Чытанка-маляванка  Васіль Вітка

Чытанка-маляванка

Васіль Вітка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 179с.
Мінск 1998
35.65 МБ
— Ат,— прамовіў Безыменчык,— Што табе мне адказаць?
Я не плачу і не енчу, Што імя забылі даць.
— А ты, хлопчык Мезены, Ты адкуль прывезены:
3 Мезені, з Бярозава,
3 Мазыра ці з Грозава?
Узлаваўся Мезенец:
— Я не госць, не бежанец. Родны сын я сваёй маці, Самы спрытны на падхваце. Мы — браты ў адной сямейцы, Ўсе — выдатныя умельцы.
ПАРТРЭТ
Намалюю вам партрэт.
Што спярша? Спярша — берэт. Пад берэтам — галава:
Круг адзін, абапал два. Гэта будуць мае вушы. Што яшчэ дадаць я мушу? Hoc — кружок, і рот — кружок. Ты пазнаў мяне, дружок?
Друг пазнаць мяне не хоча, Галавою круціць друг.
Ах, забыўся я пра вочы! Калі ласка, яшчэ круг, I яшчэ крутну разок — Самы меншы мой кружок. Вось цяпер партрэт удаўся. — Праўда? — ў мамы я спытаўся.
Мама глянула здалёку: — Надта ж розныя кружочкі — Адно вунь якое вока
I зусім малое вочка. — Ах, някемная якая. Падыдзі, убачыш зблізу: Гэтым кнігу я чытаю, Тым — гляджу я тэлевізар.
Рада мама: — Сынку родны, Як ты здорава падобны!
Рак поўз паўз барак, Сустракае рака грак: — Здароў, рак, дай руку, У раку завалаку.
КРОТ
Хадзіў певень па надворку I знайшоў скорагаворку:
Падрыў крот Крывы плот, Рые норку Ў агарод.
Трэ пастрашыць недарэку: — Ку-ка-рэ-ку! Ку-ка-рэ-ку!
Затаіўся ў норцы крот — Як зямлі набраў у рот.
ШПАЧОК
Пайшоў шпак на шпацыроўку,
Знайшоў хустку-кашміроўку. А шпачыха завязала I нічога не сказала.
Пайшоў шпак на шашу, Знайшоў шапку малышу.
— Харошая шапка.
Дзякуй табе, татка.
ПАСЯРОД ДВАРА
Пасярод двара — гара, На вяршэчку — сані.
А хто што дастане — Гаварыце самі.
Сонечка — саначкі, Верачка — вяровачку, А малы Іваначка — Скорагаворачку.
СКАЧА ГРАК
Так і сяк, Наўскасяк Скача грак Кракавяк.
Скача так 3 грачыхаю, Што шпак Ад пылу чыхае.
КОБРА
Улавілі
Кобру, Пасадзілі У торбу.
Калі ў торбе Кобра — Гэта вельмі Добра.
ДОБРЫ ГОСЦЬ
Добры госць Есць, што ёсць.
У благога свая чэсць: Што ёсць — не есць.
ЦІ ЛІЛІ
ЛЕЖАНЬ, СЕДЗЕНЬ
ВОЎК
СОРАК САРОК
Прыручыць сароку — Адна марока, А сорак сарок — Сорак марок.
2. В. Вітка
33
Лежань лежма ляжыць, Седзень седзьма сядзіць, Бягун бегам бяжыць, Крыкун крычма крычыць, Гультай гульма гуляе, Абібок бок абівае, Баба дому даглядае, Дзед унукаў забаўляе.
Хвошча, хвошча дождж, Воўк схаваўся ў хвошч. Хвост пад хвашчом, А сам пад дажджом.

ТАРАРАМ
Драч-рвач, Зубны ўрач, ІІІто за крык, Што за плач, Што за гам — Тарарам?
Варона
3 вароны Грошыкі бярэ.
Коршак 3 коршака Пер’е дзярэ.
