушка, блінец, Ты ў мяне — маладзец.
I сынок — маладзец,
I яму даю блінец,
I табе, сынок другі, Мой памочнік дарагі.
Самы смачны блінок Возьме трэці мой сынок... Дзеці ўсе бліны паелі. Шух, шух — паляцелі.
— Ну, а дзе ж, а дзе мой Запытаў чацвёрты сын.— Мама, дзе мой блінец?
— А табе няма.
Канец.
КАЛЫХАНКА
Люлі, люлі, люлі, Дзеткі ўсе паснулі.
He спіць толькі коця, Ходзіць па балоце.
Застудзіў ён лапку, Прыйшоў грэцца ў хатку.
Недзе коцю дзецца, Лапачцы пагрэцца.
Палез на палаткі, Спалохаўся бабкі.
Палез ён на вышкі, Там гулялі мышкі.
Так яны дурэлі — Хвост кату ад’елі.
ГІайшоў каток у лясок, W Знайшоў белы паясок,
А котачка узяла
I дзіцяці аддала.
Пайшоў каток пад масгок, /
Злавіў рыбку за хвасток.
ЦІ самому з’есці, Ці дадому несці?
Думаў, думаў каток, Укусіў адзін разок
I панёс дадому Дзіцятку малому.

ІВАНКА
Баю, бай, Іванка, Прыйшла калыханка. Павярніся на бачок I засні, мой хлапчучок.
— Мама, мне ўжо два гады — Пайду ў лес па ягады, Буду рваць ігрушы
На калакалушы,
На ляшчыне — шчаўе, На шыпшыне — траўе, На алешыне — чарэшні, На крушыне — песні, На явары — звон, звон, На ясені — сон, сон...
А дзе ж калыханка? — Я з табой, Іванка.
МАСТАК
Прынясіце ліст паперы, Што шырэй за нашы дзверы, Што вышэй за нашу шафу.Намалюю вам жы-ра-фу.
БАРАБАНКА
На двары
Стары
Баран
Грукаў зранку ў барабан,
Пакуль Ганка
He прагнала
I нагой не топнула.
Перастань! — сказала.—
Барабанка
Лопнула.
Здзівіўся баранка: Якая барабанка?
— Перапонная! — Сказала Ганка сонная
I адразу спахапілася:
— Я, здаецца, памылілася.
Разбудзіў мяне ты зранку, Грукаеш бесперастанку, I я зблытала спрасонку Барабанку з перапонкай.
ПАЖАР
Барсук — Балабон Б’е ў сук, Як у звон:
— Ой, бом, бом, Ой, мой дом!..
Прыбег лось з зубром I алень з багром, Бабрыха з бабром I выдра з вядром, Расамаха сама... — Дзе пажар? — Няма.
Над зямлянкай барсучынай Спела буйная шыпшына.
I сказалі сябры:
— Меней спаў бы ты, стары
БАБРЫ
Дабёр бабёр, Бабраняты — на падбор. Малайцы бабры, Нашых рэк гаспадары, Вартавыя крыніц, I куніц, I суніц, I лясоў,
I ласёў,
I птушыных галасоў.
Хто заб’е бабра — He пабачыць дабра.
ПІЛА
Наша вострая піла — He піла, А пчала.
He піла, He ела, Hi разу не прысела.
А ўсё пела
I гула — Вясёлая піла.
Папілавала дровы Будзьце здаровы!
ТАЧЫЛЬШЧЫК
Тачу, тачу, абточваю, Начыста заточваю, Канцы з канцамі сточваю.
Калі што недаточана, А можа, ператочана, За точку пераплочана,—
Хутчэй,
Хутчэй даточвайце
I не пераплочвайце!
ПАДАБЕД
Выпраўляў унукаў дзед 3 поля на падабед: — Ты, Сава, еш
сала, Ты, Язэп, рэж
хлеб...
Прыйшлі браты, Разявілі раты, Сядзяць, не ядзяць — 3 чаго пачаць?
Чакаюць браты, Пакуль прыйдзеш ты.
ГАСЦІНЦЫ
У хусцінцы — Тры гасцінцы:
Табе, братка,— Шакаладка,
Табе, дружок,— Піражок,
А сястрыцы — Тваражок.
Табе, свінка,— Хусцінка:
Умыйся,
Утрыся
I спаць Лажыся.
АД САМАГА РАНКУ
Ад самага ранку Нічога не еў.
Хлеба ўзяў буханку, Намачыць хацеў.
Як на тое дабро — He ўлезла ў вядро, Дык я ўсухамя — Ледзь дажыў паўдня
ЦЯЛЯТКАМ
Вам, цяляткам, мала кавы, Вельмі мала чаю — Выпіце лепш малака вы, З’ешце малачаю.
А траву пакашу — Дам вам сена па кашу.
ОТ Я ДАУ
— От я даў яму.
— Каму?
— Забіяку таму.
Ледзьве ўцёк ён ад мяне.
—Дык давай
Уставай
I хутчэй сам уцякай.
— He.
Яшчэ трохі паляжу
I ў той бок пагляджу.
Хай вярнуцца ён пасмее — Уцячы паспею.
БЫЧОК
— Бысю, бысю, бысенька, Беленькая лысінка, Хто гэта набіў табе Аж дзве шышкі на ілбе?
— Гэта ж я з Пятром бароўся, pw Пабароў Пятро мяне.
