• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка-маляванка  Васіль Вітка

    Чытанка-маляванка

    Васіль Вітка

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 179с.
    Мінск 1998
    35.65 МБ
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі замежных пісьменнікаў
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі народаў свету
    ВЕРАБЕЙ
    Чы-чы-чы, верабей, He скачы, не дурэй.
    He паслухаў ён мяне, Стаў скакаць па бервяне,
    Хацеў злазіць мошку, Зламаў сабе ножку.
    Я каленца Вераб’ю Палаценцам Пераўю.
    На хворую ножку Пашыю панчошку.
    Чы-чы-чы, верабей, He скачы, не дурэй.
    ЧАЧОТКА
    Скача чапля па балоце, Чачотачка — у чароце,
    А чубаты чачот Топча, топча агарод.
    Я чачота падпільную, Чапялою пачастую.
    Чаплі — шызапёрачцы, Чачотцы — танцорачцы —
    Неразлучнай парачцы Паднясу па чарачцы
    Чарнічнага кісялю I мядком падвесялю,
    Дам цётачцы чаплі Кавалачак вафлі, А чачотцы — чачавіцы, Табе ж, чачот,— Чамярыцы.
    ПЕРАПЁЛКА
    3 вечара і да відна Ўсё заве мяне яна.
    На хвілінку б сціхла хоць: — Уставай! Ідзі палоць!
    Я пайду злаўлю яе, Бо гнязда ж яна не ўе Hi ў дупле і ні ў галлі, Зробіць ямачку ў раллі, Высцеле травою — Вось і ўсе пакоі.
    Да зямлі ўсё туліцца, Дзюбай жыта чэша, А лятаць лянуецца, Болей ходзіць пеша.
    Я ўсё жыта абышоў I гарахавішча, Хітрай птушкі не знайшоў — Днём яна не свішча.
    Як нямая цэлы дзень, А як ляжа ночы цень, Выйдзе першая зара, Закрычыць тады яна: — Спаць пара! Спаць пара! А сама не спіць адна Аж да самага відна.
    ШПАК
    Прасіў шпак вераб’я: — Пасвішчы, браток, як я.
    Верабей — і так і сяк — He, не ўмее ён, як шпак.
    He па сіле вераб’ю
    Засвістаць: фію, фію!
    ЯСТРАБ
    Паміж лясное гушчыні
    Убачыце вы часта, Як кідаецца з вышыні Уніз дзюбасты ястраб.
    Трывога! Крык! — і цішыня Ізноў на кожнай хвойцы. Хто ж засмуціў прыгожасць дня? Забойца.
    He ловіць мошак ён, ні мушак — Драпежнік забівае птушак.
    ГАЛКА
    На двары дзяўчынкі Лічыліся ў лічылкі.
    Дасталі вяровачку, Пазвалі сябровачку:
    — Ляці хутчэй, Галка, Гуляць у скакалку!
    Галка прыляцела I на плоце села.
    Хапіў хлопец палку I шпурнуў у галку.
    Села галка ў крапіву
    I чухае галаву:
    — Вось ты іх і зразумей, Неразумных дзяцей —
    Называюць галкай, Сустракаюць палкай.
    ХТО ГЭТАК СПЯВАЕ
    «Шатавіла-матавіла Па-нямецку гаварыла, Пела па-турэцку, Плакала па-грэцку.
    3 носіка — шыльца, А з хвосціка — вільца, Спадыспаду — палатно, На апашках — шоўк, шоўк. Зазірнула я ў гумно, Дзюбачкай: шчоўк, шчоўк. Як у вырай адлятала, Шмат дабра вам пакідала, He ўзяла ні жменькі.
    Прыляцела, паглядзела — Няма нічагенькі:
    Усё чыста пералушчылі, Перацерлі, ператрушчылі... Што нажалі, накасілі — Без мяне памалацілі.
    Ці-лі, ці-лі, Ці-лі...»
    ЛЕБЕДЗІ
    САЛАВЕЙ
    Малы Лебядзёначак Кагадзе 3 пялёначак.
