Чытанка-маляванка
Васіль Вітка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 179с.
Мінск 1998
Пастуху не варт трубіць — Раніца ў свой час прачнецца.
Ведайце, сябры мае, Добрую прывычку мае Той, хто рана устае — Сонейку дапамагае.
ЛІДАЧКА I ХМАРА
— Мама, я цябе парадую, Ёсць усім загад такі: Брыгадзір сказаў па радыё — Нам ісці на буракі!
— Лідачка,— спытала мама,— А хіба ж табе таксама?
— Ён сказаў: — Усе ідзеце — I дарослыя, і дзеці.
Пойдзем грамадой вялікай Ратаваць наш агарод.
Кожны хай бярэ матыку — Там такі парос асот, Малачай і лебяда — Проста гора і бяда.
На праполку, на праполку! He спазніцца нам бы хоць. Нездарма ж і перапёлка Звала звечара: — Палоць!
— Ты, дачушка, і падняць He адолееш матыкі.
— Мамачка, я буду рваць Той асот і пырнік дзікі. Добра знаю я свірэпку, Жоўтую яе берэтку, Крапіву, іванаў чай, I драсён, і малачай.
Бач, ужо выходзяць людзі. Мама, і мяне вазьмі.
Табе сорамна не будзе За дачку перад людзьмі.
Узяла матуля дочку, Полудзень, вады біклажку...
— Вось вам вашыя радочкі На дваіх — не будзе цяжка?—
Глянуў добрымі вачыма Брыгадзір, не строгі з віду,— Колькі ж год табе, дзяўчынка? — Пяты,— адказала Ліда.
Заняла радок, пагнала. Паляцелі ў завірусе Сівыя з асоту вусы I берэткі Са свірэпкі, Нават вушы з малачаю... Ліда ажно заспявала: — Мама, я радок канчаю!
Толькі што гэта за ліха — На другім радку прыціхла. Здаўся ён такі бясконцы, Што прыцьмела нават сонца.
— Мусіць, мамка, канчаць трэба? Бач, замурзваецца неба?
Расце хмара — будзе дождж! Глянуў брыгадзір: — Ну што ж,
I на хмару ёсць управа.
Тут такая, Лідка, справа: Каб знайшоўся ў нас ахвотнік, Добры, кемлівы работнік — Завярнуў бы хмару тую, Хай у іншы бок прастуе...
— Я пайду і завярну!— Падахвоцілася Лідка,— А ў якую старану?
— Лідка, як табе не брыдка,— Дзядзька брыгадзір жартуе...
Брыгадзір нібы не чуе: — Куды хочаш завярні, Абы нас яна мінула.
Бачыш, як хвастом крутнула, Быццам джгаюць авадні?
Паглядзі — зусім жа нізка, Як дастаць рукою — блізка. He паспееш носа ўцерці, Зможаш граблямі падперці.
Пакуль ногі не паслаблі, Ухапіла Лідка граблі, Пайшла хмару падпіраць, Брыгадзіру памагаць.
А назад — узлескам, лугам Выбегла на сенажаць.
Тут касцы насустрач — цугам, Косы вострыя звіняць.
— Куды, Лідачка, хадзіла? — Па загаду брыгадзіра Вунь на самы край зямлі, Дзе дугой гарыць вясёлка. Нашы сённячы змаглі Ўправіцца-такі з праполкай!
Брыгадзір наш будзе рады, Я дала ўсё ж хмары рады: Граблямі яе прыгнула I на захад павярнула...
ТТТто было, тое было, He было, дык быць магло. Па душэўным абавязку Стаўлю я дзяўчынку ў казку, Бо дазнаўся кагадзе: Наша Ліда ўсім надзіва Зарабіла ў брыгадзіра Аж дзве нормы за той дзень!
КАЗКА ПРА ЗЯЗЮЛЮ
За лазовым пералазам Загуменнага завулачка, На аселіцы за вязам Лён пасеяла зязюлечка.
Hi часіны не згуляла, Рупілася, даглядала, А паспеў лянок — парвала, У снапочкі павязала.
Паглядзела на снапочкі
I заплакала зязюля: — Дзе мае сыны і дочкі, Для каго мне шыць кашулі?
Зарыдала, закувала...
I пайшлі скрозь пагалоскі: He paca на поле пала, А зязюльчыныя слёзкі.
I цяпер яна кукуе, Адзіноту праклінае. Хто сівую пашкадуе, Сіраце паспачувае?
За лазовым пералазам Болей я не быў ні разу, Ды не мог забыць ні разачі Даўнюю, старую казачку.
Завязаўся горкі вузел Там у полі, ў лесе, ў лузе. А хто зможа і развяжа — Казку новую раскажа.
КАЗКІ I КРАСКІ
3 чаго пачынаецца сонечны дзень? Вядома, што з новае казкі.
Зірніце, ледзь дакрануўся прамень Лясной серабрыстае краскі —
Зазіхацелі кроплі агню, Апошнія пацеркі ночы, I праз настылую цішыню Выбіўся кволы званочак.