— Зубы рву Камарам, Каб не грызлі камары Доктаравай дзетвары.
ДУДАР ДУДАРУ
Дудар Дудару Дарма грае.
Камар Камару Голас пазычае.
КАПЯЛЮШ
Лепш не кратай, лепш не руш Мой дзіравы капялюш.
Падабаецца — надзень, Але толькі на дзень.
Раз надзень, два надзень, Куды хочаш, туды дзень.
КАПЫЛЬСКАЯ ГОРКА
Хочаш знаць скорагаворку Пра адну крутую горку?
He ўзабрацца на гару
I самому камару
3 незагнутым наском,
3 непадкутым палазком. He спусціцца і з гары — Што ты там ні гавары.
Носа, брат, не капылі, Сані стаў на капылы I каціся на вазку, Роўна, як па валаску.
I малы, і стары
Ў Капылі на капылах Стрымгалоў ляцяць з гары, Нават глянуць проста страх.
Толькі мільгаціць зямля. — Права, лева руля! — Гэта нам крычаць здаля Капыляне з Капыля.
Ідзе з лесу воўк, воўк I зубамі: шчоўк, шчоўк.
Мы схаваемся ў кусты: Зайка, я, і ты, і ты.
Ты ж, ваўчына, пачакай, Як схаваемся — шукай.
Раз, два — булава, Тры, чатыры — падчапілі, Пяць, шэсць — табе чэсць, Сем, восем — цябе просім:
БУЛАВА
РАЗ, ДВА, ТРЫ, ЧАТЫРЫ.
Раз, два, тры, чатыры — Зайчык вушкі натапырыў.
Дзевяць, дзесяць — дай павесіць,
Дай павесіць булаву На тваю галаву.
А ты стой і маўчы, Сам спачатку лічы.
Дзесяць раз лічы па дзесяць, He палічыш — стой хоць месяц.
МАЛЫЯ аленікі£
ПАЛАЧКА СТУКАЛАЧКА
Малыя аленікі Елі варэнікй
Журавель — журавіны, А жырафа — апельсіны,
Бегемот — ананасы,^
А янот — бульбу з квасам
Жук жур жор, Тхор сыр цёр,
Грызла рысь рыс, Барбос — барбарыс.
Вам наце z Па аладцы? Табе, браце,Закрывацца.
Хто за кім? Я каторы?
За мной — Клім, За ім — Лора.
Ты будзеш трэці, За табой Пеця,
За Пецем Клава, За Клавай Слава
Малога Саўку Пасадзім на лаўку.
Вось табе, Савачка,
Палачка-сту калачка.
Ты сядзі, адпачывай, Блізка нас не падпус
Вартуй сваю палачку Палачку-стукалачку.
ПОПЕЛ, ПОПЕЛ...
Попел, попел, папяльніца, Ты — мой брацік, ты — сястрыца,
Ты — дружочак, ты — падружка.
Ты — козачка, а ты — птушка.
Табе крыльцам накрывацца, Нам усім — хутчэй хавацца.
ВАЛАКУЧА
Кузьма падкузьміў Ягора, Ягор аб’ягорыў Рыгора,
Дзямід паддзямідзіў Мікіту,
Мікіта змікіціў, Пачаў валакіту.
Сказаў Фабіяну: — Фабіян, пабі Яна.
Ян пабег па Хомку, Хомка — па Пахомку.
Крычаў Архіп, Пакуль ахрып,
Пахомка па Піліпа, Піліп па Архіпа.
Пакуль сяло Гарой лягло.
От была буча, Куча-валакуча.
НУЛЬ
— Адкуль ідзяце?
— А вунь адтуль.
— Што ў мяшку несяце?^-
— Нуль.
Тут рашылі палажыць, А табе — старажыць.
НУЛЬ БУЛЬ-БУЛЬ
Ішло трое бабуль, Бачаць, на дарозе — нуль.