    На градзе Ў лебядзе Лебядзёнак Гудзе,
    Увалілася бяда
    У лебядзіны агарод Забуяла лебяда, Заглушыў усё асот
    Стары лебедзь Лебяду цярэбіць, Д Лябёдачка маладая Малачай выбірае.
    У зацішку вербалозаў ніцых, Дзе лясная сочыцца крыніца, Чыстай, свежае вады напіўся I яшчэ званчэй і весялей Серабрыстай пацеркай на нітцы Затрымцеў і ігесняю разліўся У альховым кусце салавей
    Галасны, увішны, Слаўны ён спявак.
    Светлая манішка, Поверх — доўгі фрак.
    ён — і па-французску,
    Ен — усімі мовамі,
    А больш — па-беларуску, Але сваімі словамі:
    — Як у лядзе-лядзе
    Пастух сала пёк-пёк,
    Як прысядзе-сядзе
    На пянёк-пянёк-пянёк,
    Як пакр-р-руціць ён ражэньчык, Ах, каб цябе, каб...
    Сквар-р-ка — тр-р, кап-кап,
    I няма — ўсю з’еў агеньчык...
    СІНІЦА
    Цвінь-цвень! Пінь-пень! Добры дзень! Добры дзень!
    Хто гэта мяне вітае — Ці шчыгол, ці слаўка гэта? He, вось блізка падлятае, На сасновы сук садзіцца. Углядаюся ў прыкметы, Трэба ж так мне памыліцца — He пазнаў сваёй сініцы.
    Прылятала гэта птушка Да мяне штодня зімой, Добрую зрабіў кармушку Для сяброўкі я сваёй.
    Пінь-пень! Цвінь-цвень! Прылятай, мая сініца, Зноў зімою кожны дзень, Будзеш у мяне карміцца.
    ПЕНАЧКА
    Пеначка-паненачка, Жоўтая сукеначка, Тонкія ножкі, Патанцуй нам трошкі.
    Кажа птушка пеначка: — Я ўжо не паненачка, He весніца, не летніца, А маці-мнагадзетніца.
    Некалі мне танцаваць, Трэба дзетак гадаваць. У мяне ўжо тры дачкі I сыночак от тачкі, Маленечкі хлапчучок: Чук-чок, Чук-чок,
    Просіць есці цэлы дзень: Цінь-цень, Пінь-пень.
    ГАРЫХВОСТКА
    Пусціў погаласку дрозд: «Ў гарыхвосткі гарыць хвост!»
    Ад такое навіны Недалёка да маны.
    Хвост заўсёды мой палае, А ніколі не згарае.
    У мяне ён — нападрост. Пазайздросціў, Пэўна, Дрозд.
    зязюля
    Пэўна, вы вясною чулі, Як на дрзве, на суку Кліча на ўвесь лес зязюля: — Ку-ку! Ку-ку!
    Мне расказвала бабуля,
    Хлапчуку яшчэ малому,
    Што на ўсё жыццё зязюля
    Адкажы, чаму ты, дрозд, Гэтак здорава падрос? — Шмат увосень еў Ну, а гэта ж — ві
    Адцуралася ад дому.
    Родных дзетак не гадуе, А калі знясе яечка, Возьме ў дзюбку і цікуе — Каму ўкінуць у гняздзечка.
    He люблю я гэтай птушкі, Што малых не хоча гушкаць He спяваць ім калыханкі, He вадзіць на пагулянкі I яе ў ладкі з імі пляскаць, He расказваць байкі-казкі.
    ФАЗАН
    Родам з гор,
    3 вышынь Каўказа, Што танцор — Відно адразу.
    Ён увесь тут на партрэце Ў залатым сваім бешмеце.
    На чаркесцы — узоры, На шаўровых лапках — шпоры.
    3-пад папахі набок Выбіваецца чубок.
    На грудзіне — газыры.
    А хвост! Хіба ж не кінжал!
    Што ты там ні гавары — Ён вышэй усіх пахвал:
    Безупынку, безунімку Танцаваць гатоў лезгінку.