Ашчадна жамчужную іскарку дня Ландыш нясе у далонях.
Спіць яшчэ ўся палявая радня, Накрыўшыся коўдрай зялёнай.
Першы прачнуўся Дзядоўнік стары, Але не ўстаюць без прынукі
Дзеці, што любяць паспаць на зары, I асабліва — унукі.
Цяжка, вядома, што ні кажы, Бачыць старому без жалю, Як тоненькі Дрыжнік спрасонку дрыжыць, Як туліцца Піжма ў піжаму.
Даўно ўжо з далёкай дарогі прыйшлі Зачараваныя Брат-і Сястрыца
I ў захапленні глядзяць на палі, На хвалі густое пшаніцы.
Мацьі Мачыха над ракой
3 дачкой абнялася няроднай.
He знае, якой прытуліцца шчакой — Цёплаю ці халоднай.
Прачнуўся касматы, нячэсаны Сон, Вылез з начное кашулі.
Сее зязюля на купіне Лён, Гусі саджаюць Цыбулю.
У кожнага клопат пра свой агарод, Кожны свае даглядае расліны:
Казёл з казою — Казлабарод, Свіння — Свінакроп, журавель — Журавіны.
Век не было гультаёў у бары, Ахвотнікаў на дармоўку.
На расцяробах самі зубры Сеюць сваю Зуброўку.
Дружна ўзяліся расці Львіны зеў, Конскае шчаўе, Каціная мята, А Кураслеп адцвісці паспеў — Будзе ўраджай багаты.
Будуць ад працы і плён, і спор, Калі гаспадар харошы.
He налюбуюцца мышы з нор На сіні Мышыны гарошак.
Добра ўрадзіла з самай вясны Сёлета ў зайца Капуста.
Рад, як ніхто, агароднік лясны — Грады буяюць густа,
А качаны так і гоніць у рост, Толькі сабраць бы ўдала...
Глянуў, а за кустом — Лісахвост! /
Спалохаўся заяц — і драла.
Умее хавацца ў пушчы мядзведзь, Пытай — не падкажуць і птушкі.
He давядзецца самога сустрэць, Зірні на Мядзведжыя вушкі.
У лапцях хадзілі калісьці ваўкі, Зараз — у чаравіках,
Але застаўся ўспамін на вякі — Барвовае Воўчае лыка.
Ёсць Воўчыя ягады і грыбы. Іх людзі прыдумалі лоўка, Абы каб самім іх не есці, абы, Як кажуць, на воўка памоўка.
Аднак жа ад ядавітых траў Трэба умець бараніцца.
А ты, каб убачыў, ты б іх пазнаў: Вароняе вока, Куколь, Чамярыцу?
А ты на двары каля дому гатоў Адрозніць ад красак увесну: Блёкат, Цыкуту, Балігалоў, Люцік, Паслён і Пярэсну?
А ці пазнаеш на пустках, ля ям, Без імянных таблічак,
Як буйна бушуе пан Дурнап’ян, А побач — паніч Дурнічнік?
Кветкі людскія імёны бяруць, Ёсць Васількі, Маргарыткі, Наша здароўе яны берагуць, Нашы шануюць набыткі.
Бывае, і паджартуюць парой Над слабасцю чалавечай.
Зёлка па імені — Зверабой Нікога не б’е, не калечыць.
Прастудзішся — заварыць папрасі Маліны, Дзіванны, Руты, Усім прыбаўляе сіл Дзівасіл, А Валяр’ян у нас доктар славуты...
Вірыць над Сланечнікам радасны рой, Смокчуць салодкае сонейка пчолы,
I чмель з неразлучнай чырвонай трубой Вандруе ў паход свой вясёлы.
Адзін авадзень ашалела гудзе
I вывіжоўвае вокам —
Якую хутчэй яму высачыць дзе Ахвяру непадалёку.
Іван ды Мар’я аднойчы ўвесь дзень Марна шукалі сыночка.
Бачылі, як ухапіў авадзень, Хацеў ухапіць ён і дочку.
Анюта на тую хвіліну якраз Зёлкі на поплаве рвала.
Ад крыўды зрабілася кветкаю ўраз, Што брата не ўратавала.
I хоць яна голасу не падае Hi ў лузе і ні ў лясочку, Але хто ні гляне — убачыць яе, Пазнае Анюціны вочкі.
У казках ігрушы растуць на вярбе, Грамаце вучыць варона сароку.
Гавораць, знайшоўся адзін верабей, Што возера выпіў у спёку.
Ад спёкі ў гаі дзяды-салаўі Ратуюцца Іван чаем.
Норма ў іх — самавар на дваіх, Асушаць, другі закіпае.
Тым часам зямлю ўжо ахутвае змрок, Клубіцца туман на балотах.
Пара маладым салаўям на урок — Новыя песні развучваць па нотах.
Весела дзённая казка ідзе, Бае, што бачыць і чуе,
I за сабою сябровак вядзе — Вячэрнюю і начную.