Сталі бабкі ўперабой Разважаць паміж сабой:
— Што рабіць і як тут быць, Як знаходку падзяліць?
Было б толькі двое нас — Разабраліся б ураз,
Падзялілі б адмыслова: Кожнай — роўная палова
ІІа памеру, па чазе — Кожнай бабе па дузе.
Кожнай — роўна паўкруга: Мне — дуга, табе — дуга.
Жаль, што так у нас не выйдзе — Вельмі ж трэцюю пакрыўдзім...
Трэцяя сказала: — He, Будзе вам і будзе мне.
Дзякуй, дзякуй вам, бабусі, Ў крыўдзе я не застануся.
Мілыя мае падругі, Забірайце свае дугі.
3	вашага дазволу я Вазьму дзірку ад нуля.
Дзякуй вам, што памаглі Мне застацца пры нулі,
Бо навокала
Нуля
Круціцца
Уся зямля. Ш
На ўвесь свет Праславіў Нуль Сваё прозвішча: Буль Буль.
Добра дзецям быў знаём Круглым тварам, Круглым лбом.
Малачко любіў, булён, Возьме бутлю — і нагбом
Буль, буль, буль, Буль, буль, буль.
Гляне,	।
А на дне ўжо — Нуль.
-
і
t ,
Нуль Буль-Бульчык круглатвары, He любіў ён акуляры, Бо замест вачэй былі Ў Буля круглыя нулі.
I заместа носа — нуль, А пад носам: буль, буль, буль.
I заместа рота — нуль, Вось адгэтуль і дасюль, _ А то, можа, і шырэй, \ I вышэй нулёў — вушэй.
Матчын сын, унук бабульчын, Быў ён самы лепшы вучань. He гарэзнік-беспрытульнік, Нуль Буль-Буль быў круглы нульнік. Тры гады быў у адным
Ен у класе нулявым.
Больш за ўсё любіў Нуль Буль 3 мыла бурбалкі: буль, буль.
4	4 Як пачне ў саломку дзьмуць — Пухіры плывуць, плывуць
I па небе, па зямлі — Каляровыя нулі.
А аднойчы выдзьмуў шар, Што падняўся вышай хмар. I тады надумаў Буля: Выдзьму я зямную кулю. Хай яшчэ адна зямля Круціцца вакол нуля.
Але мыла He хапіла. Мыла Буля Пагубіла.
Так Буль-Бульчык надзімаўся, Так стараўся, Напінаўся — Лопнуў Небарака Нуль.
He знайшоў ніхто дасюль Нават следу анідзе — Быццам пугай па вадзе, Быццам бурбалка: Буль, Буль...
Ішло трое бабуль, Бачаць, на дарозе — нуль.
Сталі бабкі талакой, Разліваюцца ракой, Слёзы коцяцца ў бабуль: Мілы, Слаўны Нуль БульБуль.
ПРАВОДЗІНЫ СНЕЖНАЙ БАБЫ
Чаму ля дзетсада Маршы і песні? Снежная баба Едзе на пенсію.
Едзе з двара, Бо прыйшла пара. — Салют! Ура! — Крычыць дзетвара.
Губны гармонік Склікае збор.
Выходзіць дворнік, За ім — шафёр.
Пад ручанькі белыя Бабку ўзялі I саслабелую Павялі.
Бабка садзіцца На самазвал, Баіцца
Спазніцца
Яна на вакзал.
— Хвілінку! — з усмешкай Сказаў кладаўшчык.— Да гэткай спешкі Я не прывык.
Глянуў сурова
Бабулі ў твар: — Прашу, паважаная, Здаць інвентар.
Здайце, бабуля, Па акту ў кладоўку Кій і каструлю, Мятлу і маркоўку.
Здайце, бабуля, Казённыя рэчы.
Праз год вам сустрэчу Я зноў забяспечу...
Доўга ішоў бы Ўрачысты парад, Доўга цягнуўся б Службовы агляд,
Каб пе спасцігла
Бабу бяда:
Закапала ў бабы
3 носа вада.