    ПТУШЫНАЯ ШКОЛА
    ЗВАНОК
    Хто прыносіць нам вясну, Сонцам поплаў меціць, Будзіць поле ада сну? Жаваранак, дзеці.
    На раллі яшчэ лядок, He абсохла глеба, Вестунок — за званок I хутчэй у неба.
    I звініць, звініць званок У блакітным свеце.
    Кліча нас на свой урок Жаваранак, дзеці.
    УДОД
    3 галавы да плеч руды, Сам стракаты і сівы.
    Гэткай доўгае дуды He бачылі зроду вы.
    Прычасаў свой чубок
    I бярэцца за ўрок.
    Сеў над кнігай: — Ду-ду-ду, Скора ў школу я пайду.
    He вылазь з дупла, удод, He смяшы лясны народ.
    Ты да школы не дарос, Хоць і маеш доўгі нос.
    СОЙКА
    У сініх пагонах, Ружовых лампасах, А горш за варону Вучыцца ў класе.
    Для сойчынай дзюбы Чытанкі нялюбы.
    Толькі возьме ў кіпцюры — Ляцяць сшыткі, буквары.
    He дзіва, што ў сойкі — Адкы толькі
    Двойкі.
    ЦЯЦЁРКА
    Вось хто ў нас выдатніца, Да навукі здатніца.
    У шэрай цяцёркі Па пісьму — пяцёркі.
    — Таямніцы тут няма,— Гаворыць цяцёрка,— Я заўсёды сама Чышчу сваё пёрка
    I ніколі не спяшу, Таму чыста пішу.
    CAPOKA
    3 панядзелка да суботы Мне вучыцца неахвота.
    Каб дазволілі ў нядзелю — Ў школе б цэлы дзень сядзела.
    Белабокая хітрыца, Разумніца вучаніца, Непатрэбна нам такая — Гультаёў сваіх хапае.
    КРУЦІГАЛОУКА
    Надта ж мянушку Прыдумалі лоўка: Назвалі птушку — Круцігалоўка.
    Надзіва ўдалася
    3 вёрткаю шыяй.
    I ў нашым класе Есць такія:
    He ступяць і кроку Яны без падказкі — He ўспомняць урока, He раскажуць казкі.
    Вухам так і водзяць — Дзе пачуць бы слоўка, Як на вербалозе Круцігалоўка.
    СІВАВАРОНКА
    Добра, дзеці, паглядзіце I запомніце сяброўку, Што пашыла з аксаміту Сабе сінюю абноўку.
    Наша госця — афрыканка, Мілая сіваваронка, Адлятае сёння зранку У далёкую старонку.
    Вольна ёй у нас жылося. He была ніколі ў крыўдзе, Але вось настала восень, Хутка замаразак прыйдзе.
    Хай шчасліва ёй ляціцца Цераз рэкі, горы, долы, Самай слаўнай вучаніцы, Выпускніцы нашай школы!
    КРАПІЎНІК
    Гэта — казачны гном.
    He пабачыш днём 3 агнём.
    Колькі там яго — з арэх, А не ўловіш — смех
    I грэх.
    Лепш у госці пазаву — He палезу ў крапіву.
    ІВАЛГА
    Вам адно сказаць магу: He забудзьце ўсе, хто гляне, Прыгажуню івалгу, Птушку ў жоўтым сарафане.
    У народзе ёсць прымета: Івалга прыносіць лета.
    пгпп
    Я спытаўся ў малыша: — Што такое — ППШ?
    Доўга думаў малыш:
    — Ну й загадку задалі ж...
    Думаў дзень, думаў два —
    Забалела галава.
    Вас цяпер я папрашу:
    Памажыце малышу.
    Хто адразу адгадае, Хай руку ён падымае
    I гаворыць: — Я гатоў Растлумачыць тайну слоў...
    Нешта ж доўга я чакаю...
    Што? I з вас ніхто не знае?