Гэтак за днём і мінаецца дзень, Ночкай змяняецца ночка.
Строга трымаецца ранні прамень Малога свайго званочка.
Толькі кранецца раніцай ён Лясной чарадзейнае краскі — Звоніць сярэбраны тэлефон: Слухайце, слухайце казкі!
ДЗЕДАУ КАРАБЕЦ
Стары дзед Усявед Абышоў цэлы свет.
Вяртаўся дадому, Нёс гасцінцы малому.
На парозе сянец Свой паставіў карабец. Калі ласка, ўсе, хто хоча, Адмыкайце замочак.
Хто хутчэй адамкне, Хай шапне
На вушка мне — Што ж у тым карабцы. Адгадалі?
Малайцы!
Даставайце
Па парадку, Разбірайце Загадкі.
БРАТЫ
Пабывалі ва ўсім свеце, Вандравалі на ракеце, Удваіх браты не раз Бачылі Венеру, Марс, А сустрэцца не могуць, Хоць жывуць цераз дарогу.
(Вочы.)
У ДЗВЮХ МАТАК
У дзвюх матак Па пяцёра дзіцятак, I ўсе аднагодкі: Трое доўгіх, Двое кароткіх.
Назваў бы вам я Кожнага імя, Ды вы самі знаеце, Самі адгадаеце.
(Рукі і пальцы.)
ПОВЕН ХЛЯВЕЦ
Повен хлявец Белых авец.
Добра жывецца, Лёгка жуецца Дружнаму статку.
Хто засмяецца — Скажу вам адгадку.
(Зубы.)
СЁСТРЫ
Расчашу сама адну, Сама заплятуся, А другое не крану, Пагладзіць баюся.
Шасне грэбень востры — Травы ніц кладуцца.
Што гэта за сёстры, Як яны завуцца?
(Каса, якою косяць, і жаночая каса.)
КРУГЛЫ, ЯК СОНЦА
Круглы, як сонца, Шыпіць пад ім донца. Падрумяніцца бачок — Скоціцца на ручнічок.
(Блінец.)
НА ПАЛАЧЦЫ
На палачцы — галачка, Халодная качалачка, Аб губачкі трэцца, Просіцца пагрэцца.
Ты яе паліжы
I на вушка мне скажы — Як яна завецца?
(Марожанае.)
сядзіць мікітА
Сядзіць Мікіта, Глядзіць сярдзіта Адным вокам Са сцяны — Ці далёка Сыны.
БРАТ I СЯСТРА
ТРАВУ ТРУ
Траву тру — Зубы туплю, Пяску ўхаплю — Зноў навастру.
(Каса.)
Брат сястру пабачыць рад Але строгі ў іх расклад: Прачынаецца сястра — Брату спаць ісці пара.
(Сонца і месяц.)
сямя
Дуб-дубавін, %
Дванаццаць галін.
На кожнай галіне Чатыры гняздзіны.
У кожным гняздзечку Па сем яечкаў.
Кожнае мае Сваё імя.
Хто адгадае — Што за сям’я?
(Год, месяцы, тыдні і дні.)
конь
Такі рахманы, Такі паслухмяны, Сам гліняны, Рот палымяны, У горле агонь,— Які гэта конь?
Хто цэлую зімку Гладзіць яго спінку?
(Печ.)
МАЦІ, ДАЧКА, СЫН
(Печ, агонь і дым.)
Маці — таўстуха Дачка — пякуха, Схапіў сынок Паясок, Да аблокаў Павалок.
HE ПЫТАЙСЯ Ў МАМЫ
He пытайся ў мамы Сам гавары: Хто бегае над намі Нагамі Дагары?
(Муха.)
ПАД АДНЫМ БРЫЛЁМ
Пад адным брылём Чатыры браты.
Зойдзеш у дом — Убачыш іх ты.
( Стол.)
БАБУЛЯ
Хоць бабуля злая — Нікога не чапае.
Але кожнаму дасць здачы: Хто пакрыўдзіць — Сам заплача.
(Цыбуля.)
У ЯРЫ ХАВАЮСЯ
У яры хаваюся,
У берагах бягу, За гару хапаюся — Устаць не магу.
Калі б толькі ўстала, • Да неба б дастала.
(Рака.)
СЯКУ, СЯКУ
Сяку, сяку Уздоўж раку, Еду, еду — Ніякага следу.
(Човен.)
3 ПАД КАГІЕЛЮША
(Лрэх.)
ЗА ТРЫ ВАЗЫ
За тры вазы дзеразы Купіў тата тры казы.
А ці кожнаму вядома — Па чым козы йшлі дадому?
(Па дарозе.)
3-пад капелюша, 3-пад капялюшычка Даставалі спарыша У пялюшачках.
Вылузвалі са шкарлупкі — Забалелі нашы зубкі.
У МАЛЕНЬКАЙ ХАЦЕ
У маленькай хаце Гэтулькі багацця Ды такога смачнага... Каб толькі вы пабачылі, Каб толькі паспыталі — Адразу б адгадалі.