3 таго часу я зарокся,
Што ўжо болып не буду — не,
Бо калі яшчэ хоць трошкі Болей саступлю яму,— Ой, баюся я, што рожкі Вырастуць і ў Пеці... М-му!
ЗАБІЯКІ
Знайшлі пеўні зломак-гр А нашто ён ім патрэбен? Як схапіліся сварыцца, Потым біцца, калаціцца.
Вырваў лысаму руды Палавіну барады.
Ледзьве я разбараніла, Памірыцца ўгаварыла.
Рады пеўні разысціся, Ды не могуць адсапціся.
Раптам чую голас лысага
— Ты адкуль, дачка?
— 3 Барысава.
— А чыя ты?
— Дзянісава.
— Як завуць цябе?
— Гануся.
— А што робіш?
— 3 вас смяюся.
ДОЖДЖЫК 3 СОНЦАМ
Дожджык
3 сонцам папалам Па лісці Залапатаў.
Я ісці
Сабраўся ў цырк, А ён з хмаркі — Цырк, цырк, цырк.
Пад ліпкаю падажду, He пайду па дажджу.
ПЕСТА
Злая, злая песта Замясіла цеста. Спякла перапечку Залезла на печку I ў куточку: Гам, гам, гам. — Дай каточку!' — Н-не, не дам.
ПРАСТАКВАША
Наша бабка збан адкрыла. Наліла нам крыва-крыва... I дала мне і Наташы Па талерцы крывакашы.
He, не крыва — Дала проста.
1 не кашы —
Дала квашы. Дала проста Прастаквашы.
ЧУТКА
БЛЁКАТ
БЛАГАТА
Пра мяне пусцілі чутку, Што пакрыўдзіў я Анютку, Я ж нікога — Нікагутка, Анічога — Нічагутка.
Нарабілі клопату — Аб’еліся блёкату I ляжаць упокат — Вось што робіць блёкат!
Добраму чалавечку Добра і ў запечку, А благой благаце He ўнаровіш на куце.
ПАН
Чатыры чатыркі, Дзве растапыркі, Шуба нападрост, Кароценькі хвост. Што гэта за пан? Пэўна, сам баран.
МУЗЫКІ
Тылі, тылі, скрыпачка,— Грае дзед на прыпечку, Баба б’е ў скавараду: — Ой, загуду, загуду. Састрыжы, дзед, бараду — Танцаваць з табой пайду!
Па патэльні: тук, тук. Гэта мы мачаем тук.
— Ты, Марынка, выбачай, Асцярожней мачай.
He кідай бульбы з рук, A то пырскаецца тук.
Бачыш, на сукенцы — жук, Тлусты жук, і не адзін.
I на маёй кашулі жук, Які страшны — паглядзі!
— Сам ты, брацік, Добры жук,— Гэта тук, тук, тук! He хлусі ты мне, а лепш Лусту хлеба адрэж.
— Выбачай, Марынка. На, мачай Скарынкай.
АБЫЯК
Абыяку — абы-як,
Або гэтак, або так. Абыяку — абы, Абы збыць абы-куды Абы-што, абы-чыё, Абы толькі не сваё. Абыяк — абібок. Вось і ўвесь яго Урок.
ПАЖАДАННЕ
ТЫДЗЕНЬ
Малеча, малеча, Добры чалавеча, Прычапі хвост авечы, Закінь ногі на плечы, Вазьмі вушы ў жменю A hoc у кішэню, Паеш кашу шылам, Памый язык мылам, Палаві ўсіх камароў Будзь здароў. На вясёлы жарт Крыўдзіцца не варт.
Па нядзелі Панядзелак Пачынае свой надзелак I няўрымслівы Аўторак У рабоце не заморак.
Наперадзе чарада, Пасяродку Серада, Даў ёй слова напавер: Выручыць сястру Чацвер.
Вясёлая Пятніца — Заўсёды выдатніца, А прайшла Субота — Скончана работа.
Красуня Нядзеля Абновы надзела.
МЕСЯЦЫ
Кожны месяц — чараўнік: Студзень, люты, сакавік, Красавік, і май, і чэрвень.
Едзе наш дзетсад у Чэрвень: Ліпень, жнівень, верасень — Ўсе лясы у верасе.
А кастрычнік, лістапад — Хто з нас восені не рад!
Зацярусіць снегам снежань, I не ўлежыць нават лежань: Ўсе на санкі, на канькі — Незабыўныя дзянькі!
Лепшае пары няма, Дзякуй, зімачка-зіма!
У АБУТКОВЫМ МАГАЗІНЕ
— Калі ласка, сандалеты, Сандалеты нам на лета.
— Сандалетаў няма.
He сезон, цяпер — зіма.
— А ці ёсць у магазіне Сезонныя сандазімы?
— Кагадзе што паступілі, Іх адразу ж раскупілі.
— Ну, тады мы вас папросім Сандавосені на восень
I хоць парачку адну Сандавёснаў на вясну!
ПАЛЬЦЫ
— Ты, таўстун Вялікі, Маўчун без’языкі, Зверху ўніз ківаешся, Сам сабе ўсміхаешся.
А вось Указальны —
Хлопец паказальны: Толькі ў бок павярну — I ўжо грозіцца: — Ну-ну!
Ты, Сярэдні, пасярэдзінцы, У гульні на вышыні, Да тваёй пайду радні — Безыменнага і Мезенца.
Безыменны, Безыменны, Мой памочнік незаменны, У цябе спытаю я: Дзе ты дзеў сваё імя?