    Рук паднятых я не бачу. Сам тады вам растлумачу:
    Першым П стаіць вышыннае I чытаецца: ПТУШЫНАЯ,
    П, што выгнута падковаю, Азначае: ПАЧАТКОВАЯ,
    Ну, а што такое Ш — Ясна і для малыша.
    Пойдзеш з намі ў ГІГІШ, Ўсё, што ўбачыш, апішы.
    A то, можа, ты ляўша, Дык дзяцей лепш не смяшы.
    Навучыся правай перш, Тады сілу папрабуй.
    Хоч — пішы адразу верш, Хоч — ракетаю кіруй.
    — А хіба мы на ракеце?
    He, давайце пехатой.
    Бачыце, як блізка свецяць Літары на школе той, На ўсю браму: ппш.
    3-пад свайго капелюша Пазірае на нас, дзеці, Сам дырэктар, слаўны Пеця.
    Пётр Пятровіч ён для вучняў, Для мяне — друг неразлучны.
    — Здароў, Пеця-Певунец, Бурштыновы грабянец!
    Ты даруй, брат, што я мусіў Да цябе прыйсці з экскурсіяй.
    Можа, мы прыйшлі зарана, Што яшчэ ў вас не прыбрана,
    
    He расстаўлены i парты
    I не вывешаны карты?
    At,— махнуў крылом дырэктар,— Так бывае ў нас нярэдка.
    Празвінеў даўно званок, He прыйшоў ніхто на ўрок.
    Я прачнуўся на зары,
    Сабраў сшыткі, буквары,
    Па надворку пахадзіў,
    Потым вучняў пабудзіў,
    Па чарзе пачаў пытаць:
    — Як умееце чытаць?
    I ніводзін мой сынок
    He знаў урока назубок.
    Hi адной задачкі
    He рашылі качкі.
    Дзюбаю вадзіла гусь
    I па карце лазіла,
    Ўсё шукала Беларусь
    Ў Афрыцы і ў Азіі.
    Так шукала ўпарта —
    Выдзеўбла ўсю карту.
    А дачушка курачка,
    Як зляцела з седала,
    Выбегла на вулачку:
    — Я ж яшчэ не снедала.
    А ў нас сёння бліны, Тата, дай мне выхадны.
    Тары-бары, растабары: Ты купі мне акуляры,
    A то я не бачу,
    Як рашаць задачу.
    — Ты, малая, не хітры, He гуляй у жмуркі.
    Колькі будзе 2+3? — Я спытаўся ў куркі.
    Адказала курка: —7. Збегаю дамоў, пад’ем.
    А пасля прыйду з дружком 3 выдатнікам індыком.
    А выдатнік індык, Ен старацца не прывык Hi лічыць, ні пісаць
    sate;
    $
    Дзве сястрыцы,А і Б, Добра гралі на трубе.
    — Грамацей, грамацей, Ты парадуй нас, гасцей.
    Калі знаеш А і Б, Дам загадку я табе:
    I не знае 5+5, Толькі ўмее балбатаць:
    Памагчы заўсёды рад Быў сястрыцам меншы брат.
    «Блу-блу-блу, Блу-блу-блу — Вельмі ж я чытаць Луб-лу».
    Пяты год буквар дзяўбе, 4
    А запомніў:	1
    А і Б.
    Сам залез ён у трубу
    I як крыкне: — Ту-бу-бу!
    Чуюць сёстры — гук не той. Ах ты, жэўжык, ну пастой!
    А браток з трубы — скок, скок, I няма — прапаў браток.
    Папрабуй улаві
    I самога назаві.
    Назаві, назаві!
    Хто падкажа, дзеці?..
    — I!
    А выдатнік індык
    Сюды — пык, туды — мык: — Брата іх не бачыў я.
    Я не быў у трубе, Знаю толькі А і Б.
    Вось прывёў дырэктар нас У свой самы лепшы клас.
    — Гэта самы клас культурны. Хто сягоння ў нас дзяжурны?
    — Я, пляменнік ваш, Яўтух.
    ■— А прозвішча?
    — Пі-я-тух.
    — Чаму стол на адной ножцы?