Са звонам упалі Са стрэх ледзяшы. I загукалі Услед малышы:
— Спяшайся, Бабуля!..
Вяртайся Зімой Снежнаю, Свежаю I маладой!
КЛАСЫ
Паглядзіце вы на нас, Як мы лёгка з класа ў клас
Скачам па дарожцы Ўсе на адной ножцы.
Падскочылі дзесяць раз — Скончылі дзесяты клас!
ЛЕЎ
Здароў, Лёва, Давай лапку. Ты гатовы Ісці з бабкай?
Малы Лёва Хмурыць бровы, Малы Лёва Вострыць вочы, Малы Лёва
Зубы точыць, Раскрывае Лёва рот — Р-ра-туй-ся, народ!
Раве Лёва:
— Я здар-р-овы,
Толькі я цяпер не Лёва, Я галодны, страшны леў — 3 самай раніцы не еў.
ІРЫС I БАРБАРЫС
Ірына і Барбара
Ну, кропля ў кроплю — пара.
У Барбары, Іркі — Косы-растапыркі.
Сукенкі па каленцы, На кожнай — па кішэньцы.
Такая гэта пара: Дзе Іра, там Барбара.
А дзе Барбара, Іра?
Прызнаюся вам шчыра,
Тады я толькі ведаю, Калі з імі абедаю.
Усе падружкі і дружкі Свае ў нас маюць хвартушкі,
I на кожным метка —
Вышытая кветка:
У Ірыначкі — ірыс,
У Барбары — барбарыс.
КАЖУХ
Мы з табой
— Ішлі.
Кажух — Знайшлі.
Пэўна, што згубіў мядзведзь. Дай мне першаму надзець.
У кажуху раскошным нашым I мароз не будзе страшан.
Я пра гэты кажух
Усім хлопцам раскажу...
— Які кажух?
Што знайшлі з табой удвух.
— Дзе? Калі?
А мы з табой ішлі?
— Ішлі.
А кажух знайшлі?
— Э... н-не!..
Дык навошта хлусіш мне?
КУДЫ ЕДЗЕШ, ХЛАПЧЫНА?
— Куды едзеш, хлапчына?
— Да рынку.
— Што вязеш за плячыма?
— Свінку.
— To дай падзівіцца, Можа б, я купіла. Ой, гэтэ ж сястрыца! Чым яна няміла?
— Міла-то міла, Ды баіцца мыла. Як убачыць мыльца, Дык хавае рыльца.
Купляйце дзяўчынку, Мурзатую свінку, Аддам неслухмянку За тры абаранкі.
— А ты болей гавары, Прасі вязку поўну.
— А нашто? Нам хопіць тры: Мне, табе, маёй сястры — Будзе ўсім пароўну.
— Аддасі за паўрубля — Забяру дзяўчынку я.
— He, такой харошай He аддам за грошы. Буду песні ёй спяваць, Салавейкам шчоўкаць, Буду сам яе купаць Я ў цёплых начоўках. Буду церці губкай Носік ёй і губкі.
— Адкуль едзеш, хлапчына?
— 3 рынку, з рынку.
— Што вязеш за плячыма?
— Дзяўчынку, дзяўчынку.
Тпру, мой конік, тпру-тпру-тпру, Я прывёз сабе сястру.
КАЗЁЛ
Чулі, дзеці, навіну? Пайшоў казёл на
Слухай, барадаты Вяртайся дахаты.
— He хачу
Я пайду ў салдаты. На вайну Пайду, Разганю Бяду.
А далёка да вайны?
— Трое сутак і два дні I яшчэ паўдня...
Хто ваюе? — Радня.
Ой,
Як доўга мне ісці, Барадой
Трасці.
Дабрысці б давідна, A то скончыцца вайна, Спыніцца да вечара...
— Дык скажы хоць толкам ты — Хто з кім б’ецца?